12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Сяргей Календа

_____________________
Гульня ў інтэлект. Мініяцюры


Кулуарнае Знаёмства

Алоўкін быў яшчэ той псавальнік паперы. Ды не толькі ў пісьме (графаманства). Ён псаваў яе нават калі чытаў: усё роўна ў галаве нічога не заставалася, кніга знікала ў невялічкай групе нейрончыкаў… Ён псаваў паперу пасьля ежы, выкарыстоўваючы яе як сурвэтку, што было ў прынцыпе для ягонага асяроддзя аднолькава – што псуеш яе пэнзлікам, што алоўкам, што проста ходзіш з гэтай паперкай у прыбіральню. Нават прыбіральня была лепшым, што атрымлівалася ў Алоўкіна – з функцыі да мастацтва і паперы.
Алоўкін меў даволі складаны характар і трымаў адносіны толькі з тымі, каго паважаў за тое, што лічыў іх разумнейшымі за сябе. Таму больш за ўсё ён любіў хадзіць на разнастайныя сустрэчы. І насамрэч яго любоў не мела сэнсу да якой суполкі хадзіць: дэкадэнтаў, афіцыйных літаратараў, ці ўвогуле панкаў, абы гэтыя разумнейшыя за яго хлопцы пасля афіцыйных збораў збіраліся йсці куды-небудзь піць!
Ён любіў выпіць, і лічыў, што калі п’е, то лепш падтрымлівае гутарку, альбо распавядае…
Дзесятая гадзіна вечара. Як заўжды ўсе вырашылі сабрацца разам у цэнтры: паразмаўляць, выпіць, пацытаваць каго-небудзь з вялікіх, пагарлапаніць песні. Сёння была суполка рокераў у Цэнтральным парку, таму шмат хто роў, як дзік, але ж усё роўна паводзіў сябе больш чалавечна, чым хлопцы побач – з Шабаноў.
Арганізм Алоўкіна быў даволі цікава створаны. Напрыклад, калі ён п’е ўжо не першы дзень, дзесьці на чацверты вечар, калі распіваецца другая бутэлька настойкі або гарэлкі, страўнік чамусьці здраджвае гаспадару, скардзіцца ды пачынае выштурхоўваць з розных выхадаў цела ўсё што было выпіта. А калі яшчэ і закусана, тады ён пачынае ванітаваць у полі бачнасці.
Сёння Алоўкіна вынудзіла, акрамя ванітавання, у прыбіральню. Усе ўжо даўно сышлі, а ён як заўжды сядзеў у самоце, разважаючы, як бы гэта дабрацца дадому без грошай, цыгарэтаў, запальнічкі, нават без паперы для прыбіральні.
Потым да яго дайшло, што ўсе гэтыя думкі з лёгкасцю могуць пачакаць, зусім, як гаворыцца ў рэкламе пра ёгурт “Danone”: “І няхай увесь свет пачакае”.
Змесціва страўніка на поўным сур’ёзе апантана пагрукалася ўніз. А тут, як заўжды, цэнтр гораду не трымае начных прыбіральняў для такіх як Алоўкін.
Д’ябал! Лайно! Куды ж уцячы, дзе знайсці гэты бласлаўлёны цёмны закуток?!
Вакол агні, святло ліхтароў ды вокнаў. Машыны, люд навокал.
Першы двор – усе па закутках п’юць ды смяюцца…
Другі…
Трэці…
Чацвёрты…
Алоўкін адчувае, што ўжо спазняецца…
Апошняя падваротня, і калі там нічога, тады прыйдзецца рабіць у майткі… Яго ад такой думкі прабіў халодны пот, быццам смерць кранула па спіне…
Вось, нешта ёсць, вось ён, цёмны, як тая дупа, куток…
Шпаркі бег…
Сеў значыцца рабіць сваю справу… Вакол нікога і нічога не відаць, нават Алоўкіна з супрацьлеглага боку.
Раптам нейкі шолах: чутно нехта паварушыўся за ягонай спіной.
Потым цяжкая рука легла яму на плячо
– Добры вечар паважаны…
– ((**(@\\\@@Ъ@???? Добры.
– Можна да Вас далучыцца?
– Так, калі ласка, запрашаю…
Алоўкін ужо не адзіны сядзіць у апраметнай цемры, напружваецца яшчэ і галавою, спрабуе ўспомніць, якую паперу будзе выкарыстоўваць пасля, ды вырашае ўзяць апошні верлібр, што неяк накідаў учора.
Сапраўды Алоўкін яшчэ той “паперапсуй”.
Невядомы голас зноў да яго:
– Вялікі дзякуй за кампанію, Шаноўны Пане.
– Узаемна, шаноўны…
Незнаёмец сышоў.
Алоўкіну больш ужо ўвогуле нічога не хацелася, страўнік увайшоў у кому.

Рыбы

Апошнім часам мяне так і цягне да вады...
Уначы сёння, а чацвёртай гадзіне сядзеў я ля рэчкі насупраць Парку Янкі Купалы, дождж ліў горш чым з вядра, ён апускаўся на плечы цяжкімі шчыльнымі плынямі, як пры Ноі ды тым самым патопе. Нават бялізна набралася вады і стала мокрая ды цяжкая, зусім як душа…
Намоклі ўсе кнігі, якія былі ў мяне з сабою, змок нават пашпарт ды апошняя купюра ў дзесяць тысячаў беларускіх рублёў...
Але ж я ўсё роўна не рухаўся, нават забыўся як дыхаць ды маўчаць. Я распавядаў дажджу і зямлі вакол, цікавую казку і наваколле слухала, пакуль я не заснуў пад моцнаю плыньню думак, словаў і піва, змяшанага з вадою...
Я разважаў, ды марыў у сне... Мабыць, я рыба? А я і сапраўды рыба па задыяку, і раптам, калі я скончыў казку ўжо ў сне, я павёў сваім бліскучым хвастом, прымружыўшы вочы, ды зліўся з брудна-жоўтым святлом поўні, а калі расплюшчыў вочы, то ўзгадаў, што заплыў далёка ад зямлі... Дождж спыніўся, і маленькі лешчык ля мяне сказаў, што я займаюся глупствам, бо ўсе рыбы мараць пра чалавечае жыццё, а я наадварот боўтаюся ў вадзе, дурань, ды яшчэ да ўсяго п’яны...
Я адказаў лешчыку, што там, каля чалавека, няма чаго рабіць.... І пасля гэтага, мая скура зрабілася металічнага колеру, я апошні раз паднёс да вуснаў бутэльку... і забыўся, як размаўляць па-чалавечы, маё асяроддзе ператварылася ў рыб... раптам я паплыў....


Толік

Дванаццаць гадзінаў дня павольна паўзлі да абеду. Вася як заўсёды працаваў на вуліцы, калі да гэтага часу паспяваў прыбраць двор, то неабходна было яшчэ гадзіну выдаткаваць на працу, каб абед, нарэшце, наблізіўся. У такім разе, Вася браўся расхаджваць па ўсіх сваіх прыбраных уладаннях, ацэньваючы якасць прыборкі і стан газонаў з кустамі.
Вася, на рэдкасць, быў малап’ючы, таму яго цаніла не толькі начальства ЖЭСа, але і жыхары вакол.
Значыць, як звычайна, хадзіў ён з мехам і доўгай палкай, вострай на канцы, збіраў тут і там парушынкі, пачкі з-пад цыгарэтаў і чыпсаў, пацягваў гаркавы дым мясцовых цыгарэтаў “Viceroy”.
І тут раптам удар, ён хапаецца за грудзі, хапаецца за шыю, за галаву, а вакол свет плыве, успыхвае яркімі колерамі… Вася мармыча пад нос: «Памажыце!», але замест словаў выходзіць цяжкі грудны хрып, голас захрасае дзесьці ў верхніх частках лёгкіх.
Вася думае, што заўсёды гавораць пра малюначкі з жыцця, якія прамільгнулі перад вачамі ў момант непазбежнай смерці або прыступу, а ў яго ніякіх малюначкаў: усё проста плыве перад вачамі, значыць, можа гэта і не смерць. З рук выпадае мех са смеццем, палка з вострым канцом, і толькі моцна сціснутыя зубы ніяк не адпускаюць падпаленую цыгарэту, Вася падае на ім жа чыста прыбраны ходнік. «Хоць нешта прыемнае ў жыцці, – думае ён: – хоць на чыстым буду ляжаць».
Суседка зверху, якая выходзіла з пад’езду, зазначыўшы ярка-памаранчавы працоўны камбінезон прыбіральніка, адразу здагадалася пра няладнае, бо як нам вядома, Вася быў малап’ючым, таму проста так на газоне не валяўся.
Яна хуценька па мабільным набрала «хуткую».
«Хуткая» апраўдала сваю назву і была на месцы, праз чатыры хвіліны і трыццаць дзве секунды.
Каталка, Вася ўжо ў салоне аўтамабіля, дзе вакол боўтаюцца ўсякія трубкі, кропельніцы і бінты, прытомнасць ясная, яго ратуюць…
Што з ім? Ніхто не адказвае – ні лекар, ні медсястра, у іх абодвух на тварах толькі напісанае лёгкае здзіўленне, змяшанае з жаласнай надзеяй на лякарню, там пасля аналізаў ясна будзе.
«Хуткая» імчыцца ў арэоле сіне-чырвоных агнёў, перыядычна на раздарожжах узвываючы, каб усялякія там няўклюды, кіроўцы паспявалі саступіць дарогу.
Нясецца, зіхаціць, гудзе, матор раве, кіроўца добры і задаволены сабою, яго хобі – хуткасць і аўто.
І тут, бах! Аўтамабіль тузанула ўлева, а потым управа, ён рэзка страціў хуткасць і стаў як укапаны на ажыўленым раздарожжы бела-чырвонай плямай папроку аўтамабілебудаванню.
Кіроўца не проста хутка выйшаў з салону, ён літаральна выляцеў з яго, і адным махам адкрыў капот…
А рамень жа і парвала! Казаў жа ён, што час памяняць!!!
Лекар спачатку выскоквае з падножкі «хуткай», і, ледзь не наторкваючыся на аўтамабілі, якія праязджаюць паблізу, спрабуе хоць каго-небудзь спыніць, бо чалавек пры смерці. Легкавушкі абыякава праносяцца паблізу, падразаючы і не забываючы хаміць лекару, што, маўляў, разбегаўся тут.
Лекар носіцца яшчэ хвілінаў пяць, потым, задыхаючыся і выціраючы пот з твару, у запацелых акулярах, паварочваецца да медсястры ў «хуткай», і ківам галавы пытае, як там Вася.
Сястра, цынічна скрывіўшы вусны, адказала: «Ну... Не лёс, значыць, нашаму брамніку. Не лёс, блін!»
Васева прытомнасць не жадае з гэтым мірыцца!!! «Будзь пракляты гэты вытворца аўтамабільных рамянёў!!!» Гэта былі яго апошнія словы…
А ў сямістах кіламетрах, у Расеі, Толік, што як заўсёды стаяў ля станка, і штампаваў рамяні для «Газэляў» і мікрааўтобусаў, схапіўся за грудзі праваю рукой, і праз шэсць секунд памёр.