12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY






  • Перапрашаем / 20.11.2013
    Шаноўныя наведнікі!
    У лістападзе-сьнежні сайт "Дзеяслова" знаходзіцца на забудове і ўдасканаленьні. Неўзабаве ў нас зьявіцца новы дызайн, і ўсё наладзіцца!
    Перапрашаем. <


  • Галасаванка за лаўрэатаў "ЗА" / 20.03.2012
    Названыя намінанты традыцыйнай літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” за найлепшыя публікацыі ў 2011 годзе.

    Проза
    Славамір Адамовіч (№51)
    Ігар Бабкоў (№53)
    Ева Вежнавец (№55)
    Аксана Спрынчан (№50)
    Макс Шчур (№54)
    Паэзія
    Віктар Жыбуль (№53)
    Ігар Канановіч (№53)
    Мікола Касцюкевіч (№51)
    Ігар Сідарук (№54)
    Ірына Хадарэнка (№53)
    Дэбют
    Марына Варабей (№55)
    Змітрок Кузменка (№50)
    Алесь Плотка (№52)
    Юлія Цяльпук (№52)
    Наталля Ярмольчык (№52)

    Акрамя таго, “Дзеяслоў” уручыць прэмію аднаму са старэйшых пісьменнікаў – за ўклад у сучасную беларускую літаратуру.
    Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца пры канцы сакавіка.


  • 21 кастрычніка - Вечар зь "Дзеясловам" / 16.10.2011


  • Віншуем лаўрэатаў "Залатога Апострафа"! / 18.03.2011
    17 сакавіка ў Музеі беларускай літаратуры адбылося ўганараваньне лаўрэатаў штогадовай прэміі часопісу "Дзеяслоў".
    Імі сталі. У намінацыі "Проза" - Вінцэсь Мудроў ("Лёгкая сьмерць". Два апавяданьні, №45); у намінацыі "Паэзія" - Вольга Гапеева (за нізку вершаў "Пакуль маўчаць далоні", №46); у намінацыі "Дэбют" - Франак Вячорка (аповед "Ліза", №44) і Настасься Кухарэнка (нізка вершаў "На крылах каханьня", №47).
    Віншуем!


  • Уручэньне "Залатых Апострафаў" - 17 сакавіка / 09.03.2011
    Заўтра, 10 сакавіка, завяршаецца інтэрнэт-галасаваньне за лаўрэатаў "Залатога апострафа". Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у вызначэньні лепшых аўтараў "Дзеяслова" за 2010 год (хаця да вечара яшчэ можна зьмяніць расклад!). Але апошняе слова - за рэдакцыяй)
    На гэты момант вынікі наступныя:
    у намінацыі Паэзія большасьць галасоў атрымала Віка Трэнас (нізка вершаў "За крок да раю", № 48).
    Сярод празаікаў рэй вядзе Паліна Качаткова з кароткімі аповедамі "Чалавек-жанчына", №49 - 170 галасоў. Ёй у патыліцу дыхаюць Анка Ўпала з іранічнымі аповедамі "Інь-Ян", №47 (158 галасоў) і Сяргей Календа ("Гульня ў інтэлект", №44, 155 галасоў).

    Галоўная інтрыга разыгрываецца ў намінацыі Дэбют. На першым месцы - Франак Вячорка з аповедам "Ліза", №44. Яго даганяе Настасься Кухарэнка "На крылах каханьня" (№47).

    Уручэньне прэміі "Залаты апостраф" адбудзецца 17 сакавіка. Месца ДЗЕяньня - Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул.Багдановіча, 13).
    У праграме вечарыны - акустычны выступ гурта "Босае сонца". Пачатак а 18-й. Уваход вольны.


  • Пачалася галасаванка за лаўрэатаў "Залатога апострафа"-2010 / 01.03.2011
    Originally posted by at Абіраем лаўрэатаў "Залатога апострафа"-2010!
    ПАЭЗІЯ
    Балахонаў Сяргей. Перламутравае порна... №49

    Барадулін Рыгор. Сяброў пасылае лёс... №44

    Бураўкін Генадзь. Зорка вечаровая. №49

    Вабішчэвіч Віктар. Паратунак знаходжу я ў слове. №49

    Варонік Святлана. Святло самоты. №48

    Гапеева Вольга. Пакуль маўчаць далоні. №46

    Гілевіч Ніл. Споведзь крывічанкі. №48

    Данільчык Аксана. Нанова вучуся ха¬дзіць. №49

    Жуковіч Васіль. Мы бачылі парыжскую вясну... №47

    Законнікаў Сяргей. Жыццё яшчэ ляціць... №45

    Зуёнак Васіль. На сямі азёрах. №46

    Краснабарод Сяргей. Ксеніі. №45

    Кулікоў Ігар. Закон узаемнае невылечнасці. №47

    Ліс Дар'я. Мае чорна-белыя сны. №47

    Плакс Дзмітры. Фрост. №44

    Прылуцкі Сяргей. Універсам “Universum”. №45

    Сідарук Ігар. Подых звера. Лясовы трыпціх. №48

    Трэнас Віка. За крок да раю... №48

    Тумаш Генадзь. З тугой у сэрцы па Айчыне. №46

    Ярац Віктар. Сняжынка на вуснах. Вершы. №44


    вынікі гэтай апытанкі

    стварыце сваю апытанку!
    www.memos.ru : www.memos.ru

    ПРОЗА

    Анціпаў Павел. Куды спяшацца... Два апавяданні. №47

    Воранаў Віталь. Nomen omen. Апавяданне. №45

    Дайнека Леанід. Пра лісоўчыка, злога хлопчыка. Раман. №№44-46

    Календа Сяргей. Гульня ў інтэлект. Мініяцюры. №44

    Качаткова Паліна. Чалавек-жанчына. Кароткія аповеды. №49

    Клінаў Артур. Скарб Радзівілаў. Урывак з раману “Шалом”. №48

    Лукашук Аляксандр. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў. №48

    Міхно Уладзімір. Сібірака. Апавяданне. №46

    Мудроў Вінцэсь. Лёгкая смерць. Два апавяданні. №45

    Несцярэнка Юры. Аднакласнікі. Gov. Апавяданне. №44

    Тарановіч Алесь. Бабіна лета. Паэма Берліну. №49

    Травень Кастусь. Роспач. Фрагмент. №44

    Упала Анка. Інь-Ян. Іранічныя аповеды. №47

    Федарэнка Андрэй. Сечка-13. №48

    Цвірка Кастусь. Лось. Апавяданне. №46

    Чарановіч Сяргей. Плынь розуму. Мініяцюры. №45


    вынікі гэтай апытанкі

    стварыце сваю апытанку!
    www.memos.ru : www.memos.ru

    ДЭБЮТ

    Вячорка Франак. Ліза. Аповед. №44

    Данішэўская Надзея. Кавалачак сонца ў канверце. Вершы. №46

    Іванькова Алеся. Чырвонае паліто. Аповед. №49

    Кухарэнка Настасся. На крылах кахання. Вершы. №47

    Макоўскі Андрэй. Дыханне адно на дваіх... Вершы. №46

    Мора Святлана. Людзі. Апавяданне. №45

    Панкратаў Васіль. Усё банальнае – простае. Вершы. №44

    Суша Марына. Мокры снег. Вершы. №45

    Тарайкевіч Рыта. ...А ноч працуе і маўчыць. Вершы. №49


    вынікі гэтай апытанкі

    стварыць сваю апытанку!
    www.memos.ru : www.memos.ru



    ДЗЕйнічайце!



  • Юбілейны нумар / 25.02.2011
    Выйшаў з друку пяцідзясяты нумар "Дзеяслова".
    Па пытаньнях набыцьця можна зьвяртацца па менскім нумары: 200-80-91.
    Глядзець зьмест №50!


  • Вечар зь "Дзеясловам". Сустрэча першая / 23.07.2010
    22 ліпеня адбылася першая сустрэча праекту “Вечар зь “Дзеясловам”.
    Перад публікай, што, нягледзячы на сьпёку, сабралася ў сталічнай Галерэі “Ў”, выступілі аўтары й сябры рэдакцыі часопісу.
    Леанід Дайнэка прачытаў урыўкі са свайго раману “Пра лісоўчыка, злога хлопчыка”..
    , што друкаваўся ў №№ 44 – 46 “Дзеяслова”.
    Сяргей Прылуцкі, Усевалад Сьцебурака і Вольга Гапеева пачыталі вершы, што друкаваліся ў сьвежых нумарох часопіса. Кіраваў вечарынай Анатоль Івашчанка.
    Сустрэча ладзілася ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма!”
    Глядзець іншыя фотаздымкі зь вечарыны.


  • Віншуем лаўрэатаў "Залатога апострафу-2009" / 02.04.2010
    Рэдакцыя "Дзеяслова" віншуе лаўрэатаў "Залатога апострафа". Сёлета імі сталі:
    Міхась Андрасюк за аповед “Галубы” (№ 38).
    Валерыя Кустава за нізку вершаў “Калыханка для Бога” (№ 40).
    Віталь Быль за аповед “Малюнкі з Адзіж-Бенах” (№ 39).
    (на фота: выступ гурта старадаўняй музыкі "Расалія")

    Глядзець іншыя фотаздымкі з цырымоніі ўганараваньня лаўрэатаў.


  • Паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы” / 01.04.2010

    20 мая 2010 года (чацвер) у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца вечар сучаснай беларускай песні і паэзіі “Рытмы і рыфмы” з удзелам вядомых музыкантаў Таццяны Беланогай, Юрыя Несцярэнкі і Віктара Шалкевіча. Вядучы мерапрыемства — Мюр Фарыдовіч. Спецыяльны госць — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак у 19.00.
    Кошт квітка 15.000. Набыццё квіткоў праз касу тэатра, якая працуе штодзень з 14.00 да 19.00, тэл. +375 17 286 70 21, +375 17 334 60 08, або ў распаўсюдніка +375 29 560 77 93, +375 29 135 44 95.


    1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60 - 61..70
  • Lotus Notes/Lotus Domino hosting by IDLab company