12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Зьмест (#19)

_____________________
Паэзія
_____________________
Проза
_____________________
Дэбют
_____________________
Пераклады
_____________________
Архівы
_____________________
Інтэрв'ю
_____________________
Эсэ
Крытыка
Мастацтва






















____________________
Палата №6





____________________
Анкета "Дзеяслова"

Сьцісла


Напрыканцы году “Дзеяслоў” вырашыў закончыць усе распачатыя ў 2005 годзе публікацыі, што друкаваліся з працягам у некалькіх папярэдніх нумарах. Найперш гэта далітаратурная біяграфія Васіля Быкава (“Пункціры жыцьця”), напісаная яшчэ з 1993 годзе, і раман Віктара Вальтара (“Роджаныя пад Сатурнам”), герояў якога, беларусаў, што жылі і вучыліся ў Празе ў 30-я гады мінулага стагоддзя, пасьпелі палюбіць нашыя чытачы. Заключныя старонкі гатычнага раману Людмілы Рублеўскай (“Скокі сьмерці”) таксама друкуюцца ў гэтым нумары.
У разьдзеле “Проза”, як звычайна, можна пазнаёміцца зновымі здабыткамі сучаснай беларускай літаратуры”, прачытаць творы Леаніда Дранько-Майсюка (апавяданьне “Хлопчык і яго бацькі”), Міраславы Навіш (варыяцыі на тэму “Адна”) і Леаніда Дайнекі (запісы “Герадоцінкі”).
Паэтычны разьдзел часопіса склалі нізкі вершаў паэтаў Зьміцера Вішнёва (“Адзінота Напалеона альбо Рот кашалота”), Сяржука Сыса (“Залатое сьвятло”), Сяргея Украінкі (“Асалода няволі”), Ярыны Дашынай (“Мне патрэбныя крылы...”) і Галы Гары “Крывыя вулкі”).
Разьдзел “Перакладыгэтым разам цалкам прысьвечаны суседняй, польскай літаратуры: тут друкуецца навэла Вітольда Гамбровіча (“Банкет”) і вершы паэта Яцэка Любарт-Кжысіцы (“Пазалочаная ціша”).
У рубрыцы “Дэбют” вершы студэнткі з Гомелю Натальлі Старчанкі (“Белае і чорнае”).

Цікаваю атрымалася другая палова часопіса, дзе звычайна зьмяшчаецца публіцыстыка, крытыка, эсэістыка. Вылучыць варта два інтэрв’ю. Першае (“Паэзія: «уводзіны ў невымоўнае»”) -- прысьвечанае праблемам сёньняшняй беларускай літаратуры і творцаў у прыватнасьці: Анатоль Івашчанка гутарыць з вядомым паэтам Алесем Разанавым. Напрыканцы інтэрв’ю друкуюцца новыя “Пункціры” Алеся Разанава. Другое – размова журналісткі Тацяны Равяка з нядаўнім палітвязьнем, былым рэктарам Гомельскага медінстытуту Юрыем Бандажэўскім («Да ісьціны шлях складаны…»), пра постчарнобыльскія праблемы ў Беларусі, пра выжываньне чалавека ў эпоху ядзернай энергетыкі, пагаршэньня экалагічнай сітуацыі і глабалізацыі ўвогуле.
Алесь Бяляцкі прапануе чытачам сваё эсэ пра падарожжа ў польскі Кракаў («Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?»), а адзін са старэйшых беларускіх пісьменьнікаў Віктар Дайліда эсэ («Эх, коні, коні…») аб сітуацыі ў сёньняшняй беларускай вёсцы, якая па-ранейшаму застаецца калгаснай...
Эсэ Аляксандра Лукашука («Неразборлівы шэпт сьмерці»”), прысьвечанае класіку беларускай літаратуры Алесю Адамовічу, ягоным творам, дзёньнікавым запісам і думкам, занатаваным у апошнія гады жыцьця.
Мікола Мельнікаў дзеліцца ўспамінамі пра сваё дзядзінства, якое яму давялося правесьці разам з раскулачанымі бацькамі на суровай Валагодчыне (“Дні і пакуты ў паўночным лагеры. Старонкі з кнігі «Адчай, боль і горыч»”).
Адзін са старэйшых беларускіх тэатразнаўцаў Барыс Бур’ян згадвае пра далёкі, пасьляваенны, 1946 год, калі ў Беларусі, у Віцебску, была ўпершыню пастаўленая п’еса Шэксьпіра “Гамлет” (“Каб жарсьць прытоеных пакутаў зварухнула нашую душу”), а музыказнаўца Вітаўт Мартыненка вяртаецца ў 1980-я гады, калі на Беларусі толькі пачыналася рок-гісторыя (“Незвычайныя перыпетыі звычайнага шоу-бізнэсу”), зьяўляліся першыя рок-гурты і першыя публікацыі пра іх.
Маладая дасьледчыца, студэнтка філфаку Белдзяржуніверсітэту Тацяна Мураўёва свой артыкул прысьвяціла беларускай інтэрнэт-літаратуры (“litaraтурны інтэрнэт, або dzie ja?”), якая ёсьць, але пра якую мала ведаюць “некампутарызаваныя” чытачы. Журналіст Яўген Рагін, які, пэўна, запомніўся чытачам першых нумароў “Дзеяслова”, вяртае на старонкі часопіса сваю “Палату №6” (“Людзі – чорныя дзіркі...”)

Напрыканцы нумару на пытаньні анкеты “Дзеяслова” адказваюць Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі празаік Генрых Далідовіч і паэт Сяргей Законьнікаў.