12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дзеяпіс

_____________________
Новыя выданьні
на кніжных паліцах «Дзеяслова»


Алесь Аркуш, Барыс Козік. Брызгалаўка: жодзінскія аповеды, успаміны і вершы (СерыяКнігарняНаша Ніва”). – Мінск, 2009. – 186 с. – Наклад 500 ас.
Кнігу ўспамінаў пра Жодзіна пісьменьніка Алеся Аркуша і яго бацькі Барыса Козіка складаюць аповеды пра любімыя краявіды: купку старых ліпаў, крамуКультовары”, Дом культуры ДРЭС, Брызгалаўку ды ўспаміныпра вайну ды мінуўшчыну”. Брызгалаўкамясьціна ў жодзінскім вадасховішчы (ля рачулкі Пліса), дзе ў 60-х гадах існаваў адкрыты басейн з цёплай вадой. Утварыўся ён праз зьліў лішкаў гарачай вады, адпрацаванай ДРЭС...
Уся кніга прасякнутая любоўю сына і бацькі да роднага Жодзіна:
пакуль гэты шлях існуе
датуль я прывязаны пупавінай
да цябе
мой родны горад.

Баршчэўскі Л.П., Гуцаў А.Ф. Кароткая граматыка латышскай мовы. (СерыяБеларускія ЕўраГраматыкі”). – Мінск: “Радыёла-плюс”, 2008. – 96 стар. – Наклад 1000 ас.
Выданьне навуковае, у якім раскрываюцца асаблівасьці фанетыкі, правапісу, марфалогіі і сінтаксісу латышскай мовы. Але кніга яшчэ і нагадвае папяровае турнэ ў гісторыю і культуру суседняй нам нацыіпа мове балцкай групы індаеўрапейскай сямі, набліжэйшай да славянства. Адтульі адметны адбітак у лексіцы ды граматычным ладзе.
Адбітак, як вынік шматстагоддзевага суседства.

Баршчэўскі Л.П. Кароткая граматыка польскай мовы. (СерыяБе­ларускія ЕўраГраматыкі”). – Мінск: “Радыёла-плюс”, 2008. – 886 стар. – Наклад 1000 ас.
Кніга прызваная лінгвістычна ўзбагаціць свайго ўладальніка. А да ўсягоі духоўна, і культурна, і гістарычна. Носьбіты беларускай і польскай моў цягам стагоддзяў суіснавалі паралельна, а быў часі ў супольнай лінгвасістэме. Граматыка комплексна абагульняе тое суіснаваньнез надзеяй на сучаснае моўнае самаўзбагачэньне, самадапаўненьне. І становіцца ня толькі адной з візітовак нашай заходняй суседкі, але і ейным духоўным пачастункам...

Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 тамах. – Том 7: Апавяданні; Том 8: Мемуарная проза. – Мінск: ГАСаюз беларускіх пісьменнікаў”, Масква: ВыдавецтваВремя”, 2009. – 480 стар. (Т.7); 576 стар. (Т.8). – Наклад 3000 ас.
Чарговыя два тамы кнігазбору народнага пісьменьніка Беларусі (першыя шэсьць выйшлі ў 2006 і 2007 гадах) склалі тэксталагічна вывучаныя і прака­ментаваныя апавяданьні перыяду 40-х – 70-х гадоў, а таксама ягоныя ўспа­міны, напісаныя ў апошнія гады жыцьця: “Доўгая дарога дадому” (ка­на­нічны тэкст, з аўтарскімі дадаткамі і ўдакладненьнямі), “Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоўіПункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія”.
Укладальнікамі ўлічваліся як апошнія па часе публікацыі, так і рука­пісы ды машынапісы аўтара. У каментарах пазначана тэксталагічная ва­рыянтнасьць. У мемуарах адноўленыя тыя мясьціны, якія з розных пры­чынаў В.Быкаў не пажадаў друкаваць пры жыцьці або якія былі скарочаныя папярэднімі публікатарамі. Таксама ўлічаныя ўсе аўтарскія дапрацоўкі, дапаўненьні і ўдакладненьні.

Пятро Васючэнка. Ад тэксту да хранатопа: артыкулы, эсэ, пятрогліфы. – Мінск: “Галіяфы”, 2009. – 198 с. – Наклад 300 ас.
Артыкулы, эсэ, пятрогліфы літаратуразнаўцы, крытыка, празаіка, паэта, драматурга, казачніка Пятра Васючэнкі сабраныя ў кнізе, у якой зьмешчаны тэксты, напісаныя шляхам шматлікіх літаратурных і філалагічных практы­каваньняў у жанры пятрогліфа. Акрамя аналізу беларускай класікі, яна ўтрымлівае ўнікальнае эсэБеларус вачыма беларуса”, напісанае ў суаўтарстве з Ірынай Бурдзялёвай, маскоўскай знаёмай Пятра Васючэнкі, якая насамрэч зьяўляецца зборным вобразам.

Жыцьцё Адольфа Янушкевіча і яго Лісты з кіргізскіх стэпаў, І том / Перэ з польскай мовы, прадм. і камэнт. Г.Суднік-Матусэвіч. – Мінск: “Ме­дысонт”, 2008. – 208 стар.: іл. – Наклад 100 ас.
Упершыню кнігаякрадзінна-прыяцельскі дар” – зьявілася ў... 1861 годзе ў Парыжы. Яна складаецца з лістоў Адольфа Янушкевіча з сібірскага выгнаньня (1832-1856) да родных і сяброў. ТутіПесьня літоўскага легіёну”, і жыцьцяпіс аўтара, і побыт Табольску, Омску, Ніжне-Тагільску, і доўгая адысея вяртаньня на радзіму.
Вяртаньне да сябе, у народную памяць, урэшцеу кнігу.
Хоць і праз 150 гадоў...

Сяргей Законнікаў. Насустрач: публіцыстыка, эсэ. – Мінск: Зміцер Колас, 2008. – 340 стар.: іл. – Наклад 1000 ас.
Шлях сучаснага беларускага паэтаусёчасны рух насустрач. Насустрач натхненьню, жаданьням, часавым запатрабаваньням. Іня толькі ў паэзіі... Кніга публіцыстыкі і эсэ паэта Сяргея Законьнікава, вядомага ня толькі сваі­мі вершамі, але і грамадзянска-акрыленымі выступамі на старонках неза­лежнага друку, складаецца з трох разьдзелаў: “Шлях да свабоды”, “Васількіу вянок памяцііРоздумы” (аўтарскія публікацыі апошніх гадоў уСвободных новостях плюс”). Гэта нераўнадушныя роздумы над беларускай гісторыяй і сучаснасьцю, асьветленыя вопытам разьвіцьця еўрапейскіх дэмакратычных краін. Гэта асьветніцкі лемантар, які мусіць яднаць нацыянальнае ды павышаць грамадзянскую актыўнасьць.

Валерый Казакоў. Халоп Яснавяльможнага дэмакрата: раман-дур. – Мінск: “Кнігазбор”, 2009. – 348 с. – Наклад 700 ас.
Жанр рамана не зусім звычайны. Пісьменьнік ахарактарызаваў яго як раман-дур. Гэта алегарычна-метафарычна-фантастычны аповед пра дзівосныя, але пазнавальныя краіны, дзе віруе амаль рэальнае жыцьцё сучасьніка. ...Палова ХХІ стагоддзя, сьветам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапеСібрусія, Афраюсія, Абеўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзясятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты... І на фоне ўсяго гэтагакаханьне, яго выпрабаваньне і сьмерць... Іжыцьцё краіны.

Леанід Лыч. Гісторыя культуры Беларусі (1917 – чэрвень 1941 г.). – Віцебск: – Выд-ва УАВДТУ”, 2007. – 194 стар. – Наклад 113 ас.
Дасьледаваньне вядомага навукоўца і грамадскага актывістапра нацыянальна-культурніцкае жыцьцё Беларусі ў найскладаныя, супярэчлівыя і пераломныя моманты разьвіцьця. Фармаваньне нацыянальнай сама­быт­насьці, культурныя дасягненьні, беларусізацыя і адыход ад яе, “нацдэ­макратызмі расійскі шавінізм, ідэалагічны наступ на нацыянальна-адра­джэнскі працэс, зьніжэньне ролі нацыянальнага фактару ў культуры, дэ­беларусізацыя нашых земляў у складзе Другой Рэчы Паспалітай, а таксама роля дзяржавы ў рэгуляваньні культурнага працэсу і забесьпячэньні духоўнага разьвіцьця тытульнага народу Рэспублікі Беларусьаб тым і распавядае манаграфія.

Невядомая Беларусь: аналітычныя эсэ. – Менск: [Без пазн.], 2008. – 376 стар. – Наклад 1000 ас.
Каб стаць сабой, мала адно толькі ім пачувацца. Неабходна, каб цябе ў тваёй самасьці пазнавалі ды прымалі, прынамсі, суседзі. Так і з беларускай на­­цыяй, аб тымі кніга. Кніга пра Беларусь, яе культуру, гісторыю, яе насель­нікаў. Сярод амаль двух дзясяткаў аўтараў кнігіяк беларускія інтэлектуалы ды публіцысты (В.Быкаў, У.Арлоў, С.Дубавец і інш.), так і замежныя (разь­дзелыБеларусь вачыма расіянаўіБеларусь вачыма палякаў”).
У 2005 г. “Невядомая Беларусьвыйшла ў перакладзе ў Расіі і Чэхіі.

Алесь Няўвесь. Адлуп: вершаваныя фельетоны. – Смаленск: “Універсум”, 2009. – 304 с. – Наклад 300 ас.
Гэта другі зборнік вершаваных фельетонаў няўрымсьлівага аўтара-праўдалюба, адлуп, які становіцца своеасаблівай сатырычный эпапеяй пра ўсемагчымыя чалавечыя і дзяржаўныя дурноты ды недарэчнасьці. Учэпістае вока фельетаніста занатоўвае цэлую кнігу маральных і духоўных хваробаў сучаснасьці. Аўтар паэтычна пратэстуе супраць чыноўніцкага гвалту, крывадушша, службовай хлусьні, прыстасавальніцтва, падхалімства. “Запеў­кайда ўласных тэкстаў паслужылі цытаты з незалежнай перыёдыкі.
Ад часоў байкапісца Кандрата Крапівы нашыя службоўцы-чыноўнікі ня любяць глядзецца ў сатырычнае люстэрка...

Пасланец мужнасці: паэтычныя прысвячэнні Васілю Быкаву. – Мінск: “Кнігазбор”, 2009. – 104 стар. – Наклад 200 ас.
Гэта анталогія вершаваных прысьвячэньняў у гонар народнага пісь­меньніка Беларусі, анталогія паэтычнай памяці пра Васіля Быкава. Прачулы вянок сплялі творы 56 паэтаў Беларусі і іншых краін сьвету, сярод якіх Уладзімір Караткевіч і Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін і Еўдакія Лось, Ніл Гілевіч і Алег Лойка, Яўгенія Янішчыц і Зелімха Яндарбі. Тэксты па­дзеленыя на дзьве нізкі: прыжыцьцёвыя прысьвячэньні пісьменьніку і грамадзяніну і пасьмяротныРэквіем”.
Прадмову да кнігі напісаў гарадзенец Юрка Голуб, каардынатарам праекта стаў Мікалай Мельнікаў. У падрыхтоўцы выданьня прыняў удзел і сакратарыят Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Алесь Петрашкевіч. Крыніцы і каламуць: успамінальны аповед. – Мінск: “Медысонт”, 2008. – 416 стар.: іл. – Наклад 300 ас.
Новая кніга пісьменьніка і драматургажыцьцяпіс пра выбалелае і перажытае. Былому камсамольскаму ды партыйнаму функцыянеру цэкоўскага рангу былі даступныя многія тагачасныя сакрэты ды перыпетыі грамадскага ўладкаваньня, пра што і вядзецца спавядальная ды ад­крытая гаворка ў кнізе. А таксамапра разьвіцьцё энцыклапедычнай справы, стварэньне гісторыка-дакументальнай хронікіПамяць”, працу рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры.

Адам Станкевіч. Выбранае. (Серыя ІІ. Гісторыка-літаратурныя помнікі). – Мінск: “Кнігазбор”, 2008. – 360 с.: іл. – Наклад 1000 ас.
Найбольш поўнае і прэзентатыўнае выданьне спадчыны дзеяча беларус­кага нацыянальнага Адраджэньня, каталіцкага сьвятара, загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады. Маштабнасьць постаці Адама Станкевіча засьведчылі яго манаграфііХрысьціянства і беларускі народ”, “Родная мова ў сьвятыняхіДа гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня”, а таксама лекцыі, прамовы, артыкулы і рэцэнзііРыцара беларускага Адраджэньня”, як назваў асьветніка-ксяндза ў прачулай прадмове да кнігі Уладзімір Конан.

Сяргей Хмара. Рабінавы хмель: выбраныя творы. – Мінск: “Кнігазбор”, 2009. – 212 стар.: іл. – Наклад 100 ас.
Упершыню ў Беларусі выйшла кніга выбраных твораў беларускага паэта, публіцыста, выдаўца і палітыка Сяргея Хмары (1905-1992), які быў вымушаны з 1944 г. жыць у эміграцыі.
Выбранае адкрывае чытачу амаль невядомую атлантыду Хмараўскіх вершаў 1930-1980-х гадоў, празаічныя абразкі, нарысы з беларускай мі­фалогііАб багох крывіцкіх сказы”, згадкі-ўспаміны С.Хмары пра Антона Луцкевіча, Ігната Дварчаніна, Піліпа Пестрака, Янку Станкевіча ды іншых дзеячоў беларушчыны, “Кароткія даныя аб сабеды ягоныя лісты з далёкага Таронта.
Укладаньне і каментары, а таксама прадмову да кнігі зрабіў пісьменьнік і слонімскі культурніцкі руплівец Сяргей Чыгрын.

Чытанка для дзіцячага садка / уклад. В.Вячорка, П.Садоўскі. – Мінск: “Медысонт”, 2008. – 372 стар.: іл. – Наклад 1000 ас.
Амаль праз два дзесяцігоддзі чытанка зьявілася ў другі раз (першым разам у 1990 г. яе наклад быў 70 000 асобнікаў). Шмат чаго зьмянілася з тых часоў, аленя дзеці, ня важнасьць роднага слова ў іхнім выхаваньні. І народныя тэксты, казкі, загадкі, і вершы ды апавяданьні беларускіх ды замежных аўтараў мусяць разбудзіць у дзецях ня толькі творства, але і павагу да свайго. І ня толькі мовы і гісторыі, алеі нацыянальных сімвалаў ды сьвятыняў.
Натуральна, калі бацькі ім падораць гэтую чытанку...

Васіль Шаранговіч. Ген жыцця: аўтабіяграфічная аповесць. – Мінск: “Кнігазбор”, 2009. – 364 стар.: іл. – Наклад 300 ас.
Народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч апублікаваў аўтабія­графічную аповесьць. Гэта праўда жыцьця аднаго чалавека, у якім адбілася цэлая эпоха, пра якую ён можа сьведчыць сваімі асабістымі ўражаньнямі і прыкладамі.
В.Шаранговіч шчыра распавядае пра родны Нарачанскі край, бацькоў, дзяцінства, школьныя і студэнцкія гады, а таксама пра нялёгкую дарогу ў самастойнае жыцьцё, творчасьць, вандроўкі па замежжы, задумваецца над праблемамі прыгажосьці і чалавечай годнасьці.

Bela knjiga metafor (Белая кніга метафар). Анталогія паэзіі Быст­рыцкага кніжнага фестывалю 2008/ склад. і ўступнае слова Надзі Добнік. – Любляна: “Poetikonove Lire”, 2008. – 128 с. Наклад 300 ас.
Зьмест анталогіі склалі вершы дзесяці аўтараў са Славеніі, Італіі, Хар­ватыі, Латвіі і Беларусіудзельнікаў леташняга міжнароднага паэтычнага фестывалю ў славенскай Быстрыцы. Беларусь на форуме прадстаўляў Эдуард Акулін. Пяць ягоных вершаў адначас загучалі на славенскай, італьянскай, харвацкай і латышскай мовах. У сваю чаргу, дзякуючы Эдуарду Акуліну, па-беларуску ў анталогіі загаварылі славенскія паэты: Іван Добнік, Анюша Белехар, Цьветка Беўц, Мірыям Дрэф, Станка Храстэль, Марчэла Патоцца, а таксама італьянскі паэт Хрысьціян Сініццо, харват Браніслаў Аблучар і латышская паэтка Дагнія Дрэйка. Анталогія выйшла ў цудоўным паліграфічным выкананьні, а ўкладальнікам і рэдактарам яе зьяўляецца дырэктар Быстрыцкага фестывалю Надзя Добнік.