-
Ціхан Чарнякевіч (№125)
Вершы спадзявання. Глыбака ў вадзе, ды на самым дне, Закаваны куфар, пакрыты глеем. Не дастаць яго ні табе, ні мне – Пакацігарошак адно здалее…
-
Андрэй Федарэнка (№125)
Даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: “FilmBell”, што значыла…
-
Наталля Русецкая (№125)
Літаратурная творчасць – гэта спосаб пражываць сваё жыццё, збіраць у словы і вобразы ўласны досвед, які складаецца з назірання за рознымі рэчамі, з’явамі, падзеямі, з удзелу ў гэтых падзеях, з адносінаў з іншымі людзьмі, з рэакцый на ўсё, што адбываецца з табой і вакол цябе, тваіх уласных рэакцый і чужых. Часам гэта нагадвае бязмэтнае збіранне…
-
Наста Кудасава (№124)
Я заўжды любіла чытаць, гадоў з чатырох чытала апантана ўсё, што знаходзіла ў бібліятэках. Напэўна, гэта нейкая мая прыроджаная патрэба – успрымаць свет праз слова. Таму з ранняга дзяцінства я сама пачала пісаць, але нічога з тае пары не памятаю, дзіцячыя сшыткі з вершамі даўно спаліла, каб потым не саромецца іх, наўрад ці там было…
-
Дар’я Ліс (№123)
Не кажы бабулі. Біяграфічны расповед. Бабуля стала ўдавой у тым узросце, калі я і не думала ісці замуж. Зрэшты, мяне не звалі. Каму патрэбны праблемы на сваю галаву? Канечне, дзед пра такое не думаў, закахаўшыся ў бабу Таню ў 6 класе. І свае праблемы атрымаў… Затое жылі яны весела, хоць бабуля ніколі не была ідэальнай…
-
Яна Будовіч (№124)
Заплюшчыш вочы – і пабачыш больш… Нізка вершаў. Поўніла прорву пад лёдам поўня… Чаму, чаму не сышлі мы ў срэбранае бяздонне?..
-
Уладзімір Някляеў (№123)
Вар’ятня. Паэма. Бог захварэў. І мы Яго лячылі. Ён нас любіў – і мы Яго любілі, Таму Ён не памёр…
-
Фелікc Баторын (№123)
Чым бачыцца мне літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Усім разам, і без містыкі. Творчы пачатак закладзены ва ўсіх людзей у генах. Любы від дзейнасці звязаны з нейкімі творчымі прыёмамі. Нават праца дворніка вымагае ў пэўных выпадках творчага падыходу.
-
Леанід Дранько-Майсюк (№123)
Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва…
-
Вольга Бабкова (№123)
Ад словаў “нябеснае прызванне” і “грамадзянскі абавязак” крыху ніякавею як ад выразаў з кепскай п’есы. Штуршка дакладна не згадаю. Мая маці, калі я ёй чытала ўголас які-небудзь свой тэкст, дзівілася і казала, маўляў, як у цябе гэта атрымліваецца? А я цяпер чытаю яе ўспаміны дзяцінства ў сшытку, куды яна пачала іх запісваць па маёй просьбе,…
-
Лявон Валасюк (№123)
Бывае так, што нечакана адчуеш нейкі даўно знаёмы прыемны пах, прыпынішся, заціхнеш, прымружыш вочы і ўдыхаеш, удыхаеш той пах, і ўспамінаеш…
-
Барыс Пятровіч (№123)
Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шклярэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка…
-
Васіль Аўраменка (№123)
Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя?
-
Адам Глобус (№122)
Мастака Чарнабрысава заўсёды шмат. Як толькі ён з’яўляецца ў памяшканні, адразу робіцца галоўным героем. Рэжысёру ён пачынае расказваць сюжэты для серыялаў. Скульптару распавядае пра таямніцы камянёў. Журналісту накідвае пытанняў для будучых размоў з вядомымі людзьмі.
-
Уладзімір Міхно (№122)
Квадратны цвік Аповесць Гэты твор быў перададзеная ў рэдакцыю «Дзеяслова» сястрой Уладзіміра Міхно спадарыняй Верай у верасні 2020 года, праз год пасля сыходу спадара Уладзіміра. Аўтарскі падзагаловак – «Аповед Журнала Фёдаравіча». Частка першая Сакавік. Другі дзень і першы панядзелак вясны. Я зноў іду ў школу. Я – пажыццёвы вясковы настаўнік. Сідзень, мярлюк – маміны…
-
Леанід Дранько-Майсюк (№122)
Якуш Апавяданне 1 Стары кушнер Якуш надзею страціў, расчараваўся і ўжо не думаў: будзе добра; ужо не верыў: шчасце блісне яму наперадзе. Не, не блісне (прыкрасць душыла Якуша!), бо ўсё яснае ўвачавідкі рабілася цьмяным – смерці не скажаш, як той кабыле, “тыр-но!”, каб адступіла назад. Зрэшты, сказаць можна, але смерць не адступіць. Якушу дух забівала.…
-
Сяргей Вераціла (№122)
Requiem * * * Тоіцца рыба на дне акіяна, Тоіцца звер у пушчанскіх бярлогах, Тоіцца ў маціцы перліны ззянне, Тояцца ў памяці згукі былога. Тоіцца жук пад зялёнай сцяблінаю, Тоіцца позірк пад акулярамі, Тоіцца сон паміж коўдрай й прасцінаю, Тоіцца гром паміж небам і хмарамі. У ночы глыбокай тоіцца ранак, Тоіцца смерць паміж…
-
Вольга Бабкова (№122)
Унутраны горад …і тады прастора латае тваю адсутнасьць тваім сумам па сваім мейсцы ў прасторы. Валянцін Акудовіч Як жа хочацца скруціцца ракаўкай, згарнуцца шчыльна, абхапіўшы рукамі калені і знерухомець на нейкі час, каб пасля выпрастацца ўдоўжкі, у струнку, расплюшчыць вочы і гуліверскім крокам рушыць у туман. Менавіта так зрабіла мая дачка, калі, праседзеўшы каля вакна…
-
Людміла Хейдарава (№122)
Анкета “Дзеяслова” Чым бачыцца Вам літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Што падштурхнула Вас да пісьменніцкай дзейнасці. Ці памятаеце свой творчы дэбют? Каго Вы лічыце сваім літаратурным “хросным бацькам”? Несумненна, нейкае пакліканне да літаратурнай творчасці існуе, але адкуль яно ідзе, цяжка вызначыць. Я мела адукацыю ў галіне прыкладной матэматыкі. Вядучы канструктар, выдатны…
-
Зміцер Вішнёў (№122)
Марскія запісы (Капітан Барада тут жарэ селядзец і цэдзіць халодны шнапс) 1 Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне праедзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля…