12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Андрэй Макоўскі

_____________________
Дыханне адно на дваіх... Вершы


Цуд

Ты думаеш цуду няма?
Паглядзі, калі ласка, на неба...
Ты адчуваеш, святлом сагравае нас...
Адзіная зорка... А значыць так трэба,
Каб у двух чалавек яна была там адна...
Калядамі пахне паветра,
А снегам ачысціцца глеба...
І мроі чароўнаю постаццю бліснуць у вачах...
Цябе побач няма... І значыць так трэба?..


Завіс

Я завіс...
Напэўна, паміж небам і зямлёй.
Не ведаю, уверх нагамі, ці, магчыма, галавой.
Марудна падаў я ўніз
І затрымаўся на галінах сваіх мрой..
Завіс у барацьбе з сабой.
І сам сабе не свой... Герой...
І для сябе не здольны болей быць сабой...
І нейкі непарушны неспакой...
Як мой кампутар, я завіс.
“Перагрузіце” мяне!..
Пліз...


Самай лепшай у свеце дзяўчыне

Я вяртаюся часам у тыя цудоўныя дні.
Бачу воблік знаёмы, усмешку і бляск у валасах…
Гэта тое, што мае хвалюючы подых вясны.
Гэта сэрца памкненне, каханне ў блакітных вачах.
Гэта слёзы растання і крыўды, дыханне адно на дваіх…
Гэта вуснаў крананне, і непаўторны твой пах.
Я не маю больш права, каб звацца тваім…
Я згубіў сябе ў марах, пачуцці ў снах…
Я прашу прабачэння за ўсё, што калісьці зрабіў…
Што звярнуўся да сэрца твайго
У сваіх няўмелых радках…


Я

Я…
Твой спакой.
Твая агіда.
Тваё каханне.
Твая крыўда.
Тваё імгненне.
Я твой боль…
Я так хацеў бы быць з табой…
Я так хацеў бы быць з табой
Самім сабой.
Самім сабой…


* * *

Я цалкам стаміўся
Ад крыўды раптоўнай…
І нешта балюча,
І неяк няроўна
Так б’ецца ў грудзях…
Мне зноў мала словаў…
Назваць каб чароўнай,
Адзінай і роднай,
Сваёй, непаўторнай
Дзяўчынку, што бачу ў мроях…
Дзяўчынку, што мрою ў снах…


Нешта

Гэта ўжо было...
Такое знаёмае...
Значнае...
Роднае...
Так дыхае неба
Цяжарам жоўтага лісця.
І адгукаюцца лужыны.
Калісьці...
І брудныя вуліцы...
Паветра, птушкі...
Газеты друкуюцца...
Чорныя стужкі...
Нешта адбудзецца,
Нешта знайду
Я ў рытмах дажджу...
Плошчы будуюцца...
Хтосьці цалуецца,
А нехта плача...
Гук нясецца
І разбіваецца нотамі
На мяжы сну...
Настрой гэтай восені
Патрабуе ад мяне
Цішыні...