12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Ірына Шаўлякова

_____________________
Гульня ў класіку...

Нягледзячы ні на што, мне падабаецца быць крытыкам. Сёньня, і беларускім. 3 аднаго боку — выхаваная філфакам, з яго гераічна-грунтоўнымі выкладчыкамі-універсалістамі, пачцівасьць да фундаментальных ведаў і акадэмічнага літаратура-знаўства. 3 другога — магчымасьць рэалізаваць экстравагантнасьць (паводле іншых меркаваньняў — “дапытлівасьць”) натуры ў духу і стылістыцы эпохі...
У грамадскай сьвядомасьці паняцьце “класік” суадносіцца з постацьцю пісьменьніка (мастака, кампазітара, рэжысёра і г.д.) і ніяк не стасуецца са словам “крытык”. У апошняга застаецца шанц стаць віртуозам гульні ў класіка(у). Як, зрэшты, і ў любога чытача “Дзеяслова”. Гуляйма разам! (У якасьці музычнага суправаджэньня прапаную класічную кампазіцыю гурта “Quееn” з задумліва-жыцьцесьцьвярджальным рэфрэнам “We аrе the сhamрions!”)

Анатолий АНДРЕЕВ.
Лёгкий мужской роман.
“Нёман”, 2001, № 9.

Аўтар “Лёгкага мужчынскага раману”, па ўсім, наважыўся перайсьці да мастацкай практыкі пасьля таго, як абазнанасьць у тэорыі літаратуры дасягнула пэўнай “крытычнай масы”. Доктар філалагічных навук, прафесар Анатоль Андрэеў прапанаваў “нёманскаму” (і аўтаматычна — “інтэрнэтаўскаму”, бо з часопісам можна (было?) пазнаёміцца і ў гэткім фармаце) чытачу жыцьцяпіс спадара з нявысьветленым прозьвішчам і “анегінскім” імем Яўгеній Мікалаевіч. Апошняе падазрэньне небеспадстаўнае, бо ў творы час ад часу ўсплываюць алюзіі і рэмінісцэнцыі з пушкінскага “раману ў вершах”. У галоўным героі А. Андрэева (складальнікі бібліятэчных каталогаў — аглядаў новых паступленьняў несправядліва кваліфікавалі гэты персанаж як “састарэлага лавеласа”) пры жаданьні можна разгледзець “ін-карнацыю” анегінскага духу...
Наогул, “Лёгкі мужчынскі раман” задаволіць (часткова) аматараў літаратурнай эротыкі — “сьмелай” ці “разбэшчанай”, вырашаць вам у працэсе знаёмства са шматлікімі Люськамі Яўгенія Мікалаевіча, якому лёсіла мець “лірычныя зносіны” пераважна з уладальніцамі гэтага імя (іх, па-мойму, было к а л я 15). Задавальненне (частковае) атрымаюць і аўтаравы калегі-філолагі, бо ня змогуць не аца-ніць выверанасьці раманнай структуры, ускладнёнай “Правінцыйнай гісторыяй” (дзе Яўгеній Мікалаевіч фігуруе як Жэнька), разнастайнасьцю прыёмаў псіхалагізацыі персанажаў і г.д. Затое па поўнай праграме атрымаюць асалоду прыхільнікі стыльнай прозы: крыху іроніі, драбок багемнага снабізму, удосталь “жыцьцёвай філасофіі” (рознаўзроставай і рознакласавай) і процьма моўна выяўленчых знаходак.
Мне даводзіцца чуць многа прыватных водгукаў на “Лёгкі мужчынскі раман”. У студэнтак-філолагаў ён карыстаецца шумным попытам. Выкладчыкі з рознаю доляю рашучасьці абмяркоўваюць то постмадэрнісцкасьць, то неарэалістычнасьць твора. Выкладчыцы вывучаюць тэкст з падазронасьцю, з якой, відаць, сьціплая амерыканская буржуазія разьбіралася ў раманах Генры Мілера (хаця каму, як ня ім, выкладчыцам, яшчэ ведаць пра наяўнасьць дыстанцыі паміж аўтарам і апавядальнікам).
Палярнасьць успрыняцьцяў і ацэнак стварае вакол рамана атмасьферу інтрыгі. Грунтоўным чытачам раю па-пярэдне праштудзіраваць кнігу А. Анд-рэева “Целостный анализ литературного произведения”, — тады ў “Лёгкім мужчынскім рамане” дакладна адкрываецца бездань “нелетуценных” сэнсаў.

Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ.
Сьвятло ў акне.
Вершы. — Мн., “Юнацтва”, 2002.

На радзіме няспынна мацуюцца бастыёны самотнай паэзіі і шчыльнеюць шэрагі яе мужных рыцараў.
Шкада, што чарговы зборнік паэзіі Навума Гальпяровіча выйшаў у выдавецтве “Юнацтва”: пэўна, частку вершаў аўтару, пасьля працяглай і няроўнай барацьбы з вечна маладымі і бясконца аптымістычнымі рэдактарамі, давялося зьняць, каб не азмрочваць “песімізмам” мары пра хуткую і сьветлую будучыню “дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту” (а менавіта ім адрасаваная кніга).
“Сьвятло ў акне” — годны працяг паэтавай “Струны” (І997). Каштоўнасьць абодвух згаданых зборнікаў, безумоўна, не вычэрпваецца іх “эле-гічным” патэнцыялам — хаця, мяркую, яны здольныя ўзрушыць (прэч, іронія!) самага чэрствага штукара-авангардыста. Так, апошняя па часе кніга, што складаецца з трох раздзелаў — “Скарб”, “Акварэлі”, “Сьвятло ў акне”, — зьмяшчае выдатныя ўзоры пейзаж най лірыкі/ “Вечар. Вечнасьць. Трывога надзеі. // Небу роўная вышыня. // Вера выраю — // Верацеі. // Чара-дзейная дабрыня”/ (“Верацеі”) з гукапісам (алітэрацыяй на “р”), які проста павінен быць уключаны ў чарговае выданьне “Паэтычнага слоўніка” В. П. Рагойшы.
У зборніку выразна дамінуе медытатыўнасьць — і як лірычны жанр, і як адметная рыса паэтычнага сьветаадчуваньня, мастацкага мысленьня. Яна працінае філасофскія і інтымныя вершы, вызначае сьпецыфічнасьць грамадзянскай паэзіі Н. Гальпяровіча (верш “Жабрачку бачыў: у метро хадзіла”). Часам гэтую медытатыўнасьць можна прыняць за дэкадэнцтва (“Аддамся самотнаму мігу...”, “Із-ноў цягнік памкнуўся на Парыж...”, “На востраве душы маёй зіма...” і інш.). Хаця менавіта яна, спрыяючы паэтавай: “высокай зайздрасьці” да “птушак, аблокаў і рыб” (“Без учора не будзе і заўтра”), зводзіць да мінімуму дыдактычныя інтанацыі і рытарычныя воклічы (якія, аднак, дзе-нідзе прабліскваюць: / “Сябры мае! Я веру ў вас, // Я вас абараніць гатовы //Ад злых учынкаў, злога слова, // Ад сівізны ў галавах/ (вылучана, бо не зразумета мною. — І. Ш.)” (з верша “***А мне баліць чужы спадман...”).
Аматары (а таксама змушаныя палоньнікі) шляхоў і цягнікоў будуць самымі ўдзячнымі чытачамі “Сьвятла ў акне”: згаданыя вобразы — лейтматыўныя ў зборніку / “Перавернута неба, // і вада, і зямля. // Тут спяшацца не трэба, // Калі згублены шлях” (“Балота”): “...Гэта дзіўны цягнік, таямні­чы, як сон, // Калі хочаш прачнуцца, але яшчэ спіш” (“***Толькі шклянка ўначы задрыжыць на стале...”). (Дарэчы, прыхільнікам прозы наталіць прагу бадзяжніцтва-вандроўніцтва дапаможа кніга эсэ таго ж Н. Гальпяровіча “Шляхі і вяртаньні” — Мн.: “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, 2001, № 4). Свайго”сьветлага дня” дачакаліся і тыя, хто ўлюбёны ў слова “заўжды” — “Сьвятло ў акне” ў гэтым сэнсе сапраўдны “кландайк”: “...Яму сказаў ён: — Ты заўжды чужы // і будзеш тут чужым для ўсіх навек. //(...) Тады ўступіў у справу востры корд, // Каб назаўжды спыніць чужому час” (“Балада пра чужога”); “Ты заўжды ўва мне — жыцьцё і воля, // Як туман, як талыя сьнягі, // Ты заўжды! Бо без цябе ніколі // Не пазбыцца мне маёй тугі” (“***Сівізна сярод густой лістоты...”). Усё-ткі ёсьць альтэрнатыва няпэўнай самоце і безаблічнаму fоrеvег!
Калі адкінуць неадольную цягу да анатаміраваньня паэзіі (выдаткі прафесіі), адкрыецца відавочнае: у Навума Гальпяровіча — адметны паэтычны голас, што вабіць, менавіта, сваёю неманатоннасьцю, рознасьцю інтанацыяў, абяцаньнем прытулку, — як сьвятло ў акне.

Алена БРАВА.
Бязьлітасны мой воін.
Аповесьць. “Крыніца”, 2001, № 9.

Беларускія празаікі ўпарта не радуюць аматараў “шчасьлівай” літаратуры” А чаму б ня зьлітасьцівіцца з тых, хто прагне ўцёкаў у сьвет ідэальна-рамантычнага каханьня, дзе ўсе мітрэнгі і згрызоты непазьбежна ўзнагароджваюцца hарpy end’ам ці, у горшым выпадку, “высокімі адносінамі”?!
Аповесьць Алены Брава — тонкая і пакутлівая (у сваёй прадвызначанасьці гісторыя каханьня Яе да Яго). Аднак у творы няма звыклай “гісторыі” — з завязкай, кульмінацыяй і разьвязкай. “Рэальныя” падзеі рэканструююцца — постфактум — з Яе няўлоўных сноў (у якіх раствараецца ява), з Яе вершаў, з урыўкаў (пры першым набліжэньні — бязладных) рэчаіснасьці, населеных не людзьмі, а “плямамі”. Сюжэт немагчыма п е р а- к а з а ц ь, бо атрымліваецца трывіяльны для сучаснай літаратуры набор элементаў: псіхіятрычная лячэбніца з нязьменным доктарам (тут — Юркеві-чам), што корпаецца ў чужых снах; дзёньнік (тут — сіні сшытак) як “гісторыя хваробы”, прыватны апакаліпсіс як непазьбежны фінал.
Але ў тым і справа, што ў аповесьці “Бязьлітасны мой воін” няма банальнасьці альбо штучнасьці, альбо наў­мыснасьці пачуцьцяў. Кожны чытач змушаны складваць свой варыянт аповеду з Яе адчуваньняў, абрыўкаў нечыіх дыялогаў, абломкаў Яе і Яго жыцьцяў. Не ўпэўненая, што нават атмасьферу такога, “упарадкаванага”, варыянту можна будзе адэкватна ўз-навіць — і ня страціць эмацыйнай пранізьлівасьці аўтарскага стылю, не парушыць крохкай раўнавагі своеасаблі-вага “прозіметруму”, дзе проза неаддзельная ад паэзіі і ўжо немагчымая без яе.
І ўсё ж добра, калі ўзважыць цьвяроза, што беларускіх празаікаў не вабяць персьпектывы “шчасьліва-ружовай” літаратуры, — аднымі цукеркамі сыты ня будзеш.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ. Старасьвецкія міфы гораду Б’.
Бібліятэчка часопіса
“Куфэрак Віленшчыны”,
№ 3, Маладэчна, 2002.

Гэтая кніга — узор “міфацэнтрычнай” літаратуры, калі хочаце, яе трыумф (і ў маштабе творчасьці самога аўтара, і суадносна з набыткамі тако-га кшталту ў айчынным прыгожым пісь-менстве наогул).
Непаэтычны плён Л. Рублеўскай (апавяданьні, аповесьці, артыкулы, рэцэнзіі), як, зрэшты, і паэзія, выразна дэманструюць аўтарскую цікавасьць да быцьця міфу (назіраньні за “міфапаэтыкаю” ў сучаснай беларускай літаратуры, развагі над феноменам аўтаміфалагізацыі і г.д.) і абазнанасьць у міфалогіі (прынамсі, еўрапейскай).
“Старасьвецкія міфы гораду Б’” — гульня з “класікаю” (першапачаткова паняцьце класічнасьці асацыявалася выключна са спадчынаю старажытных Грэцыі ды Рыму), што не пераходзіць у гвалт над ёю. Дванаццаць аповедаў ня проста “ўпрыгожаныя” эпіграфам — кароткім пераказам старажытнагрэцкага міфу: ён выконвае яшчэ і фабульную ролю (пазначае сюжэтную схему), а таксама функцыю “сігналу”, што абвяшчае пра пачатак гульні, наяўнасьць самой гульнёвай сітуацыі паміж “сучаснаю” і антычнаю старасьвеччынай (калі ўявіць, што “эпоха багоў” прыкладна гэтак жа ўспрымалася “эпохаю класікі”). Напрыклад, намаганьні Стася Гарбузака (“сына ўладальніка піваварні гораду Б’) уратаваць Ксеню Чычаловіч з “абдоймаў вар’яцкага і таямнічага сьвету Мельпамены” па сутнасьці ня менш заслугоўваюць вечнасьці, чым мужнасьць Арфея, што спусьціўся ў царства Аіда па Эўрыдыку (аповед “Арфей і Эўрыдыка”).
Аўтар “Старасьвецкіх міфаў...” пазычае ў антычнасьці міфалагему (у анг­ла-амерыканскім літаратуразнаўстве тэрмін mythemе пазначае сьвядомае выкарыстаньне міфалагічных схемаў, сюжэтаў, матываў і да т.п.), але не трапляе ў палон стылізацыі (ні пад “класіч­ную”, ні пад “сучасную” старасьвеччыну). Чытач мае справу з арыгінальнай, нованароджанай мастацкай міфалогіяй, на “пераканаўчасьць” якой наўрад ці паўплываюць асобныя нестасункі з гісторыка-культурнай дакладнасьцю. Так, аповеду “Юпітэр і Семела” папярэднічае пераказ “старажытнагрэцкага міфу”:
“Аднойчы Юпітэр пакахаў зямную прыгажуню Семелу. Па намове раўні-вай жонкі Юпітэра Юноны Семела папрасіла, каб каханы паказаўся ва ўсім бляску боскай славы. Невыноснае для зямных вачэй відовішча забі-ла Семелу”.
Старажытныя грэкі, натуральна, аддалі б перавагу Зеўсу і Геры (пакінуўшы Юпітэра і Юнону рымлянам), але ж, паводле анатацыі да кнігі, перад намі “літаратурная гульня — і псіхалагічная проза”. Значыць, так трэба.
У любым выпадку. “Старасьвецкія міфы гораду Б’”, дзе аўтарава дасьведчанасьць у міфалогіі спалучаецца з тонкім досьціпам, яўна не для “аднаразовага” чытаньня, асабліва калі ўлі-чыць прысутнасьць антычнага міфалагічнага пантэону і верагоднасьць беларускага працягу.

Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ.
Ад даўніны да сучаснасьц:
Нарыс пра беларускую паэзію.
Мн., “Мастацкая літаратура”, 2001.

Дасьледаваньне паэзіі здаецца спра-ваю больш рызыкоўнаю, чым, напрыклад, дасьледаваньне прозы. Эфемерна-няўлоўны паэтычны вобраз нібыта і кашчунна перакладаць на мову паняцьцяў — паводле вядомага выказваньня, вершы, пераказаныя “прозаю”, ня ёсьць паэзія.
Чарговы раз даводзіцца канстатаваць, што ў жыцьці літаратуразнаўцы крытыка існуе месца для подзьвігу, бо ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы і навуковых выданьнях зьяўляюцца ўсё новыя і новыя артыкулы, прысьвечаныя асобным паэтам і цэлым пакаленьням, аднаму вершу і паэтычным накірункам...
У беларускім літаратурна-крытычным абсягу сёньня пераважае рэцэнзаваньне кніг і форма “штрыхоў да партрэту”, зрэдзьчас друкуюцца агляды паэзіі, звычайна абмежаваныя храналагічна (апошнія гады ці дзесяцігоддзе) і прасторава (паэты раёну альбо вобласьці; “часопісная” паэзія).
Кніга Уладзіміра Гніламёдава “Ад даўніны да сучаснасьці” вылучаецца на гэтым фоне — і безадносна да яго — панарамнасьцю дасьледчыцкага ахопу: ад станаўленьня паэтычнага сьветаўспрыманьня беларусаў (творчасьць Еўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага) да сучасных ідэйна-стылявых пошукаў. Аўтар акрэсьлівае “ня менш шась­ці” мастацкіх плыняў у сучаснай беларускай паэзіі, у іх рэчышчы аналізуе творы Е. Лось, Я. Янішчыц, А. Грача­нікава, К. Кірэенкі, Я. Сіпакова, Г. Бу­раўкіна, В. Зуёнка, М.Стральцова, Р. Ба­радуліна, А. Каско ды інш. Значная ўвага ўдзеленая паэзіі М. Танка, П. Панчанкі, А. Пысіна, У. Караткевіча, А. Куляшова.
Зазначым, што паэтычная творчасьць у кнізе-“нарысе” асэнсоўваецца не як ізаляваны феномен, а ў шырокім кантэксьце нацыянальнай культура-творчасьці (гл., напрыклад, разь-дзел “Вытокі”. Менталітэт. Характар традыцыяў”), у зваротнай персьпектыве агульнамастацкай стылявой парадыгмы (разьдзел “Паэзія і мадэр­нізм”).
Стыль самога дасьледчыка адных расчаруе — адсутнасьцю экстравагант­ных канцэпцыяў, іранічных “максімаў” і тэрміналагічных наваротаў “а ля ракако”; другіх узрадуе — дакладнасьцю меркаваньняў, дэталёвасьцю і нясьпешнасьцю досьледу, нарэшце, з р а з у м е л а с ь ц ю (па сёньняшнім часе — ужо многа) для шырокай аўдыторыі.
У. Гніламёдаў завяршае “нарыс пра беларускую паэзію” аглядам творчасьці Алеся Разанава. “Сталі сталымі, — піша літаратуразнаўца у “Заключэньні” пра сёньняшнюю паэзію, — Л. Тарасюк, С. Ба­суматрава, А. Каско, М.Мятліцкі, Л. Га­лубовіч, У. Марук, Г. Булыка, А. Мін­кін, I. Багдановіч, П. Шруб, Л. Дранько-Майсюк, А. Жыгуноў, В.Шніп, А. Ка­напелька, А. Жамойцін, С. Шах, Н. Галь­пяровіч, М. Пракаповіч, Л. Рублеўская. Зьявіліся новыя імёны: Эдуард Акулін, Міхась Башлакоў, Анатоль і Васіль Дэ­бішы”.
Аўтарскае “сёньня” варта суадносіць з 1997—1998 гадамі (яны пазначаныя ў канцы тэксту). Таму паэтам-“адкрыць-цям” — адносна нядаўнім і найсьвяжэйшым, — давядзецца альбо чакаць працягу (“Ад даўніны да сучаснасьці”-2, “Ад даўніны да найноўшасьці”(?!)), альбо гадаваць свайго “тэарэтыка”. Дарэчы, ужо зараз беларуская паззія мае шанец займець уласнага Буало — падставы дзеля крохкай надзеі знойдзеце ва ўрыўках з паэмы Славаміра Адамовіча “Матрыца” (“Наша Ніва”, 28 чэрвеня 2002 году):

Гэй вы, каторыя назваліся паэты,
падбярыце жывоцікі,
падсушыце вусны
і раскажыце нам пра вашы
задачы і мэты
(пісьмова можна, а таксама вусна).

Кожнае “сёньня” заслугоўвае свайго “Буало”.

Фальклорна-этнаграфічная
і літаратурная спадчына
Рэчыцкага раёну.
Мн., ЛМФ “Нёман”, 2002.

3ьяўленне падобнага зборніка, ня­гледзячы на геграфічную лакальнасьць яго тэматычнага абсягу, варта вітаць як падзею агульнакультурнага маштабу, верагодны пачатак цэлага выдавецкага праекту.
Выхад кнігі ажыцьцёўлены за кошт сродкаў гарадскога і раённага выканкамаў Рэчыцы, пад патранажам Гомельскага дзяржаўнага універсітэту і аддзелаў культуры Рэчыцкага райвыканкаму і гарвыканкаму. Само выданьне можа лічыцца своеасаблівым “узорам жанру”.
Зьмест яго складаюць пераважна фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя на Рэчыцкім Палессі студэнтамі і выкладчыцай ГДУ імя Ф.Скарыны В. С. Новак. Уражвае прадуманасьць структуры зборніка, дзе прадстаўленая мясцовая сьпецыфіка каляндарна-абрадавай (разьдзелы “Зі-мовы цыкл”, “Веснавы цыкл”, “Летні цыкл” і сямейна-абрадавай (“Вясельле”, “Радзіны”, “Пахаваньне”) паэзіі, а таксама апісаньні рытуальных дзеяньняў і абрадаў, што спадарожнічалі важнейшым этапам беларускага народнага календара.
Даволі рэдка ў сучасных выданьнях падобнага кшталту сустракаюцца міфалагічныя запісы. Укладальнікі “Спадчыны Рэчыцкага раёну” здолелі рэпрэзентаваць сапраўдную (хоць і “мініяцюрную”) міфалогію — сістэму уяўленьняў і вераваньняў: тут і аповеды пра ўзьнікненьне сьвету і “паходжаньне” чалавека, і свая дэманалогія (“Русалкі, “Лясун”, “Ведзьма”, “Дамавік” ды інш.), апісаньні сакральных цэнтраў Дому і зьвязаных з імі абрадава-магічных дзеяньняў, звод прыкметаў і забаронаў, якія тычацца цяжарнасьці, вясельля, сьмерці.
Зборнік стаўся плёнам надзвычай карпатлівай працы цэлага калектыву: укладаньнем, сістэматызацыяй, навуковым рэдагаваньнем матэрыялаў займаліся І.Ф. Штэйнер і В. С. Новак (ім належаць і ўступныя артыкулы, што папярэднічаюць арыгінальным тэкстам): навуковым рэцэнзентам быў доктар філалагічных навук, прафесар К.П.Кабашнікаў, агульным рэдактарам — А.П. Кудравец...
У кнізе навуковая дакладнасьць, нават строгасьць (у атрыбуцыі і тэксталагічнай працы над фальклорна-этнаграфічнай спадчынай) суседнічае з мастацкай “цеплынёй”, асабліва адчувальнай у разьдзеле “Рэчыцкі літаратурны край”. У ім зьмешчаныя кароткія біяграфіі і нізкі вершаў У. Верамейчыка, М. Грамыкі, Н. Чарнейкі, У. Ліп-скага, В. Коўтун, В. Ярца, А. Сыса, Н. Ту-лупавай, К. Севярынца, апавяданьне І.Навуменкі.
Густоўна аформленая, прафесійна падрыхтаваная “Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёну” ніяк не стасуецца з нашымі стэрэатыпамі аб “духоўным жыцьці правінцыі”: раптам у кроплі роднасьці адкрываецца сусьвет, і ўжо ты сам — чалавек-аркестр і чалавек-сьвята, першаадкрывальнік простай радасьці — б ы ц ь.

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ.
Прага. Аповесьць.
“Полымя”, 2001, № 12.

Бізнэсоўцы дарэмна не чытаюць часопіс “Полымя” (як, напэўна, і “Нёман”, “Крыніцу”, “Маладосць”” еtс.). Іначай яны ведалі б, што пісьменьнікі не забыліся пра такую важную адзнаку сапраў днай літаратуры, як народнасьць, і самааддана ствараюць галерэю вобразаў сучасьнікаў. Далёка не апошняе месца ў ёй займае зьбіральны вобраз сёньняшняга “дзелавога чалавека”. Праблема ў тым, ці можа згаданы вобраз — гіпатэтычна — спадабацца прататыпам.
Цэнтральны персанаж аповесьці У.Някляева “Прага” — бізнэсовец Андрэй Брызін — атрымаўся жывым і “жыцьцёвым”. Постаць не агідная, але і не гераічная: бацька дарослай дачкі, выпівоха (трымаецца ў межах адноснай прыстойнасьці), аматар жанчын (абцяжараны жонкаю і палюбоўніцаю). Пачатак твору захапляе лёгкасьцю стылю, выдатным пачуцьцём гумару, густоўнай іроніяй аўтара. Па меры разгортваньня аповяду, калі адкрываюцца страшныя тайны (бабуля спавядаецца ўнучцы, вяртаецца мінулае і выстаўляе Брызіну рахункі), пачынаеш верыць, што ў кожнай сям’і — свая “санта-барбара”.
Фінал аповесьці трагічны, і выпісаны ў мастацкіх адносінах пераканаўча (быццам бы), і катарсіс, здаецца, немінучы... Але эмацыйная напружанасьць, у якой аўтар трымаў чытача напрацягу ўсяго аповеду, кудысьці зьнікае — і “жыцьцё” становіцца “літаратураю”. Андрэй Брызін спустошаны — амаль ва ўсіх адносінах банкрот, але з прывіднаю надзеяй на маральнае аднаўленьне.
Паняцьце “станоўчы герой” сёньня ўсё больш рэлятывізуецца. Напрыклад, бізнэсовец Брызін для прататыпаў — недастаткова “канкрэтны”, а для дойлідаў “нованародніцтва” — гнілы тып і сімвал амаральнасьці.
Горай за ўсё аўтару (а пасьля яго — крытыку): усім жа не дагодзіш!..