12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дар'я Ліс

_____________________
Мае чорна-белыя сны.
Вершы


* * *

Шэрыя прыцемкі,
Чорная кава,
Хіжыя позіркі
Так неласкава
Распранулі
Душу.
Адсканавалі…
Ці знайшлі, што шукалі?


Несумяшчальныя

катастрафічна
немагчыма
выбух
фарс –

яго шукае фсб і інтэрпол
яна ўсё піша вершы ў стол
і марыць пра сапраўднае каханне,
якое дзесьці там – наканаванне
лёсу…

і паратунак ад жахлівых сноў…


+1

Рэжым чакання – адключыць!
Пайсці, паехаць, разлюбіць…
Разбіць бясконцы нудны пазл,
І адпусціць цябе нарэшце…
І адпусціць сябе дарэшты!
Да новых спраў і краявідаў,
Малюнкаў, зораў ды прывідаў…
Расправіць крылы, паляцець
Забыць, што так балюча падаць…
І… Не загадваць, не загадваць:
Як будзе? Што далей? Чаму?
Табе ж самотна аднаму –
Без той вар’яткі, што ірвецца
Пабачыць то Парыж, то Рым?
У пошуку дакладных рыфм…
І вечна паміж небам і зямлёй:
Шукае выйсце не сабе адной,
Праз лабірынты.
Патрэбна.
Пераставіць.
Windows.


* * *

Трымай мацней:
Мне нельга падаць!
Трымай мацней:
Мне страшна жыць…
Іду скрозь зоры лістападу:
Ратуй!
Мне
Нельга
Не любіць.


* * *

Неактуальна –
Крыўды прэч!
Мяне стаміла
Насамрэч…
Распальваць
Айсбергі
Тваіх вачэй.
Паліць масты,
Запальваць ночы:
І зноўку… абыякавыя вочы,
І зноўку… холад і адчай.
Стамілася
Маленькая
Жанчына…
Выбачай!


* * *

Падчас сумую па вялікіх гарадах
І там твае шукаю вочы.
Я не сумую –
Восень!…
Я не сумую –
Сны!…
Іду дарогаю, па ўзбочыне,
У накірунку да вясны.
Амаль цябе не ўспамінаю,
Амаль не бачу нашы сны…
Я не сумую –
Восень.
Я не сумую –
Сны…


* * *

Гарачае сэрца,
Кава з перцам,
Чужые кніжкі ды свае…
Ведаеш, я стамілася,
Хачу сагрэцца…
І мне цябе
Чамусьці
Не стае…


* * *

Я – вольная,
Незалежная,
Амаль недасяжная –
Поўны драйв!..
Давай каву
Піць –
Разам,
Раніцай,
Заснежаны мой,
Адчайны…
Давай як-небудзь супадзем
І распадацца не будзем.
Давай …….?


* * *

Сустрэча пасярод зімы:
Кавярня,
Філіжанка
Кавы…
Не мы,
Не ты,
Я

Яшчэ адна гісторыя
Нікому непатрэбнага
Кахання

Кахання пасярод зімы,
Дзе ёсць кавярня,
Філіжанка
Кавы…
Не ты,
Не я,
Не мы…


* * *

Мае чорна-белыя сны
Дзе ты, быццам прывід, сыходзіш,
А мне не дажыць да вясны,
І гэта даніна свабодзе…
А мне не пражыць без цябе…
Ты гэта, заўважыў, вадроўнік?
Пяшчоты ізноў не стае,
Мазгі выварочвае поўня.