12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Насьця Грышчук

_____________________
Назаві сваё імя.
Вершы


Анёлы

Анёлы! Чуеце, анёлы?!
Куды глядзелі вы з нябёс,
Калі Ісус зьнямоглы, голы
Крыж роспачы і болю нёс?

Анёлы! Чуеце, анёлы?!
Хто вам аддаў такі загад?
Чаму схмурнелы, невясёлы
Замёр, бы статуя, Пілат?

Анёлы! Чуеце, анёлы?!
Дзе вы былі у грозны час,
Калі пад крык людзей шалёны
Аддаў Ісус жыцьцё за нас?

Анёлы! Чуеце, анёлы?!
Якія справы былі ў вас,
Калі пад гром з маланкай кволы
Агонь жыцьцёвы ў сэрцы згас?

Маўчаць гаротныя анёлы,
Хаваюць позіркі свае
Хто ж іх пазбавіў моцнай волі?
Магчыма, род людскі?
Але.


Ля вогнішча

Ліхтарамі жаўтавокімі
Сьвет глядзіць у вокны душ.
Лёгкімі сваімі крокамі
Раўнавагу не паруш.

Выйдзе месяц, срэбрам зьзяючы,
Пасьмяецца з нашых мар.
Вецер злы, душы ня маючы,
Згоніць сотні хмурых хмар.

Чорны цень упаў на полымя
Пераплеценых надзей.
Мы з табой такія кволыя
Перад веліччу падзей.

Мы з табойАле ня разам мы.
Назаві сваё імя!
Мы, атручаныя назвамі,
Не шукаем сваёЯ”.

Мы, прыніжаныя гонарам,
Не чакаем Судны дзень!

Цішыня
Над яркім полымем
Навісае чорны цень


Жыві!

Кахай, пакуль жывое сэрца,
Бо надта ж хуткія гады.
Сьпяшайся ля агню сагрэцца,
Напіцца чыстае вады.

У неба сіняе ўзірайся
Там недзе зорка ёсьць твая.
Штомоцы за яе трымайся,
Як ні круцілася б Зямля.

Лаві вачамі промні сонца,
Каб нават у ліхі мароз
Душа, прагрэтая да донца,
Не нараджала горкіх сьлёз.

Жытнёвае ўдыхай паветра
З блакітным пахам васількоў
Жыві!
Ды так, каб нат у пекле
Не шкадаваў былых часоў.