-
Леанід Дранько-Майсюк (№123)
Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва…
-
Вольга Бабкова (№123)
Ад словаў “нябеснае прызванне” і “грамадзянскі абавязак” крыху ніякавею як ад выразаў з кепскай п’есы. Штуршка дакладна не згадаю. Мая маці, калі я ёй чытала ўголас які-небудзь свой тэкст, дзівілася і казала, маўляў, як у цябе гэта атрымліваецца? А я цяпер чытаю яе ўспаміны дзяцінства ў сшытку, куды яна пачала іх запісваць па маёй просьбе,…
-
Лявон Валасюк (№123)
Бывае так, што нечакана адчуеш нейкі даўно знаёмы прыемны пах, прыпынішся, заціхнеш, прымружыш вочы і ўдыхаеш, удыхаеш той пах, і ўспамінаеш…
-
Барыс Пятровіч (№123)
Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шклярэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка…
-
Васіль Аўраменка (№123)
Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя?
-
Адам Глобус (№122)
Мастака Чарнабрысава заўсёды шмат. Як толькі ён з’яўляецца ў памяшканні, адразу робіцца галоўным героем. Рэжысёру ён пачынае расказваць сюжэты для серыялаў. Скульптару распавядае пра таямніцы камянёў. Журналісту накідвае пытанняў для будучых размоў з вядомымі людзьмі.
-
Уладзімір Міхно (№122)
Квадратны цвік Аповесць Гэты твор быў перададзеная ў рэдакцыю «Дзеяслова» сястрой Уладзіміра Міхно спадарыняй Верай у верасні 2020 года, праз год пасля сыходу спадара Уладзіміра. Аўтарскі падзагаловак – «Аповед Журнала Фёдаравіча». Частка першая Сакавік. Другі дзень і першы панядзелак вясны. Я зноў іду ў школу. Я – пажыццёвы вясковы настаўнік. Сідзень, мярлюк – маміны…
-
#121
ПАЭЗІЯ Фелікс Баторын. Ужо нас мала, ды яшчэ мы ёсць. Вершы. Віктар Жыбуль. Святламузыка. Вершы. Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. Літургія часу. Вершы. Усевалад Сцебурака. Інстытут туманаў. Вершы. Яўген Кунцэвіч. Небалючае сонца. Вершы. Андрэй Козел. На раздарожжы. Вершы. ПРОЗА Франц Сіўко. Манерка. Апавяданне. Іна Снарская. Таямніца самаробнай шафы. Абразкі з аповесці “Зачараваны скарб”. Давід Шульман.…
-
#120
ПАЭЗІЯ Наста Кудасава. …Проста набыцца тут. Вершы. Аксана Данільчык. Мой шлях, што завецца жыццём. Вершы. Алена Ігнацюк. Вершапад. Вершы. Кацярына Янчэўская. Паветра сакавіка. Вершы. Дзмітрый Рубін. У пекле – холадна. Вершы. ПРОЗА Леанід Дранько-Майсюк. Хаімка і Сорка. Апавяданне. Віктар Казько. У трох соснах. З цыкла “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”. (Заканчэнне). Андрэй Федарэнка. “FilmBell”. Пачатак новага…
-
Леанід Дранько-Майсюк (№122)
Якуш Апавяданне 1 Стары кушнер Якуш надзею страціў, расчараваўся і ўжо не думаў: будзе добра; ужо не верыў: шчасце блісне яму наперадзе. Не, не блісне (прыкрасць душыла Якуша!), бо ўсё яснае ўвачавідкі рабілася цьмяным – смерці не скажаш, як той кабыле, “тыр-но!”, каб адступіла назад. Зрэшты, сказаць можна, але смерць не адступіць. Якушу дух забівала.…
-
Сяргей Вераціла (№122)
Requiem * * * Тоіцца рыба на дне акіяна, Тоіцца звер у пушчанскіх бярлогах, Тоіцца ў маціцы перліны ззянне, Тояцца ў памяці згукі былога. Тоіцца жук пад зялёнай сцяблінаю, Тоіцца позірк пад акулярамі, Тоіцца сон паміж коўдрай й прасцінаю, Тоіцца гром паміж небам і хмарамі. У ночы глыбокай тоіцца ранак, Тоіцца смерць паміж…
-
Вольга Бабкова (№122)
Унутраны горад …і тады прастора латае тваю адсутнасьць тваім сумам па сваім мейсцы ў прасторы. Валянцін Акудовіч Як жа хочацца скруціцца ракаўкай, згарнуцца шчыльна, абхапіўшы рукамі калені і знерухомець на нейкі час, каб пасля выпрастацца ўдоўжкі, у струнку, расплюшчыць вочы і гуліверскім крокам рушыць у туман. Менавіта так зрабіла мая дачка, калі, праседзеўшы каля вакна…
-
Людміла Хейдарава (№122)
Анкета “Дзеяслова” Чым бачыцца Вам літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Што падштурхнула Вас да пісьменніцкай дзейнасці. Ці памятаеце свой творчы дэбют? Каго Вы лічыце сваім літаратурным “хросным бацькам”? Несумненна, нейкае пакліканне да літаратурнай творчасці існуе, але адкуль яно ідзе, цяжка вызначыць. Я мела адукацыю ў галіне прыкладной матэматыкі. Вядучы канструктар, выдатны…
-
Зміцер Вішнёў (№122)
Марскія запісы (Капітан Барада тут жарэ селядзец і цэдзіць халодны шнапс) 1 Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне праедзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля…
-
Аксана Спрынчан (№122)
Пахне лёс мой любістай * * * . вер.шы як людзі ў . радзімках . літараў і і ё і знакаў прыпынку . .і нава.т як верш без знакаў. радзімкі ў абрысах літар і нават паміж радкамі пакінулі .нам паэты найлепшыя .знаўцы радзімка.знаўства . . . * * * снег растае найперш вакол…
-
Леанід Галубовіч (№122)
…І будаваць надзеі храм * * * У маёй галаве – цэлы свет існуе, які разам са мною сканае. Трэба неяк яго ўратаваць – волю даць, вонкі выпусціць, покуль не позна… ЗАЗІМАК На вуліцы – паўзімы. Там – дрэвы, нібы хімеры, нахохленыя дамы, гандлёвых радоў галеры; ледзь-ледзь – нібы ўроскід –…
-
Уладзімір Даніленка (№122)
Смех начнога пана Апавяданне з нізкі “Сямейныя хронікі” Вуліца была застаўленая матацыкламі, роварамі, коньмі ды аўтамабілямі. Канец чаргі спускаўся з узгорачка да сядзібы святара Маська, а пачатак упіраўся ў падвор’е Бенядзя Піліпчука. Пад крыкі пеўняў над Тураўцом заходзіла сонца. Жавала жвачку худоба, і скрыпелі калодзежныя калаўроты. – Ты чаго прыйшла? – спытаў Бенядзь і заварушыў…
-
Віктар Казько (№118)
Дождж на бульбу З цыкла “Лёнькі, Ваські, Валодзькі” Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў цыкл…
-
Ксенія Фёдарава (№118)
Мост Апавяданне 26.09.2021 – пачатак Зараз пакрысе надыходзіць восень, і я міжволі прыгадваю тую самую. Не хачу ні вяртацца туды, ні рабіць гэтую падобнаю да той. Не кажу, што мне цяпер нешта не падабаецца ў маім жыцці і што я сумую па мінулым. Мінулае само вылазіць у цяперашні час, выяўляецца ў дробных элементах надвор’я ды…
-
Уладзімір Мароз. Анкета (№121)
Чым бачыцца Вам літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Што падштурхнула Вас да пісьменніцкай дзейнасці. Ці памятаеце свой творчы дэбют? Каго Вы лічыце сваім літаратурным “хросным бацькам”?