* * *
Жыцьцё…
Праламленьне
духу
матэрыяй…
* * *
Травы
зьмяняюць травы,
народы
зьмяняюць народы…
* * *
Крыжы
з магілак
дзеда й бабулі
скралі
з надпісамі
па-беларуску…
* * *
Хроснаю маці
ў дзіця
кабета
няхрышчаная…
* * *
Гукі –
колеры словаў…
Мовы –
рознакаляровыя.
* * *
Улада і апазіцыя…
А –
мастак паміж імі?
* * *
Алтарнае брацтва
ў царкве стварылі…
Заміж хрысьціянскага.
* * *
Чорны бусел
хадзіў па лузе
чарнобыльскай
гадавінай…
* * *
Сьнег
з сагнутага
дрэўца
строс.
Страх
з сагнутага
чалавека
скінуў.
Выпрасталіся.
* * *
Паціснуў руку
незнаёмцу.
Высьветлілася –
забойцу…
* * *
Як язва
на целе,
на душы
віна…
* * *
Шчымлівы
пацалунак любай…
Да сэрца
дакрануліся вусны.
* * *
Адлюстраваньне
душы чалавечай –
у словах і дзеях…