-
Андрэй Хадановіч (№90)
Дэталі Калі, зачапіўшы, казалі не “упс”, а “прабачце”, чыталі кніжкі з паперы й наогул чыталі, паэт быў піратам, і сцяг матляла на мачце. Не помню, якой краіны, – гэта дэталі. Калі пад вышэйшым небам раслі вышэйшыя дрэвы, ты быў такім бескарысным, што ўсе карысталі, і, пагасіўшы святло, усе дзевы казалі: “Дзе вы?” Не помню,…
-
Ірына Дубянецкая (№87)
ЭДЭНСКІ САД: СТВАРЭННЕ ЧАЛАВЕКА Кніга Роду 2:4б–25 Папярэднія заўвагі Ягвісцкая традыцыя і Божае імя Пасля аповеду пра велічную і ўрачыстую боскую дзею па стварэнні свету ў Кнізе Роду 1, Святарны аўтар, які толькі што падрыхтаваў касмалагічнае прачытанне і разуменне наступных гісторый, саступае месца іншаму апавядальніку, дазваляючы сабе зрэдзьчасу каментаваць або парадкаваць старадаўні матэрыял ды…
-
Адам Глобус (№89)
Парыжскія казкі Зялёны сом У Сене пад Парыжам вырас велізарны, як бервяно, сом. Вырашыў той зялёны сом ажаніцца. Ён прыплыў у Парыж і запатрабаваў тры нявесты, каб было з каго выбіраць. Сом быў такі вялікі, а Парыж тады быў яшчэ такі маленькі, што парыжане спалохаліся рачной пачвары. Збаяліся, што выпаўзе на бераг і разбурыць горад,…
-
Ірына Дубянецкая (№89)
ЭДЭНСКІ САД: ВЕДА ДАБРА І ЗЛА (Працяг) Кніга Роду 3 Папярэднія заўвагі Унутраныя сувязі гісторыі Саду Гісторыя, якую мы звыкла прачытваем як гісторыю пра спакусу, грэхападзенне і пакаранне, гаворыць хутчэй пра складаны працэс росту і сталення людзей ды іхнія адносіны паміж сабою і сваім светам. У гэтым сюжэце чатыры персанажы: Ягвэ Элогім, чалавек, жанчына і…
-
Людка Сільнова (№89)
У КАНЦЫ БУДУЦЬ ГОРЫ Свежае імя Кіслы, як антонаўка ўлетку, Гарадок… Вёска Селівонаўка – Сіні васілёк. Асвяжае памяць мне Імем – маладым, свежым – Ад Адама як! – Зялёны наліў. Кусь! – і Маладзечна аж Мне відаць здалёк!.. Вёска Селівонаўка, Сіні васілёк. 2017 г. Белая ружа Таццяне Сапач, …
-
Сяргей Ваганаў (№89)
* * * Скрабе ад раніцы лапата у двары. Напэўна, снег. Святло ў маім акенцы. Які на сёння дзень ў календары Пад белай вокладкай, што ціха зранку тчэцца? Які, будзь ласкавы, Часоў няпэўны збег Ў жытло ўвайшоў стагоддзя нараджэннем? А снег ідзе. Ідзе вялікі снег – Святлом ў акенца, роўным абуджэнню. Бясконцы ж мой перадсвітальны…
-
Людміла Рублеўская (№89)
Раздзел другі. КУДЫ НЕ ДАЙШОЎ ФРАНЦЫСК АСІЗСКІ Сайт “Пад знакам Урабораса”. Назва фанфіка: Ордэн захавальнікаў. Фандом: арыджынал. Жанр: агнст. Памер: максі. Статус: у працэсе. Рэйтынг: NC-17. Катэгорыя: гет. Аўтар: Grjaznyj ubljudok. Бета: шукаю. Папярэджанні: асабліва жорсткія сцэны. Анатацыя: Ты думаў, што ты на дне, але нехта пастукаўся знізу. Раздзел 1 Альберт Вялікі сцвярджаў у…
-
Ірына Дубянецкая (№86)
Кніга Роду Новая беларуская Біблія У 2017 годзе адбываецца небывалы збег юбілеяў, звязаных і з беларускімі культурнымі героямі розных часоў, і з падзеямі, якія змянілі хаду нашай гісторыі і нават нашай цывілізацыі. Для нас гэта можа стаць штуршком для цэласнага агляду таго шляху, які мы прайшлі, і асэнсавання сябе як нацыянальнай супольнасці. Найвялікшы з усіх…
-
Таццяна Дзмітрыева (№86)
АДНОСНА ЭВАЛЮЦЫЙНАЙ ТЭОРЫІ І ПАХОДЖАННЯ ЧАЛАВЕКА Пад уплывам Огдана Нэша дурны мужык як варона а я не мужык я – баба ягоная і як прадстаўнік законны паловы маёй дурной гаротнай не ўважаючы твары й іконы заяўляць мушу безапеляцыйна й грунтоўна: колькі б часу ні мінула з гадзіны чорнай калі з адамава цела…
-
Анатоль Івашчанка (№86)
Сінявокая ЦЫ ад сябе далёка не ўцячы сонца танчыць зайчыкам на плячы нос казыча ранішняе капучы на павестцы дня задача перамагчы не забыцца набыць панівіль дачцэ (сонца скача зайчыкам на шчацэ) кава распускаецца ў малацэ за вакном сплываюць трупы ворагаў па рацэ ад сябе далёка не ўцячэш покуль цы па целе крыху…
-
Крысціна Бандурына (№83)
Гарадскія ланцужкі Апавяданне Мне падабалася адкрываць шафы, даставаць і мераць адзенне, якое маці схавала мне навырост. У камодах, што стаялі ў бацькоўскім пакоі, заўсёды ляжала шмат цікавых рэчаў, хоць і шмат разоў мной перагледжаных, але па-ранейшаму прывабных. Больш за ўсё мне падабаліся маміны цені, цэлы набор з трох маленькіх паверхаў рознакаляровых квадрацікаў. Яны былі яркія,…
-
Вера Лойка №85
Шведскія канікулы Калі тэатр пачынаецца з вешалкі, то Швецыя безумоўна – з аэрапорта Арланда. І пачатак гэты можа мець розны настрой, мяне, да прыкладу, у першую гадзіну знаходжання на шведскай зямлі наведвала думка – і чаго гэта мне не сядзелася дома, што я тут згубіла? Нічога не згубіла, гэта чыстая праўда, а вось калі б…
-
Леанід Філатаў (№85)
Пра Хвядоса-стралка, здатнага дзецюка Казка для тэатра на матывы расейскага фальклору (Фрагмент) Пераклад з расейскай мовы Макса ШЧУРА. Скамарох-весялун Верце ці не верце, а жыў на белым свеце стралок Хвядос – сама хвацкасць ды маладосць. Выглядаў Хвядоска не брыдка й не боска: ні румяны, ні бледны, ні багаты, ні бедны, ні ў псоце, ні…
-
Вольга Чайкоўская (№85)
* * * я хацела б пераўтварыцца ў журавіну або у кроплю вады зліцца з ландшафтам згубіцца ў лесе застацца тут назаўжды я хацела б зрабіцца разгубленай і бездапаможнай згубіць квіток пашпарт забыцца на асцярожнасць я хацела б развучыцца плакаць наогул забыць што такое слёзы зразумець як правільна і не балюча але не…
-
Усевалад Сцебурака (№84)
БЛІЖЭЙ ДА ЗЯМЛІ * * * У апошняй зямной сваёй хаце жыць на высокім паверсе? – Ды ну! Памрэш вось, і жонка скажа суседу: – Вова, памажы ты знесці труну. Ён скасавурыцца кісла, плячыма пацяпне – Я-та – сусед, гуманіст, вядома, ды толькі – не! Я за сваё жыццё нацягаўся раяляў ды газавых пліт а…
-
Вольга Мікалайчык (№84)
Кара Апавяданне Маім пабрацімам беларусам, што пакінулі свой апошні выдых на ўкраінскай зямлі – Міхасю Жызнеўскаму, Алесю Чаркашыну, Паўлу Шарамету, жывым – Сябро, Караю, – усім беларусам у АТА прысвячаецца… У сне я не адчуваў холаду, я заснуў, стоячы на варце блокпаста, ведаючы, што магу прачнуцца ў… труне, бо нябожчыкі не спяць, іхняе цела…
-
Ігар Бабкоў (№84)
Эва Дамініка: лінія фронту Аповесць (Фрагмент) 1. Ліст аніяк не хацеў канчацца. Ён пераваліў за шасцідзясятую старонку, а канца ўсё яшчэ не было бачна. Звычайна яна пісала сябрам кароткія паэтычныя пасланні, дадаючы потым на палёх каментары. Яна называла іх эцюдамі і пазначала опус, як у музыцы, хаця і не заўсёды адсылала сваім адрасатам. Ёй важна…
-
Аксана Данільчык (№84)
Час знешняй адсутнасці * * * Памяці таты Баюся страціць цёплае дыханне зямлі ў пасляпаўдзённы час калі я болей не пачую гукаў жывых істот схаваных у лістоце і сонца ў лёгкай радаснай дрымоце стамлёнага ад нечаканай працы слядоў не ўбачу на сваіх далонях і рухі ценяў на ваконнай раме і дом напоўнены святлом і…
-
Гіём Апалінэр (№83)
Бестыярый, або Арфееў картэж Элеміру Буржу Пераклад з французскай мовы Андрэя ХАДАНОВІЧА. Арфей Глядзіце, як шляхетна і выразна Малюнкі ўсё тлумачаць падрабязна: Здаецца, што святло гаворыць урачыста Вучонай моваю Гермеса Трысмегіста. Чарапаха Ляціць з фракійскага выраю Мой спеў, святло несучы, Бо панцыр зрабіўся ліраю, І ўсе звяры – слухачы! Конь Трымаеш лейцамі…
-
Зараслава Камінская (№83)
Гульня словаў Апавяданне 27 кастрычніка, 3:37 раніцы Па яго прыйшлі а палове на чацвёртую. Максім ведаў: хапун пачынаецца ў гэты час. І быў бы расчараваны, каб яго не забралі вось так, традыцыйна, сярод ночы: то б значыла, што там, на тым баку, ставяцца да справы несур’ёзна і нічога ў іх не атрымаецца. А…