12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Вікторыя Сьвірская

_____________________
Побач з табою...
Вершы

Я і ты

Я – вялікімі крокамі,
Ты – нямымі падскокамі,
Быццам пума-гарэза.
Ты – мажлівымі казкамі.
Я – мантажнымі каскамі.
Не аксюмаран, бо антытэза.
Я – усё, што сумніўнае.
Ты – па тросах імклівая.
У абдымкі Марфея зваліліся.
Ты – у джунглях ліянай,
Я – цнатлівым Баянам
за паветра ў горадзе біліся.
Я – сын лялечных сутак.
Ты – сястра прастытутак.
Ведаем: выправіць сьвет клапотна.
Ты – у швэдары вязаным.
Я – табе абавязаны.
Нам ня радасна, не журботна.

Ты працягні руку да сонца,
Мне так пяшчоты нестае…
Адзіны, вечны і бясконцы,
Для нас з табой бог Ра пяе!


* * *

Афарбавалі дасканаласьць брудам
тратуарных PR-аў,
У тваім сэрцы квітнеюць сланечнікі…
На тваіх каленях пухнатая белая котка –
Поўсьць на памяці,
у руках – чорна-белая фотка.
Пальцы рвуць матавую паперу,
прасочаную фіксажам.
Неба гіперпамеру
лье кіпучую сажу.

Я ня тут, ты ня тут.
Складана, што мы ня разам.
Мае вочы сустрэнуцца
з позіркам постэра.
Мы складаемся з пікселяў,
з простых фанемаў – фраза.
Ранкам – пах кавы,
гудзеньне старога тостэра.

Паглядзець бы на цені,
пакінутыя ў вітрынах.
Збыцца б сну,
убачанаму апоўдні.
Жоўтым колерам надпісы
на дыскавых скрынях.
Парасон заслугоўвае права
быць модным.

У гатэлях пад час падарожжаў начую…
Ложкі, лыжкі,
пажоўклыя постэры.
Ты ня рві фотаздымак,
ня бі сподак з пачулі,
Каву стаў, увесь посуд, што ёсьць:
кубкі, шклянкі, тостэр

І
Я мару застацца
Побач з табою
У хмурым настроі,
У сонечных мроях.
Сон. Парасон.
Прабач.
Я проста хачу быць
побач.


Чорнае

Чорная скура і чаравікі,
Чорныя ружы для пахмурнай Вікі,
Чорныя літары, чорныя словы,
Чорныя выразы чорнае мовы.

Кветкі жывыя, як ненатуральныя,
Твары любімыя, бы карнавальныя,
Я, бы жабрак на бязьлюднай дарозе,
Ты, як бурлак у сьмяротнай зьнямозе.

Чорныя дыскі і прывітаньні,
Чорнае сонца на чорным сьвітаньні,
Чорныя крылы чорнае птушкі,
Чорныя сьлёзы, чорныя стужкі…

Чорнасюжэтныя п’есы — дэбютныя,
Чорнапаглядныя лужыны – мутныя,
Здрады і шырмы – чорнатрагічныя,
Страты і сьвяты, на жаль, нелагічныя.

Чорныя дзіркі і завушніцы,
Чорныя ніткі і чорныя сьпіцы,
Чорнае «дзякуй» і чорнае «годзе»…
Чорнае. Чорнае сёньня у модзе!