-
Наталля Русецкая (№103)
Паміж намі былымі * * * У жніўні было дзве поўні я пра цябе успомню згадаю адным радком ты быў як месяц за шклом далёкі чужы халодны няведамы і свабодны то маладзік то ветах а я гадавала дзетак * * * а ты ўставай і зноў жыві, пі ранішняе сонца, усміхайся. любі дарогу, на вадзе…
-
Такарчук, Федарэнка, Блажэнны: пабачыў свет калядны “Дзеяслоў”! Перадкалядны 103-ці нумар “Дзеяслова” парадуе чытачоў літаратурнымі цікавосткамі ў розных жанрах ды рубрыках: тут і тонкая лірычная паэзія Людкі Сільновай, і вострасюжэтныя творы Андрэя Федарэнкі ды Алеся Бычкоўскага, і медытатыўна-роздумныя старонкі з “Памятнай кнігі” Леаніда Дранько-Майсюка, і Хронікі беларускага інтэлектуала Валянціна Акудовіча, і падарожнае эсэ Франца Сіўко – рэфлексія па наведванні аўтарам Яснае…
-
Адам Глобус (№102)
Пікаса Словы пра найлепшага з мастакоў Сонечнасць У творах Пікаса шмат сонца. Ён народжаны ў сонечнай краіне. Ён жыў і працаваў у краінах, поўных сонца. Напісаныя і намаляваныя ім рэчы і істоты напоўнены святлом і выпраменьваюць святло… Сонца-твар. Сонца-рыса. Сонца-птушка. Нават сонца-чорт ёсць у Пабла Пікаса. Цэмент Чым больш прыглядаюся да іспанскай культуры,…
-
Антаніна Хатэнка (№102)
Наросхрыст Льняны шлях Ува мне прасціраецца лён пракаветнае цішы блакітай. Недзе тут небакрайна пралёг век, у вены мае пераліты. Недзе тут адгалоскам журбы песня продкаў сціхае замглёна, ахінуўшыся небам, нібы у расхлістанай памяці лёну. І гадзіннік, здаецца, заснуў паняверча на Ратушнай вежы. Толькі поле бясконцае льну выкалыхвае з мрой незалежнасць. У…
-
«І ХАЙ НІХТО НЕ ПОЙДЗЕ ПАКРЫЎДЖАНЫМ»
Ну вось, і пачала паціху атачаць нас імгла меланхалічнай восені. Такому флегматычнаму часу якраз, асабліва ў выходныя дні, спрыяе няспешнае роздумнае чытанне. Найперш мастацкай літаратуры. Нашага разліву, як кажуць, беларускай, сучаснай. То – чарговы «Дзеяслоў» вам у рукі. У 102 яго нумары вас чакае сустрэча з адмысловай прозай Андрэя Федарэнкі і Валерыя Гапеева. Думаю, падасца…
-
Валеры Гапееў (№102)
І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік Чытво. (Фрагмент) Частка 1 Вечарам у сераду 15 сакавіка 2006 года прафесар Андрэй Кузьміч Мархель закончыў у поўнай цішы кабінета вычытваць чарговыя старонкі работы магістрантаў Мацвея Хрысціка і Данілы Галоўчыка. Акуратна адсунуў убок аркушы, дзе-нідзе з пазнакамі простым алоўкам. На ягоным грубых формаў твары…
-
Сяргей Рублеўскі (№102)
Хлюст наезны Апавяданне Навукова-даследчыцкі інстытут, у якім працаваў Мікола Крываловіч, месціўся непадалёк ад яго дома. Так што на працу ездзіць не трэба было: прайшоў метраў чатырыста напрасткі – абсаджанымі клёнамі ды ліпамі дварамі – і вось ён, пяціпавярховы гмах са шкляным, як акварыум, калідорчыкам, які на фасадзе трохі вытыркаецца вонкі. І наогул усё было блізка…
-
Ілля Сін (№91)
Libido Урывак з рамана Некалі вузкакалейка віхляла паміж раскіданымі ў ваколіцах горада шахтамі і заводамі, але цяпер адзіны ацалелы ад яе невялічкі ўчастак выкарыстоўваецца толькі для забавы турыстаў у парку адпачынку. Марыя папраўляе сваю кандуктарскую фуражку і пасміхаецца, скасоўваючы квіткі, працягнутыя вусатым айцом сямейства. Ужо восень, гэта адзін з апошніх рэйсаў, і вагончыкі напаўпустыя.…
-
«РУШ НАПЕРАД! ТОЛЬКІ РУХ ДАЕ АДЧУВАННЕ ЖЫЦЦЯ…»
Напрыканцы лета пабачыў свет першы пасляюбілейны – 101 – нумар часопіса «Дзеяслоў». Калі накрэсліць рэзюме да яго, то найперш, у адрозненне ад большасці папярэдніх, кідаецца ў вочы тэматычная стракатасць і шырокая аўтарская геаграфія. Як на мой погляд, гэта добра, асабліва апошняе. Адкрываецца нумар нізкай вершаў Валянціны Аксак пад містычна-інтрыгуючым назовам «Меню таемнай вячэры». Гэта, па-простаму…
-
Сяргей Шапран (№100)
Пачуць літаратуру ў звычайным жыцці Гутарка Сяргея Шапрана з Нобелеўскім лаўрэатам Святланай Алексіевіч – Стаўшы нобелеўскім лаўрэатам, Вы, Святлана Аляксандраўна, працяглы час казалі, што не абжылі гэты новы стан. Але цяпер, амаль праз чатыры гады, ужо, відаць, не можаце так сказаць? – Усяго тры гады прайшло, чацвёрты толькі пачаўся, не такі ўжо вялікі тэрмін… Я…
-
У суквецці паэтак…
Выйшаў 101-ы нумар «Дзеяслова». Што ў ім ёсць пачытаць? Адкрывае нумар нізка вершаў Валянціны Аксак «Меню таемнае вячэры». Нізка насычана біблійнымі матывамі (верлібры «Вербы», «Міраносіцы», «Эмануіл», «Міраносіцы», «Вялікдзень-2019» і інш.), што суседнічаюць і пераплятаюцца з няўлоўным хараством, якое паэтка бачыць ў самых быццам бы будзённых рэчах. Уладзімір Някляеў прэзентуе сваю новую паэму «Зорка Дзіва». Даўней яе назвалі б ліра-эпічнаю…
-
Пятро Васючэнка
Ад тэксту да філалагемы Роздум пра літаратуру і жыцьцё… Прапаную суму роздумаў пра літаратуру і жыцьцё, народжаную ў шматгадовым пошуку адказу на пытаньне: ці важыць літаратура што-небудзь у рэальным быцьці? Паралельна шукаўся адказ на пытаньне пра прыроду літаратурнага генія. “Хто такі геній?” – сталася для мяне пытаньнем рабочым, бо ў той час працаваў над кнігай “Вялікія пісьменьнікі ХХ…
-
№98
Чытайце 98-мы нумар “Дзеяслова” тут.
-
Алесь Разанаў (№100)
Нехта яшчэ мае прыйсці?!. Зномы * Чалавек упісаны ў чалавецтва: яно ў ім набывае аблічча і голас, у ім ён месца і жыццяпіс. Ці ў грамадзе, ці сам, чалавек – людзі. * Няўзнак стукнуў сякерай па камені, і з яго, шэрага, непрыкметнага, замкнёнага ў сабе, выбліснула іскрына. Гэтак і ў людзях, знадворку звычайных і…
-
№97
-
Круглы стол (№99)
Беларуская літаратурная крытыка: чаму гэта (не) працуе?.. Круглы стол Літаратура адбываецца ўнутры тэксту: пад вокладкай кнігі няма лайкаў, шэраў, прэзентацый, інтэрв’ю, сэлфакоў, гарачых сабак, каментароў і каментатараў. Экстралітаратурныя чыннікі зусім нядаўна ўвайшлі ў поле тэксту як паўнавартасныя актары. Калі ў старазапаветныя часы ХІХ ст. плёткі і флуд абсарбаваліся часопіснымі і кніжнымі варыянтамі ўспамінаў і эпісталярыю,…
-
Ігар Бабкоў (№99)
У мяне ёсць тэчка, якую я дастаю ў асаблівыя моманты свайго жыцця. Яна ляжыць у шафе, на самым дне, разам з іншымі паперамі, у якіх сабраныя артэфакты эпохаў. Дастаткова грубая, калі не сказаць разбухлая. Там многа ўсяго. Запісы размоваў, выпадковыя нататкі. Старонкі часопісаў з публікацыямі, выцінкі з газетаў. Фотаздымкі. Энцыклапедыя прамінулага, дзе сабраныя шмат якія…
-
«УЗВЫСІЦЦА…
«УЗВЫСІЦЦА НАД РЭЧАІСНЫМ» 99 нумар часопіса «Дзеяслоў» адкрываецца нізкай вершаў пісьменніка філасафічнага складу Ігара Бабкова. Дарэчы, на пачатку 90-х ён і пачынаў з паэзіі, яго помны дэбютны зборнік «Solus Rex» звярнуў на сябе ўвагу вузкай (элітарнай) публікі, што вылучалася з тады яшчэ шырокага кола прыхільнікаў краснага пісьменства. Не магу ўстрымацца, каб не працытаваць тут…
-
Вольга Гапеева (№98)
Чорная яблыня Канцонэ пра трох ільвоў цалавацца вучылася я ў ільва рыбы песцілі маю скуру і падлівалі віна зачаравана ўздыхалі маўчалі і браліся шлюбам са студнямі на маёй жа зямлі капытамі білі быкі і коні уздымаючы віхуры болю і новы з’явіўся леў удаючы гандляра заморскіх бразготак але што мне да пацерак у кішэнях…
-
Валянцін Акудовіч (№98)
Бум-Бам-Літ З новай кнігі “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)” Пасля стварэння літаратурна-філасофскага сшытка “ЗНО” ў рэдакцыю “Культуры” пацягнуўся розны нефарматны народ. Бо хаця час ужо быў адносна вольны і з’явіліся незалежныя выданні, але іх інтэнцыі пераважна кіраваліся ці на разбурэнне савецкіх стэрэатыпаў, ці на фармаванне стэрэатыпаў нацыянальнага Адраджэння. А тут запрашалі да нязмушанага…