12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Марыя Паўлікоўская-Яснажэўская

_____________________
Ружа каханьня.
Вершы

.

Кабета, якая чакае

Чакае, глядзіць на гадзіньнік
Гадоў сваіх,
думае штосьці.
Ад’ехаў апошні рамізьнік…
А, можа, ўжо позна для госьця?


На цёплым нябёсным лузе

На цёплым нябёсным лузе
Пасьвяцца белыя гусі,
Пасьвіцца белы баранак,
Як толькі прачнецца ранак.
Той луг без слупоў, бяз межаў,
Нікому ён не належыць.
Ён для тых беленькіх гусак,
І для ўсіх белых баранкаў,
І для крылатых, спакусных
Радасных думак каханкаў.


Белая пані

«Белая пані ізноў праз салон
Прайшла, — то няшчасьцяў пагроза», —
Шэпча прыслуга ў буфеце, і скон
Вястуе ўсім пах туберозы.

Белая пані на лесьвіцы ўжо,
Жагнаецца чэлядзь стакротна…
Хтось малады ёй насустрач ішоў,
Абняў і галубіў пяшчотна.


Ружа

У сьцішаным парку ні сьмеху, ні госьця.
Ля ружы расьцьвіўшай стаю.
Яна – ўвасабленьне сваёй прыгажосьці –
Прыгажосьць разглядае маю.


Танцорка

Дзьве маршчынкі цябе
перакрэсьлілі жвава,
І хоць таньчыш ты з лёгкасьцю матылёвай
У сукенцы сваёй блакітна-ліловай,
Ты згадка ўжо толькі, ня ява.


Цноты

Мілыя ўсе Пану Богу цноты
Як даброту з сэрца адмятаю,
Вызнаю адну цяпер і потым:
Ты мой вораг – я цябе кахаю!

Каханьне

Думаеш нешта, ў акно пазіраеш.
Сум у вачах захаваўся…
Але ж мяне ты, як мару, кахаеш?
Сам год назад прызнаваўся…

Ціха сьмяешся. Прысмак жа горкі
Ў сьмеху тым з небам зьліваўся…
Але ж то я – тваё неба і зоркі?
Сам год назад прызнаваўся…


Пераклад
з польскай
Ірыны
БАГДАНОВІЧ