12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Іна Снарская

_____________________
Рагнеда.
Паэма


1

Прыляцела ластаўка,
Прынясла мне шчасьцейка,
Шчасьцейка бяссоннае,
Сэрцайка калёнае.

2. Варажба

Чараўніца чаравала:
Подых, пёркаі крыло
Дзе зара была крывавай,
Пуцявіну замяло.

Як ляцеў па небе голуб,
Шызы голуб й залаты, –
Загубіўся ў лесе любы,
А нялюбы зьвёў масты.

Вёрсты, вёрстыСьнег кудлаты
Азьвярэў, нібыта воўк.
Сваты едуць, едуць сваты!
Чэзьне сьвечка, льецца воск

3. Крумкач

Прыляцеў на падваконьне,
У вачахдажджы, дажджы
Хто ты: шчасьце або скон мой?
Любы, вораг мой, скажы.

Толькі чуювецер, вецер
Толькі бачу шлях завей.
Дзе ты лётаў, чорны сьвеце,
На якой засьнеш траве?

І чыя душа жывая
Бецца, стукае ў вакно?
Дзе зара была крывавай,
Там дарогі замяло.

Крук самотныкрык адчайны.
Чую, чуюбудзе кроў
Над зямлёй маёймаўчаньне.
Чэзьне ноч.

4. Уладзімір

А зараз тыкнягіня.
Спужалася чаго? –
Што Полацк твой загінуў
Ад погляду майго.

Што аўдавелі жонкі,
Што паляглі сыны?
Ты кажаш, што я жорсткі,
Што спапяліў дамы.

Сватоў я слаў па чэсьці,
Табе свой біў паклон,
Я шанаваў бы цесьця,
Як трэба, за сталом

І келіх быў бы ўзьняты
За вольны наш саюз,
Калі б не пракляла ты
Усю сваю сямю.

Калі б ты не назвала
Рабынічам мяне,
Адлік бы не пачаўся
Сіроцтву і вайне.

І вёскі не гарэлі б,
Не расьпіналі б дзеў,
І рэкі не крывелі б
Я на цябе глядзеў!

Сама цяпер рабыня,
Рагнеда-Гарыслава.
Калі зара астыне
Ты будзеш гора славіць.

5

Гора, гора сіраціне,
Дагарае ясны месяц,
Сэрца паляць успаміны.
Галавешку хіба песьцяць?

Як палалі нашы вёскі,
Толькі попел коўдрай слаўся.
Дагарэлі мае вёсны,
Сьнег застаўся.

Як чаўны плылі па рэчцы
Крумкачы кружылі ў небе
І клявалі маё сэрца
Замест хлеба.

6

Паляцелі бацькі да выраю.
Раю-рай, сустрэнь іх ласкава,
Музыкай срэбнакрылаю,
Сьветла-зялёнай атавай.

Сёньня ня сьпіцца. Буду маліцца
Дзядам і адзінаму Богу.
Рукі маекрыніцы,
Праўда маядарога.

Бог мойАйчына, дай жа спачын ім!
Дзе яны, а дзе я?..
Травой зарастаюць магілы, а памяць
Гарыць, як мая зямля.

7

А душа душою тужыць,
А душа душой баліць.
Я пляту з хмарынак кужаль,
Ён ня ўмее гаварыць.

Па сьцяжыначцы сірочай
Пабягу ў гушчар лясны,
Стану я сястрою воўчай
На імгненьне, да вясны.

Стану я сястрою ночы,
Нашча сэрцадалягляд.
Выпю келіхбуду таньчыць,
Пацячэ жыцьцё назад.

Я дзяўчынкай так любіла
На Дзьвіну глядзець з гары.
Недзе сьпіць мой Полацк мілы,
А душа зарой гарыць

Паляцела б я галубкай
Ці бусьліцай маладой.
Там мой бацька топіць грубку
І жыве каханы мой.

На хвілінку, на імгненьне
Палячу на край зямлі.
Там гаворыць і каменьне,
У мядах цьвітуць палі.

Хто маю душу палечыць?
Вунь крумкач на хвоі сьпіць,
Пад крылом ракою вечнасьць,
Я ня ў змозе пераплыць.

Апаліла даль сьвітанкам,
Тоне, чэзьне птушка-ночка
А за ёю я падранкам.
А за мною сон сірочы.

8

Дзе гарэла папараць-кветка
Да зары,
Мне крумкач прынёс вестку.
Гавары!

Гавары, пакуль вецер
Яшчэ родны, як брат.
Гавары, пакуль кветкі
Яшчэ сіла сабраць.

Пачакай, мая згуба,
Дыхай вольна душа.
Хто душу не галубіў
Не напіўся з каўша.

Толькі кропля за кропляй
Пот каціўся, і кроў
Запякалася. Кросны
Ткалі зоркі бяз сноў.

І схіляліся песьні
Да гаючай травы,
Там за права ўваскрэснуць
Йшлі ўміраць ваяры.

Мне каралі на шыі,
Як вяроўкі былі.
Я кашулю пашыла
Да зямлі, да зямлі

А крумкач беспрытульны
(Ў зрэнках тухне зара):
Хутка будзеш матуляй, –
Выгукнуў, як мара.

Подых сьвечачкі-поўні,
Спомін траў і мядоў
Сэрца сына напоўняць.
Ён прыбецца дамоў.

Тут крумкач схамянуўся,
Да каменьня прынік.
Ноч-матуля мінула.
Белы дзень. Чорны крык.

9

Як дзіўна, сэрца, і як страшна:
Мой валадар адзіныкат.
Ён люты, гожы і адважны
І мне яго чакаць, чакаць...

Вяшчунка-доля так няўтольна,
Напіўшыся маёй крыві,
Яна сказала непрытомнай:
Кахай, Рагнеда, і жыві”.
Мой князь, мой кат, мой вораг любы,
Цябе Стрыбог на муку мне
Паслаў,
на невараць, на згубу,
На скон сярод ваўчыц-завей

Гарэць, гарэць ў агні пякельным,
І ненавідзець, і кахаць
Ды не ў палатах княжыхкельлі
Цябе чакаць і праклінаць.

10. Уладзімір

Рукі твае халодныя,
Прыгалуб, Гарыслава.
Лёдам ты дыхаеш, лёдам,
Атрутакожная страва.

Раўнуеш, напэўна? Ведаю
Жанчын я заморскіх, гарачых,
Толькі з табою-ведзьмаю,
Нібы ў дзяцінстве, плачу.

Літасьцівы, бы ягня,
Хіба ты ня ведаеш, як
Чакаю нашае ночы я,
Як срэбнай манеты жабрак.

Як жытняга хлеба галодны,
Як каня кроплі дажджу
А ты мне пад сэрцалёдам,
А тыпаміж намі мяжу.

Рагнеда мая, Гарыслава,
Сьцябліна на поўні дарог,
Калі б ты была ласкавай,
Я б сэрца сваё зьбярог.

11

Утравела, утравела
Маё сэрца, як ральля.
Над зямлёю вецер вее,
А хілюся долу я.

Мая доля, як няволя.
Люты княжа-вітруган,
Смагу ты калі спатоліш
Па крывавых батагах?

Па зьнявераных чаканьнях,
Па спустошаных дварах?
Ты няўмольны, ты адчайны,
Побач так балюча нам...

12

Пусьціўся дождж, як на маёй радзіме.
Салёны вецер з кветкамі гуляў
І на падлогу мне адну падкінуў,
Пялёсткі-крылы кволай паламаў.

Я заламіла рукі разам з кветкай,
І разам з кветкай вецер я малю:
Ты забяры, сьцюдзёны, з гэтай клеткі
І пакладзі памерці на зямлю.

Зямля мая, счарнелая ад болю,
Спустошаная,
ў попеле, крыві,
Зямля мая,
пагавары са мною,
Дачку сваюпакутніцу, прымі.

13

Ты мяне не пачуеш, як і заўсёды.
Сьпіш. Сьпеюць яблыкі. Сохне трава.
Я караць цябе буду сёньня.
Няма болей сіл трываць.

Вось лязо і адбітак пачварны ў глыбінях
Гэтай бездані-поўніжаночай сьлязы.
Ты такі малады ва ўспамінах,
Але ў сэрцы тваіммаразы.

Замарозіў ты кветку. Я сёньня пачвара.
Язабойца. У скрусе стаю ля акна.
Дзе мая запаветная мара?
Дзе мая дарагая зямля?

Хіба лёгка забіць, калі жылка дрыжыць
На скроні тваёй, як жывая?
А ў вачах маіхкапяжы...
Будзе рана ў грудзях нажавая.

Як жа мне жыць, калі жылка дрыжыць,
І любыя дзеці паснулі?
Напэўна, дайшла да мяжы
І зьверу ўва мне няўтульна.

Ты, вораг мой, кат, вяртайся назад,
Туды, дзе пачатак дарогі,
Дзе маці маёй сьляза
Абмыла бацькавы ногі.

Туды, дзе залой зара
І кроў на белай кашулі,
Дзе наша гарыць зямля
Знайдзі свой спачын-прытулак.

Памры, мой нялюбы, ўраз!
Жыві, мой каханы, вечна!
Прымара зары, як мара,
Сьціскае за плечы

14

Кажуць, дарога да храма,
Храму душы.
Рана мне, Божа, рана
Да нябёсных вяршынь.

Чорная хустказдрада,
Белая хусткалёс
Бацюхна-бусел параду
Мне на крылах прынёс.

Кельлямая цямніца,
Сэрцамой храм.
Гэтыя вербы ніцыя
Нікому я не аддам.

Гэтыя рукі белыя
Параю лебядзей
Крыж накладаюць сьмела
На рабаціньне ў вадзе.

Вобраз твой, Уладзімір,
Хутка ў рацэ згарыць:
Люты, спачыне з мірам,
Міламу ў сэрцы жыць.



15

Сэрца маё самотнае,
Чорнае, як чарніца,
Ды ад агню сьмяротнага
Ратуе жывая крыніца.

Вось табепоўня-паўнюткая.
Вось табежыва-жывучая.
Кветачкамі бялюткімі
Выткана воля гаючая.

16

Чорная сукня і белая ноч
Родныя сёстры.
Словачарніцанагадвае дождж,
Ніцыя вёрсты.

Божа, як сьветла, калі Ты са мной.
Пацеркайветах.
Я не скаруся смазе зямной,
Горычы сьвету.

17

Дождж праліецца
стане сьветла душам,
На могілках падымецца трава.
І будзе вецер
песьні маці слухаць,
А бацькава сівая галава
Вярбінаю нахіліцца да долу,
Да долу, да крыніцы,
да ральлі
Ваша дачка ўжо хутка будзе дома,
Яе краса,
нібы быльнёг,
згарыць.
І будзе вечнасьць спапяляць імгненьні,
А воля захлынацца у крыві.
Рагнеда крыж сумленна будзе несьці
Далёка ад радзімае зямлі.
Дачушка, кветачка, –
Рагнедзе сьніцца маці, –
Як дакранешся сонечнай мяжы,
Згараць замкі, а дзьверы будуць насьцеж.
Душу сваю,
як неруш,
зьберажы”.
18. Ізяславу

Мой сынок, паглядзі, гэта я,
Ты хіба не пазнаў матулю?
Я канаю ў чужых краях
Сівой ластаўкай беспрытульнай.

Толькі вочы яшчэ гараць,
У іх помста і памяць волі.
Маё сэрцадаўно кара,
Не скаруся ні кату, ні долі.

Княжа мой, пакладзі ў труну
Васілёчкі з палёў радзімых,
І сьвяшчэнную даўніну,
І гаротны пагляд Радзімы.

Абдымі мяне, неба, мацней.
Дзе кайданы хароняць песьні,
Прыгадайце, людзі, мяне,
Калі я аднойчы ўваскрэсну.

19

У доме маім два вакны,
Два розных жыцьці-дарогі.
У першымпрывід вайны,
Ў другімпрыгажосьць ад Бога.

Зьмяшаліся попел і кроў,
А хочацца жыць і маліцца.
Даўно чалавека баіцца
Сьвітанакпрыстанак буслоў.

У першым акнезіма,
Закідвае сьмецьце парогі.
Тут кат чалавек дарагі,
І шыбеніцы, і астрогі

Будуюць цэрквы ў другім,
Дзіцяці сьмяецца чыста
Вокны маеберагі,
Я рэчкай плыву агністай.