• Дзеяслоў №126

    Дзеяслоў №126

    У свежым нумары “Дзеяслова” — проза Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казько, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі; вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды, як заўсёды, багата іншых цікавостак!

    Чытаць далей

  • Уладзімір Сцяпан (№125)

    Уладзімір Сцяпан (№125)

    Я сёння ў школу не прыйду… Навелы. Галя амаль уляцела ў кабінет сваёй начальніцы. Тая ся­дзела за сталом і чытала лісты карэктуры. Падняла вочы, зняла акуляры, паклала паўзверх карэктуры, уважліва паглядзела на Галю. – Сімакоўская, тут павінен быў быць твой артыкул…

    Чытаць далей

  • Змітрок Кузменка (№125)

    Змітрок Кузменка (№125)

    Тарашкевіча арыштавалі. Гэта не змяшчалася ў галаве. Яніна безуважна мінула Катэдральны пляц і выйшла на Маставую. Блізу муроў касцёла святога Юрыя было зацішней, але толькі не на сэрцы. У тлуме цэнтральных вуліц дыхалася чамусьці лягчэй. Да моста заставалася зусім недалёка. Навошта яна ішла сюды? Там, у драўляным дамку на процілеглым беразе Вяллі, яе ніхто не…

    Чытаць далей

  • Маргарыта Аляшкевіч (№125)

    Маргарыта Аляшкевіч (№125)

    Беражы словы. Нізка вершаў. Парадзіха і маці забітага выюць на мове болю Матчына мова не збавіцца, не забыць

    Чытаць далей

  • Валеры Гапееў (№125)

    Валеры Гапееў (№125)

    Дзень Дуэлі. Апавяданне. Гэтае невялікае мястэчка з насельніцтвам недзе ля 20 тысяч чалавек знаходзілася не тое што ўбаку ад чыгунак і аўтатрас, але ўбаку ад дарог добрых і ўсякіх. У мяне засталося два тыдні адпачынку, і я выпраўляўся ў сваю апошнюю перад кабінетнай працай над дысертацыяй этнаграфічную паездку – у ваколіцах мястэчка захавалася некалькі дробных…

    Чытаць далей

  • Ціхан Чарнякевіч (№125)

    Ціхан Чарнякевіч (№125)

    Вершы спадзявання. Глыбака ў вадзе, ды на самым дне, Закаваны куфар, пакрыты глеем. Не дастаць яго ні табе, ні мне – Пакацігарошак адно здалее…

    Чытаць далей

  • Андрэй Федарэнка (№125)

    Андрэй Федарэнка (№125)

    Даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: “FilmBell”, што значыла…

    Чытаць далей

  • Наталля Русецкая (№125)

    Наталля Русецкая (№125)

    Літаратурная творчасць – гэта спосаб пражываць сваё жыццё, збіраць у словы і вобразы ўласны досвед, які складаецца з назірання за рознымі рэчамі, з’явамі, падзеямі, з удзелу ў гэтых падзеях, з адносінаў з іншымі людзьмі, з рэакцый на ўсё, што адбываецца з табой і вакол цябе, тваіх уласных рэакцый і чужых. Часам гэта нагадвае бязмэтнае збіранне…

    Чытаць далей

  • #123

    #123

    У красавіцкім 123-м “Дзеяслове”: новая паэма Уладзіміра Някляева, вершы Валянціны Аксак і Васіля Зуёнка, проза Леаніда Дранько-Майсюка, запісы Барыса Пятровіча, эсэ Сяргея Шапрана, анкета Вольгі Бабковай ды шмат іншых цікавостак! Дасяжны для чытання!

    Чытаць далей

  • #122

    #122

    У 122-м “Дзеяслове” вершы Леаніда Галубовіча, Аксаны Спрынчан, Сяргея Верацілы, проза Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Міхно, Змітра Вішнёва, ліставанне Сяргея Чыгрына з Сяргеем Новікам-Пеюном, эсэ Вольгі Бабковай ды шмат іншых цікавостак!

    Чытаць далей

  • Наста Кудасава (№124)

    Наста Кудасава (№124)

    Я заўжды любіла чытаць, гадоў з чатырох чытала апантана ўсё, што знаходзіла ў бібліятэках. Напэўна, гэта нейкая мая прыроджаная патрэба – успрымаць свет праз слова. Таму з ранняга дзяцінства я сама пачала пісаць, але нічога з тае пары не памятаю, дзіцячыя сшыткі з вершамі даўно спаліла, каб потым не саромецца іх, наўрад ці там было…

    Чытаць далей

  • Дар’я Ліс (№123)

    Дар’я Ліс (№123)

    Не кажы бабулі. Біяграфічны расповед. Бабуля стала ўдавой у тым узросце, калі я і не думала ісці замуж. Зрэшты, мяне не звалі. Каму патрэбны праблемы на сваю галаву? Канечне, дзед пра такое не думаў, закахаўшыся ў бабу Таню ў 6 класе. І свае праблемы атрымаў… Затое жылі яны весела, хоць бабуля ніколі не была ідэальнай…

    Чытаць далей

  • Яна Будовіч (№124)

    Яна Будовіч (№124)

    Заплюшчыш вочы – і пабачыш больш… Нізка вершаў. Поўніла прорву пад лёдам поўня… Чаму, чаму не сышлі мы ў срэбранае бяздонне?..

    Чытаць далей

  • Уладзімір Някляеў (№123)

    Уладзімір Някляеў (№123)

    Вар’ятня. Паэма. Бог захварэў. І мы Яго лячылі. Ён нас любіў – і мы Яго любілі, Таму Ён не памёр…

    Чытаць далей

  • Фелік Баторын (№123)

    Фелік Баторын (№123)

    Чым бачыцца мне літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Усім разам, і без містыкі. Творчы пачатак закладзены ва ўсіх людзей у генах. Любы від дзейнасці звязаны з нейкімі творчымі прыёмамі. Нават праца дворніка вымагае ў пэўных выпадках творчага падыходу.

    Чытаць далей

  • Леанід Дранько-Майсюк (№123)

    Леанід Дранько-Майсюк (№123)

    Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва…

    Чытаць далей

  • Вольга Бабкова (№123)

    Вольга Бабкова (№123)

    Ад словаў “нябеснае прызванне” і “грамадзянскі абавязак” крыху ніякавею як ад выразаў з кепскай п’есы. Штуршка дакладна не згадаю. Мая маці, калі я ёй чытала ўголас які-небудзь свой тэкст, дзівілася і казала, маўляў, як у цябе гэта атрымліваецца? А я цяпер чытаю яе ўспаміны дзяцінства ў сшытку, куды яна пачала іх запісваць па маёй просьбе,…

    Чытаць далей

  • Лявон Валасюк (№123)

    Лявон Валасюк (№123)

    Бывае так, што нечакана адчуеш нейкі даўно знаёмы прыемны пах, прыпынішся, заціхнеш, прымружыш вочы і ўдыхаеш, удыхаеш той пах, і ўспамінаеш…

    Чытаць далей

  • Барыс Пятровіч (№123)

    Барыс Пятровіч (№123)

    Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шкля­рэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка…

    Чытаць далей

  • Васіль Аўраменка (№123)

    Васіль Аўраменка (№123)

    Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя?

    Чытаць далей