12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Паліна Качаткова

_____________________
Мёртвая галава

Увечары 29 верасьня 2002 году чытаю фрагменты дакументальнай кнігі — пра жыцьцё, каханьне і сьмерць — рэальныя гісторыі ў электронным вы­глядзе. Гудзе вентылятар у старым кампутары, спальвае пыл. На клавіятуру ўпаў жоўты ліст з кітайскага клёніка, што расьце ў керамічным вазоне на стале. Клёнік з аранжавымі кветкамі-ліхтарыкамі стварае ілюзію адчыненага ў сад вакна. За балконнымі шыбамі — восеньскі змрок. Туман паўзе праз жоўтую гліняную пустэчу на Маскоўскія могілкі, адтуль — на прасьпект Скарыны.
Рэальныя гісторыі заўсёды цікавыя. Цікава зьбі-раць, запісваць перажываньні, думкі, страхі. І ўсё — не сваё. Зьбіральнік хаваецца за чужаніцай — не выдае ўласных эмоцыяў, уводзіць у зман. Моцная сядзіць насупраць, дзеліцца думкамі, а дыктафон ловіць словы.
Страх

Жывы чалавек, жывая кніга. Самыя жудасныя, скіраваныя ў бясконцасьць, страхі — дзіцячыя: “Мне было шэсьць гадоў. Бацькі вырашалі між сабой пытаньне: пасылаць мяне ў школу ці не. А я стамілася ад няспыннага сузіраньня магілаў. У той дзень, калі гэта пачалося, я зранку была на могілках са сваёй стрыечнай сястрой Тасяй. Там я зусім не баялася, мы проста гулялі, як у парку. А калі легла спаць, пачалося: магілы, магілы, магілы. Было такое трызьненьне: няясныя, размытыя груды. Але я ведаю, што гэта магілы, і з пакорай чакаю, калі яны раскрыюцца... Удзень я спакойна гуляла каля лесу, дзе якраз і былі гэтыя няясныя груды (сапраўды старыя магілы, але мне пра гэта ніхто не казаў). Там было добра — вельмі шмат прыгожых вясёлых матылёў, але я ведала, што прыйдзе вечар... Я нікому не казала пра свае страхі, была перакананая — гэта бессэнсоўна, нават нельга — будуць сварыцца. Усё гэта адбывалася ў пяцідзесятыя гады ў Барысаве. Мы жылі ў той частцы гораду, якая называлася Стары Барысаў.
Недалёка ад нашага дому, насупраць Старога Барысава на беразе Бярэзіны знаходзіліся Батарэі — умацаваньні расейскай арміі часоў вайны 1812 году — зарослыя старымі соснамі штучныя груды. Мы хадзілі туды гуляць, а зімой катацца. У мяне было цыгейкавае футра, і проста на ім я зьязджала з гор. Такая была забава. У 80-ыя гады мне прывезьлі кнігу Юркі Віцьбіча, і з гэтай кнігі я ўпершыню даведалася пра тое, што на Батарэях расстрэльвалі людзей — удзельнікаў страйку на запалкавай фабрыцы. Мяне гэта ўразіла, таму што Батарэі ніяк не асацыяваліся ні з чым такім... І я падумала — прырода не захоўвае памяць пра пакуты і сьмерць чалавека.. Хаця я ведаю іншы выпадак, калі прырода ўсё ж захавала жах. Мы з бацькамі і іншымі сем’ямі афіцэраў езьдзілі на машынах адпачываць за горад, на рэчку ў вельмі маляўнічае месца, якое ўсім падабалася, лічылася, што яно нагадвае вядомы краявід Шышкіна — рэчка, лес, пясок. Недалёка Палік — таямнічае возера, сярод балотаў, нейкім чынам зьвязанае з партызанскім рухам. А яшчэ там быў гліністы яр. І вельмі мне гэты яр не падабаўся. Адчувалася ў ім штосьці такое — нядобрае. А пасьля я даведалася, што там забівалі габрэяў.
Нашая зямля прапітаная вялікім жахам, толькі ня ў кожнай душы жыве страх.

На апошнім дыханьні

Страх — эмоцыя, зьвязаная з імкненьнем пазьбегнуць непрыемнай сітуацыі. Варыяцыі пачуцьця — ад самага слабога хваляваньня да жаху. Нават у старажытнагрэцкай міфалогіі адрозьнівалі некалькі багоў, адзін Фобас — бог страху, другі Дэймас — бог жаху. А яшчэ быў бог лесу Пан, які таксама мог наганяць на людзей страх — адсюль слова паніка. Калі мы з сяброўкай Таняй Рэвяка рыхтавалі дакументальную кнігу пра трагедыю на Нямізе, здавалася, што за падзеямі 30 траўня ў Мінску стаіць штосьці страшнае, тагасьветнае, невытлумачальнае, але шчыльна зьвязанае з лёсамі, існаваньнем, пакутамі і радасьцямі людзей.
Некаторыя фрагменты выпалі з кнігі, але засталіся ў памяці кампутара, а галасы — на касетах: “Ня ўсе, канечне, у гэта вераць. Але ў мяне такое адчуваньне, што там была нячыстая сіла нейкая. Таму што і адбывалася ўсё ў адзін момант, імгненна, ненатуральна. Калі мы там знаходзіліся, то адчуваўся вельмі дзіўны ціск. Паветра ціснула, і як прэс апускалася на галаву. Я ня ведаю, што гэта было. І сам момант, калі ўсё гэта здарылася, быў настолькі імклівым — крутанула, кіну-ла — і ўсё... Далей пацягнуліся хвіліны незразумелага чаканьня. А перад гэтым у мяне было адчуваньне, што мы падаем у прорву. Як віхор мяне раскруціў і перавярнуў у зусім незразумелае становішча... Я толькі помню крык у гэтым тунелі. І ўсё. Як каго шпурнула, так і прыціснула. Мяне неяк вельмі дзіўна павярнула, прыўзьняло, і я апынулася тварам уверх, а ногі заціснутыя людзьмі. І ў мяне аднекуль узьнікла малітва “Ойча наш”. Ціск нарастаў ня толькі на тыя часткі цела, якія былі заціснутыя. У мяне было такое адчуваньне, што цісьне на галаву нейкая звышнатуральная сіла. Я малітву шапчу, шапчу, і раптам правальваюся, і не магу зразумець, чаму я перастала малітву шаптаць. Цяпер я разумею, што губляла прытомнасьць”...
Сон

Засынаць таксама можна ў пакутах: “Ведаеш, я цяпер зусім не ўжываю транквілізатары-соньнікі. Нават не магу глядзець на белыя таблеткі. На любыя таблеткі не магу глядзець. Спазм сьціскае горла — і, каб нехта прымушаў, не магу... А раней усё спрабавала адмовіцца, і безвынікова. Кожны вечар думала — засну. Натаўку лімон з цукрам у кубку... Узгадай, як пахне толькі што расьціснуты лімон, заліты кіпнем. Такі пах лагодны, хатні, амаль навагодні. Лімон прыгожы ў брунатным гліняным кубку. Здаецца хтосьці родны і блізкі зрабіў табе напой з адной мэтай, супакоіць, каб ты спала пад нагрэтай пуховай коўдрай. Зазіраеш у гліняны кубак і ўзгадваеш... Памятаеш, як было добра? Цёплая вада ў басейне Дома афіцэраў. У пятніцу на апошнім сеансе пах сьпіртнога над вадой перабівае пах хлоркі. Стомленая маладая жанчына-інструктар са спартовай залы сьпяшаецца— да малой дачкі, гнуткай і прыгожай, як і маці. Бел-чырвона-белы сьцяг у сьвятле пражэктару. Сьвятло ліхтароў і мокрае лісьцё пад нагамі. Дваццаты аўтобус вязе дамоў...
Вось так глядзіш на дно глінянага кубка, п’еш лімонны напой і думаеш: “Усё будзе добра!” А пасьля зрываешся: “Усё будзе добра, усё Так кажуць, калі ведаюць дакладна — будзе дрэнна, кепска і яшчэ горш!” І глытаеш белую дробную таблетку. Усё, пасьля, болей нічога — толькі сон, з якога ніхто не выцягне. Цяпер я так не зраблю, зразумела — трэба жыць. Нават у снах працягваць жыць, а не правальвацца ў чарнату, дзе няма нічога і нікога, апрача цёмна-сіняй прорвы, якая зацягвае з кожным сном усё далей і далей”.
Страхаў існуе вялікае мноства, сярод іх агульны страх жыцьця, калі чалавек баіцца ўсяго.
Галюцынацыі

Ня ўсе валодаюць сабой, псіхапаты не належаць сабе, прыслухоўваюцца да “галасоў”, што сыходзяць невядома адкуль.
Адзін Студэнт шмат часу праводзіў за кампутарам. Блізкія не заўважылі той момант, калі ён упэўніўся, што вынайшаў схему, якая дапаможа зрабіць усіх багатымі і шчасьлівымі. Адначасова з вынаходніцтвам неверагоднай схемы хлопец зразумеў, што за ім сочаць. Спачатку зьявіліся некалькі іншапланецянаў, пасьля прыбылі яшчэ – з кожным днём усё болей і болей жахлівых істотаў, якія прагнулі па-збавіць яго жыцьця, а ўсё чалавецтва таямніцы шчасьця.
Студэнт пабег у царкву — верыў, што там дапамогуць, уратуюць ад тых, хто палюе на яго. Студэнт усё сказаў сьвятару. Прасіў прадставіць ахову. Выклікалі міліцыю. Маладыя супрацоўнікі ветліва прапанавалі Студэнту сесьці ў машыну (яго інфармацыя мае дзяржаўную значнасьць, трэба ехаць да прэзідэнта). У псіхіятрычнай клініцы хлопец спытаў: “Дзе я?” “У прафілакторыі”, — адказалі яму. І вось ужо студэнта наведвае маці — інтэлігентная перапалоханая жанчына. Сын у байкавай бальнічнай піжаме ў сіне-зялёную клетачку, гаворыць гучным шэптам: “Мама, я зразумеў — тут усе псіхі. Мама, прынясі мне вялікія навушнікі, я не хачу чуць псіхаў, я буду слухаць музыку”.
Відаць па ўсім — маці ня ведае, што рабіць. Між тым яе сын сапраўды не адзін. Псіхапатаў тут хапае, сярод іх Алкаголік. Вось ягоная гісторыя: “Спачатку я піў, пасьля двое сутак ня спаў. А пасьля пайшлі галюцынацыі. Што я бачыў? Змрок. Розную лухту. Фантастычныя фільмы глядзелі? Ну вось накшталт гэтага я бачыў — глядзіш на адно, а бачыцца зусім іншае. Можна глядзець на чалавека, а бачыць на яго месцы іншага. Адчуваў, што заблытаўся ў электрычным дроце, які сыпле іскрамі і шугае мяне токам.
Сярод ночы я пабег у паліклініку, папрасіў вартаўніка выклікаць псіхбрыгаду. Спрабаваў растлумачыць, што ў мяне галюцынацыі. Ён выклікаў замест псіхбрыгады міліцыю. Я папрасіў, каб яны адвезьлі мяне ў псіхбальніцу. Яны спыталі: “Дзе жывеш?” Завезьлі мяне дамоў. Я аднаго з іх з сабой пацягнуў, папрасіў, каб патэлефанаваў у “хуткую”, выклікаў мне псіхбрыгаду. Ён спачатку кажа: “Я ня буду!” Я прашу: ”Звані, інакш я ўскрыю вены — так мне кепска!” Ён патэлефанаваў і зваліў. А я ўзяў скальпель і пачаў чыркаць па венах. Болю не адчуваў. Мне падалося, што скальпель тупы, што кроў цячэ павольна — спачатку фантанам лінула, а пасьля марудна пайшла. Таму я адкінуў скальпель і ўзяў лязо — пачаў рэзаць лязом, каб кроў хутчэй ішла. Вось тут і прыехала ”хуткая”, мяне перавязалі, забралі ў псіхбальніцу. Там быў працяг галюцынацый. Адначасова са мной прывезьлі яшчэ аднаго пацыента. Я спачатку не зьвярнуў на яго ўвагу. Раптам чую, ён кажа: “Ну што, дапіўся!?” Я паглядзеў на яго — ён, здаецца, маўчыць. Я адвярнуўся, і зноў чую: “Дапіўся. Вось цяпер цябе прывезьлі выразаць мазгі, печань, ныркі — і ўсё гэта за мяжу”. Я гляджу на яго — ён не раскрывае рот”.
Алкаголік і Студэнт сустракаюцца ў клініцы. Студэнт хоча курыць. Маці не прывезла цыгарэты — ня ведае пра шкодную звычку сына. Студэнт просіць цыгарэту. Алкаголік ужо адышоў ад глюкаў, сумна, хочацца цікавостак.
— Добра, — пагаджаецца ён, — я дам табе нават тры цыгарэты, — толькі ты спачатку зробіш адну рэч.
— Якую?
— Вось табе папера. Напішы на ёй свае думкі.
— Мае думкі!!! — Студэнт у жаху. У яго хочуць забраць адзінае, што мае — дарагое і істотнае. — Я ня буду пісаць мае думкі.
Застаецца без цыгарэтаў. Не пажадаў раскрыць сваю душу. І ў гэтым сэнсе Студэнт падае добры прыклад.
l
Страшна выдаць свае эмоцыі, падзяліцца думкамі. Гэта слабасьць, якую могуць скарыстаць недабразычліўцы. Падумай, вылучы чорным усё, што напішаш пра сябе, і хутчэй націскай на кнопку “Delete”. Так захаваеш таямніцу, калі пашчасьціць, калі толькі не зьявіцца паляў-нічы на тваю душу – цётачка з пячаткай суперажываньня на твары і дыктафонам у торбе. Плюхнецца ў крэсла насупраць і прапануе распавесьці пра каханьне і сьмерць, а дыктафон будзе лавіць твае словы.
Добрая забаўка. Так у дзяцінстве я выцягвала аранжавую лямпу праз вакно ў ахутаны змрокам сад, глядзела на начных матылёў — тлустых совак, чакала, калі з празрыстай цемры ночы выляціць бражнік Мёрт-вая галава.