Маракоў Леанід – празаік, публіцыст, журналіст. Аўтар даведнікаў “Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст”, “Вынішчэнне”. Аўтар кніг прозы: “Непамяркоўныя I”, “Непамяркоўныя II”, “Трое”, “100 мініяцюр”. Выйшла два тамы складзенага ім энцыклапедычнага даведніку “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991”. Нарадзіўся ў 1958 г. у Менску. Жыве ў Менску.