-
#124
У 124-м нумары: вершы Леаніда Дранько-Майсюка і Валера Дубоўскага, проза Святланы Воцінавай і Давіда Шульмана, запісы Людмілы Хейдаравай, літаратуразнаўства ад Анатоля Трафімчыка і Сяргея Кавалёва, анкета Насты Кудасавай ды шмат іншых цікавостак. Дасяжны для чытання!
-
Іна Снарская (№126)
Нізка вершаў “Вясна прыйдзе!” Слухаю музыку Гайдна, побач кніга вершаў Марыны, за вакном аблятае квецень… і няма ў свеце смерці. Боль свой схаваю ў далоні, каб гарэла свечка грамнічная, не віна – толькі бяссонне, не вайна – толькі птушкі бяздомныя.
-
Васіль Аўраменка (№126)
Нядаўна знаёмы прызнаўся, што больш за 10 год не браў у рукі кніг, і спытаў – што можна было б пачытаць змястоўнага і карыснага з беларускай літаратуры? Меліся на ўвазе творы, якія былі б адэкватныя падзеям і праблемам цяперашняга часу ды мелі нейкі пазітыўны, стымулюючы патэнцыял. Я быў задумаўся, бо сам чытач спарадычны і добра…
-
Віктар Казько (№126)
Адбылося гэта ці не ў першы дзень пасля заканчэння вайны. Нічога, здаецца, у звыклым вясковым жыцці асабліва значнага, тым больш велічнага. Пасля паўсядзённай калгаснай працы, пасадкі ці праполкі буракоў, а мо і акучвання бульбы працаздольныя жанчыны, у большасці ўдовы, блытаючыся ўва ўдовіных чорных і доўгіх спадніцах, прыбеглі з поля, дзе іх застаў старшыня калгаса на…
-
Лусінэ Маскалюнец (№125)
Нізка вершаў “Матчына мова”. на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца два віды рагозу (той, які ты ўсё жыццё блытаў з чаротам: typha angustifolia i typha latifolia.
-
Дзеяслоў №126
У свежым нумары “Дзеяслова” — проза Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казько, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі; вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды, як заўсёды, багата іншых цікавостак!
-
Уладзімір Сцяпан (№125)
Я сёння ў школу не прыйду… Навелы. Галя амаль уляцела ў кабінет сваёй начальніцы. Тая сядзела за сталом і чытала лісты карэктуры. Падняла вочы, зняла акуляры, паклала паўзверх карэктуры, уважліва паглядзела на Галю. – Сімакоўская, тут павінен быў быць твой артыкул…
-
Змітрок Кузменка (№125)
Тарашкевіча арыштавалі. Гэта не змяшчалася ў галаве. Яніна безуважна мінула Катэдральны пляц і выйшла на Маставую. Блізу муроў касцёла святога Юрыя было зацішней, але толькі не на сэрцы. У тлуме цэнтральных вуліц дыхалася чамусьці лягчэй. Да моста заставалася зусім недалёка. Навошта яна ішла сюды? Там, у драўляным дамку на процілеглым беразе Вяллі, яе ніхто не…
-
Маргарыта Аляшкевіч (№125)
Беражы словы. Нізка вершаў. Парадзіха і маці забітага выюць на мове болю Матчына мова не збавіцца, не забыць
-
Валеры Гапееў (№125)
Дзень Дуэлі. Апавяданне. Гэтае невялікае мястэчка з насельніцтвам недзе ля 20 тысяч чалавек знаходзілася не тое што ўбаку ад чыгунак і аўтатрас, але ўбаку ад дарог добрых і ўсякіх. У мяне засталося два тыдні адпачынку, і я выпраўляўся ў сваю апошнюю перад кабінетнай працай над дысертацыяй этнаграфічную паездку – у ваколіцах мястэчка захавалася некалькі дробных…
-
Ціхан Чарнякевіч (№125)
Вершы спадзявання. Глыбака ў вадзе, ды на самым дне, Закаваны куфар, пакрыты глеем. Не дастаць яго ні табе, ні мне – Пакацігарошак адно здалее…
-
Андрэй Федарэнка (№125)
Даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: “FilmBell”, што значыла…
-
Наталля Русецкая (№125)
Літаратурная творчасць – гэта спосаб пражываць сваё жыццё, збіраць у словы і вобразы ўласны досвед, які складаецца з назірання за рознымі рэчамі, з’явамі, падзеямі, з удзелу ў гэтых падзеях, з адносінаў з іншымі людзьмі, з рэакцый на ўсё, што адбываецца з табой і вакол цябе, тваіх уласных рэакцый і чужых. Часам гэта нагадвае бязмэтнае збіранне…
-
#123
У красавіцкім 123-м “Дзеяслове”: новая паэма Уладзіміра Някляева, вершы Валянціны Аксак і Васіля Зуёнка, проза Леаніда Дранько-Майсюка, запісы Барыса Пятровіча, эсэ Сяргея Шапрана, анкета Вольгі Бабковай ды шмат іншых цікавостак! Дасяжны для чытання!
-
#122
У 122-м “Дзеяслове” вершы Леаніда Галубовіча, Аксаны Спрынчан, Сяргея Верацілы, проза Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Міхно, Змітра Вішнёва, ліставанне Сяргея Чыгрына з Сяргеем Новікам-Пеюном, эсэ Вольгі Бабковай ды шмат іншых цікавостак!
-
Наста Кудасава (№124)
Я заўжды любіла чытаць, гадоў з чатырох чытала апантана ўсё, што знаходзіла ў бібліятэках. Напэўна, гэта нейкая мая прыроджаная патрэба – успрымаць свет праз слова. Таму з ранняга дзяцінства я сама пачала пісаць, але нічога з тае пары не памятаю, дзіцячыя сшыткі з вершамі даўно спаліла, каб потым не саромецца іх, наўрад ці там было…
-
Дар’я Ліс (№123)
Не кажы бабулі. Біяграфічны расповед. Бабуля стала ўдавой у тым узросце, калі я і не думала ісці замуж. Зрэшты, мяне не звалі. Каму патрэбны праблемы на сваю галаву? Канечне, дзед пра такое не думаў, закахаўшыся ў бабу Таню ў 6 класе. І свае праблемы атрымаў… Затое жылі яны весела, хоць бабуля ніколі не была ідэальнай…
-
Яна Будовіч (№124)
Заплюшчыш вочы – і пабачыш больш… Нізка вершаў. Поўніла прорву пад лёдам поўня… Чаму, чаму не сышлі мы ў срэбранае бяздонне?..
-
Уладзімір Някляеў (№123)
Вар’ятня. Паэма. Бог захварэў. І мы Яго лячылі. Ён нас любіў – і мы Яго любілі, Таму Ён не памёр…
-
Фелікc Баторын (№123)
Чым бачыцца мне літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Усім разам, і без містыкі. Творчы пачатак закладзены ва ўсіх людзей у генах. Любы від дзейнасці звязаны з нейкімі творчымі прыёмамі. Нават праца дворніка вымагае ў пэўных выпадках творчага падыходу.