12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Юры Усьціновіч

_____________________
Неба. Вера. Змаганьне.
Вершы


Неба
Там блізкае неба, дзе мудрыя людзі,
Неба бязьмежнае там, дзе мужнасьць жыве.
У сыноў тваіх ёсьць і мудрасьць, і мужнасьць...
Дзе ж неба тваё, Беларусь?
21.05.06.

З мяне не зрабілі паляка
І рускім ніколі ня стану!
Між небам і гэтай зямлёю
Іншым сябе адчуваю...
29.05.06.

Б’е Пярун сваім молатам у хмары,
Выбівае з іх іскры-маланкі.
Неба прагне дажджом упасьці,
Каб пазнацца ў каханьні з зямлёю.
01.06.06.
Над маёй краінай Неба я магу дастаць рукою.
Над маёй краінай Неба невымернай вышыні.
Над маёй краінай Неба – гэта вера ў Свабоду.
Над маёй краінай Неба прагу Вольнасьці дае.
07.06.06.

Нідзе і ніколі ня бачыў неба такога,
Якое бывае там, дзе плыні зьліваюцца рэк.
У сонейка промнях, увечар і ранкам
Купаецца высь у дзьвінскай вадзе...
09.06.06.

З людзьмі самотны,
З Небам размаўляю.
Але ж ці варты я
Велічы яго?
17.06.06.

Нашу сваё Неба з сабою,
Пад ім прытуліцца, часам, могуць сябры.
Вось бы хапіла яго шырыні,
Каб край родны мог умясьціцца!
08.07.06.

ВЕРА
Жыцьцё віхляе рэзка
І скручвае ў нулік,
Але я не зламаны,
Выпростваюся зноў!
29.05.06.

Зялёным па чырвонаму –
Цьвіласьць.
Чырвоным па беламу –
Вера.
19.08.06.

Слова да Творцы зьвяртаю ў касьцёле
І ў царкве з Ім размову вяду,
Малюся Яму й ля бярозкі ў лесе –
Яднаюцца веры ў сэрцы маім.
04.09.06.

Больш народу няма –
Страх пануе над сьветам...
Засталася надзея –
Яшчэ ёсьць ваяры і паэты!
30.11.–08.12.06.

Зямлю і неба не разьяднаць,
Пакуль дубровы шумяць пад ветрам.
Чапляюць шатамі яны прадоньне,
Карэньнем цягнуць да верху ніз.
12.12.06.

Просіць зямля: не выпінайся.
Вецер шапоча: не спыняйся.
Вада сьпявае: не скарайся.
Шугае полымя: ня здраджвай.
13.12.06.

Восень заблукалася ў часе,
Штодня дождж у сьнежні слоту памнажае.
Толькі вось у сэрцы ўсё гарыць агеньчык,
Перашкоды нішчыць і Вясну вяртае.
02.01.07.


Змаганьне
У цёмную ноч у лясное глушы
Вогнішча йграе на сталі клінка...
Нават калі застануся адзін,
Буду цябе бараніць, ********!
17.06.06.

Ня робіць марных рухаў
Ваўкалака1 ў лютай сечы.
Ваярскія ўзоры
Малюе востры меч.
23.08.06.

Сотні гадоў агнём і жалезам
Гартуе мой край сваіх дзяцей.
Молатам па кавадлу пястуе
Ваяроў для войска нябёснага.
08.09.06.

Аддасьць народ мову –
Не пашле больш ні слова
Да Неба над галавою,
Да зямлі, дзе продкі паснулі.
31.10.06.

Рву сваю паўсядзённасьць –
Прарываецца існасьць.
Разрываю рэальнасьць –
Спасьцігаю сябе.
30.11.06.

Я з роду ваярскага, продкі мае
Крывёю паілі гэту зямлю.
Касьцямі выбельвалі годнасьць сталёвую.
Ці ў праве мне скрочыць ад лёсу свайго?
23.12.06.

Ваяр і меч, меч і ваяр
Адзін у адным адзінства спасьцігаюць:
На вастрыі мяча нярвовы вузел,
І ў тронку волю далонь сьціскае моцна.
02.01.07.