12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Пісьмянкоў

_____________________
Паэт і рыбніца. Вершы

Н. Г.

Зноў мароз — вясёлы зух
На прасьпект абрынуўся.
Эх, каб меў бы я кажух,
Бегаў бы да рыбніцы.
Ды сяджу — ня рыпнуся,
Думаю пра рыбніцу.
Там і стронга, і ласось,
Россып беларыбіцы…
Новы рускі, быццам лось
Точыцца ля рыбніцы.
Не, зусім не селядца
Хочацца багатаму:
Шанец ёсьць у малайца —
Вечар іх сасватае.
Я ж сяджу — ня рыпнуся,
Верш пішу пра рыбніцу.


Дыялог

— Што, мой дружа Пегас,
Не ляціш на Парнас,
Абганяючы вецер?
— Не для нас гэты час,
Не для нас,
Мы яго нежаданыя дзеці.