12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Юры Усьціновіч

_____________________
Аскепкі пачуцьцяў. Вершы


* * *

Стварае месяц
Фарбаю начной
Малюнкі ў небе
З хмараў і аблокаў.
10.09.06

* * *

Вецер бяспамяцтва рве, да зямлі прыціскае,
Холадам морыць здрады мароз.
Толькі насуперак ім
стаяць дубы-абаронцы старыя,
Пакуль прарастае
расточкамі кволымі-новымі моладзь!
24.01.07



* * *

Масты яднаюць берагі,
Людзей ідэя лучыць.
Мацней за кроў
Названае братэрства.
10.09.06


* * *

Вера стварае цуды:
Робіць ваду жывою,
Вядзе басанож па вугольлі,
Неўміручымі робіць сьмяротных.
13.01.07


* * *

У сутарэньні за кратамі,
Няволяй закутая,
Мова сплывае родная
Апошняю кропляй-словам.
16.01.–21.01.07




* * *

На жаль не мастак,
Не магу маляваць.
Але думкай вярнуся
У непаўторнасьць красы.
20.02.07


* * *

Між шэрых дзён містычная праява –
Марозу ўзор на шкле...
Адбітак іншасьвету?
Дзіцячых мар увасабленьне?
10.03.07


* * *

Лясам блізу в. Барыскавічы
Калісьці тут расьлі лясы,
Жылі калісьці тут зьвяры,
Птушыны сьпеў, грыбы, чарніцы...
Цяпер між пнёў тут сьпяць адны ўспаміны...
13.03.–15.03.07


Прызнаньне

Зямля прыгожых людзей
Між Захадам і Усходам,
Адметная пошукам вечным
Месца свайго і пакліканьня,
Мяне прывязала ты моцна.
Хачу быць з табою да сьмерці.
І нават па сьмерці стаць ветрам
І песьціць цябе пацалункам,
Пралівацца дажджамі ўрадлівымі,
Вымерваць шляхамі-дарогамі...
Мару застацца часьцінкай цябе!
Люты-красавік, 2007


* * *

Ай вохці мне!
Што робіць з дзеўкамі Вясна!
Куды ж падзецца тут?
Дзе сховішча знайсьці?
Сакавік, 2007


* * *

Уцяміць ня могуць дурні-зласьліўцы
Ісьціны простай адной,
Што сэрцы герояў з крэменя,
А крэсіва ім – жыцьцё!..
22.03.07


* * *

Рассыпала Сонейка скарб дыяментавы
На гладкай паверхні шырокай Дзьвіны.
Падлічыў усё ўвобміг Скарбнік-Вятрыска
І надзейна схаваў у вадзе.
24.03.07


* * *

Разнасьцежылася Неба
І паклікала Душу,
Але сэрца не пусьціла –
Пульсакровіла Жыццё.
29.03.–30.03.07


* * *

Тры валуны на раздарожжы
Не прапануюць варыянтаў
Сьцяжына лёсу ўжо даўно
Згубілася ў лабірыньце.
09.04.07


* * *

Шэрасьць выратоўвае –
У шэрасьці можна схавацца.
Шэрасьць забівае –
У шэрасьці губляю сябе.
11.04.07


ДзеяСлоў

Над бялютка-чыстым полем
Аўтар Музу заклікае
Разыграць з ім Дзею Слоў.
16.04.07


* * *

Усьміхаецца Дзева-Вясна,
Расьцвітае надзеямі-кветкамі.
Паветра сугучна з каханьнем
Сьпявае песьню жыцьця.
17.04.07


* * *

На небясьпечна вострыя аскепкі
Разьбілася аб Неба малітва
З няшчырага сэрца
І градам вярнулася на зямлю.
26.04.07


* * *

Расінка – Божая сьляза
Люструе ў сонечных праменях
Малюнкі рая.
29.04.07


* * *

У сумным чаканьні
Застылі секунды:
Чужына заела,
Радзіма далёка...
14.05.07