12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дзеяпіс

_____________________
Галасы з-за небакраю.
Новыя выданьні на кніжных паліцах "Дзеяслова"


Пятро Васючэнка. Піраміда Ліннея: Бестыярый / СерыяДругі фронт мастацтваў”. – Мінск: “Галіяфы”, 2008. – 76 с.: іл. Наклад 200 ас.
Нечаканая кніга-забаўкаі сваім мініяцюрным фарматам, і зьместам. Яна складаецца з некалькіх дзясяткаў чатырохрадковікаў-прысьвячэньняў: мікробам, жуку, вошы, сланам, студэнтам, паэтамУ сантыментахда братоў нашых меншыхтоіцца іронія і да чытача, і да выдаўца. У пачатку кожнага тэксьцікаэкзістэнцыйнае запытаньнедзеля чаго жывуць на сьвецетыя ці іншыя стварэньні. У іх лікуі паэты: “Дзеля чаго жывуць паэты? / ЖывуцьІ дзякуй ім за гэта”. А калі яны яшчэ й пішуць вершыдык тым больш!

Фёдор Гуринович. Годкак жизнь, жизнькак год: поэма. – Мінск, “Кнігазбор”, 2008. – 256 с. Наклад 250 ас.
Новая кніга беларускага (і найперш беларускамоўнага ды беларус­ка­думнага) паэта па-расійскубіяграфічная паэма, якую яшчэ жанрава можна вызначыць як паэма-вандроўка, паэма-лёс, паэма-каляндар і, згадваючы старадаўнююПесьню пра зубра”, паэма-паляваньне. Паэтыза­цыя вясковага дзяцінства, згадкі пра маладосьць, каханьне, дзяцей, унукаў, сяброў, кранальна-чульлівыя пейзажныя малюнкі. Нараджаўся сьветлы лірычны тэкст (як сьцьвярджае аўтар), “у палях, на лугах, ля паляўнічых вогнішчаў”, а стаў кнігай дзякуючы салігорскамуБеларуськалію”. Шы­рокафарматную кнігу прыгожа ілюструюць фотаздымкі Уладзіміра Труханапрыродныя эцюды, партрэты ўсіх дванаццацібеларускіхмесяцаў.

Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх пера­кла­дах / склад. М. Скобла; уступны артыкул Е. Лявонавай, навук. рэд. Л. Баршчэўскі. – Мінск: “Лімарыус”, 2008. – 896 [24]с.: іл. Наклад 1000 ас.
У новай, амаль што энцыклапедычнай, анталогіі паэтычнага перакладу прэзентуюцца звыш 650 сучасных і класічных замежных аўтараў, пера­кладзеных з 57 моваў сьвету на беларускую. Падобным томам магла б ганарыцца любая нацыянальная культура. І большасьць з іх сёньня маюць поўнае права зайздросьціць беларускаму кніжнаму праекту, які стаў другім бокам залатога медаля беларускага паэтычнага пісьменства: анталогіяГа­ласы з-за небакраю” – своесаблівы працягКрасы і Сілы”, вядомай анталогіі беларускай паэзіі ХХ стагоддзя, якая ўжо стала рарытэтным выданьнем.
Укладальнік абодвух фаліянтаўнястомны руплівец паэт Міхась Скобла.
Дажыць да зялёнай травы...: ліставанне і аўтографы Васіля Бы­кава і Рыгора Барадуліна (1960-2003) / Уклад., прадм. і камент. С.Шапрана. – Львів: ВолЯ, 2008. – 260 с.: іл. Наклад 1000 ас.
Том эпісталярыю двух народных і нацыянальных творцаўбольш, чым том эпісталярыю. Бо гэта і раман пра служэньне беларускай ідэі, і аповесьць пра творчасьць, і сага пра вернае сяброўства, і прыпавесьць пра змаганьне з таталітарызмам, і дзёньнік грамадска-літаратурнага жыць­ця, урэшцепаэма ў прозе і вершах пра непераможнасьць праўды і мастакоўскай годнасьці.
Выданьне мае два багатыя дадаткі: збор графічных эскізаў-накідаў Васіля Быкава ды тэматычны фотаальбом.

Сяргей Законнікаў. Дол: вершы і паэмы; прадмовы Васіля Быкава і Барыса Кіта. – Мінск: Галіяфы, 2008. – 496 с. Наклад 500 ас.
Доўгачаканая аўтарам і ягонымі прыхільнікамі кніга, па зьмястоўнасьці і дыхтоў­насьцітом выбранага, чарговы падрахунак зьдзейсьненага паэтам. Вершы, балады, прысьвячэньні, паэмы разьмеркаваныя ў тры ідэйна-тэматычныя разьдзелы і састасаваны ў храналагічнай пасьлядоўнасьці: “Кропля крыві”, “Грунвальдскі вецеріНаперакор”. Дапаўняюць том бібліяграфічны дадатак і біяграфічная даведка.
Кніга становіцца дзейсным паэтавым адказамкрытыканам у пагонах” – як агонь перад лёдам, як песьня перад аняменьнем, як гром перад задухай, як споведзь перад даносам:
Колер чырвоны на белым полі...
Ёнабярог беларускае долі!

Запіскі янычара. Хроніка аб турэцкіх справах Канстанціна, сына Міхайла Канстанцінавіча, серба з Астровіцы, які быў узяты туркамі ў янычары. – Выдавецтва Універсітэта ў Беластоку, 2008. – 250 с. На­клад не пазначаны.
Гэта горкі аповед аб горкім лёсе эмігранта і няўдзячнай службе чу­жынцам (дваццацігадовая турэцкая адысея) іпершая прэзентацыя мемуарнага тэксту XV стагоддзя ў перакладзе на беларускую мову, тэксту, наўпрост зьвязанага з беларускімвектарам”: Вялікім Княствам, кірылічнасьцю, Сапегамі, стараславянствам. Магчыма, помнік і быў на­пісаны на тагачаснай старабеларускай , а затым толькі быў перакладзены на польску ды чэшскую. Выяўлена 12 сьпісаўЗапісак...”. І восьасобная кніга, некаторыя разьдзелы якой і сёньня чытаюцца з цікавасьцю (нават з нечаканымі грамадска-палітычна-часавымі паралелямі-алюзіямі): “Аб адметнасьці паганых...”, “Аб турэцкім правасуддзі”, “Аб дзяржаве вялікага хана і аб рымскіх кесарах”, “Як султан Мухамед здабывў Бялград”, “Аб размнажэньні туркаўды інш.
ПерастварылаЗапіскі янычарапа-беларуску паэтэса і літаратуразнаў­ца Галіна Тварановіч (ёй жа ў кнізе напісана грунтоўная прадмова-дасьледаваньнефундаментальны тэксталагічны аналіз і гарманічны ўводЗапісак...” у кантэкст старабеларускай літаратуры).

Валерый Казакоў. Цень гобліна: раман, апавяданні, запісы. – Мінск: “Кнігазбор”, 2008. – 452 с. Наклад 1000 ас.
Валерый Казакоў напісаў і выдаў каля дзясятка кніг паэзіі, прозы і публіцыстыкі, але ягонае імя беларускаму чытачу амаль невядомае. Ура­джэнец Магілёўшчыны жыве, працуе, піша і выдаецца ў Маскве. “Цень гобліна” – першая кніга Валерыя Казакова на роднай мове. Гэтая кніга, па-эзопаўску аформленая мастаком Уладзімірам Вішнеўскім, апавядае пра пераломныя падзеі найноўшай гісторыі, сьведкам і ўдзельнікам якіх аўтар быў сам. Раман, які даў назву кнізе, успрымаецца як метафарычны дэтэктыў-сьведчаньне пра сучасныя перыпетыі расійскай палітыкі: прэзі­дэнцкае акружэньне, змаганьне за ўладу, круцельства службоўцаў. І ўсёня без узьнёслай іроніі, якая, як падаецца, становіцца запарукай таго, што скрозь імперска-таталітарны ценьзагляне сонца і ў наша ваконца”...
Арцём Кавалеўскі. Аддаленасць і Адданасць: паэзія і лірычная про­за / СерыяДругі фронт мастацтваў”. – Мінск: “Галіяфы”, 2008. – 132 с. Наклад 500 ас.
Кніга апантанага творчасьцю заўзятараапантаная ад анатацыі даПостграфу”. Слоўныя пачуцьці ды эмоцыі насычаюць усе тэксты А. Ка­валеўскага, бягуцьяк мяккі алкагольпа венах-радках, разгадваюць самімі ж створаныя парадоксы чалавечай існасьці паміжАддаленасьцюіАдданасьцю”. І пакідаюць уражаньне, што аўтар пішанібыта выразае-выштукоўвае на лёдзе: лёд растане, а напісанае запомніцца.

Уладзімір Несцяровіч. Сто дарог: вершы/Серыя ХХІ стагоддзе: паэ­тычныя далягляды. – Мінск: “Галіяфы”, 2008. – 112 с.: іл. Наклад 300 ас.
Па шчырай задуме выдаўцоў аўтар гэтае кнігімастак і фатографстановіцца паэтам. Як праз лінзы фотаапарату, праз рыфмы ды вобразы ён апявае родныя пейзажы, падзеі ды людзей. Кнігу дапаўняюць кароткія паэмы, балады ды вершаваная казка. А да ўсягоі альбомныя вершы з прысьвячэньнямі: і Дзеду марозу, і дэпутату палаты прадстаўнікоў Нацыя­нальнага сходуВершТут грэх паэтам не радзіцца” – як аўтарава крэда: “Гудзяць камбайны за сялом, / Дзе умалотная пшаніца. / Я пакланюся ёй чалом – / Тут грэх паэтам не радзіцца”…

Манс. Кшыштаф Ніткевіч. На шляхах Божай Міласэрнасьці. Блас­лаўлёны Міхал Сапоцькадухоўнік сьвятой Фаўстыны / СерыяМар­тырыя 3”. – Полацк: Грэка-каталіцкі прыход сьвятога мучаніка Іасафата ў г. Полацку, 2008. – 46 с.: іл. Наклад 200 ас.
Духоўна-асьветніцкае выданьне стала ўзьнёслым жыцьцяпісам на­ро­джанага на Ашмяншчыне сьвятара, нястомнага апостала Божай Мі­ласэрнасьці, далучанага да ліку Блаславёных Каталіцкай Царквы. Маладосьць, парафія, войска, вайна, служэньнеасноўныя лёсавыя прыступкі айца Міхала, а за імі і над іміслужэньне Божым словам. І кніга пра яго таксама служыць беларускаму Божаму словугэта годны пераклад з італьянскай а. Андрэя Крата.

Леапольд Родзевіч. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыс­ты­ка, лісты / Уклад., прадм., камент. В.Яцухны. – Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2008. – 343 с. Наклад 2000 ас.
У гісторыі беларускай літаратуры імя аўтара гэтае кнігі доўгі час аса­цыявалася з жартаўлівай песайЗьбянтэжаны Саўка”. Перад намісучасна і хрэстаматыйна выдадзены том выбранага, які зьмясьціў багатую драматургію Л.Родзевіча, ягоную прозу, паэзію, публіцыстыку, а таксама лісты пісьменьніка да Уладзімера Жылкі. Усе тэксты кнігі сьведчаць пра аўтара як стыльнага творцу, актыўнага культурнага рупліўца і палымянага нацыянальнага адраджэнца. Л.Родзевіч, рэпрэсаваны з сотнямі іншых літаратурных калегаў, быў рэабілітаваны ў 1956 годзе. ЯгоТворы” – поўная грамадская і літаратуразнаўчая рэабілітацыя ў ХХІ стагоддзі.

Юры Туронак. Людзі СБМ. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. – (Смаленск), 2008. – 464 с.: іл. Наклад 500 ас.
Дакументальнае дасьледаваньне-“двухкніжжапра невядомую і сёнь­ня забароненую Беларусь, Беларусь паміж молатам сталіншчыны ды на­кавальняй гітлераўшчыны, створанае рупліўцам-аўтарам на падставе мноства фактаў, архіваў, публікацыяў ды сьведчаньняў саміх герояў-ахвяраў тых падзеяў. Жыцьцяпісы чальцоў Саюзу беларускай моладзі могуць стаць падмуркам асобных аповесьцяў ды раманаў. Як, зрэшты, і ўся праца беларуса Польшчы доктара навук Юры Туронка.

Тэрмапілы. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. 2008, 12. – Беларускае літаратурнае абяднаньнеБелавежа”, Беласток. – 352 с. Наклад не пазначаны.
З нагоды 50-гадовага юбілею літаратурнага абяднаньняБелавежа” “Тэрмапілывыйшлі ў найбольшым за ўсю сваю гісторыю абёме, што дазволіла апублікавацьБелавежскуюанталогіюПрывіды роднага”. Сярод арыгінальных публікацыяўневядомая пакуль Беларусі Юстына Каролька (вершы) ды блізкія да дзёньнікавых запісаў тэксты Радзіма ГарэцкагаЖыцьцёвы меланж навукоўца”. Арфейна ўспрымаюццаМаленькія паэмы ў прозеШарля Бадлера, перакладзеныя Кастусём Карпекіным. УСпадчыне” – забытыя старонкі (і тэксты) Зьмітрака Бядулі. З абёмнага і прадстаўнічагаЛітаратуразнаўствавылучаюцца тэксты Уладзіміра Конана, Людмілы Сіньковай, Міколы Мішчанчука, Алы Петрушкевіч, Анатоля Раманчука, Сяргея Чыгрына, Андрэя Савінкава, Міколы Мікуліча ды Зоі Мельнікавай.

Ян Чыквін. Жменя пяску. Бібліятэка Беларускага ліатаратурнага абяднаньняБелавежа”. Кн. шэсьцьдзясят першая. – Беласток, 2008. – 52 с. Наклад не пазначаны.
Узьнёсла-одумна-філасофска-інтэлектуальная паэзія кнігі мае багатую каларыстыку восені, інтанацыю перадкаляднага студзеня, а пачуцьцёвасьць натруджанага жніўня. Многія вершы ўжо знаёмыя беларускаму чытачу (асобная нізка друкавалася ўДзеяслове”), многіяяк роднае рэха даходзяць праз лясы Белавежы ў беларускую метраполію:
віхраць нясветныя віхуры
і зграй арнадаў хвалі муціць
са сноў распорхнутых імкнуцца
сістэмы новай Беларусі...
Ну а лірычная жменя пяскугэта тое, што не дазваляе заснуць, тое, што перад небам уяўляюць людзі: «жанчынам у храме здалосяХрыстос // Як жменю пяску, іх трымае ў далоні».

Иван Штейнер. Кому без человека нужно слово: перспективы ли­тературы в ІІІ тысячелетии. – Минск: «Книгосбор», 2008. – 60 с. Наклад 300 ас.
Ці выжыве класічная творчасьць у эпоху абездухоўліваньня грамадства? Ці ёсьць персьпектыва ў еўрапейскіх літаратураў у сьвеце глабалізацыі і кампутарных тэхналогіяў? Ці застанецца слова Словам, якім яно бы­ло напачатку тварэньня нашага сьвету? Ці не здэвальвуецца яно пад наступам бульварнага спажываньня, ці ня зьменіцца ў супрацьстаяньні з масавымі забаўкамі ды танным чытвом? На ўсё гэта шукае адказы ў сваім літаратуразнаўчым эсэ прафесар І. Штэйнер. Ці, правільней, пакідае новыя пытаньні, бо адказвацьурэшцемусіць чытач.

Трыяда славянскай паэзіі: Вершы / Пераклад В.В.Стралка. – Кіеў: ВыдавецтваКніга”, 2008. – 246 с.: іл. Наклад 5 000 ас.
У кнігу беларускага перакладчыка Валерыя Стралка ўвайшлі класічныя вершы ўкраінцаў Тараса Шаўчэнкі, Івана Франка і Лэсі Украінкі, беларусаў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча, а таксама расейцаў Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава і Аляксандра Блока. Побач з арыгіналамі падаюцца пераклады на дзьве суседнія мовы. Перакладаць з іхняпростая справа, а тым большвершы класікаў. Прышчэпліваць класічныя кветкі на галіны ўласнага саду незвычайна складана, клопатна і рызыкоўна. УТрыядахжа яны не спаборнічаюць у колерах, пахах, гуках, памерах, а ўзаемадапаўняюцца ды ўзбагачаюцца. І таму падчас прачытаньня нараджаецца запозьненая ўдзячнасьць ня толькі перакладчыку, але і разбуральніку Вавілонскай вежы, пасьля чаго сьвет загаварыў на розных мовах...