12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY






  • Прэзентацыя трох новых кнiг выдавецтва «Галiяфы» / 29.09.2008
    2 кастрычнiка (чацьвер) у Музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры (вул. Багдановiча, 13) адбудзецца прэзентацыя трох новых кнiг выдавецтва “ГАЛІЯФЫ”. У межах праекта будуць прадстаўленыя кнігі: “БЕГ” Аляксея ТАЛСТОВА, “ГЛIНЯНЫ ЧАЛАВЕК” Аляксея ЧУБАТА, “ПIРАМIДА ЛIННЭЯ” Пятра ВАСЮЧЭНКI.
    У вечарыне возьмуць удзел: Аляксей ТАЛСТОЎ, Аляксей ЧУБАТ, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Iльля СIН, Зьмiцер ПЛЯН, Серж МІНСКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦIНСКI, Вiка ТРЭНАС, Вiктар ЖЫБУЛЬ, Вера БУРЛАК, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКI. Суполка “Механёры культуры” пакажа перфоманс “Плотнасьць свабоды. Трызуб. Ч. III”.
    Вядучы -- Міхась БАШУРА.
    Пачатак у 18.00. Уваход вольны.


  • Творчы конкурс "Дзеяслова" / 05.09.2008
    Часопіс “Дзеяслоў” абвяшчае конкурс літаратурна-крытычных твораў на тэму: “Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, персьпектывы”.
    Да конкурсу прымаюцца літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, рэцэнзіі, якія асьвятляюць сучасны літаратурны працэс. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя крытыкі і літаратуразнаўцы, якія пішуць на беларускай мове.
    Для пераможцаў конкурсу будзе зладжаны семінар з майстар-класамі вядомых беларускіх літаратараў і крытыкаў.
    Па выніках конкурсу будзе выдадзеная кніга.
    Склад журы конкурсу: Міхась Тычына, Алесь Пашкевіч, Сяргей Дубавец, Ірына Шаўлякова, Анатоль Івашчанка.
    Тэрмін падачы твораў: з 1 верасьня 2008 г. да 1 лютага 2009 г. Дасылаць творы можна ў электронным (пажадана) ці рукапісным выглядзе на адрасы: [email protected] альбо 220025, г. Менск-25, а/с 91 з пазнакай “на конкурс”.
    Дзейнічайце!


  • Прэзентацыя кнігі Сяргея Прылуцкага "Дзевяностыя forever" / 20.05.2008
    23 ТРАЎНЯ (ПЯТНІЦА) а 17:00 Пушкінская бібліятэка (вул. Гікалы, 4) запрашае на прэзентацыю кнігі з серыі "Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў" “Дзевяностыя forever” Сяргея Прылуцкага.
    Удзел бяруць: Андрэй Адамовіч, Марыя Мартысевіч, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч.
    Уваход вольны.


  • Прэзентацыя выдавецтва "Галіяфы" / 08.04.2008
    29 красавіка у вялікай залі Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) адбудзецца прэзентацыя выдавецтва “ГАЛІЯФЫ”. У межах праекта будуць прадстаўленыя кнігі: “Мільярд удараў” Юры Станкевіча, “Экзістэнцыйны пейзаж” Вікі ТРЭНАС, “Забі ў сабе Сакрата!” Веры Бурлакі Віктара Жыбуля, а таксама “Сто дарог” Уладзіміра Несьцяровіча.
    У вечарыне возьмуць удзел: літаратары Зьміцер Вішнёў, Міхась Башура, Уладзімір Гніламёдаў, Аксана Спрынчан, Адам Глобус, Пятро Васючэнка, Юрась Барысевіч, Вольга Гапеева, Інэса Кур'ян, Арцём Кавалеўскі, Алесь Туровіч, Ірына Шаўлякова, Тацяна Нілава, Аляксей Талстоў, Серж Мінскевіч, Анка Упала, Зьміцер Плян, Юрась Пацюпа, музычныя гурты “Рацыянальная дыета”, “Anima Una” (ЦТДіМ маст. кіраўнік Н. Бубен), “Recha”, MinskStar квартэт, перфоманс пакажа суполка “Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасьці”.
    Пачатак у 18.00. Уваход вольны.


  • "Бэрлібры" Андрэя Хадановіча / 23.01.2008
    7 лютага 2008 году
    Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна-музычную акцыю “МЭДЫЮМ”.
    У праграме прэзэнтацыя кнігі вершаў “Бэрлібры” і аўдыёкнігі “Абменьнік”.
    Словы:
    Джэці (Вера Бурлак), Дзьмітры Дзьмітрыеў, Максім Жбанкоў, Віктар Жыбуль, Марыйка Мартысевіч, Сярж Мядзьведзеў.
    Музыка:
    BAND_A, INDIGA, Сяргей Пукст, Рацыянальная дыета.
    Месца ДЗЕяньня: Акадэмія мастацтваў, вялікая заля Тэатру-студыі Я. Міровіча (пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх).
    Пачатак а 19.30.
    Уваход вольны.


  • Віншуем лаўрэатаў "Залатога апострафу" / 02.11.2007
    Лаўрэатамі традыцыйнае прэміі "Дзеяслову" за 2006 г. сталі:
    Вольга Іпатава за аповесьць “Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба” (№ 23-24). Чытаць! .
    Рыгор Сітніца за нізку вершаў “І голас Бога слухае душа...” (№ 25). Чытаць!.
    Лізавета-Дамініка Панамарова за паэтычны дэбют “Крылы” (№ 22). Чытаць!.

    Пра юбілейную імпрэзу 30 кастрычніка чытайце ТУТ.

  • ДЗЕЯСЛОВУ - 5 гадоў! / 24.10.2007
    Шаноўныя сябры!
    30 кастрычніка адбудзецца юбілейная вечарына з удзелам выдаўцоў, а таксама сяброў і аўтараў выданьня. У імпрэзе бяруць удзел: Генадзь Бураўкін, Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Някляеў, Вольга Іпатава, Віктар Казько, Анатоль Кудравец, Уладзімер Арлоў, Валянціна Аксак, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі і інш. вядомыя паэты і барды. У праграме вечарыны – уганараваньне лаўрэатаў традыцыйнае штогадовае прэміі часопісу “Залаты апостраф”, а таксама прэзентацыя 30-га нумару і дзьвюх новых кніг серыі “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў” (аўтары Анатоль Кудравец і Сяргей Дубавец).
    Месца ДЗЕяньня: Гістарычная майстроўня (Менск, в. Сухая, 25, раён ст. метро “Фрунзенская”).
    Пачатак а 18-й.
    УВАХОД ВОЛЬНЫ.


  • БЛІЦКРЫТ для №31 / 20.10.2007
    Аб'ект бліжэйшага абмеркаваньня "Бліцкрыту" - кніга Ўладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”.
    Нагадваем, што эксьпертам рубрыкі можа стаць ня толькі сталы крытык ці літаратар, але і, перадусім, – любы неабыякавы чытач. Чакаем на вашыя водгукі!


  • БЛІЦКРЫТ-3 / 20.03.2007
    Абмеркаваньне "Лёну" А. Сыса завершана.
    Наступны Бліцкрыт вырашана прысьвяціць кнізе “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (“Кнігарня “Наша Ніва”), каб разабрацца, што гэта за зьявішча – беларуская жаночая проза і ці ёсьць яно наагул. Чакаем на вашыя водгукі!


  • Прэзентацыя "Крушні" ў Вялейцы / 07.03.2007
    У Вялейцы 17 лютага ў выставачнай залі імя Сілівановіча адбылася вечарына, якая спалучыла сустрэчу рэдакцыі “Дзеяслова” з чытачамі і прэзентацыю трэцяга томіка з бібліятэчкі часопіса, дэбютнай кнігі Усевалада Сьцебуракі, – “Крушня”.

    Акрамя дзеяслоўцаў Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча і Анатоля Івашчанкі, якія адказвалі на пытаньні, дзяліліся планамі і чыталі свае творы, выступіў і адмысловы госьць – славуты беларускі літаратар Уладзімер Някляеў.

    Узялі ўдзел у вечарыне і гаспадары. Свае вершы прачыталі вучні мясцовай гімназіі, а таксама выступіў з выдатнымі аўтарскімі сьпевамі вялейскі бард Алесь Наркевіч.
    Іншыя фатаздымкі з прэзентацыі.


    1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60 - 61..70
  • Lotus Notes/Lotus Domino hosting by IDLab company