12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Вярцейка

_____________________
Рэха чорна-белых сноў. Вершы


* * *

Мы дзеці ў бясконцым свеце:
Ляцім за трызнай наўздагон.
Усё паставіўшы на кон,
Шукаем шчасця на планеце.

Мы птушкі: вышыня нябёс
Уздымае ціск, спыняе дых,
Наш дзіўна-незвычайны лёс
Імкне пераадолець іх.

Мы – птушкі…
Мы – дзеці неба...


* * *

У рэху чорна-белых сноў
Злаўлю цябе мярэжай думаў
Аркуш жыцця пачну наноў
Пад шэпт старых крывіцкіх рунаў
Памкнуся ў невядомы край
У калаўрот штодзённых мрояў
Дзе пераможаны адчай
І зніч гарыць святлом герояў


* * *

Раніца. Думкі, народжаныя ў кубку
экзістэнцыяльнай вусцішы пёркамі
кладуцца на аркуш бялюткай паперы
вымалёўваючы дзівосны піруэт.

Раніца. Свядомасць улятучваецца
ў нябыт падсвядомасці й лунае
крывіцкім сцягам па-над соннымі дахамі
менскіх гмахаў.

Раніца. Душа, вызваленая з княства Тартару,
адраджаецца крыкам ненароджанага
немаўлятка й патрабуе новага жыцця
з бялюткага аркуша паперы…


* * *

Я сёння ізноў адзін
Поруч стаіць кубак
даўно астыглай гарбаты.
Ноч пануе знадворку.
Ты недзе там –
У палаце № 13.
Уваччу праплываюць вобразы –
глюкі, узніклыя ад самоты,
міражы маіх думак, ахутаныя
ў шызафрынічную смугу:
рассеяныя расейцы,
іранічныя іранцы,
затурканыя туркі –
ў агоніі апатычна пачуваюся
Хадановічам, які, напэўна, не ведае
пра маё існаванне на гэтай
планеце з гучнай назвай Зямля.
На ўскрайку адчайнай бездані
на выспе маёй горычы
застаецца адзінае выйсце:
“Вольныя танцы” пад музыку
Сокалава-Воюша,
на тэксты Адама Глёбуса,
пад воплескі вірлівага натоўпу,
які даўно забыўся на сваё
чалавечае накаванне.


* * *

Я дзіця Сусвету
сяджу на ўскрайку
абшарнага космасу й
грэюся прамянямі
усмешліва-яскравага сонца.
Ты ўсмешліва-яскравае Сонца
сагрэй мяне сваімі пратуберанцамі
бывае, часам ты так прыпякаеш,
што вірам кружляе галава ў
хаосе.
Але.
Цягну свае парасткі да тваёй
шматкропнае існасці, жыву,
дык грэй жа, Сонца, грэй!


* * *

Наступіць ноч.
І кавава-цыгарэтныя сны
агарнуць тваё зграбнае цела
сваёй тытунёва-попельнай
існасцю. У салодка-жахлівых
снах ты будзеш шукаць шлях да
неба, але ў натоўпе менскага
дэмасу ён згубіць свой сэнс:
праўда у кожнага свая (!). І
застанецца спадзеў на гэту
лютаўска-цыгарэтную ноч,
калі ты ўзнялася над прыступкамі
ўласнай Свабоды.


* * *

Дождж – стыхія раўназначная маёй існасці:
сённяшнія думкі, настрой, характар –
дождж, які лагодна накрыў Зямлю ў
гэты шэры восеньскі дзень.
Я ж – малое дзіця гэтага вялікага
свету, лаўлю яго буйнакаліберныя
пацалункі ў зняможлівай смазе
раскрыўшы рот.


* * *

адзінота
дурнота
гаркота
рэчаіснасць
кастрычнік
слота
закавулкі
развагі
маркота.
хто ты?


* * *

водар свабоды ў паветры лунаў
промнем вясёлкі імкнуўся ў абшары
жарсцю натхнёны ў нябёсы імчаў
ў празе дасягнуць жаданае мары

знічкай нязгаснай ляцеў наўздагон
супроць цямрэчы паўсталай з Тартару
вольнаю пташкай крочыў да зор
пераадолеўшы чорныя хмары


* * *

Аднойчы напісаў паэт:
“Каханне выратуе свет…”
Паклаўшы словы ў трыялет,
Аднойчы напісаў паэт…
Ды толькі быў глухі сусвет,
А хтось сказаў, што “это бред”,
Як толькі напісаў паэт:
“Каханне выратуе свет…”


Маналог Анатоля Сыса

Я п’ю адзін чырвонае віно:
Каханне, Адраджэнне, мова,
Усё мінула, страчана даўно,
Я пакараны за грахі сурова.

Я сам спаліў апошнія шляхі,
І не ўратуюць створаныя вершы.
Ох, лёс мой! Брыдкасна-сухі,
Ты ж ведаеш, што я ў цябе не першы.

Да досвітку дарога ў крокаў сто,
Пара ляцець. Збіраюся ў вырай.
Мне так туды хацелася даўно,
Хоць і трымаўся за абшары ніваў.

Але чуваць, грукоча ў дзверы рок,
Ў сутоннях сонных менскіх хатаў,
Бы ў даўніх мроях. Думак вадасцёк
сыходзіць чарадою вольных птахаў.