12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Ільля Сін

_____________________
Фільмы.
Аповед

Я ванітаваў усю ноч, і рэдкія перадыхі, якія надараліся ў гэтым працэсе, маглі быць запоўненымі хіба наведваньнем лазенкі, трымаючы ў дрыготкіх руках амаль поўную іскрыста-фіялетавай блявоціны мядніцу, глядзець у сваё адлюстраваньне на дне, паставіць кіпяціцца ваду для гарбаты ў электрычным імбрыку прайсьціся да супермаркету на суседняй вуліцы за­плаціць за электрычнасьць і тэлефон паехаць на тую зялёныя каштаны кра уп

жывёлы што ўнутры такія жывёлінкі з пап’е-машэ але занадта шурпатыя праз рот яны пралазяць цяжка: гарчыць нібы ад недасьпелае хурмы

Нічога не застаецца
фільм скончаны
так-так
ФІЛЬМ СКОНЧАНЫ
Кабзон, як сказаў бы нехта ў такім выпадку

Вета спыняе машыну ля знаёмага пад’езду і з дапамогай сваіх кароткіх упэўненых пальцаў лёгка спраўляецца з кодавым замком. Ліфт не працуе, і таму на чацьвёрты паверх ёй даводзіцца падымацца па запляванай лесьвіцы.
Званок у дзьверы. Адчыняе сам Артур. На ім блакітны джэмпэр з надпісам «Love». Ніжняя частка адзеньня напоўніцу адсутнічае. У ягонай правай руцэ лічбавы фотаапарат, запалены экран якога сьведчыць, што Артур зусім нядаўна займаўся здымкамі – ды, мяркуючы па ўсім, быў акурат адарваны ад гэтай справы.
— Прывітаньне, — кажа яна.
— Прывітаньне. Заходзь.
— Я гатовая. Можна распранацца?
— Не, пачакай, у мяне тут ужо ёсьць адна. Зараз я трахну яе, а тады і з табой разьбярэмся.
Яны праходзяць у калідор. У адным з дзьвярных праёмаў у супрацьлеглым баку кватэры паказваецца аголеная фігура. Гэта бялявая дзяўчына год васемнаццаці з прыгожым, амаль дзіцячым тварыкам, акаймаваным даўгімі валасамі. На адной з яе акруглых грудак відаць радзімку.
— Знаёмся, гэта Сьветка. А гэта мая жонка Вета.
— Мне вельмі прыемна, — кажа Вета і шчыра пасьміхаецца.
— Пасядзі ў тым пакоі, — Артур адчыняе Веце адныя з дзьвярэй у калідоры. – Можаш пакуль паглядзець «Жаночы клуб».
Артур загадвае Сьвеце прыняць паставу недвухсэнсоўнага характару, адыходзіць да дзьвярэй і робіць некалькі здымкаў. Потым ён здымае джэмпер, пачэсваючы валасатае чэрава, бярэ дзяўчыну пад локаць, і разам яны зьнікаюць у спальні1 .
Вета са скрыпам апускаецца на скураную канапу і ўключае тэлевізар. Яна глядзіць забаўляльную перадачу, не зьвяртаючы ніякай увагі на разьмераныя, бадай механічныя гукі, што даносяцца з суседняга пакою. Потым запальвае.
Вета таксама створаная паводле вобразу і падабенства Божага, і таму ёй таксама, як, напэўна, і вам, не падабаецца тое-сёе ў гэтым фільме. Аднак яна ня зрушваецца з месца. Выраз ейнага твару не выражае нічога, апрача чаканьня.
Хвілінаў праз дваццаць гукі сьціхаюць, і неўзабаве ў вітальні запальваецца сьвятло. Сьвета зьбіраецца – у гэты момант яна акурат апранае свае малюткія чырвоныя боцікі. Чутно шаргаценьне яе пластыкавага пакунку, дзе, відаць, ляжаць пару падручнікаў па якой біямедыцыне.
— Гэй, захлопні, калі выйдзеш, — крыкнуў ёй Артур замест разьвітаньня і, пачэсваючы чэрава, скіраваўся ў пакой, дзе сядзела Вета.
Але гэта ўжо іншая серыя.

— Напэўна, гэта тут, — думае К, імкліва пераадольваючы апошнія метры, якія аддзялялі яго ад закутага ў непразрыстае шкло шматпавярховіка. Позірк хлопца спыніўся на гэтым гмаху яшчэ з аўтобуснага прыпынку – будынак моцна кантраставаў з дабітымі хрушчобамі, што ўзялі яго ў аблогу.
За дзьвярыма ў непрыступнай сталёвай будцы сядзеў нейкі фраер у скуранцы, апранутай на касьцюм-тройку. Ён строга паглядзеў на К ды, не адводзячы вачэй, спытаў:
— А табе, патлаты, што тут патрэбна?
К, які быў трохі сумеўся, адкрыў рот, каб як мага больш рашуча патлумачыць мэту свайго прыходу. Але неўзабаве твар ахоўніка на хвілю палагаднеў – акурат у той момант, калі міма яго прабегла двухметровая брунетка ў элегантным кароткім футры. Строгія позіркі з арсеналу гэтага мужчыны, мяркуючы па ўсім, прызначаліся зусім не для такіх, як яна.
— Вось бы з такой перапіхнуцца!.. – падумалася раптам Н.
Але фантазіі на тэму спакушэньня даўганогай прыгажуні былі прыпыненыя тым самым уважлівым позіркам сек’юрыці. Гэта быў мажны каржакаваты мужчына сярэдняга росту гадоў трыццаці пяці. Ягоны гладка паголены твар усьцяж пакрыты драбнюткімі ямачкамі, і чырванаватае адценьне скуры робіць іх асабліва непрыемнымі з выгляду. На ўказальным пальцы мужчыны можна заўважыць татуіроўку з праткнутым відэльцам сэрцайкам1 .
— Ведаеце, гэта... на конкурс. Я па аб’яве, — мармыча К. Немаведама з чаго ён пасьпеў не абы-як зьбянтэжыцца.
— А, мля, маладыя таленты! – ахоўнік не па-добраму пасьміхнуўся. – Ну ды ладна, праходзь. Як імя тваё, га, патлаты? Чакай, зараз пропуск выпішу.
Тоўстыя пальцы – сэрцам дагары – няўмела сьціскаюць асадку. Рука падарожнічае па бланку пропуску, пакідаючы нейкія цьмяныя знакі. Усё гэта працягваецца досыць доўга. Напружаньне падае.
— Ну давай, валі па тым калідоры, — ахоўнік робіць нейкі няпэўны жэст квадратнай сківіцай. – Там падымешся на дзявяты паверх і спытаеш Іваныча. Усёк?
К павольна пакрочыў праз вестыбюль, са зьдзівам аглядаючы яго амаль люстраныя сьцены. Гэта вялікае прастакутнае памяшканьне з высокай стольлю, асьветленае шматлямпавай жырандольлю ў форме вычварнай дзесяцігаловай жамярыцы. Наўпрост пад ёй вакол уласнае восі круціцца трупік немаўляці – магчыма, нават сапраўдны. К пасьлядоўна адлюстроўваецца ў кожным з люстэркаў. Ён не сьпяшаецца. І не хавае зьдзіўленьня.
— Вот, мля, лахоў з дзярэўні панаехала, — нягучна сказаў ахоўнік, унурыўшыся ў сваё спід-інфо.
К шпульнуў у яго выпадкова знойдзенай у кішэні лімонкай, і амбалу адарвала нагу. Усё яшчэ зьдзіўляючыся хараству інтэр’еру, хлопец пашкандыбаў далей. Жалезныя дзьверы з выгравіраваным на іх нейкім няўцямным магічным знакам рассунуліся самі сабой, і К, зьдзіўлены, трохі прыпыніўся перад тым, як прайсьці праз іх.
Зрэшты, не на столькі, каб быць сьціснутым паміж гэтымі створкамі, якія адразу ж няўхільна пайшлі на збліжэньне. Праўдападобна, што ў адваротным выпадку К давялося б застацца тут назаўсёды.
Ліфт, убачаны ў невялічкім тамбуры за дзьвярыма, доўга ня слухаўся каманды, і калі ён урэшце дасягнуў дзявятага паверху, фаланга ўказальнага пальца К ажно нацёрлася ад доўгага цісканьня на разнастайныя пімпачкі. З гэтай прычыны ён нават не пасьпеў уважліва разгледзець рэкламны плакат дарагога адэкалону.
Калі хлопец выходзіў з ліфта, перад вачыма ўсё яшчэ быў элегантны каўбой з таго плакату, і бязрукая дзяўчына, з якой яны ледзьве не сутыкнуліся ілбамі на пляцоўцы, ня выклікала ў яго ніякай моцнай рэакцыі.
— Вазьмі-і-і мяне, — прашаптала яна, наблізіўшыся ўшчыльную і правёўшы па ягонай скуранцы аголенымі грудзьмі. Але настрою ў К нешта не было.
— Прабачце, вы не падкажаце, дзе я магу знайсьці... здаецца, Іваныча? – нясьмела запытаў ён у адказ.
Але яна нібы не пачула яго ды працягвала свае дзіўныя рухі, падобныя да няўмелых японскіх танцаў – пэўна, паводле задумы, яны павінны былі спакушаць. К не зьвярнуў на яе ніякай увагі, і гук падзеньня цела з лесьвіцы ён пачуў ужо за сьпіной, адышоўшыся крокаў на дзесяць.
— І дзе цяпер шукаць гэтага Іваныча? – думаў К, шыбуючы па бясконцым калідоры, паабапал якога былі дзьверы з ерагліфічнымі шыльдачкамі. – Нават спытаць няма ў каго.
Урэшце, ён наўздагад торгнуў першую-лепшую дзьвярную ручку. Яна была нерухомай – як, зрэшты, і другая ды трэцяя... На супрацьлеглым канцы калідору паказалася нейкая падазроная скурчаная постаць, і К на ўсялякі выпадак стральнуў у яе з РПГ.
Чацьвёртыя дзьверы вялі ў зусім маленькі пакой трохкутнай кануісаідальнай формы, інтэр’ер якога зьдзіўляў сваёй сьціпласьцю. За сталом сядзела бабуля год сямідзесяці з хіміяй на зусім сьсівелых ужо валасах. У яе руках была іголка, якой яна метадычнымі выверанымі рухамі пратыкала пашыхтаваныя на стале фігуркі з сала.
К спытаў яе пра Іваныча. Пасьля працяглай паўзы старая ўрэшце прыадкрыла свой абведзены ярка-чырвонай памадай рот, маючы яўны намер вымавіць пэўныя гукі:
— Ну гэта вам трэба далей прайсьці, у сто сёмы пакой. Да канца калідору, там будзе яшчэ адна лесьвіца з купідончыкам у лётным шлеме, па ёй падымі­цеся на наступны паверх і збочце налева. Дарэчы...
Гэтае “дарэчы” засьпела К ужо ля самых дзьвярэй – сьцісла падзякаваўшы, ён быў рушыў да выйсьця. Але не спыніцца было б дужа няветліва.
— Дарэчы, вам швэдар не патрэбны, га? – спытала бабуля. – Турэцкі, з чыстай воўны.
К не пасьпеў нічога адказаць, як старая ўжо выцягнула з-пад свайго стала вялізную клумку, даверху набітую рознымі шмоткамі. Неўзабаве і сам швэдар ляжаў на стале перад хлопцам.
— Гэта вы... бізнэсам тут трохі займаецеся? – здагадаўся ён.
— Ну натуральна. Суседка з Польшчы возіць і мне дае на рэалізацыю. Цэны нашмат таньней, чым на рынку. Вось гэты там, скажам, будзе каштаваць недзе семдзесят, а я ўсяго за сорак аддам. Ну што, можа прымерыш?
— А кім вы, калі не сакрэт, працуеце? – К не знайшоў ніякага іншага спосабу дзеля таго, каб зьмяніць тэму гутаркі.
І гэта сапраўды спрацавала. Бабуля стала распавядаць сцэнар для нейкага фантастычнага трылеру, удаючыся ва ўсе яго дэталі і нават часам просячы ў К парады. Распавядала яна вельмі нудна, агульнымі фразамі, ня надта заглыбляючыся ў сюжэт. Ды і, урэшце, трэба ж было ісьці шукаць Іваныча. Не хапала яшчэ гарбату з ёй піць!
Але К не пасьпеў нават прыдумаць спосаб уцёкаў, як у яго руцэ ўжо была гранёная шклянка, поўная зьлёгку падсалоджанай празрыстай вадкасьцю.
— Вось, глядзі сюды, — бабуля нахілілася над ім, даючы магчымасьць адчуць пах нейкай мікстуры, што роіўся ў ейным роце. – Гэты хлопец – у сэнсе, галоўны герой – працуе маклерам... ці брокерам, халера яго разьбяры. Зарабляе добра грошай, і ўсё такое. Ён жыве ў вялікай трохпакаёвай кватэры непадалёк ад метро, якую здымае за трыста баксаў. У ваннай у яго вялікае люстра, кафля там, ну і гэтак далей. У вітальні вісіць прыгожы дыван...
— А якога колеру?
— Зялёныя карункі на залацістым тле. Яго хобі – боўлінг, дайвінг, кіднэпінг. Герой прачынаецца шторанак а шостай гадзіне, робіць зарадку з дапамогай велатрэнажору, голіцца, сьнедае, і скіроўваецца на працу. Звычайна ён апранае...
— Зялёны пінжак бяз гальштуку на смарагдавую кашулю з блёсткамі, амаль такога самага колеру нагавіцы, боты з кракадзілавай скуры, пунцовы плашч і кашнэ?
— Так, вы маеце рацыю. Звычайна ён карыстаецца метро, хаця зрэдчасу не адмаўляе сябе ў задавальненьні праехацца на таксоўцы. Некалі ён меў намеры купіць машыну і нават сабраў ужо быў досыць грошай дзеля першага ўнёску, але... іспыт на правы праваліў, і пасьля гэтага займеў сапраўдны страх перад ДАІ ды ўсім, што з ім зьвязана. А што адбываецца далей?
— Аднойчы, выправіўшыся на працу, ён праходзіў паўз шэраг камкоў на тралейбусным прыпынку. Гарадскія службы акурат рамантавалі асфальт у гэтым месцы, і паколькі герой заглядзеўся на рэкламу новага тарыфу мабільнай сувязі, ён не заўважыў маленькую выбоіну. Яго нага, абутая ў дарагія боты з кракадзілавай скуры, якія выглядалі з-пад толькі што адпрасаваных нагавіцаў з блёсткамі, ледзьве не па самае калена ўвайшла ў рыхлы пясок. Ён ня ведаў, як выкруціцца з гэтай сітуёвіны – зьяўляцца на працу ў такім выглядзе не выпадала, а часу зайсьці дахаты ўжо не было.
— І што ж тады ён вырашыў зрабіць?
— А вам хіба ня ўсё адно – калі шчыра? Ягоная праблема, хай сам і разьбіраецца...
К падкрэсьлена ветліва, хаця і халодна, разьвітваецца з бабулькай ды, асьцярожна зачыніўшы дзьверы ў яе кабінет, працягвае свой рух па калідоры. Яго канца, пра які казала старая, усё не было – як, натуральна, і лесьвіцы з купідонам. К хацеў ужо быў адчыніць яшчэ адныя з дзвярэй, каб перапытаць, але1

на паржаўленым коле ад «жыгулёў» яшчэ тлеюць рэшткі малюткага цяпельца, але няўхільнасьць халадэчы
у гэтым закінутым доме бяз даху так шмат вільгаці і цьвілі ўсё гніе
гукі яе голасу пакуль чуваць праз прыадчыненыя дзьверы але яны становяцца ўсё цішэйшымі і неўзабаве сьціхнуць зусім
з маёй падранай цэлафанавай абалонкай вольна гуляецца вецер ці чуеш ты як шабуршыць мой цэлафан?
прабач, мая ясачка, я
Я выконваў тады галоўную ролю. Сьпярша здымкі праходзілі ў кітайскай рэстарацыі, там мы сядзелі з Н за столікам у цэнтры залы, побач з жалезным дракончыкам, і размаўлялі пра справы. «Я ведаю сабе кошт» – сказаў я, нязмушана дэманструючы сваю галівудскую ўсьмешку. Потым мы пайшлі ў суседні стрып-бар. Я пачуваўся вельмі ўпэўнена. Мне вельмі спадабалася, як я пажартаваў пра котачак. Н доўга сьмяяўся і сказаў: «Ну ты даеш!».
ппппппппппппппппппппппппппппппппппппппппп
цяпер халадэча
Falling towers
Jerusalem Athens Alexandria
Vienna London
Unreal
Вежы майго гораду руйнуюцца назьдзіў хутка па ягоных ходніках чуваць перагуд гэта вока: яго нішто ўжо не трымае ў вачніцы на маім за­плылым твары яно падае ўнутар яно падае долу і цяпер коціцца грукоча па вуліцах гэтага няіснага места вось псеўдагатычны шпіль на гмаху крамы падае долу трушчыцца трушчыцца пераўтвараецца ў гурбы сьмецьця бетон пераўтвараецца ў пясок.
Мае гнілыя папяровыя вантробы вывальваюцца вонкі, я губляюся сярод гэтых пачварных дэкарацыяў, я губляюся сярод гэтых пачварных дэкарацыяў. Мае вусны варушацца варушацца. Я губляюся сярод гэтых пачварных дэкарацыяў.
Чуюцца кроплі вады – адзінае, што абнадзейвае.
Зрэшты, заўтра зноў мае дублі. Мы здымаем вясёлае і нязмушанае кіно, гэткую маладзёвую камедыю. Мы робім яе гады чатыры, мо і болей – я, Аліна і Чэсік. Мая роля бадай эпізадычная, у іх лепшыя ролі, хаця на экране мой аголены азадак зьявіцца буйным планам разы тры, ня меней, і мне нават давядзецца здымаць скальп з аднаго бамжа. Спадзяемся, стужка прынясе аўдыторыі процьму прыемных пррпхрр імгненьняў ды пераканае вас у тым, што ў жыцьці нямала сьветлых імгненьняў імгненьняў
прххпрхпррххпррххпррххпрхпрпхпр

...фвфффана1, што ляжыць наўпрост пасярод студыі. Сьвета, якая ўвесь гэты час падтрымлівала К за руку, асьцярожна надзяе яму запэцканую чырвонай фарбай будзёнаўку.
— Калі скажуць “матор”, вы павінны схапіцца рукамі за галаву і грымнуцца на падлогу, — тлумачыць яна. – Паспрабуйце.
К хапаецца за галаву і ненатуральна валіцца на падлогу. Станіслаўскі, па­глядзеўшы на гэтую сцэну, сказаў бы, мусіць, сваё знакамітае “Ня веру!”.
— Ну як табе, Віця? – Сьвета крычыць рэжысёру, схаванаму ў адмысловай рубцы на вышыні дзесяці метраў.
— Ніяк. Ладна, сыходзь з кадру, там разьбярэмся. Матор!
...К завальвае сцэну два разы запар. Сьпярша ён хапаецца за галаву і падае яшчэ да таго, як пачуліся кулямётныя стрэлы, потым, наадварот, прымушае кулямёт тарахцець занадта доўга. Бядак так зьбянтэжыўся, што ў трэці раз, атрымаўшы кулю ў галаву, ён з хвіліну нерухома стаяў, абхапіўшы сваю бу­дзёнаўку абедзвюма рукамі, і ўжо потым пляснуўся на калені.
Усё гэта адбываецца ў лістападзе, які тым годам выдаўся надта дажджлівым. Жыта ўжо даўно было сабранае, і на полі засталіся адно парэшткі каласкоў. Дывізія чырвонага камандзіра Катаніна паволі адступае на Усход, ведучы адчайныя баі з нямецкімі інтэрвентамі. У атрадзе, якім кіруе К, ужо амаль скончыліся патроны. З яго роты, што да апошняга прыкрывала адступленьне асноўных частак, засталося ўсяго чалавек дваццаць. Яны паволі, не разьбіраючы дарогі, валакуцца па размытых дажджамі калдобінах. Адступленьне цягнецца вось ужо другі тыдзень. Яны вельмі стомленыя і галодныя.
— Эй, начальнік, кажысь, акружают, падлюкі! – крычыць раптам Ванюша, хлопец год дзевятнаццаці з-пад Разані.
К падняў галаву і ўбачыў маленькія фігуркі ў шлемах з вострымі пікамі, якімі літаральна кішэў схіл, куды паціху караскаўся атрад чырвонаармейцаў.
— Со всэх старон аблажілі! – вохкае каўказец Ашот. – Ню, камандыр, рэшай, что дэлат будэм.
Чуюцца першыя стрэлы. К задуменна азіраецца. Вакол усё яшчэ пануе восеньская ціша – хаця ўжо трохі парушаная гукамі вайны. Вецер няўмольна гайдае самотную рабіну, што стаіць пасярод поля. У небе відно чараду апошніх качак, якія выправіліся на поўдзень.
Перад вачыма праплывае Зоська Пяцілетава. Яе выразныя рысы твару, нібы вытачаны лепшым разьбяром іхняй вёскі, стан... Яны пазнаёміліся на пасе­джаньні Камітэту беднаты і паабяцалі адно адному, што абавязкова пажэняцца, калі ворагі будуць разьбітыя. А ўжо на наступны дзень К прызвалі на фронт бараніць сваю Радзіму ад акупантаў.
— Так, тваю маць, стоп камера! – крычыць рэжысёр. – А ну-ка прэкраціце эту муйню! Поўная прафанацыя!
Адбываецца непрацяглая спрэчка сярод здымачнай групы, пасьля якой рэжысёр наўздагад выцягвае са стосу новы сцэнар. Неўзабаве праца распачынаецца наноў.
К апранаюць у спартовыя порткі і падрапаную скуранку ды ўзьдзябурваюць яму на галаву чырвоны брыль з надпісам “Чыкага булс”. Цяпер ён – дробны рэкецір, які закахаўся ў каханку злодзея ў законе, якая насамрэч зьяўляецца лесьбіянкай. Ён стаіць ля ўваходу ў прэстыжную саўну, трымаючы ў руцэ букет кветак.
Жанчына ў футры, да якога, па задуме яго стваральнікаў, абавязкова павінен дапасоўвацца эпітэт “шыкоўнае”, выходзіць на ганак першай, і гэта дае К доўгачаканы шанец. Але зрабіўшы ўсяго пару крокаў, яна спыняецца, каб прыпаліць доўгую цыгарэту. А ейны хахаль лёгкі на ўспамін.
Яны нясьпешна дэфілююць да стаянкі, пра штосьці перамаўляючыся. К пасьпявае схавацца ўнутар вялізнага рэкламнага шчыта, і гэта дазваляе яму застацца незаўважаным. Ён чакае, прысмактаўшыся сваім позіркам да каханай.
— Гэй, ну што ты нібыта драўляны? – крычыць у мегафон рэжысёр. – Ты ж на бабу глядзіш, цябе ажно калбасіць павінна. Згадай якія соплі са свайго жыцьця, калі на тое пайшло.
К напружыўся і стаў згадваць. Як назло, нічога прыдатнага ў галаву не прыходзіла. Хаця... Неяк у яго папраўдзе здарылася падобная гісторыя – з адна­класьніцай Зінай, якая пасьля школы паехала ў сталіцу і выйшла замуж за ды-джэя “Рокса”. Тады К адчуваў сябе папросту Бельмандо з таго фільму. Але Зінка яго тупа паслала.
І вось, жанчына ў футраной мантыі праходзіць акурат паўз яго. Яшчэ хвіля, і каханая праміне — праміне, магчыма, назаўсёды.
К доўга ня можа рашыцца. Страх перад амбаламі-ахоўнікамі, якія ідуць паабапал яе, на секунду перамагае магутнае пачуцьцё. Але ўрэшце...
— Каценька! Каханая! – крычыць ён, кідаючыся ёй напярэймы.
Ад нечаканасьці жанчыну ажно перасмыкнула. Ахоўнікі разгублена застылі на месцы.
— Віця! Хлапчынё ты маё! – яна падае ў абдымкі да К і пачынае што ёсьць моцы раўсьці. – Пакінь ты мяне, грэшную, пакінь...
— Во, нармальная пайшла дастаеўшчына! – гучна кажа рэжысёр. – Давайце далей калбасьце.
Каця падае на зямлю і пачынае біцца ў істэрыцы, ладна падмяўшы пад сябе і К, які важыў разы ў паўтара менш за яе. Злодзей у законе неахвотна абарочваецца і загадвае ахоўнікам разабрацца з нахабам1 .
Дзеля гэтага ім трэба хаця б трохі суняць ашалелую кабету – бо пакуль яна служыць для К надзейнай заслонай. Але як толькі яе далікатна паспрабавалі адцягнуць, Каця ўстае на рукі і адным раптоўным ударам даўгімі абцасамі робіць абодвух ахоўнікаў аднавокімі. Яны нейтралізаваныя, і таму выходзяць з кадра ды пачынаюць паліць.
— Каця! – хрыпіць яе хахаль. – Каця! Паехалі са мной.
— Не! – крычыць кабета, ускокваючы на ногі. – Ня будзе болей табе мяне! Заблытаў ты мяне ў сваю сетку, душу маю грэшную купіць хацеў. Даволі!
К агаломшана назірае за гэтай сцэнай збоку, спуджана прыўзьняўшыся на карачкі.
Бандзюга асядае на калені і таксама пачынае плакаць. Дакладней, у яго атрымліваецца нейкі глухі рык. У гулкім месіве чутныя словы “ды я ж табе ўсё зрабіў”, “ды я ж цябе, сьцерву, у Парыжы чыста апрануў”, “ды ты мяне на нейкага сапляка”...2 Словы прамаўляюцца вельмі хутка, без усялякіх паўзаў.
З Кацяй здараецца чарговы прыступ істэрыі, падчас якога яна крычыць, што за брудныя баксы не прадаецца. Потым, у падмацаваньне сваіх словаў, кабета зьдзірае з сябе цяжэзнае футра. Элегантны касьцюм ляціць на сьнег усьлед за ім, выяўляючы прыгожае бікіні, што пакрывае амаль плэйбоеўскія формы.
Гэтаксама хутка пазбавіўшыся абутку, Каця становіцца басанож на сьнег і пачынае рабіць фізкультпрактыкаваньні: р-раз, два, тры, чатыры... Злодзей рэфлексійна ўздрыгвае сінхронна з ёю. К наўколенцах падпоўз да яе ды сіліўся абняць за ногі.
— Добра, добра ідзе, давайце болей імпэту, — прамаўляючы ў свой мацюгальнік, рэжысёр задаволена паціраў рукі, — А гэта яшчэ што за муйня? Што за мудзіла сьвятло ўключыў? Хто дазволіў?
— Я-а-а да-азволіў! – гучны голас сыходзіў аднекуль згары, і гэта спара­джала дадатковы акустычны эфект.
— Вадзім Пятровіч... – голас рэжысёра ўмомант асеў на дно акіяну.
— А ты, Карвухін, ізноў за старое, так? – злараднічаў дзесь бясплотны голас – Ізноўку халтуру гоніш на чужой тэхніцы!?
— Вадзім Пятровіч, я.... – мармытаў звар’яцелы ад страху рэжысёр. – Я... зараз усё патлумачу...
— Тлумачэньняў у вас ніхто ня просіць, — сказаў бы адрэзаў голас. – Давай, Дзяніс.
Кацін парык падае долу. Аднаго рэзкага руху аказваецца дастаткова гэтай істоце, каб зьдзерці маску. Твар, які хаваўся пад ёй, падаўся К аднекуль знаёмым.
К зьніякавеў ад зьдзіўленьня. Перад ім стаяў той самы сек’юрыці, якому праз яго стараньні давялося зьмяніць нагу на пратэз. Зрэшты, ён выглядаў хлопцам, задаволеным жыцьцём.
А тое я ўжо зьдзівіўся, чаму ў гэтай кралі такія моцныя абдымкі, падумаў К.
Не зьвяртаючы на яго ніякай увагі, ахоўнік спрытна падняўся ў рэжысёрскую рубку. Неўзабаве адтуль пачуўся страшэнны лямант і заклік аб літасьці, а потым – гук падзеньня цела. Потым ахоўнік спускаецца, хапае Сьветку за валасы ды некуды яе валачэ, не зважаючы на млявы супраціў.
К карыстае зручнай нагодай, каб ізноў схавацца паміж неонавых панеляў рэкламнага шчыта. Як выявілася, схованка была абраная вельмі ўдала – неўзабаве адбываецца зьмена дэкарацыяў, і шчыт засоўваюць кудысьці ўглыб пляцоўкі.
Пару хвілінаў вакол усё цёмна. Аднекуль здалёк чуюцца гулкія гукі – гукі крокаў і нясьпешных размоваў. У К неяк самі сабой заплюшчваюцца вочы – у электрычцы ён толкам ня выспаўся. К бачыць сон. Яму сьняцца гонкі “Формула-1”. Карцінка мала адрозьніваецца ад таго, што зазвычай паказваюць па “Eurosport”. Нудны голас каментатара прамаўляе нейкія імёны ды лічбы на незразумелай для К мове.
К ізноў ідзе па тым самым (альбо вельмі падобным да яго) калідоры, паабапал якога аднолькавыя дзьверы з няўцямнымі надпісамі. Раптам нейкае драбноцьце на ідэальна вымытай падлозе прыцягвае яго ўвагу. Да гэтай кропачкі застаецца ўсяго два-тры крокі. К нахіляецца. У ягоных пальцах апынаецца трохі ссохлы чалавечы палец, пазногаць якога пакрыты бэзавым лакам з чырвонымі крапінкамі. Відаць, кабета, якой ён колісь належыў, ня так даўно рабіла манікюр. К, трохі павагаўшыся, кладзе палец сабе ў кішэню – на ўсялякі выпадак.
Цяпер ён толкам ня ведаў, куды яму ісьці, а спытаць тут зусім не было ў каго. У гэтай частцы калідору сьцены роўныя, і нічога падобнага да дзьвярэй, у іх няма. Гэтак цягнецца вельмі доўга, некалькі сотняў метраў, паварот за паваротам.
К вельмі хоча паліць, але ён баіцца рабіць гэта ў недазволеным месцы – хаця за апошнія дваццаць хвілінаў ён не сустрэў тут ніводнай душы. Урэшце, хлопец не вытрымлівае ды, палахліва азіраючыся, выцягвае пачак “Гродна”. Зрабіўшы колькі прагных зацяжак, ён кідае бычок на падлогу і адразу прысьпешвае хаду.
“Нічога, вось возьмуць мяне ў кіно здымац...
Пакой, у якім два карлікі ў белых сьліняўчыках глядзяць адзін на аднаго. Дзяўчына бярэ бензапілу і павольна падыходзіць да Глебіна. Дагары ўзьлятае напаўраспалы труп асьлянятка, да якога прымацаваныя паветраныя шарыкі1 .

Вечар. Па тэлевізары ідзе баявік, за вокнамі дождж.
Мая плоць сьпявае для мяне як Майкл Джэксан.
Якія кветкі вырастуць на гэтым рыхлым гародзе?
І колькі соку высмакча з мяне тое ванітнае хараство?
Мая плоць сьпявае для мяне.
Яна цьвіце, мяняючы свой колер бы брусельская капуста.
Яна пахне, яна фіялетавая, а потым смарагдавая і нечакана індыга.
Мая плоць паказвае мне мульцікі, і я сьмяюся.
Яна расьце бы ракавая пухліна яе пяшчотныя рукі пахнуць абрыкосам яна абдымае мяне і цалуе ў шчочку.

колькі каштуе цэлафан з маіх вачэй?
ты плачаш ты памерла марскія сьвінкі зьелі мой сьнікерс ты адчуваеш нібы ўсё пасьля
нястача любові
чаму?
мае сасуды лопаюцца з мяне навонкі пырскае сьмерць бы вадкі клейкі тлушч паволі цэдзіцца сплывае долу брудзіць усё вакол
колькі сьмерці я маю ў сабе?
Хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?
Я засынаю і бачу ўсе свае цацкі, прыклееныя да мяне скотчам. Я падскокваю на месцы, нібы апараная курыца. Мае цацкі мне перашкаджаюць, цяруцца паміж ног; яны такія нягеглыя.
Хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?
sicksicksick

За наступным паваротам К бачыць жанчыну бальзакаўскага ўзросту, якая папраўляе перад люстэркам свой элегантны скураны станік. К пы2 можна зна купі
— Ціраўдаэфэкт неаоны н аазаура н рэтаыі якую шояуу еьм ап добы.
Жанчына гучна сьмяецца, дэманструючы пластмасавыя галівудскія зубы. Яна просіць К паднесьці да дзьвярэй сваю пяціметровай даўжыні мантыю: маўляў, сёньня тут яшчэ не прыбіралі, а бруду за дзень пананосілі цэлыя тоны.
Аргументацыя ёю была абраная няўдалая – на падлозе не знайсьці ані пылінкі, — але К не пярэчыць. Яны ідуць па калідоры ў зваротным кірунку – паўз зачыненыя дзьверы; большасьць з іх, тлумачыць жанчына, несапраўдныя, і калі фарба, якой іх намалявалі на сьцяне, блякне ад старасьці, у гэтым можна пераканацца.
Ён пытае, ці доўга ім яшчэ ісьці. Яму вельмі хацелася б сёньня ўсё ж патрапіць да Іваныча. Пагатоў К прыйшоў сюды па пэўнай справе, і апошняга яму ня варта забываць — у якія б сітуёвіны ён ні трапляў.
Але ж яму цяжка наважыцца разьвітацца ды пайсьці сваім шляхам – гэтая кабеціна, відавочна, прызвычаілася, каб ёй падначальваліся.
Мусіць, яна тут свой чалавек, падумаў К. І гэта значыць, што ў яе можна распытаць пра Іваныча.
— Ня варта грэбаваць ніводнай магчымасьцю, — кажа сабе К. – Пагатоў, калі ад гэтага залежыць уся твая кар’ера.
— Ён таленавіты хлапчук, — нетаропка прамовіла незнаёмка, напаўазірнуўшыся да К. – Нядаўна яго нават перавялі ў секцыю 13Б. А вы ўжо нешта пасьпелі сыграць? Цікава, якое вашае ўлюбёнае амплуа.
Апошняе слова ў яе выкананьні было падобным да журчаньня вады з прарванай іржавай трубы ў іх местачковым мікрараёне. Пачуўшы пытаньне, К, натуральна, сумеўся. Зрэшты, падобна, такая ягоная рэакцыя была цалкам чаканай для суразмоўніцы.
— Я... Ну так, трошкі паспрабаваў сябе ў невялічкім тэатры. Граў Ленскага, — хлусіў ён.
— Ну Ленскі – гэта гаўно, малады чалавек, — жанчына павярнулася да яго перад тым, каб паставіць сваю нагу на эскалатар, стылізаваны пад гіганцкую мясарэзку. – Асьцярожна, не адставайце.
Падняўшыся на наступны паверх, яны ўвайшлі ў маленькія жалезныя дзьверы, адчыніць якія можна было адно з дапамогай адмысловага коду. Ахоўнік, які сядзеў за імі, ветла кіўнуў спадарожніцы К ды падазрона акінуў позіркам яго самога.
— Вы разумееце, у чым сэнс нашай прафесіі? – раптам запытала кабета. – Вы разумееце, якое крэда мусіць мець кожны, хто ёй займаецца?
К разгублена павёў плячыма. Яго гэтая філасофія ўжо нахер забэмбала.
— Бяз гэтага вам ніколі ня стаць сапраўдным майстрам сваёй справы. Вось, глядзіце.
Яна павярнула адну з ручак на разьмешчаным пасярод пакою пульце кіраваньня, і на К умомант высалапіліся пару сотняў вачэй. Нейкія істоты месь­ціліся ў насьценных стэлажах, яшчэ імгненьне таму прычыненых жалезнымі засаўкамі.
Жанчына хутка агаліла свае ненатуральна вялікія грудзі ды па чарзе пачала карміць гэтых пачварак. Ад радасьці яны падскоквалі на сваіх курыных лапках ды лізалі цыцкі языкамі, што высоўваліся з абсалютна чалавечых галоваў.
К стала сумна. Ён націснуў на старт, і яго гоначная машына ў момант сарвалася з месца, пакінуўшы нягеглай настаўніцы адно слуп дарожнага пылу.
К ізноў ідзе па лабірынце калідораў. Насустрач яму бяжыць маленькі і вельмі мілы сабачка. Хлопец нават пашкадаваў, што ў яго не было з сабою кавалачка чагось смачнага, але калі зьвярок ужо зусім да яго наблізіўся, ён раптам рассыпаўся ў прысак. Потым да1

Ён заплюшчвае вочы, адчуваючы, як стары армянскі каньяк паволі пранікае ў ягонае нутро, прыемна апякаючы дзёсны.
Ён адзін Марына паслухай
На восем паверхаў уніз, на два ўгару, на тры гектары ўправа ад галоўнага ўваходу і аж да зялёнага паркану ўлева, узад на лапік, дзе разьмешчаны хай сабе ўжо састарэлы, але збольшага спраўны аўтапарк, раскінулася ягонае валадарства, кажа ён (бачыш Марына). Там ёсьць амаль усё на свеце – і паветраныя шары, і джунглі, і безгаловыя пігмеі, і палацы прэзідэнтаў, і аднаполае каханьне, і лімузіны, і сямейнае шчасьце, і здаровыя зубы, і басейны з пальмамі – дый ці мала што яшчэ?
Зрэшты, калі чаго й няма, можна даць адпаведзенае распараджэньне Рэгіне Браніславаўне або наўпрост маньцёру Лісаву. Збацаць усё, што заўгодна, для іх не праблема, хаця бюджэтных сродкаў апошнім часам стала моцна бракаваць на зыходныя матэрыялы, і кардон даводзіцца купляць брунатны, найтаньнейшы.
З роту Ваніматава цурчыць струменьчык крыві. Яго галава зьвісае з прыступкі подыуму, на якім месцьціцца дырэктарскі стол. Ніхто так і не прыйшоў, каб прыбраць у кабінеце, і таму цела гэтага амбіцыйнага хітруна застанецца тут, мусіць, надоўга.
Чуеш Марына во так во мы яшчэ
Вецер прарываецца скрозь разьбітую шыбіну ў цёмным калідоры. Каска на галаве амерыканскага дэсантніка, зробленая з пап’е-машэ, гулка брынчыць, калі падчас свайго броўнаўскага руху па абдзёртай дывановай дарожцы яна натыркаецца на алюміній згрувашчаных ля дзьвярэй у мантажную сярэднявечных дасьпехаў. Марына хадзі да мяне выгіны твайго цела і ладныя формы хачу
Ён куляе яшчэ кілішак, адчыняе ў сваім кабінеце фрамугу і крычыць:
— Марына! Марына! Марына! Марына!
І хаця ўжо вельмі позна, ён ведае, што наўрад ці парушыць чый-кольвечы сон.
Сьпяць і мышкі, і стрыжы, сьпяць машыны ў гаражы, сьпяць трохвокія монстры, сьпяць супермэны і секс-сімвалы нацыі, сьпіць, падклаўшы пад галаву ватоўку, Біл Гейтс, і тая заўсёды шчасьлівая бландыначка, і бялявы хлопчык, які верыць у свой жыцьцёвы посьпех, і лейтэнант Сябровін, і
Старэчыя пальцы спарадычна кратаюць то адзін прадмет, то другі з тых, што ляжаць на журнальным століку – акуляры, мабільнік, калькулятар, альбом для візітовак, ізноў акуляры. Скура фалангаў адчувае, як сэнс паволі, але несупынна, пакідае гэтыя рэчы, як іхняя чалавечнасьць ня­ўхільна зьнікае, і яны становяцца чужымі. Ён ведае, што такое адчуджэньне спазнаюць і самі ягоныя пальцы – раней здатныя як да рашучых жэстаў, гэтак і да легкадумнае вёрткасьці, ягоныя ногі, упэўненыя крокі якіх былі чутныя ва ўсім будынку, язык, вушы…
Фільм будзе скончаны – незалежна ад таго, якую ролю ты ў ім выконваў.
Хутка, відаць, давядзецца прасіць жабрака Лазара аб невялічкай паслузе — хаця наўрад ці той дасьць рады дапамагчы1 .