12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Ігар Сідарук

_____________________
Салодкіх вуснаў сьпелае віно.
Вершы


* * *

Я адязджаюНе, не адязджаю.
Я сам ня ведаю, куды я еду зноў.
Я зноў гуляю. І сум ў вачах хаваю.
Не, не хаваю.
Сказаць, штоне гуляю” –
Мне зноў ня хопіць сіл, ня хопіць слоў.

Адзіных слоўТых простых слоў, якія
Чакаеш ты. А можа, не чакаеш
Яшчэ ці ўжо.
І кроплі залатыя
Заменяць тыя словы не сьвятыя
Дажджу нямога. Ты ведаешТы знаеш.
Няўжо ня ведаеш?!
І да каго я сёньня адязджаю
Няўжо не адчуваеш?
Няўжо ня чуеш ты?
Каханая, няўжо?!.
6 ліпеня, 2007 г.

* * *

Ужо не сяброўка. Яшчэ не каханка.
І наша вячэраяшчэ не гулянка.
Гарачае целаяшчэ не спакуса.
І жарту растаньняяшчэ не баюся.

Яшчэ зазіраем сьмяшліва у вочы,
І бездань яшчэ да скону той ночы,
Калі разабецца тым пахмурным ранкам
Аб сьценку над ложкам крохкая шклянка
Казачнай фальшы, што болейня схочам.
І словы за кавайсухім абаранкам.

Яшчэ не сяброўка. Ужоне каханка

9 траўня, 2007 г.

* * *

ПачакайЯ цябе запрашаю
Гэтай восеньню ў казку сваю.
І той казкі старонкі гартаю,
Залацінка мая дарагая,
Разам з ветрам. І з ветрам я пю

Звонкі сьмех твой. І сыпле бясконца,
Як твой сьмех, не сьвяты ліставей.
І бясконца, бясконца, бясконца
Твае вочы. І дотыкамсонца
На далонях лістоту-жаронцы
Прыкрывае. ЗьнікаеХутчэй

Запрашай мяне ў казку. Наш вечар.
Наша восень. І нашы лісты.
І са мнойтвае дзіўныя плечы.
І агнёмтолькі ты. Толькі ты.
16.10.2007 г.

* * *

Я цябе без спаднічкі ня бачыў.
Бачыў толькі ў джынсіках-шортах.
І ня бачыў ніколі, як плачаш
І ня чуў ад цябе: “Ідзі к чорту!”

А паслала бда яго б не пайшоў.
Ля каленак тваіх бы застаўся.
Цалаваў бы іхзноў і зноў.
І, як хлопчык, бы зноў закахаўся.

А таму: джынсыпрэч. К чорту шорты!
І спаднічкук чорту таксама.
І пульсуе на шыі аорта.
І сьціхаюць анёлы над намі.
16.10.2007 г.

* * *

Салодкіх вуснаў сьпелае віно.
І рук чульлівых сьмех. І прахалода
Тых слоў нячутныхШэптам у вакно
Нам зоры сыпле ціхая прырода.

І ціха плачаВечар, пачакай:
Ня трэба сёньня. Кропляміня трэба.
Дажджынкамі па даху не гуляй
І не садзіся там на самы край.
Там наша месца.
Толькі нашанеба.
17.10.2007 г

* * *

Хачу сказацьА што сказаць
Магчыма, нават Богу невядома.
Ты хочаш ведаць? Хочаш усё знаць?
Ня трэба, мілая. Я простатвой знаёмы.

Як тымая
Як гэты дзень. Як той,
Той просты дзень,
Калі над замкамсьцішанае сонца.
Калі пачатакжартам ці гульнёй.
Калі я проста побач быў з табой,
Як ты са мной.
Як тыбыла са мной
Я быў самім.
І тысама сабой.
Адчайна так. Так патаемна.
Так беражліва-блізка
Такбясконца.
11 ліпеня, 2007 г.

* * *

А я шукаў цябеА я блукаў.
А я ня ведаў, што на белым сьвеце
Ёсьць мілае дзяўчо. Твая рука
Як лёгкі дотык прахалодным летам.

Тым дзіўным летамВечарам калі
Згарэлі дрэвы. І душазгарэла.
Калі нас адрывалі ад зямлі
І запрашалі ў неба нашы целы.

І мы ўзьляталі. Каб нараньне зноў
Схаваць самотна за сьпіною крылы.
І каб уведаць сэнс адзіных слоў:
Як добра, мілая, што я цябе знайшоў.”
Знайшоў?”
Знайшоў”.
А я знайшла цябе, каханы мой.
Мой дарагі. Мой любы.
Адзіны мой!

Так, твой. Як тымая.”
Як ятвая, мой мілы
19.10.2007 г.

* * *

Плачу я ў цябе на плячы.
Не маўчы, я прашу, не маўчы!
Ты адзінае слова скажы.
Ты скажы, не маўчы! Зьберажы

Усе словы, што я не сказаў.
Што ня выдыхнуў, прамаўчаў.
Што ня выплакаўШто ня змог.
Хоць скажу яшчэбачыць Бог!..

А таму, я прашу, не маўчы!
І ня плач у мяне на плячы.
19.10.2007 г.


* * *

А ведаеш…, будзе сьнег.
І яркая сьвечка будзе.
Твой звонкі, твой чысты сьмех.
І зноў ты сваё не забудзеш

Ну як ты жыў без мяне?”
Як жыў?” – паўтару. І моўчкі
У вочы твае. І кальне
Водарам кавы той ноччу,

Бы токам ад пальцаўСьнег.
І росная сьвечка будзе.
І з ракаўкай мяккі плед.
І ранкам твой шэптПрывет!”
І вусны, што полымем студзяць
28.10.2007 г.

* * *

ЗялёнымОрбітампрапахлі валасы.
І восень сьцеражэ апошні смутак;
Той грэшны смутак белай паласы,
Якою да цябе я зноў і зноў прыкуты.

Тым восеньскім дажджом прапахлі валасы,
Які мы выпілі з табой у ціхі вечар.
У вечар, калі шэптам каласы
Чаканых слоў ледзь прыкрывалі плечы.

Ледзь прыкрываліТолькі раскрываў
Твае я плечы. Зноўку асьцярожна
Жывот і грудкі моўчкі цалаваў,
І цалаваў я моўчкі пальчык кожны.

Так, кожны пальчык. “Орбітна стале.
І за вакномне маладзік, ня поўня.
Я зноў адзін. І зноў мне нестае
Тваіх валос. І жуйкі на стале,
Кароткага: “Ты сьпіш?”, і дастае
Прамень апошні золатам твае
Краёчкі вуснаў і вачэй адчайна сонных

27.10.2007 г.