12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Зьмест (#16)

_____________________
Паэзія
_____________________
Проза
_____________________
Дэбют
_____________________
Пераклады
_____________________
Архівы
_____________________
Эсэ
Крытыка
Мастацтва






















____________________
Кнігапіс






____________________
Анкета "Дзеяслова"


Сьцісла

Чэрвеньскі нумар “Дзеяслова” выходзіць у чарговую гадавіну з дня сьмерці Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава, а таму ў значнай меры прысьвечаны памяці Вялікага Беларуса. “Дзеяслоў” працягвае публікацыю ўспамінаў Васіля Уладзіміравіча “Пункціры жыцьця”, гэтым разам друкуюцца – запісы прысьвечаныя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У нумары зьмешчаная таксама перапіска Васіля Быкава з дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком (“Лісты цяпер для мяне – манна нябесная...”), успаміны Сяргея Абламейкі пра апошнія дні жыцьця Васіля Быкава ў Празе і Менску (“Вясна з Быкавым”), інтэрв’ю вядомага расейскага журналіста Уладзіміра Малчанава, зробленае яшчэ ў 2000 годзе, калі Васіль Уладзіміравіч жыў у Нямеччыне (Я не прапаведнік, я спавядальнік...”).
А адкрываецца гэты нумар “Дзеяслова” вершамі юбіляра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка (“Рыпіць асьвер...”). У нумары друкуюцца таксама новыя вершы Міхася Скоблы (“На самым сёмым небе”), Павала Зьмітрука (“Тэрыторыя Хінжы”), Соф’і Шах (“Між раніцай і надвячоркам”) і паэма Віктара Сьлінко (“Жбан і вада”).
У разьдзеле “Проза” зьмешчаныя апавяданьне Уладзіміра Някляева (“Фанцік”), два аповеды Уладзіміра Сьцяпана (“Жыцьцё – джаз”), аповесьць Васіля Ткачова (“Цешча Томаша”), пачатак аповесьці Міколы Дубоўскага (“У кожнага – свая вайна”).
У разьдзеле “Спадчына” чытачоў зацікавіць раман Віктара Вальтара “Роджаныя пад Сатурнам”, які быў напісаны яшчэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя, але ў Беларусі амаль невядомы і цалкам друкуецца ўпершыню. У рамане апісваюцца падзеі сьведкам і ўдзельнікам якіх быў аўтар, а менавіта жыцьцё студэнтаў-беларусаў у Празе.
Дэбютуюць у шаснаццатым нумары “Дзеяслова” студэнт з Менску, паэт Алесь Квіткевіч (“Я цябе...Сьпяваю!”) і студэнт з Мазыра, празаік Валянцін Бойка (“Тупая брама”).
Разьдзел “Пераклады” пазнаёміць чытачоў з творчасьцю знакамітага ангельскага паэта Тэда Х’юза (“Спакуса для зоркі”) у перакладах Вальжыны Морт і ня менш вядомага польскага празаіка Лешака Калакоўскага (“Байкі з каралеўства Лайлонія”) у перакладзе Наталі Куц.
Разьдзел эсэістыкі і крытыкі адкрываецца артыкулам Алеся ПашкевічаКактэбельская анамалія”. Гэта своеасаблівае падарожжа аўтара разам з Максімам Багдановічам ў знакаміты крымскі горад, дзе М.Багдановіч быў у 1915 годзе. Пётра Васілеўскі свой чарговы мастацтвазнаўчы артыкул прысьвяціў асобе жывога класіка, беларускага графіка Арлена Кашкурэвіча “Urbi et orbi – гораду і сьвету”. Анатоль Івашчанка дасьледуе такую новую і такую старую зьяву ў мастацтве і літаратуры як рэмэйк (“Эпоха рэмэйку”). Тацяна Мураўёва разглядае новыя кнігі, што выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” у серыі “Дэбют” Міхася Кулеша, Алены Гінько, Тацяны Сівец, Валерыі Куставай (“Ружова-шэры дэбют”).
На анкету “Дзеяслова” адказваюць празаік і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоль Вярцінскі і Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.