12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Кіркевіч

_____________________
Вясна. Анталія. Вялікдзень. Філасофія турэмнага дворыка”


Яснае неба. Яснае, сіняе закратаванае неба.У сонечных промнях на сетцы вецер гойдае павуцінне і дробнае пер’е.Зусім як у верасні. Усё ж такі вясна і восень падобныя як брат і сястра, як напалову пустая і напалову поўная бутэлька, як толькі што засеянае і толькі што выбранае поле, закіданае быццам лушпінкамі сланечніка чорнымі крумкачамі.
Праз усё неба – таўсценны след ад самалёта: ён плыве, а дакладней вецер зносіць яго кудысьці за дамы, за гарызонт, у бок праспекту незалежнасці. “На Анталію”, – камусьці хочац­ца верыць і быць хоць у нечым саўдзельнікам гэтага палёту: хаця б ідэнтыфікаваць яго для тутэйшай публікі, выпадковых знаёмых, у кожнага з якіх ёсць свая “Анталія”, няхай і ў выглядзе лецішча на беразе Нёману, шмат больш жаданага і чаканага за які-кольвек турэцкі курорт.
Пралятае крумкач. За ім – белая галубка (двух рамантычных галубоў акурат вышкрабла чыясьці рука на металічных дзвярах дворыка).
Рымскія жрацы-аўгуры калісьці ўмелі гадаць па палёту птушак. Мажліва яны ў суседнім дворыку. Тут ёсць мясцовая прыкмета – асоба, “абгаджаная” птушкамі ў дворыку выпускаецца ў той жа дзень. Верагоднасць: прыблізна 2 з 3-х. Як правіла, 3-я асоба перастае верыць у прыкметы… Тоўстую паласу ад самалёта “на Анталію” перасякае тонкая ад толькі што прайшоўшага новага маршрута. У выніку атрымліваецца ўсім зразумелы хрысціянскі сімвал – усё ж такі хутка Вялікдзень… Тлумачыць сэнс “знамення” нікому не трэба, акрамя разгубленых аўгураў з суседняга дворыка. Але праз пару хвілінаў і яны супакояцца, бо тлумачэнне простае: “Усё будзе добра”, а дакладней: “Вер, і ўсё будзе добра!”.
Высокая цагляная сцяна патанула ў сонечным святле. На ёй бултыхаюцца цені ад выпадковых рэчаў, вецер падхоплівае канвульсіі, але хутка адліў, і шэрая сцяна зноўку стане шэрай, патанулыя прадметы знікнуць да раніцы і нават вецер не зможа іх да часу ўваскрэсіць.
Між іншым, “футра”, якое апранае мур, хавае ў сабе безліч малюнкаў і камбінацыяў: вось профіль сабачай галавы з гузікам-вокам, вось абрысы таемных кантынентаў, за мажлівасць існавання якіх ваююць вясёлыя ілжэвучоныя з сумнымі – ад афіцыйнай навукі, а вось характэрны востры каменьчык, на які я павешу сваю куртку – хай таксама адпачне!.. Быццам выбоіны ад стрэлаў – чорныя плямы: нехта тушыў свой “бычок”, супакойваючы нервы. У шчылінах на бетоннай падлозе перазімавалі рэшткі дубовага лісця, нават яны могуць усцешыць позірк – адарваныя, спарахнелыя, знявечаныя сцюжай кавалачкі жыцця на шэрым абыякава-халодным тле…
Людзі рухаюцца альбо па колу, альбо ў разнабой, па прыкладу ківача. Калі ўявіць, што дворык – гэта галава, а людзі – думкі ў ёй, то такі “броўнаўскі рух” акурат адпавядае руху думак у галаве вязня тут – ледзь не ў адзіным месцы, дзе ён можа пабыць сам-насам з уласнымі думкамі. Пра што? Вядома ж пра вясну, Анталію і… Вялікдзень!
20. 04. 2011