Мушынскі Міхась — крытык, літаратуразнаўца. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980). Член-карэспандэнт НАН Беларусі. Аўтар кніг “Ад задумы да здзяйснення”, “Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы”, “Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гг.”, “Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я – першая палавіна 60-х гг.”, “І нічога апроч праўды. Якой быць “Гісторыі беларускай літаратуры” і інш. Нарадзіўся ў 1931 годзе ў в. Мокрае на Быхаўшчыне. Жыве ў Менску.