12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Юрка Голуб

_____________________
Карчма.
Паэма-рэтра


ЗБОРЫ

Канавязь абівае
Ледзяшы з капыта.
За армякнебывала! –
Аддаю капітал.

Нехлямяжы ў апратцы,
Ды, даруйце, ня лох,
Каб з забытым пабрацца,
Лезу ў лёхі эпох.

Паўз муры Радзівілаў,
Каля сьвечак Раства,
Дзе радзіма радзіла
І брыда зарасла.

Праз сапежын Дзярэчын,
Дзе і воклічрэлікт,
Дзе нябыту пярэчаць
Манускрыпты ральлі.

На паўночных азёрах,
Ля паўднёвых балот
Продак зьнік, як сьцізорык,
Сьледуяк не было.

Сьлед са скрухі, як смальты,
Забыцьцю не аддам,
Як прымружаны Мальдзіс,
Найвідушчы Адам.

Не апошні заморак,
Затуляю ў давер.
Бач, жаўрук не для корму
Зьнізу падае ўверх.

* * *

Колькі вёрст да неба?
Ня болей, як тры, бо карчмы не відаць
З мужыцкай гутаркі.
Распаўсюдзіў насьмешку
На мурле самадур:
Выкінь клічнік на сьметнік,
Дзе струхлела ля мур!”

Як даўней для Багрыма
І ранейшых музык,
Над табою ня грымнуў
З паднябеснае зык.

Ой, кажане, кажане!
Чаму ж ня сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
Ды ад бацькавых калёс …”

У драпежнае зграі
За ахвяруягня.
Гэй, музыкі, заграйма,
Каб карчомку дагнаць!

Дастаецца з-пад споду
Не заначкакісет.
І махорачны подых
Тне душу да касьцей.

Дзе анёлак ня шастаў
І крумкач не дапяў,
Абсыпаешся шчасьцем
Ад макушкі да пят.

Ды са смакам і толкам
Ладзіць з дымам хаўрус
У карчомцы з катомкай
Самы той – “белы вус”.

* * *

На хрэсьбінахусе кумы,
На вясельліўсе сваты,
А ў карчмеусе браты!
Прымаўка.
Ля распаленай кафлі
Стаў мацюк на дыбы.
Стол карчомны пад кайфам
Трушчыць куфлям ілбы.

У карчме вызначаюць:
Хтокапшук,
Хтотак-сяк
Першызначыцьначальнік,
А апошнібасяк.

У карчме не за розум,
А прымаюцьза злот.
Выцягаюць (хто ў роздым),
Як анучу,
на плот.

У карчме вырашаюць,
Хто зычнейшы за збан:
І гайдаюцца шалі
Ад гарластых забаў!

У карчме прымяраюць
І на вока, і густ:
Ці праспаўся маральна,
Ці гагакаў, як гусь?

Налівай!
Залатоўку!
І за коптур трымай!
Не слабак на галоўку
Пахваліся трыма.

У карчмы пазычайлы
Абіваюць парог:
Кожны здольны з адчаю
Бутлю вокам пароць.

Скула сэрца не садніць.
Лейцы ў хмельных руках.
Заваліся на сані
І давай драпака.

Як жа вынайсьці раду
Сьвет паставіць старчма,
Абвяшчаюць ня ўрады
Абвяшчае карчма!

Не ў падпечку гісторый,
Не пад шатамі вех,
Ці ня ў корчмах прасторны
Сам сабе чалавек?!


У ВАНДРОЎЦЫ

Бач, дарога традыцый
Не жадна для спакус.
У ясьлях нарадзіўся
Боскі хлопчык Ісус.

Што датычыцьДык аўтар
Не зьявіўсяз калёс”.
Ахрысьцілі ўтэатры:
Так дасьледчык данёс.

Сэнс згаданых гіпотэз:
Граў тэатр. А царква
Стала ў Зэльве ж употай
На ягоны развал.

І адсюль вынікае;
З часу ўласных хрысьцін
Аўтар ведае камень
Кожны з гэтых мясьцін.

Ды давайце ня будзем
Адхіляцца ад тэм,
Не падлеглых аблудзе,
Як сучасны гарэм.

І спытаемся ў старца,
Што ня ўшчэнт скарчанеў:

Ну, дык хто пастараўся
Нарадзіцца ў карчме?

Звыклы дзіву давацца:
Метрык гэткіх няма
Нараджалі на пляцы
Нараджала турма!..

Лёс каму як паверне
Ноч карчме не займаць.
А пры ёй, дайце веры,
Не ку-гак-нуў зямляк.

Сьпіс касьцельны і дзячы
Тых у ласку загроб,
Хто схіляліся ўдзячна,
Падстаўляючы горб.

А карчомскіх, уласна,
Толькі й клікаць бядзе:
Бы пярун па іх ляснуў
Ні на воканідзе!


* * *

Сьвет круціла ў дзьве столкі,
Як настольнік, карчма
І скруціла настолькі:
Марна ў пустку крычаць.

Пад аншлаг скамароха
І пяшчоту цыгар
Стол пад закусьсю рохкаў,
Вус засмольваў цыган.
Як півонякарчмарка
Ад увагі старон:
Спагадае ім чарка,
Не зважае Арон!

Прэч сумневы да дябла!
Побач вера на цуд!
І ад яблыні яблык
Не адкоціцца ў кут.

Як дзяцюк пасьля пытлю,
У пабелцы з нябёс
Час пітны і іспытны
Корчмы ў памяць занёс.


ЗЭЛЬВЕНСКІ КІРМАШ

XVIII ст.

Толькі і балю, што ў карчме.
Прымаўка.
Храп на торжышчы коней.
Жарыць жарсьць.
Жарабцы.
Старгаваўі акольна
У галопе купцы.

Кошты коням салёна
Безпадстаўна скідаць.
Толькі жніўню саломы
На вазы не шкада.

У блішчастай вуздэчкі
У заклёпках метал.
Жарабцу недарэчна
Морду шлях заматаў.

Гандляругандлярова.
А загоншчык-цыган
Зазірае ўсё роўна
Да карчмаркі ў саган.

З па-за сьвету і ў Зэльву
Покуль пёрся праз стэп,
Тут ня пусткаю зеўраў
Брагай змораны склеп.

У дрымоце кубельцы:
Будзе з чым пагуляць.
На асклепкі ня бецца
Нападоймішча гляк.

Тут і корку, і дубу
Не ў пяршынкупаход.
Ячмянюдык на згубу,
Пітакудля выгод.

Дзеля прагі цыганскай
На замах бізуна
Стала пані на ганку,
Як за страту цана.

Штосьці жміндзіцца пані
Чужаземцу ня ў масьць!
Як манашка з плябані,
Што і глянуць ня дасьць.

І зайздросную глотку
Сьціснуў смагі сілок,
Ды ня згоніш ахвотку,
Як калісьна хапок!

Мае, бачыш, за гонар
Так паставу трымаць:
Салавей па-за Горнай
Задыхнуўся -- і спаць.

Ды ў натуры шалёнай
Не тутэйшы завод,
І з гляка ашаломна
Пе гуляка на звод.

На бітым гасьцінцы каршомка стаяла.
А ў той каршомцы ды два чужаземцы.
Адзін чужаземец гарэлку купляе,
Другі чужаземец дзеўку намаўляе.
Дурна дзеўка былапаслухала.
Села на каляску і паехала.
Вязьлі, вязьлі дзеўку цёмнымі лясамі.
Прывязалі дзеўку да сасны касамі.
Выкрасалі агню з белага краменю.
Запалілі сасну зьверху да карэньняў.
Як сасна гарэладзеўка гаварыла.
Як сасна згасла, та дзяўчына сьціхла.
Хто ў лесе начуе, няхай пачувае,
Па заходзе слонца ў каршму не пушчае.
Бо тая каршомка вельмі згубіцелька,
Та згубіла дзеўку за мёд, за гарэлку.”


КАПЦЁЎКА

ХІХ ст.

10 студзеня 1863 году на Ваўкавыскім тракце
ў паселішчы Капцёўка Гродзенскага павету сялянскі хлопчык Адам Вашкевіч і адстаўны салдат Міхась Садоўскі знайшлі два пакеты. Ня ўмеючы чытаць, Садоўскі зьвярнуўся да дзячка мясцовай царквы, якіпрачытаўшы, сказаў, што гэта паперы бунтоўныя, адна з іхМужыцкая праўда”, а другая – “Гутарка”, у якіх напісана, каб ня слухаць нікога з начальства
і быць з сякерамі, нажамі і іншай зброяй.”
Паводле Г. КісялёваЗ думай праБеларусь”.

Раздрапежаны раптам,
Вецер лапай грабе
Ваўкавыскага тракту
Брукаваны хрыбет.

У карчомцы Капцёўкі
Рукі грубцы прыткнуць,
Нібы дацца наўцёкі
У змалечаны кут.

Мастаўляны. Абрысы.
Якушоўка прыгод.
Сам ля грубкі абрынься
У салодкі прыгон.

Ды прыцьмелым акенцам
Край заплечны міргаў,
Як пасьля Вітажэнцу
Ў святаянскіх мурах.

За карчмою парожняй
З хлапчуком адстаўнік
І надыбалі з прошвай
Знайды пук патайны.

Мыгаловы асловы:
Ядзічок, тысмарчок.”
А вердыкт адмысловы
Даў паперам дзячок.

Наша жыткасабача”, –
Служка ў тэксты пранік, –
И отсюдова значит:
Их писал бунтовщик.”

А ў палацы ня зімна.
Здольны зьверху караць,
Губернатар Назімаў
Церабіў акуляр.

Дзе паўстанцкае вусьце?
Вострыць гнеў асьцюкі
Вузка гадзяцца вусны:
Дзе-цю-кі? Дзецюкі!”

У дзьве тысячы трэцім
Гадавіна якраз,
Як пад іскраю трэснуў
Заняволены край.

А карчомкі, як сьведкі,
Аніякіх прыкмет.
Толькі ходзе ў адведкі
Да яе Пракавет.


ЛАША

ХХ ст.

Дзе духоўнік царкву ставіць
там пан корчмы ладзіць.
Прымаўка.
Дзе Лашанская воласьць
Грэбла попел і пыл,
Меўся голас і волас
На звычайны капыл.

Не ў пярэстых задворках,
А царквы насупроць
Люд тутэйшы на морак
Забываўся шматкроць.

І ня дзівадзе храмік
Вывеў боскі сьвятар,
Люд і зрэбны, і крамны
Звыкла клікаў карчмар.

І ня лёгкаю хмаркай
(З-за асадзістых лет)
Наплывала карчмарка
На мужчынскі імпэт.

І мілосна, як цыцку,
Мацаў кварту дзяцюк,
Хіба толькі ня ціўкаў,
А капейка цю-цю!

І каму давялося
Зьведаць любчык да дна,
Меў навукі па досыць,
Скуль і бездань відна.

Заграбастала жытка
За кішэнь і каршэнь.
Стала чарачка плыткай
І дзіравай кішэнь.

Кажуць людзі, што мой муж пе,
А зноў муж з карчмы ідзе.
Прапіў каня варанога
І ідзе дахаты па другога.
Ой і прапіў каня шынкараццы,
Ідзе дамоў дай ні каецца,
Ідзе дамоў дай ні каецца,
Дай мілаю ўсё хваліцца.
Мілая мая, выкуп каня,
Як ня выкупішня будзеш сама.
Як выкупішлюбіць буду,
А ня выкупішбіці буду.
Мне твая бітваня першына:
На маіх плячахцяромшына.
Плячыма акно адчыняла,
Праз акенечка уцякала,
У вішнёвым саду начавала
Дый з кукоўкамі кукавала,
З салавейкамі шчабятала.”

Дзе Лашанская воласьць,
Песень зьзяў Задыяк.
Тут караскаўся волат
Не з карчомкі, аднак.

Навакольныя краскі
Зачыналі адлік.
Верагодна, што Карскі
Браў з карчмы чарнавік.

Нездарма ўБеларусах”:
Ой чуць, маці, чуць,
……………………….
Вясёлая там вулачка,
Куды яны йдуць.”

У Пальміры Паўночнай
На Смаленскіх кладах
Вы прымружылі вочы
Лаша.
Вечнасьць.
Шкада.

Раптам скрыпачку возьме
З Лашы дзед Апанас
І адразу завозна
І карчомна для нас.

ВЯРТАНьНЕ

ХХI ст.

Блукаючы па Беларусі ў часе, я аднойчы забрыў у карчму каля невялікага мястэчка
на цяперашняй Гарадзеншчыне.
Б. Пятровіч, “Карчмапрыдарозе”.
У карчме пры дарозе,
Дзе ня рай, дык раёк,
Тут у крозеня ў бозе
Гаманы ручаёк.

Напачатку стагоддзя,
Нібы лісьцік з карча,
Нібы роўня прыгодзе,
Зноў паўстала карчма.
Капыта залатога”*
ІРаскошы”* хвала
Як ахвяра былога
Не змаглі захаваць.

І дарэмна шукае
Іхні дым сьледапыт.
Не стаяць над шляхамі
ІРаскошайКапыт”…

Час бязьлітасна падкі,
Каб датла разбураць.
Каб уласныя спадкі
Потым грэшна зьбіраць.


* * *

Не вяртаемся конна.
Пры выпадку адзнач:
За гадзіну з-пад Коўна
Прылятае ліхач.

А на гродзенскай вулкі
Выгінастым канцы,
Дзе ня цесна, ня мулка,
Правяць рэй малайцы.

З Ласасянскай дубровы
Хмеліць іх салавей,
І карчма імня бровар:
Не дае салавець.

А хто ласы ў папасы,
Бахус тым -- не карчмар:
Пагражае ня пасам,
Лічыць сквапна навар.

Але ў нашай нагодзе
Аўтар, нібы на зьдзек,
Грымнуў Бахусу: – Годзе!
І пазбавіў надзей.

І як вынік заявы:
Творца тэм і паэм
Раптам чуе на яве,
ЯкРаскошапяе.

Капыта залатога
Стайня зорам іржэ.
Мкнуць Пегасы да Бога,
Хоць да стога бліжэй.

Цікавостка на сподзе:
Любны сэрцу зямляк
Весялун па прыродзе
І ня скнара, аднак.

Сузіральнік карчомны
І чаляднік прыгод,
У карчме, як у чоўне,
Не сплывае на звод.


* * *

Нешта зноў распусьцілі
Сантыменты капеж.
Намякаюць у стылі:
Дык няўжо не нальеш?”

Ці нячысьцік накаркаў,
Нібы нашы пісцы?
Клікнеш, браце, карчмарку
І паэмекапцы!
2003, 2008 гг.

































.