12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Аксана Спрынчан

_____________________
Усплёск самоты. Вершы


Дзьмухаўцовыя хоку

Цёплае
Вецер з поўначы
дзьме, прыносіць на гарод
коўдру з дзьмухаўцоў.

Абектыўнае
Дзьмухаўцы, як НЛА,
У паветры завісьлі.
Хвіляі зьнікнуць

Здзьмутае
Дзьму-хаў-цыЯшчэ б
Чатырнаццаць складоў, каб
Паляцець з хоку.

* * *

Калі я стану сухенькай бабуляй,
апранутай згодна моды
гадоў, якім яшчэ ня хутка надыходзіць,
і мне давядзецца ўзяць у рукі кіёчак,
я, невыкараняльная філалагіня,
адчую, што мяне з маім кіем
чакае Кіеў.
Пючы ў кавярні на Крашчаціку каву,
я распавяду сваёй спадарожніцы
кавеньцы,
што адна з маіх дзіцячых няспраўджаных мараў
жыць у доме з хімерамі.
І калі мы, стамлёныя, даклыпаем да яго,
і я прысяду на прыступкі,
кіяўляне і госьці сталіцы зразумеюць,
як неставала гэтаму дому
старажытнабеларускай пачвары.


* * *

Памерці ў жніўні,
каб замкнулася кола
і было яшчэ цёпла
сядзець ля вогнішча
і сьпяваць песьні,
і яшчэ цёпла было
разьвейвацца попелу,
і цёпла было яшчэ
ўзгадваць Папялушку,
што была насамрэч
беларускай
і налівала ў крышталёвыя чаравічкі
яшчэ болей празрысты выраб
заводуКрышталь”,
і ніхто ня блытаўся,
перастаўляючы словы:
і яшчэ было цёпла,
і цёпла яшчэ было,
і было цёпла яшчэ...


* * *

Сэляві
па-беларуску
Сялява.
Ноч. Човен.
Зоркі і лекавы дождж.
Недзе ёсьць
Вуліца. Ліхтар. Аптэка.
А можа,
толькі ў вершы і ёсьць.


* * *

Ў Гародні дождж” –
сьпявае Шалкевіч.
Дождж у Менску
грае на струнах
маіх валасоў.
Апоўначы
зьязджаю ў Горадню” –
шэпча каханы.
А я праводзіць яго
ня стану.
Пакуль ідзе дождж
у песьні і вершы,
я паеду ў Гародню
і сустрэну Шалкевіча,
я паеду ў Горадню
і сустрэну каханага.
А дождж у Менску
мяне дачакаецца,
каб на струнах,
што сталі
на дарогу даўжэй,
памерці...


* * *

Калі табе кветкі бавоўны
нагадваюць кветкі бульбы,
і ты разумееш, што зьбіраць яе
не лягчэй, а мякчэй.
Калі панядзелак
Ты называешДуша-нбэ,
і ад гэтага ён становіцца
меней цяжкім.
Але ж ад аўторка да нядзелі
няма дапамогі з Усходу.
Калі ты нястомлены Парыжам
і ня маеш ахвоты памерці
ў гарах Паміру,
хоць марыш пабачыць у сваім жыцьці
штосьці вышэйшае за гора.
Значыць
ты звычайная памі(я)р-коўная беларуска,
нечым падобная да той мяне,
у якой выпадкова надарылася
інтымная феерыя з Таджыкістанам,
тады, калі мой каханы
чакаў мяне, гуляючы па Міры,
упэўнены,
што мыпрастора
паміж словамі
у Паміры і па Міры.


* * *

Я не памру
ў гарах Паміру,
і прах мой разьвеюць
над Лысай Гарою.
Але можна будзе спаліць
разам са мною
паштоўку з гарою
ў белым вэлюме,
і тады дзесьці там,
у горнай Вечнасьці
(ну, ня можа Вечнасьць
быць ня горнай),
накшталт гарадоў-пабрацімаў
паўстануць горы-сястрынкі,
такія магутныя,
што вытрымаюць трэцюю
не гару,
а гора-сястрынку.


* * *

Пакладзіце мяне ў труну
на вышытай прабабкай
прасьціне.
Гэта ейнымі рукамі
створаныя ружы,
якія мяне ня будуць калоць.
А водар іх перабе
пах сьмерці.
І крыж заменяць па мне
з крывёю праколатых пальцаў
крыжыкі.

СЯЛЯВА

Вершы1
1
Сабе
ня веру,
вершы не чытаю
табе...
Схавалася,
а вершнік
і конь ягоны,
стаміўшыся шукаць,
глядзяць,
як цень ад матылька
зьнікае
ў ценю ад вярбы.*

2
Алесю Пушкіну
і майму дзеду Мікалаю
У царкве, расьпісанай табою,
дзе на фрэсках
нашыя сьцягі,
я малюся
за Радзіму й родных...
Матушка агеньчык ціха гасіць:
«Ваша сьвечка заўтра дагарыць...»
Ёй адной
стаяць уночы ў храме,
мне адной
ісьці ў начны Сусьвет...
Зоркі ў небе,
і ніхто ня скажа:
«Ваша зорка заўтра дагарыць.»*

3
І сёлета, як летась,
лета
цячэ,
як рэчка аднайменная.
Ад-
на,
ад
дна...
Усплёск вясла,
усплёск самоты...
І мой Харон
вердыкт выносіць:
Недасканалыя...
уцёкі
з недасканалага...
жыцьця.”
Д
А
С
К
О
Н

У**