12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Натальля Бойка

_____________________
Адлятае душа ў вырай. Вершы


Ноч

Сонца заплюшчыць вочы,
Хмара сьлязу пралье.
Як я чакаю ночы
Цемры мне нестае.

Поўня ў вакно загляне,
Кактус адкіне цень.
Зьнікне, нібы ў тумане,
Марна пражыты дзень.

Варта толькі ўглядзецца,
І ты не пазнаеш сябе
Дзе ж нашым душам дзецца,
Што вольныя толькі ў сьне?..

Зорачка, сто і краты

Ты з надзеяй па кнопках лупіш,
Цісьнеш: зорачка, сто і краты.
А дысплей паказвае кукіш,
У адказ так і просяцца маты.

Да высновы жорсткай прыходзіш:
SMSак пісаць трэба меней.
Ды балансу ўпарта даводзіш,
што бяз грошай ня можа жыць геній!

Патаемны падкажа голас,
Як разьбіць тэлефон аб калена,
Альбо кінуць наўпрост у космас
Ці ў рэчку мазырскую Сену.

Але каб пазьбегнуць дэпрэсіі,
Ты адважна шыбуеш да касы.
Там паломнікі розных канфесій
Пратапталі ў падлозе трасу

Зноў з надзеяй па кнопках лупіш,
Цісьнеш: зорачка, сто і краты.
А з дысплеятой самы кукіш,
Ты плюеш і паўзеш да хаты.


Мой Барадулін

Барадулін ляжыць на паліцы,
Усьміхаецца мне скрозь сон
Беларускай мовы капліца,
Вершапесенны пантэон.

Рыфмы звонкія, як сініцы,
Між радкамі сьпяваюць шчыра.
З Барадуліным мне ня сьпіцца
Адлятае душа у вырай

Вышываныя сэрцам словы
Карагодзяць у галаве
Вынікае адна выснова:
Барадулін заўжды жыве!