12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Петрашкевіч

_____________________
Арліны лёт.
Гістарычная драма


Час падзеяў 1709—1759 гады.
Кожная карціна датуецца з указаньнем узросту дзейных асобаў.
...Бацька і сын пражылі такое
дзівоснае жыцьцё і столькі
праявілі сьвятых парываў
для ажыцьцяўленьня ідэі
вызваленьня роднай зямлі
з чужаземнага панаваньня,
што тут з імі, апрача ў іхнім
часе, параўняцца ня можа ніхто.
Валеры Шаўчук
Дзейныя асобы

М а з е п а І в а нгетман Украіны, 65 гадоў.
О р л і к П і л і пгетман Украіны, 37–70 гадоў.
О р л і к Р ы г о ряго сын і паплечнік, 27–53 гады.
М а к с і м о в і ч І в а нгенеральны пісар, 30–45 гадоў.
П а т о ц к і І о с і фкаронны гетман і кіеўскі ваявода,
40 гадоў.
К а р л ХІІкароль шведскі, 28 гадоў.
С а к р а т а р д з я р ж а ў н ы К а р л а ХІІ, 35 гадоў.
Н а й д г а р тпрэзідэнт чэшскай цэсарскай палаты, 50 гадоў.
Ц ю л і хпасол Швецыі ў Польшчы, 30 гадоў.
Д э ў л е т-Г і р э йхан крымскі, 45 гадоў.
К а п л а н-Г і р э йхан крымскі, 40 гадоў.
П е т р Іцар расійскі. 37—38 гадоў.
М е н ш ы к а ўпаплечнік Пятра І, 38–39 гадоў.
Л і з а в е т а П я т р о ў н аімператрыца расійская, 33 гады.
Ш а ф і р а ўвіце-канцлер расійскі, 50 гадоў.
Г а л і ц ы н М і х а і лваявода Пятра І, 38–39 гадоў.
Г а л і ц ы н А л я к с а н д ргенерал-фельдмаршал, 33 гады.
П а т о ц к і Т э а д о рпрымас Польшчы, 50 гадоў.
В і з і р Т у р э ч ч ы н ы, 30 гадоў.
Л ю д о в і к XV — кароль Францыі, 23–50 гадоў.
Ф л ё р ыкардынал Францыі, 40—66 гадоў
Ш а в е л е нміністр замежных справаў Францыі, 35–40 гадоў.
М о н ц іпасол Францыі ў Польшчы, каля 30 гадоў.
Г і с т о р ы к.


Дзея І
Карціна першая

У промні сьвятлаГ і с т о р ы к.

Г і с т о р ы к. Пасьля паразы пад Палтавай Запарожская Сеч стала на бок гетмана Мазепы. Расійскае войска, пасланае Пятром І, узяло Сеч. Часьціна казакаў была пакараная сьмерцю ці выведзеная ў палон. Часьціна далучылася да войска Мазепы. Часьціна ўцякла да Чорнага мора (панізоўе Дняпра) і там стварыла Алешкаўскую Сеч.
Паколькі Запарожская Сеч была зруйнаваная, рэшткі шведскай арміі і казакі атрымалі дазвол турэцкага султана разьмясьціцца ў турэцкай фартоцыі Бендэры ды яе ваколіцах. У Глухаве ў прысутнасьці Пятра І казацкая старшына, што здрадзіла гетману Мазепу, абрала новым гетманам старадубскага палкоўніка Івана Скарападскага. Праваслаўная царква з наказу цара Пятра абвясьціла гетману Мазепу анафему.
Вечарам 22. 01. 1709 году Мазепа паміраў у Бендэрах на руках свайго генеральнага пісара Піліпа Орліка.

Заслона падымаецца. У невялічкім пакоі, асьветленым сьвечкамі, ляжыць гетман Мазепа. Яму 65 гадоў. Каля яго ложка Піліп Орлік (37 г.).

М а з е п а (аслабелым голасам). Табе, дружа Піліпе, адкрыўся я ў сваёй таемнай задуме зрабіці нашу неньку-Украіну вольнаю, а люд яе шчасьлівым у незалежнасьці ад каго б там ні было (паўза). Ты апошні, каго я бачу... Паміраю, браце, у горы і скрусе выгнанца (паўза). Невядома, як складзецца твая планіда, але ў вяках будзе жыці твая Канстытуцыя, твая Хартыя законаў і вольнасьцяў Войска запарожскага і ўсяго людства нашага. Ты пастарайся цалкам уставіць яе ў дамову з каралём Карлам, ён ня зможа не падпісаць яе. Гэта стане наймацнейшаю скрэпаю нашай гарантыі на незалежнасьць... Мы з табою першымі ў сьвеце запачаткавалі справу канстытуцыялізму, зарыентавалі публічнасьць Украіны на пабудову суверэннай супольнасьці.

Гаварыць паміраючаму ўсё цяжэй, голас пачынае трымцець, зрывацца.

Я зыходжу, Піліпе, табе весьці справу нашую ў будучыню... калі трапіцца падаці, паднімайся й ідзі зноў. Ідзі да канца. Галоўная ёсьць турбота пра тэрытарыяльную цэласнасьць ды недатыкальнасьць межаў сваёй краіны (паўза). Саборнасьцьаснова Украінскай казацкай дзяржавы...
Для маскавітаў і іх цара-дэспата мыздраднікі, для свайго народузаступнікі, абаронцы. Не для дэспата і яго зграі жыў я, не для іх стварыў Бог нашу чароўную Бацькаўшчыну. Разам з сынам, маім хрэшчэнікам Рыгорам, яднай Еўропу дзеля нашага вызваленьня і яе абароны ад расейскай арды. Без Еўропы ня скінуці нашаму люду маскоўскага ярма (доўгая паўза). Падай мне крыж, дружа. На ім я прысягаў Хрысту...

Орлік падае крыж. Мазепа цалуе яго.

(Ціха, зьнясілена) Веру я табе крэпка і спадзяюся моцна, што ані сумленьне тваё, ані цнота, ані пачцівасьць, ні высокародная кроў шляхецкая не дазволяць табе, без мяне, дабрадзея свайго, здрадзіць, але ж для лепшае канфідэнцыі, каб я пра тваю вернасьць найменшага ня меў сумневу, як я прысягнуў, так і ты прысягні мне на тым жа раскрыжавальным жыватворным дрэве Хрыстовым, што мне датрымаеш вернасьці свае і сакрэты.
Орлік. Прысягаю Хрысту і табе, Вялікі Гетман Іване (цалуе Крыж).
Мазепа (аслабела, ціха). Бывай...

Рука нябожчыка зьвісае да долу. Орлік закрывае вочы памерламу. Тройчы хрысьціцца, цалуе нябожчыка ў лоб, моліцца.
Сьвятло згасае.


Карціна другая

1710 г.
Пакойчык шведскага караля чымсьці нагадвае пакойчык Мазепы. Толькі, акрамя ложка, тут яшчэ стол і вакол яго некалькі лавак.
Кароль Карл ХІІ (28 г.) за сталом. Уваходзіць яго дзяржаўны Сакратар (30 г.).

С а к р а т а р. Вашая Вялікасьць, генеральны пісар Піліп Орлік перадаў падрыхтаваны праект дамовы, на падставе якой Украіна мае кіравацца ў сваім унутраным жыцьці і адходзіць пад шведскую пратэкцыю. Тэкст дамовы на латыні і ўкраінскай мове.
Карл ХІІ. Перакажы мне з украінскай, а на латыні я сам прачытаю. Украінцы ж будуць чытаць і тлумачыць на сваёй...
Сакратар. З радасьцю, Вашая Вялікасьць. Дамова складаецца з уступу і 16-ці артыкулаў. Уступ пачынаецца з тлумачэньня прычынаў, чаму Украіна парывае з Маскоўшчынаю і пераходзіць пад шведскую пратэкцыю. (Чытае): «Калі ўкраінскі народ вызваліўся з-пад польскага панаваньня, ён, як роўны да роўнага, прылучыўся да Маскоўшчыны, заключыўшы з ёю ўгоду, якою павінны былі рэгулявацца адносіны дзьвюх самастойных дзяржаваў. Аднак ня так сталася, як жадалася. Ужо адразу пасьля сьмерці блажэннай памяці Багдана Хмяльніцкага Маскоўшчына выявіла сапраўдныя свае намеры, спрабуючы рознымі спробамі накінуць на народ вольны казацкі, нікім ніколі не заваёваны, нявольнічае ярмо. Гэта «порабощение» чым далей, тым набірала ўсё большы размах. Нарэшце, калі Маскоўшчына зьбіралася нават самае імя ўкраінскае зьнішчыць з твару зямлі, тады праслаўлены, слаўнай памяці гетман яснавяльможны Іван Мазепа, падзьвігнуўшыся праўдаю і руплівасьцю за цэльнасьць Айчыны, правоў і вольнасьцяў вайсковых і жадаючы дбайным жаданьнем за дні гетманскай сваёй улады бачыці і па сьмерці сваёй для векапомнай імя свайго памяці прымусіці тую ж Айчыну, мілую матку нашу, і Войска Запарожскае гарадавое і нізавое ня толькі ў непарушных, але і ў пашыраных і ў размножаных вольнасьцях квітнеючую і багатую, аддаўся ў непераадольную абарону Найясьнейшага Караля, Яго Міласьці Шведскага Карла Дванаццатага, асаблівым Бога Усемагутнага Промыслам, з войскамі сваімі ўступіўшага ва Украіну.
Гетман Мазепа ўвайшоў у саюз з Карлам ХІІ, і хоць «неспавядзімыя шляхі Божыя» не далі нябожчыку давесьці сваёй справы да канца, паслаўшы яму ў Бендэрах сьмерць, ад чаго асірацела пасьля яго сьмерці Войска Запарожскае Нізавое, не сустракаючы надзеі здабыць жаданую волю для Украіны з дапамогаю караля шведскага, ухваліла надалей змагацца з Маскоўшчынаю...»
Далей, Вашая Вялікасьць, ідуць артыкулы дамовы, якія базуюцца на Канстытуцыі орлікавай і тычацца абавязкаў і правоў гетмана і ўнутранага ўрадаваньня.
Карл ХІІ. З абавязкаў гетмана самае галоўнае, будзь ласкаў...
Сакратар. Калі будзе заключацца мір з Маскоўшчынаю, гетману ставіцца ў абавязак зьвярнуцца да шведскага караля, каб ён прымусіў Маскоўшчыну вярнуць усіх паланёных украінцаў і кампенсаваў усе страты і шкоды, якія нарабіла на Украіне маскоўскае войска. Па заканчэньні шчасьлівай вайны гетман павінны падбаць і пра чыста сьпецыяльныя запарожскія інтарэсы, а менавіта: прыняць захады, каб былі зруйнаваны цьвержы і фартэцыі, якія пабудавалі маскавіты на грунтах, што належалі з даўніх-давён запарожцам; каб гарады Пярэвалачня і Келеберда засталіся за Войскам Запарожскім; каб Дняпро з усімі сваімі рыбнымі промысламі ад Пярэвалачні да Ачакава быў у ведамстве выключна Запарожжа...
Карл ХІІ. Ня думаў, што ўсё будзе так грунтоўна прадугледжана. Нам застаецца толькі вызначыцца, хто будзе гетманам Войска Запарожскага і лідэрам УкраіныВайнароўскі ці Орлік?.. Я схіляюся на карысьць Вайнароўскага: як-ніяк пляменьнік Мазепы, малады, энергічны...
Сакратар. Якраз таму, Вашая Вялікасьць, што пляменьнік і малады, Вайнароўскі можа і не набраць большасьці галасоў казацкай старшыны.
Карл ХІІ (крыху зьдзіўлена). Мой дзяржаўны сакратар за Орліка?
Сакратар. Так, Ваша Вялікасьць.
Карл ХІІ. Хм-м... Мне здавалася, што Орлік... Хаця яго «Хартыя законаў і вольнасьцяў Войска запарожскага» — гэта вельмі сурёзна.
Сакратар. Генеральны пісар Орлікчалавек дзяржаўны, разумны і адважны. А яшчэ бескампрамісны, самаадданы, чэсны і высакародны. Гэта постаць еўрапейскага кшталту. Мне падаецца, што марачы пра Украіну як дзяржаву еўрапейскага ўзроўню, ён і тварыў сваю Хартыю законаў і вольнасьцяў, пад якой Вашай Вялікасьці давядзецца паставіць подпіс, паколькі яна ўключана ў тэкст нашай саюзнай дамовы з Казацкай Нацыяй.
Карл ХІІ. Дзяржаўнага сакратара нешта засмучае?
Сакратар. Фактычны Подпіс нашага Караля пад іх Канстытуцыяйнешта беспрэцэдэнтнае ў міжнародных і міждзяржаўных адносінах.
Карл ХІІ. Затое мой подпіс пад іх Канстытуцыяй адкрыта і чэсна пацьвердзіць нашы добрыя намеры да Казацкай Нацыі і ўкраінскай Дзяржавы. І гэта немалаважна для Еўропы, якая, спадзяюся, падтрымае і нас, і Украіну. А галоўнае ў тым, што казацкая Хартыя ня мае нічога агульнага з расійскай азіятчынай.
Сакратар. Мне падаецца, што еўрапеец па духу і асьвеце, Орлік цалкам адданы ідэі вызваленьня сваёй Айчыны ад маскоўскага акупацыйнага ярма. На яго можна і варта паспадзявацца.
Карл ХІІ. Але хто ён, адкуль, якога роду, асьветы, выхаваньня?..
Сакратар. Паходзіць Орлік з беларускага шляхецкага роду герба «Навіна». Далёкім продкам яго быў перасяленец з Чэхіі часоў гусіцкіх падзеяў XV стагоддзя. Бацька Стэфан быў католікам, быў у вайсковых паходах, загінуў у бітве з туркамі пад Хоціным. Маці, Арына Малахоўская, з праваслаўнага беларускага шляхецкага роду гербу «Грымала». У Вялікім Княстве блізу Вілейкі мела маёнтак родавы Касута. Там і нарадзіўся Піліп Орлік.
Першую, і неблагую, асьвету атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіуме, затыму Кіева-Магілянскім калегіуме. Вывучаў гісторыю, геаграфію, літаратуру, багаслоўе, латынь, еўрапейскія мовы, самастойна авалодаў татарскаю. Вайнароўскі ў гэтым значна саступае Орліку. Пасьля навучаньня Орлік асеў на Украіне. Быў заўважаны Мазепаю, стаў яго генеральным пісарам і нават кумамМазепа стаў хросным бацькам Орлікавага сына-першынца Рыгора.
Орлік, стоячы вельмі блізка па роду сваёй працы да асобы Мазепы і карыстаючыся яго прыязнасьцю, быў добра знаёмы з думкамі і намерамі нябожчыка гетмана і пасьвячоны ва ўсе справы ўкраінскай дыпламатыі. І апошняе. Мазепа, надумаўшы перайсьці на наш бок, першаму адкрыўся Орліку, прысягнуўшы перад Хрыстом, што робіць гэта не для ўласнай карысьці, ня дзеля ўзбагачэньня, не для іншых якіхсьці прыхамацяў, але для агульнага дабра нэнькі-Айчыны, беднай Украіны.
Думаю, што Мазепа пакладаўся на Орліка як на спадкаемца гетманскай улады. Вось і ўсё, Ваша Вялікасьць.
Карл ХІІ. Дзякуй, пераканаў. Наша падтрымкаПіліпу Орліку!


Карціна трэцяя

1710 г.
На край прасцэніума, перад заслонай, выходзіць Гісторык.

Г і с т о р ы к. Па абраньні ў гетманы Украіны Піліп Орлік сказаў па-латыні красну прамову, складзеную па ўсіх правілах тагачаснага красамоўства (Выходзіць).

Пры парадным вайсковым адзеньні і зброі зьяўляюцца кароль Карл ХІІ і гетман Піліп Орлік. Шматгалосае войска скандуе: «Карольлюбо!» «Гетманлюбо!». Орлік падымае булаву. Усталёўваецца цішыня.

Орлік (да караля). Прадстаўляюся Табе, Найясьнейшы Каролю, я, новаабраны гетман Войска Запарожскага... Ці мне, Найясьнейшы Каролю, раўняцца з Іванам Мазепаю, якому па славе й вядомасьці не было роўных у нашай Бацькаўшчыне? Ці мне, што ня мае ніякіх заслугаў, вынесьці на раменах, падобна Атланту, што выносіў падаючае неба, цяжар кіраваньня Украінаю, мне, недастойнаму такога гонару і нават, скажу больш, такога цяжару? Ці мне, недасьведчанаму арганаўту для такой магутнай улады, у наш жорсткі век направіці расшатаны віхурамі і навальніцамі ўкраінскі карабель да дабраславеннай выспы? Ці мне, падобна Тэзею, блукаючы па кручаных шляхах, вывесьці з лабірынту страшэннага рабства гарну Арыаднунашу Айчыну, якую пільнуе маскоўскі дракон, вярнуць яе былую волю? Аднак Ты Найміласьцівы Каролю, абароніш, па аднадушнаму жаданьню нашаму, Войска Запарожскае пад тваёю магутнаю рукою лепш, чым пад шчытом Аякса; Ты шчасьліва правядзеш разьбіты човен Украіны па бурлівых хвалях да мыса Добрай Надзеі. Ты адпіхнеш маскоўскае страшыдла сваімі магутнымі грудзьмі, на якіх ты носіш вобраз вялікадушнага льва. Я ж, справа рук тваіх, беручы гетманскае кіраваньне, прыношу падзяку прастолу зброі майго пратэктара, Вашай Вялікасьці. (У паўпаклоне схіляе галаву перад Карлам ХІІ).

Гучыць урачыстая музыка. Шматгалосае войска скандуе: «Украіналюбо, любо, любо!» «Карольлюбо!». «Гетман Орліклюбо!». Гетман Орлік набліжаецца да рампы, паднімае булаву, кладзе руку на Евангельле, што ляжыць на пюпітры. Настае цішыня.

(Упэўнена, урачыста, годна і ўзьнёсла). Казакі, сябры мае і пабрацімы, шаноўная генеральная казацкая старшына!
Як новаабраны Запарожскага войска гетман, я, Піліп Орлік, прысягаю Госпаду Богу, слаўлёнаму ў сьвятой Тройцы, на тым, што будучы абраным, абяўленым і прызначаным на знакавы пасад гетманскі вольнымі галасамі па даўніх правах і звычаях вайсковых ад генеральнае старшыны і ўсяго войска запарожскага тут, у прысутнасьці яго Каралеўскай Вялікасьці шведскай, клянуся выконаваць: міласьць, вернасьць і старатлівае дбаньне да Айчыны, маці нашае, пра дабро яе люду паспалітага, пра публічную цэльнасьць, пра пашырэньне правоў і вольнасьцяў вайсковых, наколькі сілы, розуму ды здольнасьцяў стане; ніякіх справаў не тварыць са староньнімі дзяржавамі ды народамі, скіраваных на разбурэньне і шкоду Айчыны; выкрываць усялякія падступнасьці ў стасунках да Айчыны, да правоў ды вольнасьцяў вайсковых, шкодных генеральнай старшыні, палкоўнікам і каму належыць.
Абяцаю і павіннасьць бяру захоўваць да вышэйшых і заслужаных у Запарожскім войску асоб пашанаваньне і любоў да ўсяго старшага і меншага таварыства, а да злачынцаў, згодна артыкулаў прававых, справядлівасьць чыніць.
У гэтым мне, Божа, дапамажы, сьвятое Евангеліе ды нявінныя пакуты Хрыстовы. (Цалуе Евангельле.)

Многагалосае войска скандуе: «Орліклюбо! любо! любо!». «Маскавітыгець! гець! гець!».
Сцэна зацямняецца.


Карціна чацьвёртая

1710
Прамень высьвечвае Г і с т о р ы к а.

Гісторык. Не зважаючы на паразу пад Палтавай, кароль Карл ХІІ будаваў планы аднавіць страчаныя пазіцыі і адваяваць у расіянаў Правабярэжную Украіну ды зьдзейсьніць паход на Кіеў. У 1710 годзе ў рэзідэнцыі шведскага манарха ў Бендэрах адбылася нарада-перамовы з удзелам гетмана Орліка, крымскага хана Дэўлет-Гірэя, прадстаўніка «апазіцыйнага» польскага караля Станіслава Ляшчынскага, Іосіфа Патоцкага ды караля Карла ХІІ.

«Рэзідэнцыя» асьвятляецца. За сталом Карл ХІІ, Піліп Орлік, Дэўлет-Гірэй (45 г.), Іосіф Патоцкі (45 г.)

Карл ХІІ (у працяг размовы). Няма сакрэту ў тым, што я, Карл ХІІ, падтрымаў абраньне Піліпа Орліка на гетманства. Ні ў кога не павінен выклікаць зьдзіўленьня факт засьведчаньня мною гетмана Орліка ў маёй пратэкцыі над Украінаю, пакуль з яе ня будзе зьнятае маскоўскае ярмо і яна ня вернецца да сваіх даўніх вольнасьцяў. Я надаў такі Diplom гетману. Гэтым актам Мы, кароль Швецыі, ня толькі пацьвярджаем права і прывілеі Войска Запарожскага, а становімся таксама гарантам незалежнасьці Украіны, гарантам яе межаў. Мы дакументальна падмацавалі свае паўнамоцтвы як пратэктара Украіны і гетманскай улады, і актам пад назваю «Gonfirmatio...» прызналі казацкую «Panta Gonstitutiones...», што была ўкладзеная між гетманам і старшынаю (глядзіць на Орліка).
Орлік. Пацьвярджаю, што я прадоўжу курс свайго папярэдніка, гетмана Івана Мазепы, на прызнаньне шведскай пратэкцыі. Пра гэта сьведчаць самі «Пакты і Канстытуцыя правоў і вольнасьцяў Войска Запарожскага». Мазепа, паўстаўшы праўдаю і рэўнасьцю за цэласьць Айчыны... аддаўся ў непарушную абарону Найясьнейшага караля, яго міласьці шведскага Карла Дванаццатага... Асірацеўшы пасьля сьмерці свайго найпершага рейментара Запарожскага войска, не пакідаючы сталай надзеі на Божую дапамогу ў пратэкцыі і пагаджаючыся ў тым з воляю найясьнейшага пратэктара нашага, Каралеўскай Вялікасьці шведскай, абраць новага гетмана, вартага той гетманскі ўрад рухаці і ўпраўляці і пры Божай помачы і пры пратэкцыі Найясьнейшай Каралеўскай Вялікасьці. І зараз яе моцна і непарушна трымацца ня дзеля чаго іншага, а толькі для аднаўленьня і падняцьця ўпалых сваіх правоў ды вольнасьцяў вайсковых.
Патоцкі. Даруйце, але гэта толькі дэкларацыі, а што ёсьць на самой справе дзеля «падняцьця тых упалых сваіх правоў і вольнасьцяў»?
Карл ХІІ. На самой справе я вас сабраў тут, у Бендэрах, каб заключыць саюзную дамову паміж Швецыяй, Польшчай, Крымскім ханствам і Войскам Запарожскім, каб сумеснымі намаганьнямі ачысьціць ад расіянаў Правабярэжную Украіну. А далучыўшы да нашага саюзу Асманскую імперыю, ахапіць апроч Левабярэжнай, Сіверскай і Слабадской, таксама і ўсю Правябярэжную Украіну ды падпарадкаваць украінскаму гетману данцоў-някрасаўцаў ды тэрыторыю Войска Данскога.
Дэўлет-Гірэй. Хан і палякі павінны прыгледзецца...
Орлік (нібы апраўдваючыся). Ні Яго Вялікасьць кароль, ні гетман не сядзяць у эміграцыі, склаўшы рукі. Па-першае, мы мацуем нашае войска. Па-другое, ідзе напруджаная праца ў напрамку саюзу і вайсковай дапамогі Порты, пра што шаноўнаму хану Крыма Дэўлет-Гірэю добра вядома. Па-трэцяе, пасылаем на Украіну сваіх прадстаўнікоў, якія маюць распаўсюджваць сярод насяленцаў гетманскія ўніверсалы і адозвы з заклікам прызнаваць яго ўладу і вербаваць сярод мясцовай старшыны прыхільнікаў ідэі вызваленьня з-пад расійскага захопу й пераходу пад шведскую карону. А яшчэ праз сваіх паслоў пераконваем й дамагаемся ад турэцкага султана Ахмета ІІІ і адначасна ад крымскага хана абяўленьня вызвольнай вайны ад Масковіі. Бяз гэтага ні нам, ні вам не ўстаяць.
Карл ХІІ. Я падтрымліваю ўсе захады гетмана Орліка і ўжо даў яму сьпецыяльны ўніверсал-зварот да правабярэжных украінцаў, у якім сказана, што каварныя варожыя планы Расіі сягаюць нават далей, каб казакаў, удалых і слаўных на вайне, выгнаць з даўніх месц пражываньня й выслаць у мясьціны, аддаленыя ад іхніх прадаўніх зямель.
Орлік. Самы час падумаць (глядзіць на Дэўлет-Гірэя), хто ў першую чаргу могуць стаць суседзямі ў Крыма і Турэччыны...
Карл ХІІ. Суседзямі ці гаспадарамі, як маскавіты сталі імі ў Польшчы.
Патоцкі. Польшча не застанецца збоку ад падзеяў на Украіне, як толькі кароль Станіслаў зойме свой пасад у Варшаве.
Дэўлет-Гірэй. А Крым вызначыцца, калі кароль шведскі і гетман украінскі пачнуць справу.
Карл ХІІ. Кароль шведскі і гетман украінскі ня стануць чакаць, як доўга будзе вызначацца Крым, і калі сядзе на свой пасад кароль Польшчы. Так што вызначайцеся...

Сцэна зацямняецца.


Карціна пятая
1711 г.
Прамень высьвечвае Г і с т о р ы к а.

Г і с т о р ы к. І казакі пачалі справу. Падзеі ва Украіне нямала зьбянтэжылі расійскага цара Пятра І.

Перад Пятром І (37 г.) яго паплечнік Меншыкаў (38 г.). Цар лютуе.

Пётр І. Это как же понимать, Алексашка?! Подлому предателю Орлику удалось поднять против России все местное население днепровского Правобережья!..
Меншыкаў. Не может того быть, Минхерц...
Пётр І. Может! Еще как может! Орлика поддержала вся заднепровская Украина! Наследника подлого Мазепы в своей жажде вернуть себе правобережье поддержали казацкие властелины Богуславского, Уманского, Каневского, Переяславского и иных полков...
Меншыкаў (крыху перапалохана). Откуда у Вашего Величества такие сведения?..
Пётр І (у ярасьці). От «гетьмана Орлыка»! Из его универсала к «войовничому малороссіському народові»! (Камечыць аркуш і шпурляе ў твар Меншыкаву.)
Меншыкаў (асьмялеўшы). Мало что может наплести «гетьман Орлык»?! Моя разведка, мои агенты-резиденты...
Пётр І (перапыняе). Говно твоя разведка! Дерьмо собачье твои резиденты! У меня донесение нашего левобережного гетмана Скоропадского! Орлик тоже под впечатлением своего стремительного продвижения и перехода на его сторону казацкой старшины и разбойной голытьбы доносит недобитому Карлу ХІІ, что только его, Орлика, войско увеличилось впятеро и насчитывает уже 15 тысяч сабель.
(Зноў камечыць аркуш і шпурляе ў твар Меншыкаву.)

Меншыкаў паднімае памяты аркуш і распраўляе яго.

Меншыкаў (перапалохана). Ваше Величество, а что пишет этот Скоропадский?!
Пётр І (амаль крычыць). Не Скоропадский, а Орлик пишет Скоропадскому (спакайней), пытаясь перетянуть его с войском на свою сторону и объединить усилия в борьбе за «соборну Украіну» (Знаходзіць на стале паперу і зачытвае з яе)... «саборну Украіну та зьвільненьня іі від російськоі прісутності». В этом, по мысли Орлика, Украине помогут король шведский, султан турецкий, хан крым­ский, а может быть, и король польский Станислав, (зноў зачытвае)... «щоб Украіна залишилась вільною Республікою». А почему бы и нет?! Конституция о правах и вольностях у них уже есть! Союз антироссийский сколочен!..
Меншыкаў. Уму непостижимо...
Пётр І (узрываецца). Пить надо меньше, тогда, может, и постигнеш!.. (Зусім спакойна). Ты знаешь, что я с тобой сделаю, Алексашка, если полтавская Vintorijа пойдет коту под хвост?!
Меншыкаў (пакорліва). Как не знать, Минхерц... (Настойліва.) Но... Не я ли настаивал, и давно, кончать с казацкой вольницей, когда еще Мазепа нас боялся. А от казацкой старшины никакой пользы Царскому Величеству не было. А я советовал, еще до Полтавы, гетманство взять силой, казацкие украинские полки превратить в драгунские российские, всю старшину выбрать и вместе с народом им сочувствующим за Волгу перегнать, а Малороссию своими людьми населить. Города же под свою область отобрать и своих воевод или губернаторов поставить...
Пётр І (стрымана). А ты, Алексашка, не печалься и царя почем зря не упрекай. Ждал я... чтобы раскрылись враги наши во враждебности своей. Пришло время, теперь и начнем брать земли украинные да так, чтобы навсегда. Намерения же их вернуть вольности казацкие станут нашим аргументом и оправданием.
Меншыкаў. О том и толкую...
Пётр І (стрымана и занепакоена). В обращении Орлика к Скоропадскому заложена целая программа политических и территориальных претензий и домогательств насьледника Мазепы (бярэ аркуш), а самое главноеиспользовать «зьверхність» Стокгольма и Стамбула как гарантию независимости Украины. (Зачытвае). «Коли Вас, пане Скоропадський, запыняе теперішній мій титул, що я ношу, то будьте певні, що для загального добра я ўступлю його вам, як сторішому, сподіваючись, що й Вы не хочете мене губити. Не иметь віры тим, що кажуть, буціт, Отоманська Порта думае панувать над Украіною. Ні! Блискуча Порта, Його Величність Король шведський і хан кримський уже між собою таку згоду зробили, щоб Украіна не підлягала ні під чию васальну залежнісьць, але була б назавше самостийною».
Меншыкаў. Кошмар...
Пётр І. Кошмар в том, кто Царя Петра Первого окружает... Пшел вон, но незамедлительно вернись с князем Голициным. Может быть, я собственноручно снесу вам головы обоим... за усердную службу (напалавіну выцягвае і рэзка кідае назад у похвы шаблю) вот этой саблей!

Меншыкаў разумее, што цар-самадур не жартуе і ў жаху выбягае. Праз кароткі час вяртаецца разам з Галіцыным (34 г.)

Князь Голицын, доложи обстановку на сей час и как она есть... кратко, честно, правдиво! Станешь врать... (Зноў крыху выцягвае і кідае шаблю ў похвы).
Галіцын (амаль без перадыху). В Черкасах, Каневе, Мошнах казаки определенно встали на сторону мятежного Орлика. К ним же, кроме Уманского, Канев­ского и Богуславского полков, перешли Переяславский, Чигиринский, Торговицкий, Кальницкий, Корсуньский и Белоцерковский полки. Сын богуславского полковника только что прибежал из Киева и сообщил, что и его жители прямо рвутся к Орлику. Народ охотно переходит и радостно приветствует своего освободителя. В наших руках осталась только Белая Церковь. Но казаки и ополчение уже взяли ее в осаду. Крымский хан успешно продвигается по Слобожанской Украине. Впечатление, что Орлику помогает сам Господь.
Пётр І. Тебе и доклад вроде всласть...
Галіцын. Простите, Ваше Величество, я просто ошеломлен... Один за другим Орлику без сопротивления сдаются города и веси Правобережья. Пограничная крепость Сергеевск тоже пала. Хан дошел до местечка Водолага, где жители встретили орду хлебом-солью.
Меншыкаў. Ваше Величество, а может, Россия действительно допекла Украину до предела, что они татар хлебом-солью встречают?!.
Галіцын. В наших руках осталась фактически одна гетманщина...
Всё, Ваше Величество...
Пётр І. Нет не всё! Скоропадского и воеводу Бутурлина со всем, что у них есть, бросить на правый берег Днепра! Универсалы-призывы Орлика жечь публично и повсеместно, взбунтовавшиеся города и сёлатоже (глядзіць на Меншыкава) чтобы допечь до самого предела, как он говорит. Жен, детей и всех родичей казацкой старшины, которая переметнулась к бунтовщикам и которая еще не переметнулась, собрать повсеместно, держать под охраной и расстреливать публично после предательства их мужей и родственников. Каждого десятого бунтовщика из черни расстреливать на месте. Пленных гнать к Москве и Петербургу. Восставшие крепости, города и веси карать мечом и огнем! Вот когда это сделаетебудет всё!

Сцэна зацямняецца.


Карціна шостая

1711 г.
Прамень высьвечвае Г і с т о р ы к а.

Гісторык. Спачатку паход Піліпа Орліка з Бендэраў ва Украіну быў пасьпяховым. Гетман меў ужо моцнае войска. Тры тысячы ваяўнікоў прывёў Іосіф Патоцкі. Да іх далучылася 20 тысячаў нагайцаў. У наступ рушыла арда крымскага хана. Перамога над маскавітамі была такой відавочнай...

Прамень гасьне. Сцэна асьвятляецца. У пакойчыку шведскага караля Піліп Орлік.
Аповед яго скрушны. Карл ХІІ прыгнечаны таксама.

Орлік. У царскіх руках заставалася толькі Белая Царква, дзе зачынілася маскоўскае войска. Я атачыў горад з усіх бакоў і прыступіў да аблогі. У гэты час крымскі хан пасьпяхова ваяваў з маскавітамі на Слабажанскай Украіне, удала распраўляўся з царскімі цьвержамі і залогамі, сустракаў спачуваньне насельніцтва. Небагата ўжо ўкраінскай тэрыторыі заставалася яму і мне ачысьціць ад акупантаў... Але далей хан утрымаўся ад паходу углыб Гетманшчыны й павярнуў з ардою назад. Польскае войска, што дапамагала мне пад Белай Царквой, з гэтай прычыны таксама адышло на Палесьсе, таму я вымушаны быў адступіць за Днестр (доўгая паўза).
А татары рассыпаліся загонамі па краі і сталі рабаваць людзей, зьбіраць ясыр па вёсках. Насуперак дамове лавілі жыхароў і, як варвары, усё руйнавалі, палілі і пляжылі... І рабілі гэта тады ўжо, калі цэлы край добраахвотна аддаўся пад маю руку. (Вельмі ўсхвалявана). Вашая найясьнейшая Каралеўская Вялікасьць, якіх нечуваных пад месяцам і сонцам зьверстваў не рабілі дзікія татары!.. Яны абдзіралі, пустошылі і палілі цэрквы, пераварочвалі прастолы, тапталі сьвятыя дары, глуміліся над абразамі, мардавалі людзей абодвух полаў. (Надоўга замаўкае.) На ўсёй прасторы ад Днястра да Росі нахапалі ў ясыр тысячы духоўных і сьвецкіх людзей, казакаў, месьцічаў і проста грамадзянаў, жанчын і дзяцей. Пяром не апісаць нялюдскіх учынкаў, якія рабіў сын Дзякун-бея. Малалетак-дзяўчатак гвалцілі, а потым кідалі ў полымя. Немаўлят адрывалі ад мацярок і разьдзіралі напалам або, браўшы за ножкі, разьбівалі галовамі аб сьцены. (Зноў замаўкае ад узрушэньня і сьлёз.) Даруй, каролю... Калі намагаўся спыніць свавольствы, султанаў візір Муртаза-ага адпавёў, што татарам гэта дазволена, паколькі, маўляў, жыхары гэтага краю ставяцца да татараў варожа.
Няма словаў... У мяне было каля 17 тысячаў казакаў, апрача мяшчанаў і пасялянаў. Засталося дзьве-тры сотні. Бо ня толькі мяшчане, але й казакі, даведаўшыся пра зьверствы татараў, разьбегліся ратаваць сваіх жонак і дзяцей, а тыя, што засталіся, аплакваюць сваіх загіблых родных і блізкіх. Я ж плачу за ўсю родную і няшчасную Украіну (закрывае твар рукамі).

Карл ХІІ падыходзіць да Орліка, кладзе далонь яму на галаву, нібы пастар.

Карл ХІІ. Я сардэчна спачуваю пану гетману і шматпакутнаму народу Украіны. Смуткую з такой трагічнай нагоды. У мяне таксама былі як перамогі, так і паразы... Перажыў... Перажывеш і ты, гетман. І мацнейшым ад таго станеш. Усё ў руках Божых... (Ходзіць па пакойчыку, спыняецца і зноў ходзіць.) Твая параза не толькі параза, але й разьведка боем. Ты пабачыў і пераканаўся, што ніякай розьніцы між ардою татарскаю і ардою маскоўскаю не існуе. Ты на свае вочы пабачыў, што паспаліты люд і Запарожскае войска гатовы да вызваленчай барацьбы хоць з якім жывалупам.
А зараз, у час тугі і сьлёз, мусіш зразумець, што перамогу трэба шукаць, як я думаю, у паяднаньні еўрапейскіх дзяржаваў і іх асьвечаных уладароў, у іх саюзе між сабой і з намі супраць расійскай азіяцкай імперыі. А пакуль мы ў палоне турэцкага султана, у чым вельмі зацікаўлена Масковія, будзем працаваць на тое, каб і тая ж Турэччына хоць пабочна дапамагала нам сваімі амбіцыйнымі прэтэнзіямі-дамаганьнямі да Масквы і нават сутычкамі і войнамі з ёю. Хай адзін наш вораг клюе вока іншаму нашаму ворагу.
Нам жа трэба неадкладна адкрыць фронт дыпламатычнага змаганьня за вольную і незалежную Украіну. Што не пасьпеем зрабіць самі, даробяць нашы нашчадкі. Украіна хоць і ня вольная, а дзяржава! Яе сімвалгетманская булававечны (надоўга задумваецца). Багата што пераменіцца ў Еўропе, калі я вярнуся да дому. Багата што...
Будзем жыць, гетман. Будзем змагацца, пакуль жывем. І няхай наша доля нас не цураецца, як кажуць твае землякі.
А цару Пятру ў хуткім часе мы разам з турэцкім султанам паставім адмысловую пастку. І, можа, якраз тваім казакам давядзецца браць яго ў палон. Тады і разьлічышся з паўночным драконам.

Сцэна зацямняецца.


Карціна сёмая

1711 г.
Прамень высьвечвае Гісторыка.

Гісторык. Неўзабаве такі момант насьпеў. Гэта так званая Прутская справа. Пётр І, ваюючы з саюзьнікамі ўкраінцаў туркамі, зайшоў з невялікім войскам даволі далёка ўглыб турэцкіх валодадняў. Туркі акружылі яго з усіх бакоў на рацэ Прут, і Пятру не заставалася нічога іншага, як ці здацца ў палон, ці падпісаць ганебны мір ды вызваліць Украіну.

Сцэна крыху асьвятляецца месяцам. Каля паходнага намёту, як загнаны ў клетку зьвер, мітусіцца цар Пётр. Да яго асьцярожна набліжаецца Шафіраў (50 г.) і яшчэ двое.

Пётр І (хапаецца за шаблю). Кто идет?!
Шафіраў. Віцэ-канцлер России Шафіраў, Ваше Величество...
Пётр І. Кто еще?.. Изрублю в клочья!
Шафіраў. Со мной визирь Порты и представитель Орликагенеральный писарь Максимович.
Пётр І. Тем более изрублю! (Агаляе шаблю).

Па знаку Шафірава Візір і Максімовіч спыняюцца і вяртаюцца назад. Шафіраў набліжаецца да Пятра. Той кідае шаблю ў похвы.

Шафіраў. Ваше Величество...
Пётр І (нецярпліва, разьюшана). Сколько мое величество еще будет сидеть в западне?!
Шафіраў. Мы, Ваше Величество, вошли в переговорный процесс...
Пётр І. И что мне от твоего процесса?! Ты понимаешь, что царь Великой России фактически в плену у басурман?! И меня уже не боится даже их визирь?!. Мать его в...
Шафіраў. Положение серьезное, Ваше Величество. Они выдвигают такие условия...
Пётр І. Плевать я хотел на их условия!..
Шафіраў. Ваше Величество, они могут начать штурм в любую минуту, и тогда будет не до переговоров.
Пётр І (спакайней). Сколько ты будешь вести эти идиотские переговоры?
Шафіраў. Буду тянуть хотя бы до тех пор, пока подойдут наши доблестные войска.
Пётр І. Резонно... (Нечакана ўзрываецца.) Но Царь Руси Великой не может сидеть, как волк, загнанный в нору!..
Шафіраў (апраўдваючыся). Ваше Величество, в переговорный процесс впуталась делегация Орлика...
Пётр І (амаль крычыць). Взашей делегацию...
Шафіраў. Ваше Величество, но Орлик и его генеральный писарь пользуются у Порты...
Пётр І (спакойна). Повторяю в последний раз: плюй на все делегации и веди дело только с визиром. Неотложно, лично, тайно! Или ты больше не вице-канцлер России!
Шафіраў (умольна). Ваше Вел...
Пётр І (абрывае). Стихни! А визиру посули любую мзду. Любую! И чем быстрее царь будет освобожден, тем сумма для визира и султана будет больше. И дай понять, что я подпишу любые их условия здесь и сейчас...
Шафіраў. Как можно, Ваше Величество?! Исполнять... же придется.
Пётр І. А это не твоя забота. Царь мы всея Руси или кто?!. Ступай, дипломат, а то ведь я и осерчать могу... (Спахапіўшыся). Нет, погоди!.. Вот что: используй эти дурацкие переговоры и подсыпь чего покрепче переговорщику от Орлика, чтобы издох сразу же, а сьвернешь на турок.
Шафіраў (перапалохана). Если я это сделаю, Ваше Величество, то ни мне, ни Вашему Величеству не жить! Вы же знаете мусульман. Алах акбар! — и отделят голову от тела...
Пётр І (сурёзна). Да?..
Шафіраў. Несомненно.
Пётр І (падумаўшы). Тогда вот что... по окончании переговоров посади на хвост этому, как его?..
Шафіраў. Максимовичу...
Пётр І. Посади ему на хвост нашего шпега, и пусть он не только проводит Максимовича до местопребывания Орлика, но и порешит обоихпо-нашему, по-российски замочит и концы в воду!
Шафіраў. Попробую, Ваше Величество...
Пётр І. Не попробуешь, а совершишь во имя России и ее царя. Всё! Иди!

Шафіраў кланяецца і, адступаючы задам, зьнікае. Сцэна зацямняецца і адразу ж асьвятляецца зноў. За перамоўным сталом Візір, Шафіраў і Максімовіч.

Візір (у працяг размовы). Пожалуйста, господин генеральный писарь, ваши условия...
Максімовіч. Насампред, шановний візире, дозвольте від імені Війська Запорозького і всіі Украіни висловити щиру...
Шафіраў. Я настаиваю на том, чтобы так называемый посол изъясьнялся по-русски, а не на этом... собачьем наречии.
Візір. Прошу извинить, уважаемый вице-канцлер, но в вашем положении... Впрочем, я готов при необходимости толмачить... (да Максімовіча). Будь ласка, пане генеральный писар, продовжувати.
Максімовіч. ...дазвольте висловити щиру подяку Блискучій Порті за добродійство, котре вона робіть зараз украінському народові. Що до Росіі, Військо Запорозьке ставить категоричні вимоги перед Москвою: назавше відмовитись від Украіни і надалі не втручатися в іі справы, вывесті з іі територіі своі війська, повернути захопленых пид час війни вийськову старшину, урядових і цивільних особ обох пол...
Шафіраў. Хватит! Мы протестуем!
Візір (Шафіраву). Позвольте напомнить, любезный, о положении вашего царя...
Шафіраў (пакорліва). Извините...
Візір. Продовжуйте, пане посол...
Максімовіч. Виходячи з Украіни, московське військо мусить передати всі кріпості до влади гетьмана, а само, відступаючи, не повинно робити украінськім жителям нічого злого... Поки що все.
Візір (Шафіраву). От имени Порты должен заявить: поскольку Москва не прекращает войну против Украины и не уходит из Польши, мы объявляем войну Московии. Сам султан выступит в поход, а царь Петр будет находиться у нас в плену. Война же может затянуться надолго... Хотя... может быть и приостановлена... если... Если будут приняты наши условия:
Московия неотложно отрекается от Украины;
неотложно отдает Порте Азов;
неотложно выводит свои войска из Польши;
неотложно заключает перемирие с Карлом ХІІ;
признает за Портой право отпустить Карла ХІІ из Порты, когда ей будет угодно и каким угодно путем.
Шафіраў. Это... ультиматум?!.
Візір. Да! Категорический! (Перадае тэкст ультыматума.)
Шафіраў. Тогда я прошу разговора тет-а-тет... (Выходзіць).

Сцэна зацямняецца. Прамень высьвечвае Пятра І. Зьяўляецца Шафіраў.

Шафіраў (з выглядам пераможцы перадае Пятру І заканвертаваны ўльтыматум). Ваше Величество, у них только четыре условия...
Пётр І (прачытаўшы ўмовы, апалым голасам). Это же капитуляция...
Шафіраў. Это выход... из западни. И свобода от всего и вся, в том числе и от капитуляции, пока визир не вернул мне задаток.
Пётр І. Сколько же ты ему...
Шафіраў. Сто тысяч золотыми...
Пётр І (расчаравана). Он так дешево оценил голову Петра Великого?!
Шафіраў. Он еще доберет свое, когда будет менять нам войну на мир с Портой и, думаю, не один раз. Особенно, если станет делиться вашими золотыми с султаном. За первую же взятку пообещал так стилизовать четыре условия, что их можно будет толковать как кому вздумается.
Пётр І. Молодец, вице-канцлер, а то я уж подумал...
Шафіраў. Спаси Вас Бог, Ваше Величество, но позволю, точнее, рискну как посол заметить...
Пётр І. Уж рискни...
Шафіраў. Малороссию нужно твердо охранять от турок. И ежели басурманы убедятся, что Малороссию им нелегко завоевать, у них пропадет охота воевать с нами. Но приплачивать им за мир с Вашим Величеством, полагаю, и впредь придется.
А теперь они обнадежены крымским ханом, Польшей, бунтовщиками казацкими и неприятностями нашими здесь на Пруте, и будто легко могут все получить, даже Малороссию, которая, мол, забунтует и поддастся им. Поэтому нужно соблюдать великую осторожность и держать в Малороссии достаточно надежных войск.
Не исключено, что визир, муфтий и сам султан будут шантажировать Ваше Величество войной, дабы раскошеливать Ваше Величество за их лояльность к России. Очень даже может быть, но Малороссия того стоит и с лихвой оплатит Ваши убыли... Простите, Ваше Величество, за мое...
Пётр І (перапыняе). Ладно, Шафиров, поразглагольствовал и хватит. Сам все вижу, сам знаю. Для меня сейчас главная заботаубрать всех сторонников Орлика, где бы они ни были,— покарать, изьвести под корень всю родню гетмана и родню его соратников, чтобы все ужаснулись самой мысли восставать против Великой России. Резидентом в Константинополь я дам тебе Неплюева. И князю Голицыну велю зело поусердствоватьего это дело... и отнынетвое, Шафиров!
Шафіраў. Сьвятое дело, Ваше Величество.
Пётр І. Сьвятое. Ибо где русский солдат оправился, там и Россия. И это ты помни, как заповедь.

Сцэна паволі зацямняецца.

Карціна восьмая

Прамень высьвечвае Г і с т о р ы к а.

Гісторык. Не пералічыць злачынстваў, не апісаць усяго ліхадзейства, учыненага Пятром І і яго паплечнікамі ўкраінцам, беларусам, палякам, жамойтам, аўкштайтам, летгалам, эстам, фінам ды і свайму расійскаму народу. Не пералі­чыць грошай, золата і дарункаў, якімі адкуплялася Расія ад абавязкаў выкананьня міжнародных умоваў, дагавораў і ўгодаў, тыя ж, да прыкладу, «Прутскія дамовы» адносна акупаванай маскавітамі Украіны. А векапомнае «вакно ў Еўропу»? Дваццаць гадоў па-разбойніцку праломваў і шаблямі «прорубал» яго «Пётр Вялікі», праліваючы рэкі нявіннай крыві...
Але вернемся да Орліка-бацькі ды пазнаёмімся з Орлікам-сынам.
Султан Ахмед ІІІ прызнаў Піліпа Орліка гетманам Украіны, але пад турэцкім пратэктаратам. Гэта перакрэсьлівала планы гетмана Орліка на стварэньне незалежнай Украінскай дзяржавы. У выгнаньні ён піша трактат «Вивід прав Украіни», у якім выкладае свае погляды на неабходнасьць стварэньня самастойнай Украінскай дзяржавы праз яе сувязі з еўрапейскімі краінамі. Разам з трактатам змагар рассылае свае гетманскія маніфесты й універсалы ў сталіцы еўрапейскіх краінаў. У гэты час са сваім дваром у 25 душ ён пакідае Турэччыну і сьледам за Карлам ХІІ пераязджае ў Швецыю.
Пасьля сьмерці караля Карла ХІІ Орлік трапляе ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Паплечнікі яго вяртаюцца на Украіну. Сам гетман таксама пакідае Стакгольм і, заклаўшы гетманскую булаву ў залог крэдыту, езьдзіць па Нямеччыне, Аўстрыі, Польшчы, Чэхіі, каб адчуць час, калі можна будзе зноў зьявіцца на палітычную арэну са сваімі задумамі і планамі.
У гэты ж час яго старэйшы сын, Рыгор Орлік, здабывае ў Швецыі бліскучую універсітэцкую асьвету і далучаецца да бацькі, каб падтрымаць яго ў справе яднаньня еўрапейскіх краінаў і прыцягненьня іх да разьвязкі пытаньня ўкраінскай дзяржаўнасьці і незалежнасьці.
Французскі каралеўскі двор быў больш за іншыя дзяржавы зацікаўлены ў польскіх і ўкраінскіх справах, бо малады кароль Людовік XV быў жанаты з дачкою колішняга караля Польшчы Станіслава Ляшчынскага, якога Францыя стала рыхтаваць насуперак Расіі і Аўстрыі да паўторнага заняцьця ім каралеўскага пасаду ў Польшчы, а пры гэтым маглі ўдала прыйсьціся ўкраінскія казакі. Такімі зьвесткамі вельмі занепакоіўся расійскі цар.

Сцэна асьвятляецца.


Карціна дзявятая

1720 г.
Прэзідэнт чэшскай цэсарскай палаты Найдгарт (50 г.) у чаканьні. Нарэшце зьяўляецца Піліп Орлік (48 г.) у еўрапейскім цывільным касьцюме. Найдгарт сустракае яго каля парогу, вітаецца.

Найдгарт (вельмі добразычліва). Вяльможны пане Орлік, не зьдзіўляйцеся, што я, прэзідэнт чэшскай цэсарскай палаты Найдгарт, раптам знайшоў Вас у Браслаўлі і запрасіў да сябе. Уявіце, што мне паведамілі, што вы тут, у нас у Браслаўлі... Сядайце, будзеце ласкавы. (Садзяцца абодва). Справа ў тым, што расійскі цар даведаўся, што гетман Орлік знаходзіцца ў Гамбургу і паслаў туды брата расійскага амбасадора ў Браслаўлі Ягужынскага для выведкі і арыштаваньня Вас тут у Браслаўлі. Вось ліст пасла да Яго Цэсарскай Вялікасьці з просьбай дапамагчы яму ў гэтым. (Падае ліст Орліку). Будзьце ласкавы, я дазваляю пазнаёміцца з просьбай пасла Ягужынскага.
Орлік (уважліва прачытаўшы). Пазнаю дзелавітасьць цара Пятра і подласьць яго паслугачоў. (Вяртае ліст Найдгарту).
Найдгарт. Яго Цэсарская Вялікасьць Ваш сваяк з польскай лініі барон Пётр Орлік, будучы ўжо на сьмяротным ложы (хрысьціцца) перадаў гэты ліст мне і раіў Вам пераехаць у больш бясьпечнае месца, аж пакуль Ягужынскі ня зьедзе адсюль. А перад гэтым ён напісаў да канцлера каралеўства чэшскага графа Шпіка ліст і прасіў, каб Цэсар па сваёй літасьці не дазволіў маскавітам абясчэсьціць ягоны дом праз увязьненьне асобы Піліпа Орліка, бо ні ён, ні яго нашчадкі не знаходзяцца пад цэсарскім падданствам.
Орлік. Дзякуй нябожчыку Пятру Орліку і Вам, шаноўны граф Найдгарт. Няма нічога такога злога, што з часам не павярнулася б на добрае.
Найдгарт. Ад сябе я даручу вашым жа родзічам, каб яны вашу сямю схавалі ў розных мясьцінах: жонку Вашуадным манастыры, чатыры донькіу другім, а двух сыноўу езуітаў. Аднаго шпега Ягужынскага ня хопіць, каб усіх адразу высачыць ды арыштаваць. А пакуль у Браслаўль з Гамбургу не заявіўся гэты Ягужынскі, вы зможаце зьехаць туды, куды наважыліся зьехаць. Беражонага і Бог беражэ...
Орлік(паціскае руку Найдгарту). Сардэчна дзякую, яснавяльможны граф!..

Сцэна зацямняецца.

Карціна дзясятая

1723 г.

Гісторык. Хаваючыся ад расійскіх агентаў і выведнікаў, гетман Орлік падаўся да свайго войска, якое стаяла ў Хоціне. Там ён быў адразу ж затрыманы туркамі. Яны паставіліся да гетмана бяз выказу належнага яму шанаваньня і не пусьцілі яго ні да войска, ні да Стамбула. Больш за тое, гетман загадам быў засланы ў Салунь (так тады называлі грэчаскія Салонікі) на пасяленьне пад пастаянным наглядам, дзе яму і давялося пражыць аж 12 гадоў. І чыніўся гэты гвалт і ізаляцыя пад ціскам на Турцыю той жа Расіі. У гэтым незайздросным стане генеральны пісар Войска Запарожскага і знайшоў у Салуні свайго гетмана недзе ў сярэдзіне 20-х гадоў.

Сцэна асьвятляецца.
Каля акна невялічкага пакойчыка ў глыбокім задуменьні стаіць Піліп Орлік (51 г.). Уваходзіць Іван Максімовіч (42 г.)

Орлік (ня верачы сваім вачам). Іван?!.
Максімовіч (змораны, але ў добрым настроі). Ня проста Іван, пане гетман, а генеральны пісар Войска Запарожскага мае гонар! (Раскідае рукі. Абдымаюцца).
Орлік. Даражэнькі ты мой пісар!.. Мілы ты мой Іван!.. Якім цудам? Як і адкуль?!.
Максімовіч. З Украіны, а то адкуль жа яшчэ. Язык ад Кіева да Салуні давёў. А пра тое, што прайшоў ды дзе пабываў пасьля тых перамоваў з візірам ды Шафіравым, лепш і не пытайся...
Орлік (нецярпліва). На Украіне што, Іване?!. Ды сядзь ты з дарогі! Здымі торбу! Кінь посах!

Максімовіч ставіць у кут кій, вешае на яго торбу, шапку кідае вобземлю.

Максімовіч. Усё! Дапяў-такі... (Сядае на лаўку, разглядае Орліка). На Украіне што?.. (Пасьля паўзы.) Рабункі, зьдзек, забойствы і катаваньні на Украіне, Піліпе. Усё лепшае, што было ў войску, ці вынішчана, ці прадалося, а «паўночны дракон» усё адно лютуе, ненажэрны, ратуй Божа...
Орлік. Ну, а вайсковая старшына, радавыя казакі... народшто?..
Максімовіч. Пасьля нашай паразы пад Палтавай, Пярэвалачняй ды і ў паўстаньні ўсе... уся Украіна патрапіла пад царскі гнёт значна большы за той, які быў перад гэтымі няшчасьцямі. Верныя паплечнікі Мазепы і твае, гетман, ды ўсе іншыя, хто прысягу трымаў, пакінулі родную зямлю і зьбеглі ў замежжа. Менш цьвёрдыя ды семямі зьвязаныя схіліліся да прыстасавальніцтва, вярнуліся пад крыло расійскага крумкача. Але і пры гэтым ня ўсе ўратаваліся-зьберагліся, бо і самі, і семі ды родныя былі высланы ці ўсьмерчаны на тых клятых пецярбургскіх каналах ды будоўлях. І тыя і іншыя не змаглі і ня могуць жыць так, як ім бы хацелася ці хоць бы вольна выказацца. Хіба вольны казак ці паспаліты ўкраінец бяз гэтага можа жыць на сьвеце?!. Лічы, Піліпе, што ў палітычную эміграцыю сышло ўсё Нізавое войска, часьціна гарадавога разам са старшыною таксама патрапіла за кардон і расьцярушылася па Еўропе.
Скажу, як думаю: упушчаны момант, пане гетман. Доўга ты прасядзеў у Стакгольме ды ў гэтай Салуні. Далекавата яны ад Украіны... Крокамі прамераў...
Орлік. Шчырасьцю на шчырасьць першаму табе скажу, Іване: не па сваёй волі зьехаў я некалі з Бендэр у Швецыю, не па сваёй волі і сядзеў там. А зьбег адтуль як сам хацеў і не куды-небудзь, а да свайго войска ў Хоцін, ды аказаўся салуньскім вязьнем.
Максімовіч. Шкада, што памёр кароль Карл...
Орлік. Што да Карла, то ён нам фактычна здрадзіў задоўга да сваёй сьмерці.
Максімовіч. Бог з табой, пане гетман!..
Орлік. Я сказаў, здрадзіў фактычна. А можа, і не па сваёй волі...
Максімовіч. Яму казакі ратуюць жыцьцё пасьля Палтавы і Пярэвалачні, зьбіраюць і пазычаюць велізарную суму грошай, а ён?!.
Орлік (перахоплівае). А ён цягне мяне з Турэччыны ў Швецыю і не знахо­дзіць грошай у каралеўскай казьне, каб утрымліваць мой двор у 25 душ. І мяне змушаны былі пакінуць усе паплечнікі, а сямя трапіла ў бедства і галечу. Сабраных жа мной казакоў кароль паслаў ваяваць у Польшчу, дзе яны згінулі за тых, хто да сёньня, як і маскавіты, трымаюць пад сваёй уладай частку Украіны. Больш за тое, з аглядкай на Маскву кароль-пратэктар Карл перашкаджае маім вызвольным акцыям; у рашучы момант забараняе ехаць у Стамбул; трымае ва ўбогасьці маю сямю і мяне самога. Каб мець нейкія сродкі на палітычныя захады і акцыі, я вымушаны быў закласьці ў доўг гетманскую булаву. Маё прабываньне ў тым Стакгольме больш было падобна на ссылку, чым на часовы прытулак караля-пратэктара.
Максімовіч (ашаломеўшы). Во яно як выходзіць!.. Я веру табе, пане гетман, хоць паверыць цяжка...
Орлік. Толькі па сьмерці караля Карла я і вырваўся з фактычнай ссылкі ды абехаў Еўропу.
Максімовіч. Як жа так можна, шаноўны гетмане?..
Орлік. Можна... Можна, Іване. Палітыкарэч вельмі своеасаблівая. (Пасьля паўзы). Наша няўдача прывяла мяне да думкі, што збройная барацьба супраць расійскага і польскага гнёту ня ёсьць безпраглядная, але ўласнымі сіламі здабыць Украіне волю наўрад ці ўдасца, а спадзяваньні на чужаземцаў (турак, татар, шведаў ці каго іншага)... не вялікі інтарэс яны маюць, каб зрабіць волю чужому народу, хоць гэта было б ім самім вельмі выгодна. Усе яны дбаюць пра інтарэсы ўласныя, часам цалкам шкурніцкія, выяўляючы пры гэтым ня толькі непамерны эгаізм, але і глыбокую няўдзячнасьць або падступнасьць ці ігнараваньне інтарэсаў свайго саюзьніка, або проста здраджваюць, як тое зрабілі татары ў час нашага паўстаньня, што несла волю Украіне.
Максімовіч (у роспачы). Дзе ж выйсьце, пане гетман?!.
Орлік. Будзем яднаць Еўропу супраць Масковіі, каб скаваць яе агрэсіўнасьць, і выгадваць, як і іншыя, сваю, нашу ўкраінскую праўду і карысьць для нэнькі-Украіны. Іншага выйсьця, як я думаю, не існуе. Але пра гэта памяркуем за вячэрай. І ня толькі пра гэта, калі ты тут, жаданы і чаканы, застанешся са мною ў гэтым Вавілоне, з якога ўсё ж ёсьць зыход...
Максімовіч. Браты казарлюгі наказалі застацца, каб быць табе, пане гетман, ня толькі пісарам, але і ахоўнікам, і кухарам і тым, кім трэба будзе...
Орлік. Я дужа рады, дружа Іване. Дужа рады!..

Сцэна зацямняецца.

Карціна адзінаццатая

1729 г.

Гісторык. Да справы, распачатай Іванам Мазепам і Піліпам Орлікам, далучыўся сын Орліка Рыгор. Выхаваны ў шчырым украінскім духу, Орлік-малодшы застаўся верным украінскім дзяржаўным традыцыям і, як бацька і разам з бацькам не пакідаў думкі пра агульна-еўрапейскую кааліцыю ў абарону Украіны. Каб пазьбегнуць небясьпекі і перасьледу царскіх выведнікаў і рэзідэнтаў, Рыгору давялося пад чужым імем праслужыць шэсьць гадоў у саксонскай гвардыі. А як толькі дрэздэнскі двор наблізіўся да двара пецярбургскага, Рыгор пакінуў Саксонію і паступіў на польскую службу есаулам кароннага гетмана. У Варшаве ён зблізіўся з Вялікім рэгіментарам літоўскага стольніка Панятоўскім, а праз яго выйшаў на колішняга караля Польшчы Станіслава Ляшчынскагацесьця караля Францыі Людовіка XV, а затым і на самога караля Францыі і яго атачэньне. У лісьце да бацькі Рыгор пісаў: «Панятоўскі даручыў мне запэўніць Вас, што ніхто ня можа сказаць што будзе заўтра». Гэтыя словы зьвязвалі з будучай сьмерцю хворага караля Польшчы Аўгуста, калі ўсе гадалі на польскую «канюнктуру», якая мусіла пацягнуць за сабою палітычныя зьмены ў цэлай Еўропе. Ні для каго не было таямніцай, што Францыя падтрымае кандыдатуру на караля Станіслава Ляшчынскага, з якім, дарэчы, Піліп Орлік быў у зьвязку. Ва ўсякім разе, па вясьне 1729 году Рыгор прыехаў у Варшаву, і гэта падарожжа адыграла не абы-якую ролю ва ўсім жыцьці сына салунскага эмігранта і барацьбе абодвух Орлікаў за вольную Украіну.

Сцэна асьвятляецца. Салон Французскай амбасады ў Варшаве. Ідзе палітычная нарада, у якой бяруць удзел пасол Францыі ў Польшчы маркіз дэ Монці (30 г.), шведскі пасол Цюліх (30 г.), прымас Польшчы Тэадор Патоцкі (60 г.), яго брат Іосіф Патоцкі (64 г.) — каронны гетман і кіеўскі ваявода ды Рыгор Орлік (27 г.). Стол гасьцінны.

Монці. Высокашаноўныя панове, я маю гонар прадставіць вам Рыгора Орлікасына шыроказнанага змагара за волю і незалежнасьць Украінскай Нацыі. Ва Украіне яе імянуюць Казацкай Нацыяй.

Рыгор устае, схіляе галаву, садзіцца.

Найперш на гэтай папярэдняй нарадзе мы падкрэсьлім вялікую значнасьць выбару Станіслава Ляшчынскага для польскіх і ўкраінскіх партыяў і для Швецыі, для якіх колішні кароль Польшчы быў заўсёды верным саюзьнікам. І першае слованашаму шаноўнаму госьцю Рыгору Орліку.
Рыгор. Дзякую... і адразу заўважу: Расія ўспрацівіцца зброяю супраць выбару Станіслава Ляшчынскага, і такім чынам мы, пэўна ж, будзем мець асноўны і ўсе­агульны канфлікт у Еўропе. У гэтым канфлікце Казацкая Нацыя павінна адыграць вялікую ролю. І толькі згода і паразуменьне сяброў Станіслава з гетманам Орлікам, сапраўдным выразьнікам змаганьняў Казацкай Нацыі, можа забясьпечыць перамогу агульным інтарэсам.

Прысутныя шматзначна пераглядваюцца.

Тэадор Патоцкі. Перапрашаю шаноўнае панства і капітана Орліка, але, можа б, наш госьць, перад тым як закранаць высокія матэрыі, расказаў нам, што там дзеецца ў акупаванай маскавітамі Украіне, а таксама пра ўкраінцаў-эмігрантаў у Турэччыне...
Монці. Разумеючы значнасьць украінскага пытаньня, у прыватнасьці, для французскай палітыкі на Усходзе Еўропы і маючы мажлівасьць атрыманьня зьвестак з першых вуснаў, можа б, яно было і лепш... (Глядзіць на Рыгора).
Рыгор. Становішча ва Украіне незайздроснае, панове. Сілы мазепінцаў рассеяныя, распыленыя. Іх правадырпад пільным наглядам у далёкай Салуні, пазбаўлены ўсякай сувязі з Войскам Запарожскім. На Украіне пануе жорсткая акупацыя і тэрор. Паплечнікі гетмана Орліка хаваюцца ў розных краінах ад царскіх выведнікаў або гніюць на сібірскай катарзе, будаўніцтве пецярбургскіх каналаў, у турмах.
На Гетманшчыне настрой прыгнечаны. Адтуль, як вам вядома, да шаноўнага пана Цюліха ў Варшаву нават прыехалі дзеячы казацкай старшыны...

Цюліх у падтрымку Рыгора ківае галавой.

...каб распытаць, ці сапраўды Швецыя зараз адмовілася дапамагаць Украіне...
Тэадор Патоцкі. Ясна... А скажыце, ці ёсьць у вас якія ідэі, канцэпцыі, планы?..
Рыгор. Так, ёсьць, інакш я б тут ня быў... Хочам згуртаваць усе самасьційніцкія чыньнікі ў краі і эміграцыі вакол постаці гетмана Орліка, законна абранага прадстаўніка Казацкай Нацыі. Яшчэ плануем скаардынаваць вайсковую сілу Запарожжа з паўстаньнем паспольства ва Украіне. Але першым крокам мае быць вызваленьне гетмана з-пад турэцкай «апекі» ды прыезд яго на Сеч. А зноў заахвоціць Порту да ўкраінскай акцыі ніхто больш не стараўся, як французскі двор (глядзіць на Монці), слова якога так многа важыць на Басфоры.
У сваёй палітычнай канцэпцыі мы з бацькам вярнуліся да погляду Дарашэнкі і Мазепыдыпламатычна абаперціся ў Еўропе на Францыю, каб увайсьці ў непасрэдныя зносіны з суседзямі Украіны, раўназначна і з саюзьнікамі Версалю.

Прысутныя ня без задавальненьня пераглядваюцца.

І гэта зразумела, бо на працягу нашага стагоддзя з вялікіх дзяржаваў толькі Францыя нязломна стаяла супраць Маскоўскай экспансіі ў Еўропе.

Прысутныя з задавальненьнем апладзіруюць Рыгору.

Монці. Выказаныя думкі варта падтрымаць добрым тостам (напаўняе бакалы віном).
Іосіф Патоцкі (паднімае бакал). За добрае здароўе мужных змаганцаў за УкраінуОрліка-бацьку і Орліка-сына!

Усе выпіваюць віно.

Рыгор. Дзякуй шаноўнаму панству.
Монці. Сябры, хто хоча сказаць слова?
Цюліх. Лічу сваім абавязкам найперш падкрэсьліць тую адданасьць, з якою гетман Орлік ставіўся да асобы сьветлай памяці Карла ХІІ. Дадам, што як толькі туркі адпусьцілі нашага караля, а казакі перайшлі пад апеку Порты, гетман Орлік рушыў сьледам за каралём у Швецыю, дзе карыстаўся прывілеямі і прэрагатывамі шэфа саюзнай нацыі. А шаноўны капітан Рыгор Орлік у час сваіх універсітэтаў і службы ў каралеўскай гвардыі падтрымліваў стасункі з радзінамі найпершых асобаў Швецыі. Асабліва ласкава прымалі яго ў радні канцлера Мілерана, даўняга прыязьніка Украіны, што ўласнаручна змацаваў у Бендэрах вядомыя граматы караля Карла ХІІ датычна Украіны і Піліпа Орліка (паціскае руку Рыгору).
Іосіф Патоцкі. Няма сумневаў, што Піліп Орлікасоба разумная, патрыятычная і ўкраінскай справе адданая да канца!
Тэадор Патоцкі. На маю думку, Піліп Орлік сапраўды дужа прыстойны чалавек і асабіста ненавідзіць расійскіх акупантаў. Яго сыну, капітану Рыгору Орліку, неабходна зараз жа, неадкладна ехаць да Францыі і там выкласьці перад урадам, а можа, й перад самім каралём справу свайго бацькі, справу Украіны.

Усе аднадушна падтрымліваюць прапанову.
Сцэна зацямняецца.

Дзея ІІ
Карціна дванаццатая

1730 г.
Прамень высьвечвае Г і с т о р ы к а.

Гісторык. 12 сакавіка 1730 году Рыгор Орлік сеў у Марселі на карабель, прамуючы першы, але не апошні раз да Царграду, як называлі тады Стамбул. Шлях ішоў праз Салунь і нецярплівасьць пабачыцца з бацькамі не давала Рыгору нават спаць. Мінула дзесяць доўгіх гадоў, як яны апошні раз бачыліся.

Сцэна асьвятляецца.
У сьціплым пакойчыку апрануты ў хатні халат значна пастарэлы Піліп Орлік (58 г.) за пісьмовым сталом. На сьцяне за яго сьпіной вісіць шабля ў похвах.
Ціха ўваходзіць Рыгор (28 г.). Бацька ня чуе і ня бачыць яго, заглыблены ў працу над паперамі. Рыгор нейкую хвіліну любуецца бацькам.

Рыгор (ціха, амаль шэптам). Та-та... Тата...

Бацька кладзе пяро, сьціскае скроні далонямі.

Тата, я тут...

Бацька паднімае галаву, ня верыць сваім вачам. Сын падбягае да яго. Абдымкі. Пацалункі. Абодва плачуць.

Орлік. Сынку... Родненькі! Адкуль жа ты?! Як?..

Рыгор прыціскае палец да сваіх вуснаў, каб бацька замаўчаў.

(Зьдзіўлена). Чаму?...
Рыгор (на паўголасу, амаль шэптам). Капітан Hoq de Suisses — так выслоўлена ў пашпарце Яго Міласьці караля Францыіда вас, тата, інкогніта.
Орлік. Разумею.
Рыгор. Па даручэньні караля Людовіка XV еду да візіра, а як удасца, то і да самога султана Турэччыны.
Орлік. Сынку мой родны!..

Ногі не трымаюць бацьку, і сын падводзіць яго да канапы. Абодва садзяцца. Бацька прыхінаецца да сына, той абдымае яго за плечы.

У сэрцы сваім адчуў я такую радасьць, якую адзін толькі Гасподзь Бог можа зразумець, а сам я ніякімі словамі не магу выславеці, як пакутваў, што так даўно ня мог пабачыць майго любага Рыгорку... і трымаць яго ў сваіх бацькоўскіх абдымках. Амаль дзесяць гадоў растаньня! — страшна ўявіць! Жыў нясьцерпным жаданьнем і жадобай, як найхутчэй пабачыць майго маленькага, майго жаданага... (Плача). Чакаў у вялікім смутку.
Рыгор. Ну, супакойся. Цяпер смуткаваць ня варта. Пасядзім, пагамонім. Распытаю вас, раскажу пра сябе. Абмяркуем нашы палітычныя справы...
Орлік. Гэта найперш.
Рыгор. Я ў Стамбул яшчэ і за тым, каб вызваліць вас з турэцкага палону.
Орлік. Даў бы Божа!
Рыгор. Настаюць, тата, такія часы, што мы наогул будзем разам, усёй сямёю, неразлучна і не ў эміграцыі, не на правах інтэрніраванага, а ў сябе дома, на роднай, вольнай Украіне!..
Орлік. Сынку, я маліўся за цябе і цяпер выслаўляю Усемагутнаму Богу падзяку за такую яго вялікую дабрату і міласэрнасьць да мяне, грэшніка, што ён за бязьмежныя мае грахі, як справядлівы Бог, пакараў, а як Тварэц і добразычлівы Ойча, у міласэрнасьці невычэрпнай мяне табою пацяшае, за што няхай будзе праслаўлены навекі (хрысьціцца).
Рыгор. Яшчэ, тата, я парадую вас лістом ад караля Станіслава (перадае канверт).

Орлік таропка дастае ліст, разгортвае яго.

Орлік. Сынку, мілы, прачытай мне сам, а то сьлёзы сыплюцца самі па сабе, хоць я яшчэ і не такі стары (перадае ліст Рыгору).
Рыгор (чытае). «Ня можаш, Высокашаноўны мой пане, меці лепшага выказьніка маёй журбы і апекі тваімі справамі, як той, хто перадасьць табе гэты ліст. Прымі пажаданьне з радасьцямі, якія маеш з праяўнасьці такога шаноўнага і такога надзейнага сына. Даў бы Гасподзь, каб такую самую пацеху магла прынесьці яго місія, лепш якой мы не маглі ў цяперашнім стане яму даць. Няхай надзея на лепшую будучыню дасьць нам палёгку, слушную жалю... Зраблю ўсё, што будзе залежыць ад мяне, што да гэтага, шаноўны мой пане, можаш быць пэўны, і шукаць усялякіх нагодаў, каб даказаць, з якою я пашанаю ды прыхільнасьцю стаўлюся да цябе, высокашаноўны мой пане.
Кароль Станіслаў».
Орлік (усхвалявана і расчулена). Як гэта ўцешна і прыемна, сынку... Ён сам перадаў табе гэты ліст да мяне?..
Рыгор. Так. Я ня раз сустракаўся з каралём Станіславам. Першае пабачаньне меў у Шамборы. Ён прыняў мяне вельмі прыязна і добразычліва. Але я лёгка стрымаў яго абяцанку падтрымаць акцыю гетмана Орліка, у якой адначасна адчуў і ўбачыў яго карысьць для сябе. І скажу вам, што мне было непрыемна чытаць ягоны ліст, бо кароль у ім больш хваліць мяне, чым дбае пра цябе. А пры сустрэчах заўсёды пацьвярджае, што зьбярог назаўжды прыязень да вашай слаўнай асобы і абяцаў пераканаць французскі двор і яго прыхільнікаў, наколькі вы можаце быць карысным для сумесных інтарэсаў. А на справах?.. Хоць у сваіх разьліках на ўласны прастол «кароль» Станіслаў надзеі пакладае на запарожцаў.

Цень прабягае па твары Орліка. Гэта размова непрыемная гетману, і ён пераводзіць яе на іншае.

Орлік. Каго яшчэ бачыў у Версалі, з кім сустракаўся?
Рыгор. Меў трохгадзінную аўдыенцыю ў міністра замежных спраў Францыі Шавелена. Гэта вельмі актыўны і энергічны дзеяч. Ён адзін з першых у Еўропе зразумеў небясьпеку маскоўскай экспансіі. Адным са спосабаў аслабленьня Масквы Шавелен лічыць падтрымку кандыдатуры былога караля Станіслава Ляшчынскага на варшаўскі трон, ня кажучы ўжо пра тое, што як ён ня раз гаварыў, «наш кароль Людовік XV ажаніўся са звычайнай паненачкаю, а трэба, каб каралева наша была дачкою сапраўднага караля».
Орлік. А чаму б і не?.. Нам такі расклад ня шкодзіць...
Рыгор (праз паўзу). Шавелен разумее, што Масква не дапусьціць Станіслава да прастолу і што канфлікт з ёю непазьбежны. Рыхтуючыся да гэтай барацьбы, Шавелен цэлым шэрагам дыпламатычных захадаў зрабіў прыхільную для Францыі сітуацыю ў Еўропе.
Орлік. Ну, і дзякуй Богу.
Рыгор. Але Шавелен разумее таксама, што лёс вайны за польскую спадчыну вырашаецца не ў Нямеччыне, і не ў Іспаніі, бо нават перамогі там ня могуць перашкодзіць рэйдам маскоўскай коньніцы на Варшаву.
Орлік. Вельмі слушная думка. З Шавеленам нельга не пагадзіцца. Але тут нас павінна падтрымаць Швецыя.
Рыгор. На вялікі жаль Швецыя ня можа затрымаць Масквы, бо вельмі зьня­сіленая ўнутранай анархіяй.
Орлік. Тады застаецца Турэччына?!
Рыгор. Яна адна, дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу можа стаць заслонаю вайсковых намераў Масковіі. У Прутскім трактаце ёсьць адзін пункт, клаўзула, як кажуць дыпламаты, пра неўмяшаньне Расіі ў польска-казацкія справы. Шавелен намагаецца выкарыстаць гэту «клаўзулу», каб далучыць Турцыю да Еўрапейскага антырасійскага саюзу.
Орлік. Французскі амбасадар у Стамбуле вёў са мною размову на гэты конт як з шэфам Казацкай Нацыі. Я папярэдзіў яго, каб гэту «клаўзулу» ня выкарыстала Турцыя ў сваю карысьць, ды, ня дай Бог, не агаварыла сабе права пратэкцыі над Украінай пасьля расійскай акупацыі. А пасьля напісаў на гэту тэму грунтоўныя мемарыялы турэцкаму султану і англійскаму каралю. Але яшчэ не адаслаў...
Рыгор. Гэта выдатна! Ня ведаю, як англійскаму каралю, а турэцкаму султану я яго аддам мажліва ва ўласныя рукі!
Орлік. Ты шчасьлівы, сынку, бо робіш жывую справу, а я змушаны толькі пісаць паперы...
Рыгор. З гэтага не журыцеся, мой дарагі бацька. Праз вас сьвет і даведаўся, што ёсьць такая змагарная зямляУкраіна! А на аўдыенцыі ў Шавелена я націскаў на таемную дамову Стамбула з Пецярбургам з мэтаю не дапусьціць саюза Францыі ды іншых краін Еўропы з Турцыяй. Адзіная магчымасьць не дапусьціць збліжэньня Расіі з Турэччынайшырокая ўкраінская акцыя, якую б падтрымала і Турцыя.
Орлік. Згодзен, сынку. Даў бы Божа...
Рыгор (абдымае бацьку за плечы). Таму, Ваша Экселенцыя гетман Орлік, я і прасіў Шавелена паслаць мяне ў Стамбул з адпаведнымі лістамі, дзе я ў згодзе з Французскім амбасадарам меў бы пераканаць Порту нарэшце вызваліць вас, дапамагчы зноў спалучыцца з Украінай і напачатку стаць на чале Алешкаўскай Сечы.
Орлік. Родны, мілы сынку, я ўжо быў амаль згубіў надзею...
Рыгор. Шаноўны гетман, дарагі, любы мой бацька, мы ж з табою ведаем, што надзея памірае апошняй, а Украіна павінна жыць вечна і вольна ад каго б там ні было! За гэтым я і еду ў Стамбул.
Орлік. Якое невымоўнае шчасьце мець такога сына...
Рыгор. Але ж я зрабіў яшчэ так мала. Праўда, даволі падрабязна выклаў Шавелену, і каму змог яшчэ, гісторыю казаччыны, указаў на прычыны паўстаньня Мазепы і на сучаснае становішча на Украіне. Як і іншыя, Шавелен пільна слухаў, выказаў сваю прыхільнасьць да Казацкай Нацыі і паведаміў, што канчаткова справа гетмана Орліка вырашыцца кардыналам Флёры, запэўніў, што зрэферуе яму мае ўвагі. (Пад усьмешку). Яшчэ сказаў: «Я лічу і пана Орліка-сына дужа здольнаю людынай і дапамагу вам абодвум».
Орлік. Гэта, сынку, якраз тое, што нам трэба.
Рыгор. Ну, што яшчэ?.. Пры сустрэчы з кардыналам Флёры перадаў яму лісты ад амбасадара дэ Монці і караля Станіслава. Ён сказаў, што права мая ўжо пагоджана пазітыўна, і я маю паехаць да Стамбулу. Вось я і еду.
Орлік. Усё так добра кладзецца, хоць бы не асурочыць. А ты расказвай, расказвай, бо я тут адзічэў.
Рыгор. Здараліся ў Парыжы і нечаканыя стасункі з выбітнымі асобамі. Даведаўся неяк, што якійсьці французскі шляхціч складае дакладную гісторыю Карла ХІІ, а тым шляхцічам аказаўся Вальтэр. Усе матэрыялы, якія вы мне даслалі, я перадаў у належныя рукі. Цяпер, дзякуючы Вальтэру, усе і дазнаюцца пра сапраўдны праект блажэннай памяці майго татуся гетмана Мазепы і старшын Казацкай Нацыі, што Украіна заўжды прагнула свабоды!
Орлік (улюбёна гледзячы на Рыгора). Не, сынку, не памыліўся ні Шавелен, ні кароль Станіслаў, што сын мой ёсьць вялікаю надзеяй сваімі добрымі прыметамі, бо сапраўды даказаў, што ён такі. За гэта дзякую майму Богу. Ён, Найвышні, з ласкі сваёй блаславіў мяне такім нашчадкам, у якім я і па сьмерці буду жыці...

Уваходзіць генеральны пісар Максімовіч.

Максімовіч (да Рыгора). Даруйце, капітан, нейкі матрос дужа просіць сказаць вам, што карабель на Стамбул праз паўгадзіны адыходзіць. (Выходзіць).

Рыгор устае. Орлік у разгубленасьці.

Рыгор. Мне пара, тата...
Орлік (ускочыўшы з канапы). Як?! Я ж нават не пачаставаў цябе з дарогі.

Рыгор абдымае бацьку і шпарка выходзіць.
Орлік апускаецца перад абразом.

(Як стогн). А я нават правесьці яго не магу!

Уваходзіць Максімовіч.

Няхай жа яго Бог, за малітвамі Прачыстае Маці, маёй апякункі, анёлаў-абаронцаў ды ўсіх маіх апекуноў сьвятых вядзе здаровым і цэлым у падарожжы яго і дапаможа сваімі Боскімі сіламі, каб зьдзейсьніць усё, згодна з жаданьнямі яго вызваліць нас з гэтага няшчаснага Вавілону. (Праз доўгую паўзу Максімовічу). Ты, Іване, хоць ведаеш, хто то быў?
Максімовіч. Капітан Noq.
Орлік. То быў мой сын Рыгорка...
Максімовіч. Рыгорка?.. Дык ён жа маленькі...
Орлік. Быў маленькі, калі ты ратаваў яго з татарскага палону...
Максімовіч. Што ж ты раней не сказаў?!
Орлік. Ня мог. Таемна ён быў, інкогніта... А цяпер шкадую. (Вельмі занепакоена). Бо матрос той, пасыльны, можа, хвастом аказацца, як і прычэплены таго разу Шафіравым...
Максімовіч. А я пра што?!. Мог бы праводзіць Рыгорку. А як што, то і адсек бы той хвост, а на шаблі (кідае позірк на шаблю) яшчэ б адну зарубку зрабіў...
Орлік. Дай божа, каб абышлося без зарубак.
Максімовіч. А я на прыстань ўсё ж адскочу. Прыгледжу за матросам і на Рыгора гляну. Колькі гадоў свайго ратаванца ня бачыў.
Орлік. Такі адскоч, браце...

Максімовіч здымае са сьцяны шаблю і ідзе да дзьвярэй. Орлік усьлед хрысьціць яго.


Карціна трынаццатая

1730 г.
Прамень высьвечвае Г і с т о р ы к а.

Гісторык. Неадкладна пасьля вяртаньня са Стамбулу Рыгор Орлік сустрэўся з міністрам замежных справаў Шавеленам і пераказаў яму зьмест складзенага ў дарозе мемарыялу. Гэты дакумент перад усім пацьвярджае характарыстычныя асаблівасьці арганізацыйных думак абодвух Орлікаў. З гэтага часу палітычная акцыя бацькі і сына заўсёды была агульнаю і даволі часта немагчыма адрозьніць, што належыць бацьку, а што сыну. Але праўда і тое, што агульны, асноўны накірунак дзейнасьці вызначаўся гетманам, бо ён быў «законам абраны шэф Запарожскага войска».

Сцэна асьвятляецца.
Аўдыенцыя Рыгора (30 г.) Орліка ў міністра замежных справаў Шавелена.

Рыгор. Шаноўны пан міністр, мемарыял (ён у руках Рыгора) не малы па абёме, але калі вы выслухаеце мяне звыш таго, то я ўпэўнены, што праз вас Еўропе стануць вядомы лёс і становішча маёй Айчыны Украіны.
Шавелен. Я абяцаю выслухаць вас моўчкі і ў такім абёме, які вы лічыце неабходным.
Рыгор. Тады пачнем ад печы, як у нас кажуць... Калі князя Ракачы разьбіў цэсар аўстрыйскі, ён знайшоў сабе прытулак у Францыі, якая падтрымлівала яго змаганьне. Гетман Орлік апынуўся ў такім жа становішчы. Але ж законам абраны Шэф Казацкай Нацыівораг Расіі, саюзнай цэсару, знаходзіцца ў Турэччыне, а не ў Францыі. Стаўленьне Орліка да Турэччыны й Крымскай Дзяржавы грунтуецца на дагаворах 1710 і 1712 гадоў, якія Орлікі дадаюць у копіях да гэтага мемарыялу і адначасна далучаюць выпіску трэцяга пункту Прутскага трактату, на падставе якога (цытую) «маскавіты павінны адмовіцца ад усіх прэтэнзій, якія яны несправядліва мелі да казакоў». Але ж да гэтага часу адзначаецца засяроджаньне маскоўскіх войскаў ва Украіне, што мае пэўна сваёй мэтай вайну з Турэччынай. Як і раней маскоўскія агенты езьдзяць у Алешкаўскую Сеч, дзе агітуюць казакоў, каб павярнуць іх пад маскоўскую апеку. У інтарэсах Турцыі, каб Прутскі дагавор безумоўна выконваўся. Польша таксама зацікаўленая ў тым, каб Украіна была незалежнаю ад Масковіі, таму што пакуль на Украіне пануюць маскавіты, датуль Польская Рэспубліка ня мае спакоюабедзьве гэтыя краіны надта блізкія. Насельніцтва часткі Украіны, што належыць зараз Польшчы, таксама незадаволена яе рэжымам і раней ці пазьней адыдзе да Украіны. Таму ў інтарэсах Польшчы, каб на чале ўсёй Украіны, як той, што зараз занята Масквой, так і той, што належыць Польшчы, стаў гетман Орлік, прыхільнасьць якога да Польшчы і да асобы Станіслава Ляшчынскага ўсім вядома. Гэта будзе тым больш справядліва, што ў 1711 годзе султан урачыста пацьвердзіў правы гетмана Орліка на правабочную Украіну. Вядома таксама, што асоба гетмана на Украіне вельмі паважаная і, як бачна з прыкладаў Хмяльніцкага, Выгоўскага і Мазепы, ад іх залежыць уся палітыка, за якою ідуць звычайна ўсе казакі.
Ня менш зацікаўленая і Швецыя ў тым, каб Украіна вызвалілася ад маскавітаў. І хоць слаўных традыцыяў Карла ХІІ у Швецыі не прытрымліваюцца, і хоць маскоўскі пасол нахабна распараджаецца ў Стакгольме ды і ва ўсёй шведскай краіне, ясна, што калі Масковія ня будзе аслабленая на поўдні, яна аднойчы забярэ ўсю Фінляндыю і Памеранію.
Францыя, што заўжды вяла палітыку падтрымкі інтарэсаў Турэччыны, Польшчы і Швецыі, павінна, як лічаць Орлікі, узяць пад увагу інтарэсы Казацкай нацыі, якія цесна зьвязаныя з інтарэсамі саюзных і прыхільных да Францыі кранаў. Апроч таго, інтарэс Францыі і слава яе ж і клічуць узяць пад абарону прыгнечаныя нацыі. А ці можна знайсьці больш прыгнечаную нацыю, як Нацыя Казацкая?
Няма ўжо на Украіне ніякіх вольнасьцяў, існуе толькі падман, ілюзія свабоды. Акупанты абралі свайго гетмана толькі таму, каб перацягнуць на свой бок запарожцаў, што знаходзяцца ў Алешкавічах пад крымскай апекай. Пакуль казакі жывуць у сувязі з ханам, Масква не заспакоена, бо Сечгэта абарона, заступніцтва, схоў і прамень надзеі для ўсёй Казацкай нацыі, для ўсёй Украіны. У той час як запарожцы зноў апынуцца пад маскоўскім панаваньнем, ня будзе гетмана, уся Украіна стане рабыняй Масковіі. Нават назва казакоў будзе зьнішчаная.
А Казацкая ж Нацыя спрадвеку была вольнаю нацыяй! І вольнасьць яе была не адзін раз вызнана тою самай Масквой, і Польшчай, і Турэччынай, і татарамі, і Швецыяй. Ня можа яна больш зносіць маскоўскую тыранію і толькі чакае слушнага часу, каб скінуць з сябе чужацкае панаваньне.
Такім момантам, які прывядзе да агульнаеўрапейскага канфлікту, можа быць і наскок на Украіну крымскага хана, не зьвязанага мірным трактатам з Масквою. Гэта можа здарыцца і пад умоваю, што татары не паўтораць тактыкі 1711 года, калі рабункамі і насільлем над людзьмі паставілі супраць сябе ўжо Украіну, якая спачатку сустрэла іх прыхільна, бо хацела пазбавіцца ад большага, маскоўскага, зла.
Лічу, што Францыя павінна паказаць хану ўвесь яго інтарэс у дыверсіі на Украіну супраць маскавітаў і падтрымцы Казацкай Нацыі.
Я асабіста гатовы быць Французскім пасланцам для зьдзяйсьненьня гэтага плану. Я толькі прашу ўласнаручнага каралеўскага мандату, што з аднаго боку акрэдытаваў бы мяне ў вачах хана, а з другогагарантаваў бы мне асабістую бясьпеку. У вачах жа казацкіх старшын, з якімі давядзецца ўвайсьці ў зносіны, каралеўскі давер быў бы доказам, што за татарскім наскокам стаіць такая магутная і славутая дзяржава-гарант, як Францыя.
А што да расіянаўнашчадкаў тых народаў, якіх калісь скіфы адцясьнілі на поўнач, дзе яны зьмяшаліся з калмыкамі і татарамі,— то, відаць, гэты народ ад таго і ёсьць такі цёмны і несьвядомы. Такая ж жорсткасьць, тыя ж звычаі і характар, тое ж дзікунства, што і ў татар. І такі народ пануе на Украіне, над Казацкай Нацыяй, над такой адважнай і шматлікай. А дзеецца гэта таму, што пасьля няшчаснай палтаўскай бітвы страшэнныя ўціскі і тэрор прыдушылі казакаў. Але гісторыя сьведчыць, што Казацкая Нацыя вельмі хутка падымаецца і па ўсіх зьвестках Украіна ўжо гатова да паўстаньня.
Калі французскі двор падтрымае Украіну, то ў асобе казакаў ён будзе мець добрага саюзьніка для ўтрыманьня раўнавагі ў тым выпадку, калі Масковія ў зговары з Аўстрыйскім цэсарам наважылася б пайсьці супраць Францыі або яе сяброўПольшчы ці Швецыі. Украіна тады стала б моцным барерам між Масковіяй, царствам султана і Польшчаю.
У мяне ўсё...
Шавелен (забіраючы з рук Рыгора мемарыял). Запэўніваю вас, што гэта «ўсё» будзе неадкладна ў яго Вялікасьці караля, кардынала Флёры і маршала Віляра. (Устае з-за стала, паціскае руку Рыгору).

Сцэна зацямняецца.


Карціна чатырнаццатая

1730 г.
Шавелен (35 г.) з аўдыенцыяй у караля Людовіка XV (30 г.).

Шавелен. Вашая Вялікасьць, маршал Віляр лічыць магчымым дапамагчы справе Украіны і гетману Орліку асабіста. Пры абмеркаваньні мемарыялу Орлікаў з нашым прадстаўніком у Пецярбургу апошні пацьвярджае рух на Украіне небясьпечны для расійскага ўраду. У гэтым зьвязку кардынал Вашай Вялікасьці настойвае на ашчадных адносінах да казацкай справы, паколькі Францыя не знаходзіцца ў стане вайны з Расіяй, хоць у інтарэсах Вашай Вялікасьці спрыяць казацкім дамаганьням. Што да гетмана Орліка, то гэта фігура надзейная, разумная і тактоўная.
Людовік ХV. Мушу заўважыць, што мемарыял Орлікаўдакумент важкі і абгрунтаваны. А паколькі я вельмі цікаўлюся лёсам і станам гетмана Орліка, то найважнейшым лічу наступнае: Першае: трэба палепшыць яго сучасны стан. Другое: неабходна парупіцца, каб у будучым гетман Орлік мог мець паважную й адпаведную яго заслугам функцыю. Што да першага, то мой пасол у Стамбуле з аднаго боку, а прыхільны крымскі ханз другога, павінны пераканаць Порту пра неабходнасьць большай дапамогі гетману Орліку ў адпаведнасьці з абставінамі, калі каньюнктура ня будзе спрыяльная для вайны з Масковіяй. Бо ў гэтым выпадку сама Порта пойдзе на ўсё, каб выставіць аўтарытэт гетмана Орліка, які, стаўшы на чале свайго войска, можа спадзявацца, што ня трапіць зноў у такое становішча, у якім ён знаходзіцца зараз у сувязі з папярэдняй вайной і ня можа дамагчыся правоў, якія прыдбаў, і дасягнуў становішча гетмана Украіны.
Што да другога, то я перакананы: гетман Орлік і яго нацыя жадаюць вярнуць прастол нашаму каралю Станіславу. Таму трэба пераканаць і папярэдзіць Порту і хана пра небясьпеку ад Польшчы, калі яна будзе пад управай чужынца, Аўгуста ІІсаксонскага электара, немца, які будзе кіраваць Польшчай у інтарэсах аўстрыйскага цэсара і расійскай імператрыцы. Калі ж кароль Станіслаў возьме ўладу, ён будзе, без сумневу, саюзьнікам Францыі і Швецыі. А абедзьве гэтыя дзяржавы ня могуць быць падазронымі для Порты і яе саюз з Польшчай будзе трымацца моцна.
Трэба катэгарычна настаяць перад Портай, каб яна трымалася артыкулаў Прутскай дамовы ды не дазваляла Масковіі ўмешвацца ў справы Польшчы і Украіны. З другога боку, няхай Порта дапамагае гетману Орліку стаць на чале свайго войска, сабраць пад свае прапары Украінскую нацыю ў такой колькасьці, у якой зможа.
У дапамогу нашаму паслу ў Стамбуле неадкладна паслаць Орліка-сына. Ён жа па дарозе з Турэччыны заедзе ў Крым да хана Каплан-Гірэя... з маім пасланьнем.
Шавелен. Пасланьне падрыхтавана, Ваша Вялікасьць.
Людовік ХV. Чытайце.
Шавелен (чытае). «Людовік Божай ласкаю кароль Францыі й Наварыі шле сваё прывітаньне да Вас, Найясьнейшы і Вялікі Кароль Вялікіх Орд, Каплан-Гірэй, Вялікі хан Татар, Крыма, Нагайцаў, Чэркесаў, Кіпчака ды іншых орд Белагародскіх і Тамані.
Лічу неабходным асабіста падкрэсьліць Вашыя пачуцьці да нас, пра што дайшло да нас багата доказаў,— мы робім гэтым лістом, які даручаем асобе, што едзе да Вас. Пры гэтай аказіі мы запэўніваем Вас у нашай шчырай і трывалай прыязьні. Мы хочам, каб асоба, што Вам перадасьць наш ліст, была вартай вашага даверу й прыязьні. Мы прынялі пад увагу, што Вы ня зможаце выявіць давер і прыязнь каму-небудзь. Таму мы рэкамендуем гэту асобу Вашай прыхільнасьці, запаўняючы Вас, што ўсё, што Вы зробіце для яе, нам будзе вельмі прыемна.
Жадаем Вам шчасьліва і доўга царстваваць у поўным здароўі.
Дадзена ў нашым замку ў Версалі, 29-га сьнежня году Божага 1731-га, нашага цараваньня году 17-га.
Ваш дарагі і пэўны друг Людовік XV».
Людовік ХV (задаволена). Добрае пасланьне.

Сцэна зацямняецца.


Карціна пятнаццатая

1732 г.
У сваім пакойчыку ляжыць на ложку хворы Піліп Орлік (60 г.). Намацаўшы на нізенькім століку званочак, звоніць. Уваходзіць Максімовіч (51 г.).

Орлік. Іване, дружа, дапамажы мне сесьці і падай вадзіцы... І ліст сынаў прачытай яшчэ раз.
Максімовіч (наліваючы ваду ў шклянку, а потым дапамагаючы сесьці). Усё зробім, дарагі чалавеча... (Падае шклянку). Сам, сам шклянку трымай, гетмане Піліпе... Вось так... (Шклянку ставіць на столік і бярэ ліст, чытае.) «Дарагі бацька, з першаю магчымасьцю я буду мець шчасьце падаць да ведама пра ўсё, што мне цікавага трапіцца. Дай жа, Божа, мець такое шчасьце, каб самому прывезьці нейкія добрыя навіны і пацалаваць бацькоўскія стапы. Пакуль што я даручаю сябе бацькоўскаму дабраславенству ды застаюся з поўнай сыноўскай адданасьцю. Адно толькі даводзіць мяне да адчаю, што не магу заехаць гэтым разам да Салуня, бо гэтага вымагае таямніца маёй місіі. Еду ў далёкія краіны праз шырокія моры, каб урэшце зьмяніць наша ліхалецьце. Я не магу сумневацца ў міласьці Госпада Бога, бо заўсёды яна мне спрыяла...»

Уваходзіць Рыгор (32 г.), падбягае да бацькі, апускаецца перад ложкам, кладзе галаву на бацькавы калені. Той, не выціраючы слёз, перабірае пальцамі сынаву чупрыну.

Максімовіч. Цяпер, гетмане Піліпе, будзем жыць... Цяпер яны не дачакаюцца. (Радасны выходзіць).
Орлік. Значыць, паміраць не выпадае...
Рыгор. Божа мой! Вестка пра вашае здароўе кінула мяне ў бяздоньне пакутаў і давяла мой сум да краю...
Орлік. Што добрага, сынку, у сьвеце?..
Рыгор. Добрага, тату, мала... У Стамбуле чума...
Орлік (хрысьціцца). Салунь Гасподзь Бог яшчэ мілаваў... Ты сам як?..
Рыгор. У Стамбуле наведаў цырульніка, а ён праз дзень памёр. Давялося залегчы ў каранцін тыдні на два. Бог адвёў бяду і даў мне дазнацца, што вы занядужылі.
Орлік. Каб не Іван, не застаў бы ты бацьку жывым... Як і што ў Стамбуле?
Рыгор. Калі пра чуму, толютуе. Штодня чуў, што такі ці такі памёр, а нябожчыкі пакрывалі вуліцы. Вынішчылі ўсіх катоў і сабак. Атрыманыя лісты амбасадар скропліваў гарэлкай і чытаў іх здаля праз моцную лупу...
Орлік. А ў палітыцы што?..
Рыгор (пасьля паўзы). Вам будзе цяжка слухаць...
Орлік. Для таго і выжыў, каб хоць слухаць, як самому не рабіць... палітыку. (Звоніць у званочак).

Уваходзіць Максімовіч.

Павітайся, сынку, са сваім ратаўніком і маім генеральным пісарам.

Максімовіч і Рыгор прыязна паціскаюць рукі.

І будзь ласкаў, Іване, дай Рыгору на што сесьці і сам прысядзь.

Максімовіч выходзіць і прыносіць два ўслончыкі.

(Да Рыгора). Дык у палітыцы, кажаш...
Рыгор. У палітыцызакалот па-турэцку, на чале якога ваяк Патрон Галіль, што каштавала прастолу султану. А апошні ў свой час падтрымліваў караля Карла ХІІ. Як мне здаецца, гэта «рэвалюцыя» ня больш, як рэакцыя супраць міралюбнага султана ды яго візіра.
Орлік (рашуча). А можа, таго мужнага й храбрага Патрона сам Гасподзь натхніў на згубу таму хлусу і абманшчыку, колішніму візіру. За час яго кіраваньня я ніколі не спадзяваўся на штосьці карыснае для маіх планаў, затое мог бы тут, у гэтай пустыні, і жыцьцё сваё скончыць. Гасподзь справядлівы і праведны суд яго! (Адчуўшы, што сын не падзяляе гэтай думкі бацькі, мяняе тон і напрамак гутаркі). Што, сынку, яшчэ «сьмешнага» ў Праслаўнай Порце? Якую маеш рацыю пра Турэччыну і яе намеры?
Рыгор. Першая «рацыя» — неймаверна скупая Порта. Другаяу Турэччыне большага можна дасягнуць-дабіцца грашыма, а ня розумам. Трэцяясаюз двух дзяржаваў, нямецкай і маскоўскай, маюць у Порце вялікую сілу болей з-за страху, бо ад цара і цэсара залежыць існаваньне Аттаманскай дзяржавы.
Максімовіч. Праз грошы кажаш... А ў цябе самога, як з грашыма?..
Рыгор. Ат... чым галейшы, тым мудрэйшы. Потым пры мне заўжды гадзіньнік, што падарыў нябожчык Мазепа бацьку, а ён даў мне, каб я мог закласьці яго на чорны дзень (дастае з кішэні гадзіньнік). Толькі я ўжыву любыя захады, а падарунак зьберагу, бо ведаю, наколькі дарагая гэта памятная рэч вашага кума, а майго татуся.
Орлік (з вялікім сумам). Разумны сын весяліць бацьку ў смутку... А я, грэшнік, гетманскую булавусімвал улады, волі і дзяржаўнасьці, у заклад аддаў...
Рыгор. Не журыцеся, тату. Там, дзе вы яе заклалі, яна будзе і цалей, і ў належнай пашане, чым тут у Вавілоне, як ты кажаш.
Максімовіч. Як гадаеш, Рыгорэ, ці нас хоць калі выпусьцяць адсюль да нашага войска?..
Орлік. Ведаць бы, ці пойдуць туркі вайною на Маскоўшчыну...
Рыгор. Бачыць Богпабаяцца.
Орлік. Раней Порта не баялася Масковіі. Толькі за скінутым султанам пачала дрыжэць. Яно і ня дзіва, бо калі «правадыр» — алень, то й львы становяцца аленямі.
Рыгор. Новы Вялікі візір у перамовах разважаў, што дапушчаны да свайго войска гетман Орлік можа адразу пачаць вайну з Маскоўшчынаю або перакінецца на яе бок.
Орлік. Усе дурні думаюць, што і ўсе іншыяваряты...
Рыгор. Усе гэтыя страхі-выдумкі падаюцца візірам з голасу маскоўскіх рэзідэнтаў, якіх у Стамбуле больш чым трэба.
Максімовіч. Сам хоць аднаго бачыў? Ні адкрыта ж яны там снуюць...
Рыгор. Ня вельмі хаваюцца. Я не раз абедаў з панамі маскоўскімі рэзідэнтамі Няплюевым і Вішняковым, такімі пачцівымі і ласкавымі, што маю ўпэўненасьць пра іх поўную недасьведчанасьць адносна мяне.
Орлік. Зналі б, хто ты такі, накармілі б сваімі прысмакамі...
Рыгор. Пакуль, слава Богу, я невядомы тым, каму не хачу быць вядомым. А пасьля чумы іх, думаю, значна паменела.
Орлік (да Максімовіча). Іване, гатуй вячэру, а то мы чалавеку з дарогі ўчынілі такі допыт... што ён мо гатовы даць драла, як тым разам...
Максімовіч (жартаўліва). Проці ночы не зьбяжыць і майго нагляду не пазбавіцца, колькі б тых няплюевых чума ні забрала (выходзіць).
Орлік. Не ведаю, што б я рабіў без Івана... Куды, сынку, гэтым разам прамуеш?
Рыгор. У Крым. Да хана Каплан-Гірэя.
Орлік. Мне так і падумалася, як ты мне напісаў пра моры-акіяны. Сапраўдычас і да хана...
Рыгор (бярэ бацькавы рукі ў свае, цалуе). Родны, дарагі мой тату, у імя любові да Госпада Бога клапаціцеся пра здароўе сваё, якое так патрэбна зараз і вам самому, і багата-багата іншым дастойным людзям. Ваша Экселенцыя гетмане Войска Запарожскага, я ўпэўнены, што Казацкая Нацыя, усё ўкраінскае людства паспалітае пасьля Госпада Бога пакладае ўсе свае надзеі толькі на вас...

Бацька прыціскае да сваіх грудзей галаву сына.
Сцэна зацямняецца.

Карціна шаснаццатая

1732 г.
Прамень высьвечвае Г і с т о р ы к а.

Гісторык. У канцы ліпеня 1732 году на дванаццаты дзень падарожжа турэцкая фелюга з Рыгорам Орлікам на борце прыстала да крымскай Кафы. То была тая «Праклятая Кафа» казацкіх дум, дзе «цэлыя атары няшчасных нявольнікаў адганяюць з базараў проста на караблі. Ня месца, а агідная пражэрлівая прорва, што пе нашу кроў». Так пісаў пра Кафу сучасьнік Ліцьвін за дзьвесьце гадоў да падзей 18 стагоддзя, куды трапіў хрэсьнік Мазепы пад імем лекара Франка. Як магчымы саюзьнік хана, да якога Масковія ўжо цягнула праз захопленую Украіну свае драпежныя рукі, пасол караля Францыі і сын наступніка Мазепы Рыгор Орлік быў прыняты ў дзень байраму ханам Каплан-Гірэем, што выдаваўся ці то хворым, ці абкураным.

Сцэна асьвятляецца.
Каплан-Гірэй (40 г.) напаўляжыць-напаўсядзіць сярод падушак.
Уваходзіць Рыгор (32 г.).

Рыгор. Найшчырэйшыя вітаньні і найлепшыя пажаданьні здароўя, шчасьця і доўгага цараваньня Вялікаму хану Каплан-Гірэю маю гонар перадаць разам з пасланьнем ад Яго Вялікасьці караля Францыі Людовіка XV (перадае пасланьне разам з дарагімі падарункамі, на што хан ніяк не рэагуе з-за дрэннага стану).
Каплан-Гірэй. Мне паведамілі, што ты лекар Франк ад самога караля Францыі. А я так думаю, што лекары каралеўскія пасланьні ня возяць, і ты ня лекаваць мяне прыехаў, хоць я і хворы... І маскалі жыцьця не даюць...
Рыгор. Я сын гетмана Орліка.
Каплан-Гірэй (жвава). О! Іншая справа... То як здароўе нашага вельмі дарагога сябра, яснавяльможнага гетмана?..
Рыгор. Дзякуй сардэчны, Ваша Яснасьць, спадзяемся на лепшае.
Каплан-Гірэй. А як Казацкая Нацыя?..
Рыгор. Што да Казацкай Нацыі, то яна рашуча супроць маскоўскага, польскага ці будзь хоць чыйго панаваньня над сабою, і хоча мець саюзную дамову з Крымскай дзяржаваю, якая, як я разумею, мусіць мець інтарэс у такой дамове, бо маскоўская магутнасьць расьце надзвычай буйна, і жыць спакойна гэтыя азіяты нам ды і іншым не дадуць.
Каплан-Гірэй. Здаўна ведаю карысьць саюзу з Казацкай Нацыяй і маю надзею, што запарожцы задаволеныя Крымам з таго часу, як я тут на прастоле, бо добра ведаю й тое, што ў слушны момант запарожцы нават без маёй дапамогі могуць задаць Маскве нямала клопату.
Далей... Я шмат разоў пісаў да Порты пра неабходнасьць наблізіць пана гетмана Орліка да свайго войска, але сёньняшнія асманы ня ёсьць ужо тыя, што былі калісь. Яны жывуць толькі сучасным, ня думаючы пра будучае. Маскоўскія собалі і нямецкія грошы пануюць цяпер у Порце па-над усімі яе сутнымі інтарэсамі. Калі быў я ў Стамбуле, змог усё палагодзіць для пана гетмана, але пасьля майго адезду драгаман Порты, запраданец маскоўскі, зьвёў усе мае заходы на нішто.
Рыгор. Я рады бачыць у шаноўнага хана багата мудрасьці і дасьведчанасьці. Вялікі Каплан-Гірэй быў візірам хана Дэўлет-Гірэя ў часы побыту гетмана Орліка ў Бендэрах, і нават мне, тады малому, ведама нямала фактаў з тагачасных яго зносінаў з Вамі. Гетман Орлік і зараз лічыць сябе Вашым сябрам. І таму я тут.
Каплан-Гірэй. Я перадам праз годнага сына гетмана Орліка лісты да бацькі, да Людовіка XV і караля Станіслава, а таксама для «Вялікага Візіра», які, на жаль, ня бачыць карысьці, што можа мець ад гетмана Орліка для агульнай нашай справы. Яшчэ раз нагадаю прапусьціць гетмана Орліка на Украіну.
Рыгор. Шчыра дзякую.
Каплан-Гірэй. Але каб ня ехаў бацька да Ясаў, бо малдаўскі гаспадар ёсьць маскоўскім запраданцам.
Рыгор. Вельмі ўдзячны Вялікаму Хану за слушную параду і адначасна прашу Вялікага Хана і надалей абараняць Войска казацкае ад ворагаў, якія здаўна намагаюцца дыскрэдытаваць яго ў вачах шаноўнага хана Крымскай дзяржавы.
Каплан-Гірэй. О, добра бачу, якія высілкі прыкладаюць і маскоўцы, і палякі, каб пераканаць Крымскую дзяржаву ў патрэбе зьнішчыць запарожцаў, але мая дзяржава ніколі таго не дапусьціць, бо запарожцы даўно склалі з Крымам вольны саюз, гэтасьвятое для мусульман. Не будзе побач з Крымам вольнай і дзяржаўнай Украіны, і маскоўскія чумазлаі ня толькі захопяць нашу блаславенную зямлю, але і татар вынішчаць да апошняга.
Табе як сыну гетмана і майму сябру, дару свайго лепшага каня, каб ты паезьдзіў ды падзівіўся на Крым. І ахову дам, куды б ты ад нас ні паехаў.
Рыгор. Дзякуй, дружа (паціскае хану руку). А падамся я да Турэччыны сухадолам, каб па дарозе заехаць і пабачыць нашу Алешкоўскую Сеч.
Каплан-Гірэй. І заедзеш... І пабачыш...

Сцэна зацямняецца.
Неўзабаве прамень высьвечвае Рыгора.

Рыгор. У Сечы мяне, «чужынца-лекара Франка» кашавому Іванцу прадставіў яго паручнік. Размову вялі праз татарскага талмача, бо «чужак», вядома ж, «ня ведаў» украінскай мовы. Я ня мог утрымацца і завёў размову пра бацьку: чуў, маўляў, на Захадзе, што Войска Казацкае мела правадыра Орліка, сказаўшы гэта па-татарску. Схіліўшы галаву, кашавы адказаў: «Мы й да сёньня лічым яго сваім правадыром, і да сёньня штодня ў нашых цэрквах моляцца за яго, але ня ведаем, дзе ён і ці жывы яшчэ. Можа, вы што скажаце
І ледзьве я пачуў гэта, у грудзях зашчаміла, у вачах пацямнела... Сабраўшы ўсю сілу духу, прашаптаў: «Не, нічога ня ведаю». Кашавы Іванец задумаўся, а потым: «Ня веру ўсё-такі, каб гетман Орлік памёр, бо гэтыя чуткі йдуць ад маскоўскіх агентаў».
Дарэмна не сказаў кашавому, што гетман Орлік жывы і, дзякуй Богу, здаровы, бо ўсё роўна тыя маскоўскія агенты дазналіся, што якісь «француз» быў у Бахчын-Сараі, і падкупілі татар-бандытаў, каб тыя перахапілі мяне на Бесаробшчыне жывым ці мёртвым.

Сьвятло промня згасае.


Карціна сямнаццатая

1733—1735 гг.
Гісторык. Польскі кароль Аўгуст ІІ, як кажуць, ляжаў на божай пасьцелі. З аднолькавым нецярпеньнем яго сьмерці чакаў як расійскі, так і французскі двары.
Людовік ХV у добрым настроі назірае за нечым цікавым за акном.
Уваходзіць Флёры.

Флёры. Дазвольце, Ваша Вялікасьць?.. Я з добрай навіною...
Людовік ХV. Перад любым настаўнікам і шаноўным кардыналам ды яшчэ з добрай навіной мае дзьверы заўсёды адчыненыя.
Флёры. Кароль Польшчы Аўгуст ІІ нарэшце адышоў у «лепшае каралеўства»...
Людовік ХV (перахрысьціўшыся). Хто прынёс навіну?
Флёры. Маркіз дэ Монці.
Людовік ХV. Надзейна!.. Клічце маркіза і Шавелена!
Флёры. Абодва побач...

Выходзіць і вяртаецца з Монці і Шавеленам.

Людовік ХV. Маркіз дэ Монці, чаго ці каго хоча Польшча? У двух словах!
Монці. У трох словах, Ваша Вялікасьць. Польшча хоча новага.
Людовік ХV. Я паважаю людзей з пачуцьцём гумару, але скажу цьвёрда, што дам Польшчы старага! (Да Шавелена). Вашае рэзюмэ, міністр закардонных справаў?!
Шавелен. Падзел польскай спадчыны прывядзе да вайны паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй, з аднаго боку, і Францыяйз другога.
Флёры. Гетманіч Орлік, Ваша Вялікасьць, заўважыў, што ў вайне за польскую спадчыну Казацкая Нацыя зойме сваё месца на баку Францыі.
Людовік ХV. Выдатна!.. Дарэчы, дзе і чым заняты капітан Орлік?
Флёры. Пабыў у Турцыі, пабачыўся з бацькам у Салуні, заехаў у Крым да хана і толькі што вярнуўся з Варшавы. Цяпер думае, як перавесьці праз варожую Нямеччыну караля Станіслава з Парыжу ў Варшаву.
Людовік ХV (строга, занепакоена). Хто і чаму такую адказную справу, як таемны пераезд караля ў Варшаву, даручыў капітану Орліку?!
Монці (пераглянуўшыся з Флёры). Вашая Вялікасьць, сам Гасподзь Бог паслаў нам капітана Орліка, чалавека пэўнага, адважнага і разумнага. Чаго варта адно яго валоданьне шмат якімі мовамі!
Людовік ХV. Вы разумееце, маркіз, што Еўропа ні пры якіх умовах не павінна дазнацца, што мы перапраўляем да Польшчы цесьця караля Людовіка.
Флёры. Вашая Вялікасьць, і маркіз дэ Монці, і капітан Орлік запэўнілі мяне, што нашчадкам цяжка будзе паверыць, што кароль толькі з двума спадарожнікамі так хутка і бясьпечна пераадолеў варожую тэрыторыю і дасягнуў Варшавы. Кароль паедзе як нямецкі купец, а пры ім купец французскі Андльо і чаляднік Эрнэст Брамляк, а дакладнагетманіч Орлік, ён жа і шэф эксьпедыцыі. План прадуманы і дасканалы. Падтрымліваючы яго, я і на сябе бяру адказнасьць.
Людовік ХV. Шаноўны кардынал, за гадзінку перад маёй сёньняшняй сустрэчай з маршалам Вілярам паклічце да мяне капітана Орліка. Да паездкі з каралём Станіславам хачу даручыць яму завезьці ў Варшаву нашы каралеўскія інструкцыі ды акрэдытыву амбасадзе ў мільён фларынаў. Польскія сенатары перад такімі грашыма не ўстаяць і абяруць каралём Станіслава Ляшчынскага яшчэ раз.
Шавелен. Даў бы Бог, Ваша Вялікасьць.
Людовік ХV. Бог дасьць, калі да Францыі супраць Масковіі далучыцца ня толькі Казацкая Нацыя, а вы, міністр замежных справаў, адновіце саюз Карла ХІІ і адначасова будзеце пераконваць Стамбул, Стакгольм і крымскага хана выступіць разам з намі супраць «паўночнага дракона», каб яму было не да польскай спадчыны. Дарэчы, Шавелен, да якога часу гетман Орлік будзе сядзець у палоне ў турак.
Шавелен. Прымаем меры, Вашая Вялікасьць.
Людовік ХV. Самі сьцьвярджаеце, што вайна непазьбежная, а мы ня бачым вынікаў працы дэпартаменту замежных справаў. Я прашу вас, кардынал, узяць пад асобы кантроль гэтую службу.
Флёры. Вядома, Вашая Вялікасьць, як заўсёды.
Людовік ХV. Як заўсёды ў нас не атрымліваецца тое, чаго мы дамагаемся. Колькі вады ўцякло з таго часу, як гетманіч Орлік дакладваў нам аб перамовах нашага пасла ў Стамбуле з Вялікім Візірам пры ўдзеле абодвух Орлікаў і іх дамоўленасьці, што Порта зробіць дэкларацыю Расіі і Нямеччыне пра недапушчальнасьць інтэрвенцыі расійскай царыцы і аўстрыйскага цэсара ў польскіх і ўкраінскіх справах, бо тое было б парушэньнем Прутскай дамовы. А на справе, Шавелен? Што на справе?! Я нагадваю яшчэ раз, апошні, што трэба неадкладна вызваліць гетмана Орліка, бо маскавіты, нахабна заляцаючыся да запарожцаў, нішчаць рэшткі вольнасьцяў па ўсёй Украіне. І ў гэтых варунках яна ня зможа дапамагчы нам у польскіх справах. Усе вольныя, каб рабіць справу, пакуль расійская коньніца яшчэ не дайшла да Варшавы. Мы застаемся толькі з кардыналам...

Сцэна зацямняецца.

Гісторык. Вайна за польскую спадчыну не прымусіла доўга сябе чакаць і пачалася непадрыхтаванай.

Сцэна асьвятляецца.
Да Людовіка ХV уваходзіць Флёры.

Флёры. Вашая Вялікасьць, гетманіч Орлік прывёз з Варшавы няўцешныя весткі.
Людовік ХV. Што там яшчэ?..
Флёры. Орлік гэта ведае лепш.
Людовік ХV (раздражнёна). Тады чаму вы бяз Орліка?

Флёры выходзіць і вяртаецца з Рыгорам (35 г.)

Што там у Варшаве?.. Хутка і сьцісла!
Рыгор (у форме рапарту). Яго Вялікасьць кароль Станіслаў хутка і шчасьліва быў дастаўлены ў Варшаву. Сенатары з задавальненьнем падзялілі паміж сабою мільён фларынаў і 12 верасьня абралі каралём Польшчы караля Станіслава.
Людовік ХV (нецярпліва). Што ж тут такога?.. Кароль ён і ёсьць кароль!
Рыгор. Маскоўскі генерал Лассі з моцнай арміяй увайшоў у Польшчу і абсыпаў залатымі рублямі магнатаў. Створаная імі канфедэрацыя 12 кастрычніка абрала каралём саксонскага немца Фрыдрыха Аўгуста ІІІ. Войскі генерала Лассі занялі Торунь, Гданьск і Варшаву. Кароль Станіслаў уратаваўся спачатку ў Данцыгу, а потым у Ангельсбургу. Пасла маркіза дэ Монці маскавіты захапілі ў палон, а «папрацаваўшы» з ім, адпусьцілі паўжывым. Ён паміраў у мяне на руках.
Людовік ХV (змрочна). Я абяўляю вайну немцам і маскавітам...

Сцэна зацямняецца.


Карціна васямнаццатая

1741 г.
Прамень высьвечвае Г і с т о р ы к а.

Гісторык. Пасьля Пятра І расійскі прастол заняў Пётр ІІ Аляксеевіч, затым Анна Пятроўна, якую ў 1741 годзе зьмяніла Лізавета Пятроўна. Аднак, нічога не зьмянілася ў імперскай, захопніцкай палітыцы Расіі. Праўда, разумная, хоць бязладная і наравістая, расійская пані нібыта й намагалася абяднаць у палітыцы новыя еўрапейскія павевы з набожнай айчыннай старасьветчынай, у выніку атрымлівалася ўсё тая ж традыцыйная разбойніцкая азіятчына.

Сцэна асьвятляецца.
Перад люстрам Лізавета Пятроўна (ёй за трыццаць) па-жаночы рыхтуецца да прыёму маладога военачальніка. Уваходзіць бравы генерал-фельдмаршал Галіцын пры поўным парадзе (33 г.)

Галіцын (дакладвае па-вайсковаму гучна). Ваше Величество царица-матушка, генерал-фельдмаршал Голицын прибыл по вашему императорскому приказанию. (Замірае ў стойцы «сьмірна»).
Лізавета Пятроўна (прыхільна пасьміхаючыся, разглядае госьця). Нам известно, генерал, что вы еще и фельдмаршал. Знаем мы и то, что вы родственник славного генерал-фельдмаршала Михайлы Голицына, сподвижника и друга Петра Великого. И это делает вам честь... Однако... (Паўза). Сегодня, досточтимый Александр Михалыч, вы интересуете нас не как представитель доблестного российского воинства, а как дипломат в свите посольства графа Румянцева в Константинополе.
Дело в том, что ни вашему сородичу, участнику виктории под Полтавой, ни другу нашего отца Петра Великого, вице-канцлеру и послу России в Турции Шафирову, так и не удалось уничтожить главных смутьянов Малороссии и заклятых врагов России Орлика-отца и Орлика-сына. Оба ноне вновь принялись воскрешать антироссийскую коалицию в составе тех же: Швеции, Турции, Крымского ханства, Польши, Франции и исконно нашей Малороссийской дедины и отчины. И мы категорически намерены поставить вопрос перед Версалем...
Галіцын (устаўляе «свой пятак»). Очень своевременно, Ваше Величество!
Лізавета Пятроўна (пасьля паўзы) ...вопрос перед Версалем следующего содержания (зачытвае): «Мы, Императрица Российская Елизавета Петровна, ставим в известность французский двор о том, что нами составлен и передан кардиналу Флёри протокол о многочисленных противороссийских интригах некоего приближенного Версалем вора и предателя Григория Орлика, и категорически требуем ареста и передачи последнего в наши руки для совершения над преступником нашего царского правосудия. Того же требуем и в отношении его отца, гетмана Филиппа Орлика. Честь имеем...
Галіцын (у захапленьні). Прекраснейшая мысль! Ваше Императорское Величество. И я считаю...
Лізавета Пятроўна. Не торопитесь, генерал-фельдмаршал. И мы не будем торопиться с вручением сего протокола, пока вы не подготовите акцию возмездия.
Галіцын (зусім разгублена). Простите, но...
Лізавета Пятроўна. Прощаю, но поскольку вы, Александр Михалыч, ноне служите в Константинополе, то бишь в Стамбуле, куда время от времени наведываются иуды-Орлики, да и впредь, наверное, наведываться будут, вам и карты в руки... Вы нас понимаете, генерал-фельдмаршал?..
Галіцын (разгублена). Право не...
Лізавета Пятроўна. Не вздумайте возражать, фельдмаршал!..
Галіцын. Но я же...
Лізавета Пятроўна. Голубчик, насколько нам известно, возможности нашей резедентуры в Константинополе... (Паўза). Старый вице-канцлер и бывший посол царя-батюшки в Турции Шафиров поведал мне, что в свое время его резедентура наперечет, в лицо знала всю казацкую, польску, шведскую и французскую агентуру в Константинополе и заказала ее на заклание. Но непредвиденная чума унесла не только наших патриотов-резидентов, но и нанятых исполнителей высочайшего приговора. А их агентура в основном уцелела. Вы как дипломат и генерал-фельдмаршал должны понимать, что Российская империя для ее врагов должна быть во стократ сильнее, страшнее и эффективнее чумы!
Галіцын (ускоквае, выцягваецца). Не смею перечить, царица-матушка!..
Лізавета Пятроўна (устае). К слову, сколько вам лет?..
Галіцын. Тридцать три, Ваше Императорское Величество!
Лізавета Пятроўна. Батенька, Христос в тридцать три... Совершив историческую справедливость, мы сможем твердо и навсегда усмирить казаков, решительно разделить поляков, прикончить шведов, овладеть Крымом и Черным морем с проливами, поставить на место французов.
Россия может быть только великой империей, или ее не будет никакой!.. Все понятно, дипломат-фельдмаршал?!
Галіцын. Точно так, Ваше Импера...
Лізавета Пятроўна (перапыняе). Потрудитесь исполнить наши просьбы и свой долг.
Галіцын. Слушаюсь!!! Разрешите идти...
Лізавета Пятроўна. С Богом, голубчик... с Богом...

Сцэна зацямняецца.

Карціна дзевятнаццатая

1742—1759 гг.
За сталом у Людовіка ХV сядзяць Флёры і Шавелен, сам кароль нярвова ходзіць па пакоі. Усе яны значна пастарэлі.

Людовік ХV (у роспачы). Розуму непадуладнаФранцыя, а цяпер і Турцыя праігралі перамогу Масковіі. Міністр Шавелен, што вы можаце сказаць у сваё апраўданьне?
Шавелен. Я не маршал, а дыпламат, Ваша Вялікасьць. І ведаю толькі, што на вайне, як на вайне. А ў адместку польскаму каралю Фрыдрыху Аўгусту ІІІ хіба што прапаную атакаваць Саксонію, яго дзедзічную тэрыторыю.
Людовік ХV. А маршал Францыі Віляр лічыць, што лепш было б, каб Крым атакаваў Масковію. І хан Каплан-Гірэй зрабіў бы гэта разам з Казацкай Нацыяй, калі б ня промахі дыпламата Шавелена.
Флёры. Вашая Вялікасьць, я таксама лічу, што каб разарваць расійска-нямецкі саюз і прыпыніць насільле маскавітаў у Польшчы, неадкладна патрэбна дыверсія запарожцаў на Украіне, дзе людзі яшчэ не забылі паўстаньне гетмана Мазепы.
Людовік ХV. Дыпламат Шавелен, гетман Орлік калі нарэшце будзе вызвалены? Ці можа нам паслаць на Салунь маршала Віляра з войскам?!
Шавелен. Вашая Вялікасьць, Вялікі Візір вызваліў гетмана Орліка ня без маёй дапамогі.
Людовік ХV. Дзе ж ён?!
Шавелен. Гэта мне невядома... можа, у крымскага хана, а можа, у Ясах ці яшчэ дзе...
Людовік ХV (да Флёры). Кардынал, а вы ведаеце, дзе зараз гетман Орлік?!
Флёры. Я ведаю толькі таго, хто гэта ведае. (Адчыняе дзьверы).

Уваходзіць Рыгор.

Людовік ХV. Дзе вы зьніклі, куды праваліліся, граф Орлік?!
Рыгор. Я быў ва Украіне, Вашая Вялікасьць.
Людовік ХV. З бацькам, з гетманам Орлікам бачыліся. Дзе ён, што з ім і як?!
Рыгор. Гетман трапіў у цяжкае становішча, Вашая Вялікасьць. Пакуль туркі трымалі яго ў салунскім палоне, маскавіты разагітавалі казацкую старшыну, і яна прыняла зьверхнасьць царыцы Лізаветы Пятроўны. Цяпер ён намагаецца ўразуміць іх і вярнуць да прысягі.
Людовік ХV (зьбянтэжана). Як гэта разумець?!
Рыгор. Я думаю, Вашая Вялікасьць, што доўгая ізаляцыя Орліка дала гэтыя вынікі. Ня маючы столькі часу вестак пра свайго правадыра, зьбітая з панталыку маскоўскімі абяцанкамі, казацкая старшына і пагадзілася перакінуцца да супастата...
Шавелен. Але выйсьце ёсьць, Вашая Вялікасьць!
Людовік ХV (махнуўшы рукою). Якое яшчэ выйсьце?!.
Шавелен. Вялікі Візір усё ж пагаджаецца абявіць вайну Расіі, але пры ўмовах Порты: па-першае, утварыць лігу ў складзе Францыі, Турцыі, Швецыі, Польшчы на чале з каралём Станіславам...
Людовік ХV. Якім каралём Станіславам? Ён даўно адрокся ад кароны, Польшча акупаваная расійскімі войскамі...
Шавелен. Па-другое, туркі бачаць Украіну вольнаю, але пад сваёй апекаю на падставе дагавораў 1711 і 1712 гадоў.
Рыгор. Пратэстую катэгарычна! Украіна будзе вольнаю і незалежнаю ад каго б там ні было! А калі на часовы ўвод турэцкіх войскаў у пэўныя гарады Украіны і пагадзіцца, то толькі пад гарантыю антырасійскага саюзу.
Шавелен. Па-трэцяе, Вашая Вялікасьць, Францыя павінна адначасна з Турэччынай абявіць вайну Расіі і не заключаць міру бяз згоды Порты ні з расійскай царыцай, ні з нямецкім цэсарам. А нам бы, абапіраючыся на гэту «сходную бареру», адразу перакраіць й мапу Заходняй Еўропы: выгнаць Аўстрыю з Сілезіі ды пасадзіць новага караля ў Іспаніі.
Людовік ХV (доўга глядзіць на Шавелена, а потым да Флёры). А можа б, нам, кардынал, за такую «сходную бареру» адсунуць шаноўнага міністра ад палітыкі.
Флёры. Адсунем, Вашая Вялікасьць, хоць ён і так ад яе далёка...
Шавелен. Мне пакінуць апартаменты Вашай Вялікасьці?
Людовік ХV. Так!

Шавелен выходзіць.

(Да Рыгора). Што на Украіне, граф?
Рыгор. Спачатку я прадзёрся на Гетманшчыну, потым дасягнуў Левабярэжжа, быў на Палтаўшчыне, у Ніжыне. Абмяркоўваў становішча з казацкімі старшынамі. Яны запэўнівалі, што памятаюць майго бацьку, дагэтуль шануюць, гатовыя паўстаць супраць маскавітаў. Маскоўскі ўрад дазнаўся, што я на Бацькаўшчыне і наказаў каменданту расійскага войска на Украіне генералу Кейту, шатландцу па паходжаньні, схапіць мяне жывога або мёртвага. Але Кейт з сімпатыі да вызвольных змаганьняў украінцаў наказ не сьпяшаўся выконваць, чым даў мне магчымасьць займацца важнаю справай. Гэта варта мець на ўвазе.
Ва Украіну я трапіў з Турэччыны. Таму мушу найперш паведаміць, што палітыка вялікага візіра, што да Маскоўшчыны, падвойная. Ён абяцаў ва ўсім падтрымліваць гетмана Орліка з яго запарожцамі, дазволіў хану ўступіць на маскоўскую тэрыторыю з 20-тысячным войскам, але, з другога боку, аддаў пагрозьлівы загад ханскаму пашы ня дзейнічаць супраць маскавітаў.
Людовік ХV. З гэтага ясна, мой кардынале, наколькі ў інтарэсах Францыі як мага хутчэй паправіць становішча на Украіне, падтрымаць хана ў яго карысных для нас дзеях і падштурхнуць Аттаманскую Порту да канчатковага рашэньня адносна вайны супраць Расіі. У сувязі з гэтым лічу неабходным даць графу Орліку поўную ўладу ў кіраваньні перамовамі што да Украіны і Крыму, вызначыўшы яму пастаяннае пражываньне ў Стамбуле. Тым больш што я ўжо падпісаў графу Орліку патэнт на падпалкоўніка. І да генерала яму цяпер адзін крок.

Сцэна зацямняецца.

Гісторык. Тым часам Турэччына абявіла вайну Расіі. Але вядома ж, што на вайне як на вайне, і тая ж ваяўнічая Турэччына атрымала сурёзную паразу ад расійскіх войск.

Сцэна асьвятляецца.

Той жа пакой караля Людовіка ХV, а ён нібы і не разлучаўся з кардыналам Флёры і Рыгорам.

Флёры. Цяпер маскавіты дамагаюцца далучэньня да Расіі, Кубані, Крыму ды Бесарабшчыны з правам кантраляваць яшчэ й Малдавію з Валошчынай. Немцы ня супраць далучыць Сербію з Босьніяй.
Людовік ХV (занепакоена). Значыць, Турцыю грызуць і разрываюць...
Рыгор. Мяркую, што справы Порты палепшаюць. Перакананы, што Турцыі пад гарантыяй яе саюзьнікаў неабходна своечасова авалодаць ва Украіне Белай Царквой, Уменьню і Барам, бо хто трымае гэтыя пункты, той кантралюе Украіну. Расія гэта ведае і намагаецца схіліць Польшчу супраць Порты. Наогул Расія яшчэ з часоў Пятра І намагаецца зьнішчыць і Турцыю, і Польшчу, каб моцна трымаць пазіцыі ў Заходняй Еўропе.
Казацкая Нацыя на чале з Мазепай своечасова зразумела гэту небясьпеку і хацела супрацьпаставіць дэспатычнай экспансіі маскоўскага драпежніка свае вольналюбівыя традыцыі, і пры выпадку перамогі выйграла б уся Еўропа.
Людовік ХV. Довады графа Орліка падаюцца мне пераканаўчымі. Шаноўны кардынале, параім туркам адновіць вайну і рыхтавацца да наступу!
Рыгор. Ня так даўно гетмана Орліка вельмі прыязна прыняў Вялікі Візір. У асноўным яго цікавіла пытаньне, ці варта зараз працягваць вайну за Украіну. Бацька адказаў, што бачыць вызваленьне Айчыны з Расійскага ярма толькі збройным чынам. Я і сам пераканаўся, што Украіна гатовая да рэвалюцыі. Таму хачу, каб мяне найперш паслалі ў Стакгольм. Я пераканаю шведскі сейм, у якой меры ў інтарэсах Швецыі працяг яе вайны супраць Расіі разам з Турцыяй. Неабходна таксама, каб Францыя і Швецыя забясьпечылі бясьпеку Украіны, калі туды часова ўвойдуць войскі Порты, на што раней ні я, ні бацька не пагаджаліся.
Флёры. Гарантыя часовага ўводу турэцкіх войскаў у названыя гарады будзе найпершым абавязкам Францыі перад Казацкай Нацыяй.
Людовік ХV. Так, граф. Я падзяляю вашу пазіцыю. Вы разважаеце ня менш грунтоўна і лагічна за вашага бацьку. Дарэчы, як яго здароўе?
Рыгор. Вашая Вялікасьць, зусім нядаўна мой бацька памёр у Ясах...

Усталёўваецца нямая сцэна. Яе парушае Рыгор сваёй крайняй усхваляванасьцю. Голас яго дрыжыць. Ён стрымлівае сьлёзы.

Вашая Вялікасьць, Вашая Экселенцыя... Вы ня можаце ўявіць сабе майго гора; бацька быў для мяне ўсім: сябрам, дарадцам, правадыром. Ён быў жывым доказам таго, што чалавек, выхаваны ў прынцыпах, можа данесьці раз і назаўсёды вызначаныя ідэалы да канца свайго жыцьця... (Спазм перахоплівае мову).
Людовік ХV (праз паўзу). Лепшай эпітафіі на магілу гетмана Орліка цяжка прыдумаць...

Сцэна зацямняецца.

Гісторык. Скрушнымі, трагічнымі былі апошнія словы самотнасьці гетмана Орліка ў чужым краі, выказаныя ў пісьме дачцы (цытуе): «...бяз сонца, бяз дрэва ў акне суровы краявід, дзе расьце горкая трава, аднаму халоднаму ветру патрэбная... Паміраць на чужыне, не адчуваючы подыху роднай зямлі... Я не хачу быць пахаваным тут...»
Па сьмерці бацькі Рыгор Орлік з утроенай энергіяй працягваў украінскую справу. Ён, як і раней, выконваў найважнейшыя і найнебясьпечнейшыя даручэньні дзяржаўных асоб, быў курерам і дыпламатам, вёў неабходную перапіску, намагаўся паўплываць на тыя палітычныя працэсы, якія змацоўвлі сілы, што спрыялі вызваленьню Бацькаўшчыны ад паняволеньня. Зрабіў кареру да генерал-паручніка караля Францыі, зблізіўся з Вальтэрам... А праз 17 гадоў пасьля сьмерці гетмана Піліпа Орліка кардынал Флёры атрымаў яшчэ адну сумную вестку...

Сцэна асьвятляецца.
Да Людовіка ХV уваходзіць Флёры.

Флёры. Вашая Вялікасьць, 14 лістапада 1759 году граф Рыгор Орлік, генерал-паручнік Армій каралеўскіх, кавалер шведскага ордэна мяча і сьвятога Люі, генерал-паручнік Яго Вялікасьці польскага караля памёр у дзеючай арміі...

Людовік XV хрысьціцца.

Не далячыўся пасьля раненьня, якое атрымаў перад тым у пераможнай баталіі.
Людовік ХV. Запішы, кардынале... (паўза) «Мадам Луіза-Алена Орлік дэ Брун дэ Дэнтэвіль! Я страціў дасканалага шляхціча, Францыяадважнага і выдатнага генерала, імя якога застанецца ў слаўных аналах арміі. У бязьмежным горы, што напаткала Вас, знайдзіце развагу ў маім пасланьні, што пан граф Орлік памёр, як сьлед паміраць чалавеку яго роду і годнасьці. Людовік XV, кароль Францыі(Доўгая паўза). Скажы мне, кардынале, ад чаго паходзіць, як перакладаецца слова Орлік, Орлікі?
Флёры. ОрлікіАрлы, Ваша Вялікасьць, па-французскуЭгле...
Людовік ХV. Эгле?.. Арлысімвал прыгажосьці, мужнасьці, сілы, адвагі, зоркасьці і свабоды... Якія дзіўныя і дакладныя бываюць супадзеньні... Шкада, што гэтыя мужныя і вольныя Арлы і за паўстагоддзя не дажылі да свабоды сваёй Айчыны.
Флёры. Уцеха толькі ў тым, што вольныя Арлы здольныя стагоддзямі змагацца за свабоду, вольнасьць і непадлегласьць...

Заслона апускаецца. На сярэдзіну рампы выходзіць Гісторык.

Гісторык. Суровы час засьведчыў: Казацкая Нацыя за тры стагоддзі ператварылася ва Украінскую Нацыю, якая ў перыяд станаўленьня зазнала ад чужынцаў яшчэ мацнейшае тыранства, чым пад час змаганьня за волю Івана Мазепы і яго пасьлядоўнікаў Піліпа і Рыгора Орлікаў. Але Нацыя насуперак усяму і ўсім перажыла войны, захопы, акупацыі, рэвалюцыі, калектывізацыі і галадаморы, разарвала чужацкія кайданы і ў новых формах жыцьця ўваходзіць у радзіну вольных нацый, а яе героіу пантэон украінскай гісторыі. Украіна вяртае з забыцьця цэлую плеяду велічных постацяў. Іван Мазепа, Піліп і Рыгор Орлікісярод найпачэсьнейшых!
Расійскі царызм з праваслаўнаю царквою першымі і на вякі праславілі Івана Мазепу і яго пасьлядоўнікаў, аддаўшы змагароў за волю праклёну-анафеме.
Французская Рэспубліка ўшанавала бацьку і сына Орлікаў найменьнем найлепшага ў Еўропе аэрапорта Арлі!
Каралеўства Швецыя 300 гадоў зьберагала булаву Багдана ХмельніцкагаІвана МазепыПіліпа Орліка і ў знак прызнаньня годнасьці Украінскай нацыі і Дзяржавы перадало адвечны сімвал улады, волі і самастойнасьці законна абранаму Прэзідэнту Украіны!
Як жа важна выбраць правільны, праведны шлях і ня зьбіцца з яго да канца. Дух і памяць Арлоў Украіны, Піліпа і Рыгора, і сёньня чакаюць ад сваіх нашчадкаў вялікіх гістарычных крокаў і зьдзяйсьненьняў. (Адыходзіць да кулісы, каб воплескамі сустрэць выканаўцаў роляў гістарычных асоб, што выходзяць на паклон гледачам.)

Заслона падымаецца.

Менск, 2007