12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Уладзімір Сіўчыкаў

_____________________
Агмень, вада і... стальныя трубы.
Ліст да сябра...


Вітаю, дружа Алесю!
Ня мог не адгукнуцца на тваю просьбу. Але, каб па-зямляцку і па-сяброўску пабыць за маршалкаправесьці менскую прэзентацыю тваёй новай кніжкімусіў прачытаць яе, не адкладваючы і ўважліва, а гэта значыцьпаводле даўняй звычкі з алоўкам у руцэ. Раней амаль што не зважаў на выходныя зьвесткі, але вось ужо гадоў дваццаць ці не найперш і вельмі зацікаўлена прачытваю першыя і апошнія старонкі, бо шмат яны кажуць мне як літаратару дый выдаўцу.
Дык гэтым разам пашкадаваў, што ня бачыў рукапісуБрызгалаўкіда таго, як патрапіў ён на друкарскі варштат. Пашкадаваў таму, што ёсьць, мабыць, адным з самых зацікаўленых чытачоў, а мог бы быць, здаецца, й някепскім рэдактарам. А ўБрызгалаўцырэдактар не пазначаны і падобна на тое, што яго й не было наогул. Але, як сьцьвярджае адзін наш знаны крытык, ад інстытуту рэдактарства адмаўляцца нам зарана, бо часьцяком аўтары прапануюць чытачам не адшліфаваныя мастацкія тэксты, а чарнавікі. Колькі б ні было гадоў і які ня быў бы літаратурны досьвед, усё роўна мусім бясконца вучыцца, а ў тым ліку і на памылках, якія дапама­гаюць заўважыць і выправіць прафесійныя і добразычлівыя дарадцы. Асабіста я бясконца ўдзячны рэдактарам сваіх кніжак і важных для мяне публікацыяў. Удзячны Алесю Разанаву і Валянціну Рабкевічу, Уладзіміру Арлову і Леаніду Дранько-Майсюку, Сяргею Панізьніку і Барысу Пятровічу...
Зьдзівіла, што фігуруе ў выходных зьвестках арыгінальнай кнігі пера­кладчыца Марына Салавей. Хіба што ўспаміны твайго бацькі пра вайну былі напісаны па-руску? Дык куды лагічней было б пазначыць гэта адразу пасьля ягонага тэксту, пасьля разьдзелуКаля чыгункі”.
Але паспрабую выказацца непасрэдна пра кнігу. Выбачай, калі не атрымаецца па парадкуспачатку пра галоўнае, а потым пра дэталі.
Найперш віртуальна здымаю капялюш і паціскаю руку, бо мяне цешыць ужо сам факт выхаду мастакоўскай кніжкі на жодзінскую тэматыку. (Спадзяюся, праўда, што падштурхнуў дый натхніў цябе і літаратурна-мастацкі альбомЖодзінцы”, які падрыхтаваў я і выдаў летась з Аляксеем Марачкіным.)
Хтосьці, мажліва, фыркне: навошта, маўляў, зьмяшчаць пад адной вокладкай вершы, аповеды ды ўспаміны?! Але я вітаю гэты ўяўны на першы погляд эклектызм. Жыцьцё нашае сёньня надзвычай імклівае, вобразна і інфармацыйна насычанае, а ўспрыняцьце і мысьленьне ў многім фрагментарнае, “кліпавае”. Да прыкладу, сатэлітавая тэлеантэна дазваляе скакаць з дапамогаю кнопкі на пульце па дзьвюх тысячах каналаў, а на кампутары можна адначасна спампоўваць з інтэрнэту адну інфармацыю, апрацоўваць іншую, размаўляць з сябрам па скайпе, слухаць музыку...
Проста выдатна, што прыцягнуў ты да суаўтарства свайго бацьку. Ягоныя мемуары немудрагелістыя, у нечым нават аскетычныя, але надзвычай рэльефныя, шчырыя, пранізьлівыя, а часам і трагічныя. Шмат чаго вартае хаця б сьведчаньне, што гітлераўцы былі ў Жодзіне ўжо на восьмы (!) дзень вайны. Сёньня школьнікам хлусяць пра стратэгічную значнасьць так званай лініі Сталіна, але што ж гэта за ўмацаваная лінія, якую фашысты прамінулі за некалькі дзён?!
Выбачай, але часам лавіў сябе на думцы: “А можа дарма папнуўся ты паперадзе бацькі?” Маю на ўвазе тое, што пэўныя моманты ў кнізе ўспрымаюцца, як недарэчныя паўторы. Чытаеш у Барыса Козіка, да прыкладу, пра тое, як дзед нырцаваў у Цну, каб знайсьці вінтоўку, або як маці ўціскала ў мох Толеў твар, і ніякавееш, бо ўжо чытаў пра гэта ў Алеся Аркуша! Але Аркуш напісаў пра тое якраз з бацькавых словаў! Пачынаеш параўноўваць, і параўнаньні найчасьцей не на тваю карысьць. Там, дзе ты пераказваеш пачутае ад бацькі, адчуваецца пэўная другаснасьць, літаратурнаязробленасьць”.
Мімаволі прыгадаўся мне выпадак з выдавецкай практыкі. Адзін паэт і бард запрасіў у свой зборнік суаўтарам сябра-фотамастака: поруч з кожнай паэтычнай старонкай стаяла фотасюжэтная. І настолькі падабраліся здымкі настраёвыя і неардынарныя, што хацелася глядзець менавіта іх. А вершы нібыта можна было й не чытаць! Правяраў потым ня раз: патэнцыйныя чытачы так і казалі: “Паглядзеў (пагартаў) кніжку. Вельмі прыгожыя (файныя) здымкі!”
І ведаеш, у чым яшчэ выйграе бацька? У ягоных успамінах няма недарэчных прызнаньняў кшталтуня ведаюіня памятаю”. А ў цябе яны рассыпаныя шчодра. Можаш спраўдзіць некаторыя на старонках 7, 14, 17, 19, 20, 36 і 14, 18, 37, 43, 45, 55 адпаведна. Ня ведаеш, ня памятаеш, дык і не пішы пра гэта, ня злуй чытача, бо я, чытач, хачу пазітыву!
А радуе мяне і тое, што кніжка твая ёсьць яшчэ адным інструментам па разьвянчаньні савецкага міфу пра маладосьць Жодзінане забыўся ты сказаць пра заснавальніка гораду князя Багуслава Радзівіла і пра тое, што летась жодзінцы сьвяткавалі 365-годдзе роднага гораду. Добра і тое, што арганічна зьнітоўваецца даўняя гісторыя і зусім нядаўняе мінулае, што асэнсоўваюцца яны як праз белетрыстыку, так і праз пераканаўчыя мемуары. Хочацца верыць, што многія нашыя землякі адчуюць гонар за горад, калі прачытаюцьБрызгалаўку”, што станецца яна і адным з дапаможнікаў па жодзіназнаўстве. У гэтым сэнсе кніжка твая мае адраснасьць – urbi et orbi. Зацікаўлена чытаюць яе, прынамсі, нашыя землякі. Ведаю гэта са словаў перакладчыцы Кацярыны Гарніцкай, дызайнера Анатоля Чычына, скрыпачкі Ірыны Хахловай, журналісткі Ліліі Аляхновіч, дырэктара мастацкай школкі Аляксандра Сабалеўскага, гісторыкаў Аляксандра Буракевіча і Галіны Аніскевіч... Бо нярэдка, пагадзіся, бывае і такгартаеш ці нават прачытваеш кнігу і думаеш: “А каму яна, акрамя самога аўтара, увогуле патрэбная?!”
Прызнаюся, некаторыя радкі кнігі выклікалі ў мяне сьветлыя ўспаміны. Удзячны табе як чытач і за некаторыя цікавыя факты пра нашага земляка, пісьменьніка Івана Сіняўскага.
ТваяБрызгалаўкамае выразна настальгічную танальнасьць, а таму, падалося мне, больш лагічна было б скарыстаць на вокладцы даўні чорна-белы альбо таніраваны ў сепію фотаздымак. Разумею, што рэтра-фоткі з фантанамі магло не знайсьціся нават у краязнаўчым музеі, але глядзець на зруйнаваную, парэзаную на металалом Брызгалаўку, а дакладнейна яе парэшткі, балюча і сумна: “Няма таго, што раньш было!”
Крыху зьдзівіла мяне тое, што ані слова ня кажаш пра тое, што брызгалавак збудавалі дзьве, што ня згадваеш першую, тую, што была з другога боку электрастанцыі, бліжэй да Судабоўкі. Абедзьве былі жодзінцам, асабліва дзецям дый падлеткам за шчасьце, але сёньня мусім прызнаць і тое, што былі яны жахлівымі ўзорамі савецкай безгаспадарлівасьці і марнатраўства. Галандцы ці японцы не дазволілі б сабе гадамі скідаць у адкрыты вадаём дзясяткі тон гарачае вады, падвялі б яе пад цяпліцы ці абагравалі б жытло!
Але вярнуся да вокладкі, закрану і назву, вынесеную на яе. Па-першае, у коле маіх сяброў карысталіся карацейшым азначэньнем – “брызгалка”. Па-другое, “брызгалаўкападаецца мне ня вельмі мілагучнай, выклікае асацыяцыі з Брахалаўкай ці Нахалаўкай. А па-трэцяе, пагадзіся, не найлепшы варыянтвыносіць на вокладку відавочны русізм. “Брызгалаўкаўтворана ад рускага словабрызги”, а па-нашаму трэбапырскі”. Хіба што мушу прызнаць, што і на той час пераважала рускамоўнае асяроддзе, а тамупырскалкаабопырскалаўкане казалі. Але, можа варта было скарыстаць за назву найменьне адной з іншых адметных рэаліяў на водасховішчы – “БурлілкаціБятонка”? Тым болей, што і пра іх у цябе напісана.
А калі ўжо зачапіў я тэму русізмаў, дык імі ты, мякка кажучы, злоўжываеш. Не адразу ўцяміў, што такоезалаадліў”. Ну якая, даражэнькі, можа быцьзала”, калі маемпопел”?! Згадай, і Уладзімір Караткевіч, і іншыя класікі пішуцьПапялушка”, а няЗолушка”! Ты пішаштравеньскі жук”, а трэбахрушч”, “ясна”, а трэба было бзразумела”, “натуральна”, лягушатнік”, а можна было бжаботнік”, “корку хлеба”, а куды лепшскарынку”! Не магу дараваць русізмы, асабліва там, дзе маем куды больш важкія і сакаўныя адпаведнікі! Лаві! Насякомыя (жамяра), ленкомната (ленінскі пакой), падвода (колы, фурманка), гаварлівы (гаваркі), пачынае стракацець кінапраектар (пачынае стракатаць)! Мабыць, ты ня дужа напружваўся, а таму дазваляў сабе нязграбныя словы і словазлучэньні кшталтужалязячына”, “гарадскія ачысныя”, “абкарнаць”, “патлаты”, “гражданка”, “гарачыцельных”, “брынчаньне на гітары”, “нядурна”, “брухатая сумка”, “пашым як сабакі”, “асабліва не жаліўся”, “наконт старыкоў”.
Сюды прымыкаюць і неўласьцівыя беларускай мове назоўнікавыя канст­рукцыімаці Дзімы, шапка дзеда, жонка Івана, магіла брата, аповесьць Івана. Трэба было б ужываць прыналежныя прыметнікіДзімава маці, дзедава шапка, Іванава жонка, братава магіла...
Разумею, што нялёгка было табе змагацца з рознымітэхніцызмамі”, барукацца з абрэвіятурамі кшталту ЦЭЦ або ДРЭС. Сапраўды, як скарочана перадаваць на пісьме дзяржаўную рэспубліканскую электрычную станцыю? Можа, трэба было б падаваць усё ж як ДзРЭС?
Зьдзівіла, што не адрозьніваеш значэньняў словаўзаразіцяпер”, скрозь карыстаешся першым. Але і школьнік мусіць ведаць: “заразазначае, што неўзабаве нешта адбудзецца (зараз адчыняцца дзьверы і ўвойдзе Пятро Васючэнка), ацяперазначае пэўную працягласьць дзеяньня (цяпер мы вывучаем фразеалогію)!
Часам логіка слова ў цябе не адпавядае сэнсу ці сітуацыі. Асабліва паразітуе ў тваёй пісьмовай мове словапаўстаў”. Хто і што толькі ў цябе ні паўстаеі партызанскі рух, і плаціна, і жодзінская легенда, і гарадскі музей, і вялікі вадзяны прасьцяг, і водасховішча! Два апошнія асабліва алагічныя, бо вада ў вадасховішчы хутчэй ляжыць, расьцякаецца, раскідваецца, але аніяк не паўстае!
Калі-нікалі захапляешся ты аповедам і губляеш пачуцьцё меры. “Кожны раз, пры высадцы, песьцілі надзею нешта на тых выспах адшукаць. Але акрамя чалавечых экскрэментаў нічога не знаходзілі”. Вялікі дзякуй табе, дружа Алесю, што тыцнуў носам, ад імя ўсёй тваёй чытацкай аўдыторыі!
Бывае, скарыстоўваеш неапраўданыя плеаназмы, што пераходзяць у таўталогіі. Цытую: “Тут было цікава: шмат чаек, якія ўвесь час гучна галёкалі, вялікія вадаёмы, вадаспадны гул зьліву вады”, “Асабліва цікавае відовішча можна было назіраць тут увесну, калі ўзровень вады ў вадаёме падчас паводкі ўзьнімаўся і яна шалёным наступам атакавала плаціну”, “завод БелАЗі іншыя.
Часам складвалася ўражаньне, што тэкстсыры”, што напісаў ты пэўныя нататкі і не вяртаўся да іх, не перачытваў, ня правіў напісанае. Можа таму прарываюцца на старонках нязграбнасьці, канцылярыт ігазеціна”? Зноў цытую: “Адвозячы дзеда Антона дахаты, ня помню, каб ён нешта апавядаў па дарозе”, “Праўда, апошнім часам, у сувязі са значным павелічэньнем кошту на газ, у нашай краіне зноў згадалі пра мясцовыя віды паліва, у тым ліку й пра торф”, “Відавочна, ён (базарчык) функцыянаваў у 50-х гадах”, “Напэўна, большасьць карасікаў у неспрыяльных для жыцьця ўмовах гінула”, “Сёньня, напэўна, мала хто памятае з маіх землякоў, што ў 60-70 гады ў Жодзіне з нагоды наяўнасьці шыкоўнай водна-спартовай базы, было вельмі папулярным воднае пола”. Гэта што, мастацкі тэкст, па-твойму? Што гэта занагода наяўнасьці”?!
І калі ўжо патрапіліся ў цытатах лічэбнікі, дык заўважу, што часам ты дарэмна перадаеш іх лічбамі, бо яны недарэчныя ў мастацкім тэксьце – “Першы галавень быў у нашым вядзерцы ўжо праз хвілін 10”, “Але, відавочна, нехта й выжыў, бо праз гадоў 15 некаторыя з тых вадаёмаў сталі ўлюбёным месцам рыбалкі для многіх жодзінцаў”, “Шырыня разьліву сягала за 100 мэтраў...”.
Калі заўважыў я, дык, мабыць, заўважаць некаторыя факталагічныя недакладнасьці і іншыя чытачы-жодзінцы. Ад Жажэлкі да Жодзіна ня 5-6 кіламетраў, а больш за 10 (павер, спраўдзіў па сьпідометры). Пры аўтазаводзе ня Дом культуры, а Палац культуры. А ў Доме культуры аніякія ня псеўдарымскія калоны, бо папросту няма такога тэрміну. Рымляне запазычылі ў грэкаў дарычны, іанічны і карынфскі ордэрыведаю гэта, бо вывучаў гісторыю сусьветнага мастацтва. Батаніку таксама давялося мне ня толькі вучыць, але і выкладаць колькі месяцаў у вясковай школцы, таму паспрачаюся з табою наконт ліпаў. Заўсёды быў перакананы, што назва месяца ліпень паходзіць ад прыкметы, што якраз у ім цьвітуць гэтыя дрэвы. А ў кнізе, у вершы на 11-й старонцы (як колісь і ўнашаніўскайпадборцы) ты сьцьвярджаеш, што жодзінскія ліпысуладна цьвілі штотравень”!!! З тваёй лёгкай рукі (ці языка?) дужа карціць падараваць зелянбудаўцам слоган для адноўленых першамайскіх дэманстрацыяў: “Няхай цьвітуць жодзінскія ліпы, самыя травеньскія ліпы ў сьвеце!” І колішнюю жодзінскую Сьвята-Міхайлаўскую царкву пад шатамі тых ліпаў, дазволь удакладніць, камунякі зруйнавалі ня ў 1963 годзе, а на год раней!
Дзе-нідзе неабачліва падстаўляешся пад крытычныя стрэлы. Тваю банальную сентэнцыюЗа маім дзяцінствам рака была шырэйшая, глыбейшая і чысьцейшаяхіба што гультай не прадоўжыць “...а вада макрэйшаю!”
Цаню тваю самаіронію, але бывае, што ты занадта самакрытычны і даеш сабе сумніцельныя ацэнкі кшталтуАле я ня быў такім раньнім, ня маючы ні адпаведнага росту, ні адпаведнага досьведу і сьмеласьці...”, “Ніколі ня быў добрым танцорам. І, бадай што, не аматар танцаваць”, “Вучнем я аказаўся ня­здольным, далей некалькіх самых просьценькіх песенек справа не пайшла”.
Ня ведаю, ці была ў цябе магчымасьць вычытаць вёрстку, а таму пэўныя хібы ў напісаньні пакінем на сумленьні карэктаркі, хаця некаторыя памылкі трэба было б лічыць прынцыповымі: на с. 43 напісанау першую класу”, а поруч, на 45-й – “вучыліся ў адной клясе”.
Можа табе падасца, што чапляюся да дробязяў, але і з іх складаецца стыль, аўтарская інтанацыя, дзякуючы якім чытач сімпатызуе, прымае аповед ахвотна або тыя, якія раздражняюць да тае ступені, што тэкст хочацца адкласьці і не вяртацца да яго.
Пагадзіся, што ня меў і ня маю за мэту крытыканства, і што калі ты прыняў бы хаця б палову маіх заўвагаў, кніга толькі выйграла б. Пры сустрэчы мог бы перадаць табе перачытаны асобнікможа прыдадуцца на будучае і іншыя мае грымзолы на маргінэзах...
А ўвогуле яшчэ раз віншую з выхадамБрызгалаўкі”. Янаважкі ўнёсак у эстэтызацыю Жодзіна, бо апявае яго урбаністычныя і тэхнагенныя рэаліі. Мабыць, падсьвядома адчуваў і я патрэбу ў гэтым яшчэ юнаком, навучэнцам мастацкай вучэльні, а таму ахвотна пісаў краявіды з новабудоўлямі, з электрастанцыяй, з заводскімі карпусамі ды з партальнымі кранамі.
Кніга, да таго ж, актуальнаясёньня відавочны попыт на краязнаўчыя артыкулы і на падарожныя нататкі, пра што сьведчаць публікацыі ў перыёдыцы. Можа, станецца так, штоБрызгалаўкаабудзіць местачковы патрыятызм, натхніць кагосьці з літаратараў напісаць ці скласьці падобную кнігу пра Салігорск або пра Барысаў, пра Давыд-Гарадок або пра Браслаў?
Яшчэ скажу на разьвітаньне, што ты зноў засьведчыў сябе як крэатыўшчык і добры арганізатарсабраў творы пра родны горад дый падахвоціў бацьку напісаць успаміны.
Спадзяюся, што плённай станецца і твая ідэяжодзінскаганумару часопіса “Arche”, што ня будуць марнымі арганізацыйныя (часам такія няўдзячныя!) высілкі па ягоным складаньні.
Бывай здаровы, дружа!
Да сустрэчы ў Полацку, у Беластоку ці ў Менску, а найлепшу Жо­дзіне!

Уладзімір Сіўчыкаў.