12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Людміла Рублеўская

_____________________
Мы вернемся на Беларусь... Вершы


Пацучыны кароль

А на бруку сьвятлеюцца не аскалёпкі скрыжаляў
Каляровыя зьмятыя стужкі, парваныя маскі.
Адгуляў карнавал.
Гараджане ўсю ноч сьвяткавалі
Перамогу над шэрым натоўпам, хвастатым і ласым.
Зараз цэлымі будуць
каўбасы, сыры і вяндліна.
Ноччу пернік цукровы зубамі ніхто не накмеціць.
Пацучыны кароль пазірае з падстрэшша бясьсіла
На спустошаны горад
і мора, што сталася сьмерцю.Як благаў ён, спрабуючы іх затрымаць,
патлумачыць,
Што людская мелодыя
толькі атрута, ня болей.
За музыкам пайшлі,
папаўзьлі, каб наяве пабачыць
Пацучынае шчасьце,
краіну бяз страху і болю.
Пра каўбасныя дрэвы
жалейка сьпявала ім ката.
І старыя з аблезлаю поўсьцю, і пацучаняты
Беглі ў хвалі з надзеяй,
што рушаць да волі багатай.
І над горадам цень небыцьця
распрасьцёрся хвастаты.
Пацучыны кароль пазірае бясьсіла на горад.
Ды нянавісьць такая
ці можа застацца бясьсілай?
Бо музыка вяртаецца,
злосны, бясхібны і горды,
І рыхтуецца мора
людскою зрабіцца магілай.


* * *

Казалі яму: ты сталеў у траве прыдарожнай.
Ты пішаш пра боль,
і цябе зразумее ня кожны.
Ты перліны ў вершы зьбіраеш,
а як жа каменьні,
З якіх аднагодкі
складаюць сусьвет летуценьняў?
Казалі ямуты для нашых шыхтоў перашкода.
Ты нейкі чужы, ты з мінулага, супраць народа.
А ён аніяк у шыхты не адолеў раўняцца.
І станеа крылаў ня скінеш,
дарэмная праца.
Ён сьціхне, стаіццаз душы Беларусь загукае,
І прывідны лірнік у славу герояў зайграе.
Ён быў не герой. Не хацеў забіваць анікога.
Ён нават ня ведаў дакладнай дарогі да Бога.
Казалі ж яму: не пішы
Застанешся на волі
Пісаў. І памёр.
І яго не згадаюць ніколі.

Кажан

Разьвязаны вузлы, паламаны замкі,
Расьсякае расьселіна мармур, як сьмерць.
І навошта, юнача, карміў ты з рукі
Кажана, што надумаў да Бога ляцець?
Крылаў чорных ня сьцерпіць блакітны прасьцяг,
Гадаваныя ў цемрыня ўспрымуць сьвятло.
Але слова сьляпое ірвецца, як сьцяг
З паламанага дрэўкана крылы вятроў.
Ні анёлам, ні птахам ня дадзена быць.
Карацей за няведаньнекрылаў узмах
А кажан, ашалелы ад сонца, ляціць,
І паэт памірае ў ламаных радках.


* * *

Яна вянок сплятала з палыну,
З багоўкамібы кроплямі крыві.
А ён хацеў прабіцца скрозь сьцяну,
У скарбаў залаты папасьці вір.
Яна глядзела на яго здалёк,
На высілкі, з якімі мур ламаў.
І павута ўпляталася ў вянок,
І быльнягом гасьцінец зарастаў.
Калі ж здаліся змрочныя муры,
І з куфра зьбіў герой цяжкі замок,
Пагасла сонца ў залатым віры.
На дне ляжаў палынавы вянок.


Прыдворны паэт

Сысьці б да вершаў старых,
сысьці да сябе былога
Лісты правінцыйнай дзевы
гараць у вясёлай грубцы.
Гальлё за вакном, ці стома,
да ночы бліжэйда Бога.
І рукапісаўяк лісьця,
цыдулак ад самагубцаў.
А ў рамачцы залачонай
мой князь пазірае горда.
Прыдворны паэт ніколі
ня стане вандроўным бардам.
Вось толькі мае паперы
бялеюць глухой самотай.
А тыя, што спрэс сьпісаны,
нічога ня будуць варты.
І толькі маленькі сшытак,
з шурпатай паперы сшытак,
Хавае мяне былога,
гукае мяне былога
Ды ў рукі цьвікі забіты,
і дротам душа прашыта,
І ўсе пярсьцёнкі на пальцах
рукі не прыўзьняць да Бога.


* * *

Між камянёў зьмяя сьлізгае,
Вільготны сьледнібыта сьмерць.
А мы шукалі браму рая,
Адкуль ня поўзацьа ляцець.
А мы так доўга твань мясілі,
Ламалі гольле ўздоўж дарог.
Прыйшліа нам ня далі крыльляў,
Глядзіма нас ня бачыць Бог.
Парэшткі сьценаў ды калонаў
Амаль схаваныя ў пяску.
Самотных дзён, начэй бясонных
Цанаяк выцягнуць руку.
Ды горай веданьне параніць
Што нехта варты бачыць там
Мяча архангельскага зьзяньне
І нетутэйшы сьветлы храм.


Гальшанскі замак

Пад намі каменьне, і цэгла, і горы зямлі,
Якая калісьці была чалавечаю плоцьцю.
Навошта па продкавы скарбы
сюды мы прыйшлі?
Хто сьмерць абкрадае
жыцьцём за здабытае плоціць.
Апошняя сьвечка вось-вось
перастворыцца ў воск,
З якога паўстала калісьці
пад пальцамі мнішкі.
Дыханьне каханай,
нібыта сьляпы матылёк.
Чакай, не зьлятай
Я паветра аддам да кілішка
ЧакайМы паўстанем,
мы вернемся на Беларусь,
Мы сходамі пройдземдва цені
і моцных абудзім.
І пліты падымуць,
і грудзі зямныя ўзарвуць,
І золата продкаў здабудуць бясхібныя людзі.
Ня веру, ня веру,
што вязьнямі стануць яны,
Як мы, і як тыя, пад намі,
што верылі ў волю
Засыплюць са скарбамі разам
Былі каб адны
Руіныня замкіКаб іх не чапалі ніколі
Каменьні, каменьні
Каменьнямі поўніцца край.
Хоць час адлічыўся,
званы не чутны ў сутарэньні.
Расколаты панцыр,
і зрэзана з дрэва кара.
Па сходах памерлага замку
сьлізгаюць два цені.



Тыдзень жарсьцяў Хрыстовых

Сядміца апошніх пакутаў.
А горад жыве
Жыцьцём мітусьлівым,
працятым чужымі дажджыма.
Кляштар, ператвораны ў дом,
не адкрые павек.
У цемру людскую глядзіцца
сьляпымі вачыма.
Нясуць плашчаніцу.
А побач праносяць сябе
Мае суайчыньнікі, дзеці бетоннай купелі.
Самотны ліхтар так утульна зіхціць на слупе,
Але матылі нарадзіцца
яшчэ не пасьпелі.

Інсургент

Я пакінуў свой край, як пасечаны сад веснавы.
І пялёсткі яго, быццам раны, душу абляпілі.
Між Усходам і Захадамкруцяцца іх жарнавы
Перамелены лёсы, падзелены нават магілы.
Па бясконцых шляхах
я праношу сваю Беларусь,
Між пустынных пяскоў,
і вільготных лясоў нетутэйшых.
Я служу толькі ёй
а яшчэ незямному цару.
А зямныя ніколі ня ўбачаць,
як сьпешыцца вершнік.
Я пакінуў свой край, каб вярнуцца, як вернецца ноч
На купальскія травы;
як вернецца стрэльба за плечы.
І жыцьцё маё станецца вельмі малою цаной,
Калі сьсечаны сад
новай квеценьню
выбухне ў вечнасьць.


Пялёстак Алены Фоурман

Пэндзаль губляе старая рука мастака.
Юная Элен яго падбірае цярпліва.
На палатне ружавее, бы золак, шчака
Німфы, якая блукае між ціхіх аліваў.
Ну, дамалёўвай!” – ня сьмее прамовіць услых
Зноў задрамаў проста ў крэсьле нямоглы маэстра.
Элен кранае бязважка, як дотык пчалы,
Дзюбкаю пэндзля вільготныя фарбы шэдэўра.
Гэты пялёстак на ружыён створаны мной!
І азіраецца спуджанамуж не заўважыў?
Німфы напоўнілі сьмехам празрыстым пакой.
Проста мазокале іншыя ўсе пераважыў.
Хай застанеццахоць росчырк жаночай рукі!
Як бы хацелася пэндзлем прайсьціся адвольна.
Толькі мадэлек ніхто не бярэ ў мастакі.
Жонка і музаІ гэтага, пэўна, даволі
Рубенс дрыготкай рукой папраўляе каўнер,
Белы, як пена марская ля торсу Трытона.
Элен ізноў замірае, маленькі жаўнер
Зьзяе злачынны пялёстак нябёснай каронай.