12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Зьмест (#17)

_____________________
Паэзія
_____________________
Проза
_____________________
Дэбют
_____________________
Пераклады
_____________________
Архівы
_____________________
Эсэ
Крытыка
Мастацтва























Ян Чыквін
Два шляхі разьвіцьця беларускай паэзіі. Максім Багдановіч і Янка Купала

Павел Абрамовіч
У пошуках свайго чытача. Пісьменьніцкая крытыка Беларусі ХІХ ст.


Віктар Жыбуль
Расквітацца з жаночай нядоляй. Новыя факты з біяграфіі Ганны Брэскай

Алесь Клышка - Зьніч
Погляд з-за муру ў сьвет і ў сэрца. Гутарка


Сьвятлана Дзядзінкіна-Гук
Крыніца, з якой выцякае слова... Польскі дзёньнік


Сяргей Харэўскі
Срэбнае сьвятло. Вяртаньне фотамайстра і мастака Сяргея Вішнеўскага
____________________
Кнігапіс






____________________
Анкета "Дзеяслова"

Сьцісла


Летні нумар «Дзеяслова» прапануе чытачам доўгачаканую сустрэчу з новымі творамі знанага паэта, любімца беларускіх інтэлектуалаў, Алеся Разанава, які нядаўна вярнуўся з працяглай вандроўкі ў Германію і Аўстрыю. Апошняя публікацыя на радзіме была ў яго ці не тры гады таму ў першым нумары «Дзеяслова»... Яшчэ адна, без перабольшаньня, сенсацыя гэтага нумару – паэма палітыка і паэта Зянона «Вялікае Княства». З 1996 году аўтар яе, адзін з лідэраў апазіцыі, знаходзіцца на эміграцыі – у Польшчы і ЗША. У паэтычнай рубрыцы сямнаццатага нумару таксама вершы паэтаў землякоў-слонімцаў Алега Лойкі («Закаханыя вёслы») і Сяргея Чыгрына («Крочу ў восень...»), менчука Паўла Саковіча («Куды ляцім?»).
Разьдзел «Проза» адкрываецца шчымліва-драматычнай аповесьцю сталага аўтара «Дзеяслова» Сяргея Рублеўскага «Спавядальныя дні ў чужым горадзе». Навапалачанін Вінцэсь Мудроў, у якога на Беларусі шмат верных прыхільнікаў, прапануе свой новы аповед «Тузік і Кузік», а адна са старэйшых беларускіх пісьменьніц Лідзія Арабей, якой нядаўна споўнілася восемдзесят гадоў, – жыцьцёвыя, спавядальна-псіхалагічныя абразкі пад назовам «Пошукі ісьціны». У нумары зьмешчаныя таксама, спадзяемся, чаканыя чытачамі працяг раману Віктара Вальтара «Роджаныя пад Сатурнам» і заканчэньне аповесьці Міколы Дубоўскага «У кожнага – свая вайна».
Сярод «дзеяслоўных» дэбютантаў гэтым разам ці не ўпершыню няма дзяўчат. Свае першыя спробы пяра прапануюць хлопцы-школьнікі: пачынаючы паэт Павел Барахвостаў з Менску («Недасяжнае неба») і пачынаючы празаік Раман Кудраўцаў з Ліды («Клёны ў тумане»).
У разьдзеле перакладаў прадстаўлены ангельскі і ўкраінскі творцы. Вершы ўкраінскага паэта Міколы Зэрава, які трагічна загінуў у сумнавядомым 1937 годзе, пераўвасобіў па-беларуску Алег Мінкін («Дарогі паэзіі»), а навэлу Т. Карагесан Бойл – вядомая перакладчыца і сталы аўтар «Дзеяслова» Вольга Каладзкая («Тоне дом»).
Трэці нумар запар «Дзеяслоў» друкуе першы сшытак далітаратурнай біяграфіі Васіля Быкава («Пункціры жыцьця»), а наперадзе чытачоў чакае сшытак другі.
У разьдзеле крытыкі і эсэістыкі артыкулы Яна Чыквіна «Два шляхі разьвіцьця бе­ла­ру­скай паэзіі» пра няпростыя стасункі між класікамі беларускай літаратуры Максімам Багдановічам і Янкам Купалам; Паўла Абрамовіча «У пошуках свайго чытача» пра пісьменьніцкую крытыку ў Беларусі ў ХІХ стагоддзі, Віктара Жыбуля «Расквітацца з жаночай нядоляй» – пра новыя факты з біяграфіі паэткі Ганны Брэскай з публікацыяй знойдзеных недрукаваных раней вершаў. Алесь Клышка пабываў у Жыровіцкім манастыры і пагутарыў з паэтам Зьнічом, а цяпер з інакам Мікалаем пра мірское і ня толькі жыцьцё і праблемы («Погляд з-за муру ў сьвет і ў сэрца»), віцебская журналістка Сьвятлана Дзядзінкіна-Гук дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад вандроўкі ў Польшчу («Крыніца, з якой выцякае слова...»), мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі знаёміць чытачоў з творчасьцю і асобай фотамайстра і мастака Сяргея Вішнеўскага («Срэбнае сьвятло»).
У рубрыцы «Кнігапіс» Леанід Галубовіч разглядае кніжныя навінкі апошняга часу – кнігі Уладзіміра Някляева, Юры Станкевіча, Вальжыны Морт, Рамана Ярохіна, Уладзіміра Цішурова, Алеся Камоцкага, Марыны Наталіч, І. Цэхановіча, Рычарда Белячыца, Алеся Марціновіча і «Слова пра Яна Скрыгана» («НеЛеГАЛізаванае»).
На пытаньні анкеты «Дзеяслова» адказваюць Леанід Дранько-Майсюк і Сяргей Дубавец.