Лужанін Максім — паэт, празаік, перакладчык, публіцыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1965 г.). Аўтар кніг паэзіі “Неаплачаны рахунак” (1930 г.), “Аднагалосна” (1931 г.), “Поступ” (1950 г.), “Моваю сэрца” (1955 г.), “Прасторы” (1958 г.), “Росы на коласе” (1973 г.) “Паразмаўляй са мной зямля” (1983 г.) і інш, прозы “Колас расказвае пра сябе” (1964 г.), “Людзі, птушкі, прастор” (1976 г.), “Трое” (1989 г.) і інш, публіцыстыкі “Вачыма часу” (1964 г.), “З ранку да вечара” (1978 г.) і інш. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Прусы (цяпер Салігорскі раён Меншчыны). Памёр у 2002 г.